Реферат: Курган

Кароткі змест:

   У пачатку твора апісваецца старажытны курган. 3 ім звязана наступнае паданне.
   Шмат гадоў назад «на гары на крутой» стаяў «белы хорам», у якім жыў князь «недаступны і грозны». Ён «спуску і ласкі не знаў непакорам».
   Аднойчы была ў князя вялікая бяседа. На вяселле князевай дачкі з'ехалася шмат знатных гасцей. На трэці дзень «князь прыдумаў адну для дружыны пацеху-забаву», зага-даў паклікаць старога гусляра.
   Пасадзілі гусляра «на ганку, між клёнаў і ліп».
   Невыдумная світка — убор на плячах,
   Барада, як снег белы — такая,
   Незвычайны агонь у задумных вачах,
   На каленях ляглі гуслі — баі.
   Князь загадвае гусляру іграць:
   — Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям
   Поўны гуслі насыплю дукатаў;
   Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -
   Канапляную возьмеш заплату.

 Заіскрыліся вочы гусляра і заплакалі пад яго рукамі «струны жывыя». Гусляр гаворыць, які ні моцны князь, а дум ланцугамі не скуе. Ен нагадвае князю, колькі людзей стогнуць і плачуць вакол яго харомаў і ў лёхах пад імі. На золаце князя блішчыць чалавечая кроў, а брыльянты — «цёртая сталь ад кайданаў».
   Князь нейкі час маўчаў, думаючы, як пакараць гусляра. Загадаў:
   — Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю!
   Знае хай, хто тут пан: я — ці неба!
   Закапалі старога гусляра. «Не часалі дамоўкі яму сталяры, не заплакалі бліжнія вочы». А хорам князя «гудзеў, не маўчаў, шалы, музыка ў такт рагаталі».
   На тым месцы, дзе быў закапаны гусляр, вырас дуб. Людзі кажуць, што раз у год выходзіць з кургана з гуслямі дзед
   I ўсё нешта пяе, што жывым не паняць,
   I на месяц глядзіць, як сам, белы.
   Калі б хто зразумеў тую песню, то не зазнаў бы гора ніколі. 

еще рефераты
Еще работы по разное