Реферат: Тэма любві і нянавесці жыцця і смерці вайны і міру ў паэме М.Гусоўскага Песня пра зубра

Паэма «Песня пра зубра» напісана ў тысяча пяцьсот дваццаць другім годзе ўдалечыні ад радзімы па просьбе папы Льва X. Гэты твор напісаны на лацінскай мове, якая ў той час была мовай навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе.
Мікола Гусоўскі ў «Песні пра зубра» перадаў сваю любоў да роднага краю як месца адзінага і непаўторнага. Паэт любуецца пушчай, дзе прай-шло яго дзяцінства і юнацтва. Лес і прырода для яго — «эліксір маладосці, бадзёрасці духу».
Галоўную ролю ў «Песні пра зубра» аўтар ад-І водзіць жывёле — зубру. Зубр — гаспадар беларускіх пушчаў і лясоў, грозны, магутны асі-лак. Зубр у паэме — вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Аўтар параўноўвае яго з высакародным рыцарам. Надзелены незвычай-най сілай зубр — звер міралюбівы, бяскрыўд-ны, калі яго не трывожаць. I разам з тым люты, бязлітасны, калі абараняецца ад ворагаў. Зубр чуйна рэагуе на дабро і зло:
Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер,
але ж ратнік, Ён прызнае перамогу, здабытую
чэсна, — Сілай на сілу, у рожкі, і мужнасць на
мужнасць.
Шмат радкоў паэт прысвячае паляванню ў пушчы: зубр трапляе ў пастку, і на яго сып-лецца град стрэл і коп'яў. Кроў цячэ з яго, вочы поўныя гневу. Раз'юшаны звер доўга бу-шуе, спрабуючы адпомсціць ворагам, але па-ступова сілы пакідаюць яго, і ён памірае.
Зубр у паэме параўноўваецца з адважным і смелым князем Вітаўтам, у час кіравання якога Вялікае княства Літоўскае дасягнула небыва-лага росквіту.

У паэме пераплятаюцца вобразы зубра, кня-зя, народа. Міколу Гусоўскага да глыбіні душы хвалююць усе беды і пакуты, якія выпадаюць на долю беларусаў. Гора і пакуты нясуць про-стаму люду бясконцыя войны, крыважэрныя князі і баяры, усе, хто мог бы заступіцца за народ, але застаецца раўнадушным да яго лёсу:
Б'юцца князі-ваяводы, а стпогнуць народы: Воіны ж гінуць у тых і другіх
сутычках, Што ім той смерд — наша гора і нашы
пакуты?
Ім бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся У горкіх слязах. За мурамі рыданняў не
чутна — Значыць, гандлюй і крывёю і лёсам
падданых

Заканчваецца паэма малітвай да Дзевы Марыі, у якой аўтар просіць божую маці спыніць забой-ствы і кровапраліцці, даць больш мудрасці яго краю| і яго народу. «Песня пра зубра» — гэта адначасо-ва і гімн сіле і моцы магутнага звера, і песня пра| беларускую зямлю, пра незвычайную прыгажосць яе прыроды, і, зразумела, пра беларускіх людзей, пра іх думы, пачуцці, мары і спадзяванні. Паэт заклікае сумленна жыць у міры і згодзе з усімі, але калі на незалежнасць Радзімы пасягнуць ворагі, то абараняць яе, як гэта рабіў зубр. А калі сказаць адным сказам, то гэта аповяд пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір.

еще рефераты
Еще работы по разное