Реферат: Дачэсныя
Кароткі змест:
Чалавек сустрэўся з воўкам. Разгаварыліся, бо воўк не быў галодны, а чалавек не меў у руках стрэльбу.
Даўней быў воўк «найлепшым хатнім прыяцелем і вартаўніком». Але трапіў да «нейкай паганай скупой гаспадынькі» на службу, якая замест хлеба кінула яму гарачы камень. Схапіў галодны воўк камень і так моцна апёкся, што і па сённяшні дзень ляпа чорная. Сябрукі ваўка справядлівасці не дабіліся. Пайшлі з жальбай да цара.
Леў параіў жыць ваўкам у лесе, калі людзі такія здрадлівыя. Не перабіраючы, што і чыё хапаць і есці. На выпадак голаду цар даў ім карову, наказаўшы карміць яе, даглядаць і спажываць малако.
3 часам у воўчай сям'і пачаліся звадкі. Кармілі карову ўсе разам, а малако падзяліць не маглі.
Вырашылі карову даглядаць і даіць па чарзе. Але кожны разважаў, калі падыходзіла чарга на догляд, так: "… на якое ліха мне карміць гэту карову, калі з гэтага харчу прыбудзе малака не столькі мне, колькі заўтрашняму чароднаму, хай жа сабе той і важдаецца з ёй". Пачалі з голаду ваўкі зубамі ляскаць. Налажылі «падатак на людзей: з каго авечку, з каго цялё, парасё, гусака».
Але карову сваю ўсё ж дояць. Усё малако выцягнуць, «дый апрача таго кожны гэткі дачэсны гаспадар няўзнак — ціхачом, а хоць кавалачак і лыткі з беднай каровы ўрве».
Так стаў воўк з некалі спакойнага звера прагавітым і драпежным.