Реферат: Прадмова да смыка беларускага
Аўтар Прадмовы, а ён назваўся Сымонам Рэўкам з-пад Барысава, згадвае «ксёнжачкі… якогась пана Марцінкевіча» (В. Дуніна-Марцінкевіча) і «перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі (псеўданім Фелікса Тапчэўскага, аўтара твора „Панскае ігрышча“). Напісаны яны нашай мовай, „але ўсе як бы смеючыся з нашага брата“.
Ёсць шмат друкаваных песняў народа, толькі „песні ўсе тыя не надта… харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых не шмат, ды і тых ужо рэдка пачуць“. Аўтар асуджае імкненне сучаснікаў да матэрыяльных насыткаў, калі яны становяцца сэнсам жыцця (»Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за люксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца").
У канцы Прадмовы аўтар выказвае спадзяванне, што загучыць беларускі паэтычны аркестр: «Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжацца завецца струмантам якім; вот я і назваў яе „Смык“. Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе (трэці зборнік Ф. Багушэвіча меў назву „Скрыпачка беларуская“), а там была „Дудка“ — вот і мы зробім музыку...»