Лекция: Алекс Форэн

(традыцыі рус. НФ у творах Адоеўскага “4338 год”, Чарнышэўскага “Што рабіць?”, Цыялкоўскага “На Месяцы”, А.Талстога “Гіпербалоід інжынера Гарына”, А.Бяляева “Чалавек-амфібія”, І.Яфрэмаў “Туманнасць Андрамеды”).

На Беларусі НФ з 1920-х гадоў. Фант. творы Я.Маўра: казка “Падарожжа ў пекла” (1928), “Аповесць будучых дзён” (1932), “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (1954—55); казкі З.Бядулі. У наш час – да НФ звяртаюцца М.Гамолка, У.Шыцік і інш.

Антыутопія.

Сярод папярэднікаў а/у – 1) старагрэцкі філосаф Платон з трактатам “Рэспубліка”

2) Утапісты Адраджэння: Кампанэла, Мор, Бэкан (Супраць: В.Тендряков. Покушение на миражи).

3) Дж.Свіфт, у рамане “Падарожжы Гулівера” ёчць глава пра Акадэмію пражэкцёраў з Лагада. Там ёсць палітычны аддзел, дзе выпрацоўваецца “правільнасць мыслення”: партыі варожыя – памяняць ім патыліцы, выкараняюцца маральныя “заганы”: лекі супраць слабасці і разбэшчанасці, існуе праект прадухілення змоў (шчырасць чалавека, што сядзіць на унітазе...). Аддзел мовазнаўства працуе над забаронаю дзейнікаў і дзеепрыметнікаў.

У дзяржаве Трэбніа ёсць асведамляльнікі (інфарматары), сведкі і прысяжныя, якія атрымліваюць дадатковыя заробкі з маёмасці тых, у каго яе канфіскуюць паводле іх даносу.

4) Гамункул з трагедыі Гётэ “Фаўст”

5) Мэры Шэлі з яе раманам “Франкенштэйн”.

6) Прадстаўнікі утапічнага сацыялізму:Сен-Сімон, Фур*е, Оўэн.

7) Эдвард Бэламі (1850—1898), амерыканскі пісьменнік і сацыёлаг. Стварыў сацыяльную утопію “Погляд у мінулае: 2000—1887” (1888). “Роўнасць” (1897).

Антыутопіямі называюць творы пісьменнікаў ХХ ст.:

Першым – Яўгена Замяціна з яго раманам “Мы”: пісаў зімой 1920, выйшла на Захадзе ў 1924. У 1931 г. (пасля 1929 – года “вялікага пералому”, калі стала відавочна “спраўджванне” вобразаў Замяціна, у гэтым жа годзе яго “апрацоўваюць” і навешваюць ярлык ідэйнай контррэвалюцыі) Замяціна прымусілі пакінуць СССР.

Олдас Хакслі(1894—1963), англійскі пісьменнік. (Унук Томаса Генры Хакслі (Гекслі) і брат Джуліяна Хакслі). У НФ рамане “О дзіўны новы свет” (1932) – выдуманае грамадства будучага, грамадства татальнага кантролю з дапамогай навукі пра спадчыннасць і наркаманіі. Людзі вырошчваюцца ў прабірках і недзеяздольныя да свабоды з прычыны ідэалагічнай апрацоўкі і спажывання наркотыкаў. Да іх пранікае Дзікун, які і ашаломлены пустатою і бессэнсоўнасцю жыцця гэтага грамадства. Назва ўзята з п*есы Шэкспіра “Бура” і ўяўляе сабою пачатак рэплікі Міранды: “О, прекрасный новый мир, где есть такие люди”… Выказванні Хакслі пра літаратуру – у “Даляглядах” 1989: “Мастацтва і банальнасць”.

Артур Кёстлер(1905—1983), англійскі пісьменнік, па паходжанні венгр. У 1926—39 – карэспандэнт газет у СССР, Іспаніі. Пасля іспанскай вайны (як затым і Оруэл) перайшоў на антыкамуністычныя пазіцыі. У 1940 у Францыі кінуты ў турму фашыстамі, збег у Англію. “Сляпучае цемра” (Цемра апоўдні”, “Сонечнае зацьменне”, “The darkness at noon”) пра сталінскія чысткі (заснаваны на вопыце турэмнага зняволення і смяротнага прыгавору ў час Грамадз.вайны ў Іспаніі).

 

Алекс Форэн

еще рефераты
Еще работы по истории