Изложение: Паўлінка

Асобы:
Сцяпан Крыніцкі, засцянковы шляхціц, 45 г.
Альжбета, яго жонка, 40 г.
Паўлінка, дачка Крыніцкіх, 19 г.
Пранцысь Пустарэвіч, сваяк Крыніцкіх, 50 г.
Агата, яго жонка, 43 г.
Якім Сарока, настаўнік, 25 г.
Адольф Быкоўскі, 24 г.
Госці, музыкі.

Кароткі змест:

Акт І

Якім і Паўлінка раяцца, што рабіць, каб бацькі дзяўчыны далі дазвол на шлюб. Стары Крыніцкі не любіць настаўніка і не жадае мець зяця з мужыкоў. Якім прапаноўвае ўцячы і абвянчацца цішком: «Бацькі спачатку пазлуюць, пазлуюць трохі і адпусцяцца, — ведама, бацькоўскае сэрца». Паўлінка баіцца. Дамаўляюцца, што заўтра пасля вечарынкі самы раз здзейсніць задуманае. Якім дае дзяўчыне свой фотаздымак. Паўлінка хавае яго за абраз, калі настаўнік пакідае хату.
Вяртаюцца з кірмашу п'янаваты Крыніцкі з жонкай. Альжбета пытаецца, з кім ён начаставаўся. Муж адказвае, што з зяцем, панам Быкоўскім. Альжбеце «зяць» не падабаецца. Дачка заяўляе, што пойдзе замуж толькі за Якіма Сароку. Бацька злуе і сварыцца.
У хату ўвальваецца п'яны Пранцысь Пустарэвіч з жонкай. Крыніцкі скардзіцца на дачку, што «спуталася з гэтым… бязбожнікам, і хоць ты ёй вар на галаву лі».
Паўлінка расказвае Агаце пра сваю бяду. Старая кабета раіць слухаць бацьку і маці, хваліць Якіма. Дзяўчына палохае Агату, што павесіцца, калі яе разлучаць з каханым.
Высвятляецца, што Пустарэвіч дрэнна прывязаў кабылу і яна ўцякла. Агата з крыкам гоніць Пустарэвіча дамоў.
Крыніцкі загадвае Паўлінцы заўтра «злавіць зяця, аб якім ён ёй сягоння гаварыў». Дастае з-за абраза куплены на кірмашы каляндар, а разам з ім — фотакартку Якіма Сарокі. Паўлінка хоча забраць здымак, бацька не аддде.
Вяртаюцца Пустарэвічы, знайшоўшы кабылу прывязанай пад паветкай. Усе разглядаюць фотакартку, потым Крыніцкі рве яе. Пранцысь прапануе выпіць хаўтурнага. Паўлінка са словамі «Па кабыле сваёй пі хаўтурнага, а не па чалавеку, якога і падноскаў не варты!» вырывае з рук пляшку і б'е яе. Усе здзіўлены.

За сталом Крыніцкія і госці. П'юць гарбату. Гаспадар шкадуе, што няма пляшкі, манаполька была закрыта. Музыкі лічаць яго скнарай. Размова заходзіць пра Якіма Сароку: некаму ён падабаецца, некаму — не. Крыніцкі перапыняе гаворку, намякаючы на штосьці, паведамляе, што ён настаўніку "ўжо даў дарогу".
З'яўляецца Быкоўскі, тлумачыць сваё спазненне тым, што «жарабец панёс з гары». Пачынае хваліцца ўласнай гаспадаркай, ураджаем. Кпіны Паўлінкі і гасцей не заўважае, прымае іх за кампліменты. Паўлінка прапануе музыкам зайграць лявоніху. Быкоўскі гаворыць, што «такіх мужыцкіх танцаў не гуляе». Ён танцуе «гэрц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту». Пачынае вучыць Паўлінку «навамодным танцам». Дзяўчына ўрэшце вырываецца.
Крыніцкія і Пустарэвічы п'юць гарбату, моладзь танцуе. Просяць Быкоўскага праспяваць, той няскладна спявае рамансы то на беларуска-польскай, то на беларуска-рускай трасянцы. Моладзь спявае беларускія народныя песні. Паўлінка запрашае на лявоніху Быкоўскага. Танцуюць і маладыя і старыя.
Моладзь разыходзіцца, ад'язджаюць Пустарэвічы. Сцяпан і Альжбета ідуць спаць. Паўлінка з Быкоўскім гуляюць у карты, Быкоўскі прайграе і ўрэшце пакідае хату, перакананы, што дзяўчыне спадабаўся.
Паўлінка ў норашучасці. I хоча, каб з'явіўся Якім, і не хоча. Пачынае складваць рэчы. За акном чуваць шорах. Паўлінка праз акно выкідвае вузлы і збіраецца выскачыць сама. Прачынаецца бацька. Хапае Паўлінку за ногі. Камандуе жонцы несці стрэльбу, думаючы, што трымае злодзея.
Бацька і маці цягнуць дачку праз акно назад у хату. Патрабуюць тлумачэнняў. Паўлінка гаворыць, што «хацела замуж ісці».
Пустарэвіч за каўнер прыводзіць Быкоўскага, аб'яўляе, што злавіў злодзея. Быкоўскі тлумачыць, што збіўся з дарогі і хацеў запытацца ў Паўлінкі.
Крыніцкі праганяе Быкоўскага, зразумеўшы, што дачка вырашыла ўцячы за яго замуж. Паведамляе, што настаўніка, «гэнага гада за афішкі арыштавалі… ужо гэтае мужыцкае насенне не будзе больш нашых сцежак паганіць».
Паўлінка падае ў непрытомнасці з крыкам «Звяры сляпыя!!!»

еще рефераты
Еще работы по остальным рефератам