Реферат: Бандароўна
Кароткі змест:
У народзе засталася песня з давен-даўна пра жорсткага бесчалавечнага пана Патоцкага і прыгожую Бандароўну.
«У слаўным месце Берастэчку» жыў Бандарэнка. У яго была дачка-прыгажуня Бандароўна:
Хараства такога ў свеце
Не было, не будзе;
Аб ёй людзі гаварылі,
Як аб нейкім цудзе.
У карчму, дзе гуляла моладзь, прыблукаўся пан Патоцкі.
Банкятуе з казакамі,
Мёд, віно п'е квартай,
К маладзіцам і дзяўчатам
Лезе смоллю ў жарты.
Бандароўна за нахабныя жарты выцяла пана па твары. Патоцкі пачаў пагражаць «усёй казачай брацці». Бандароўна кінулася ўцякаць ад панскай помсты. «Дзікая пагоня» ад-шукала дзяўчыну і прыцягнула ў панскія харомы.
I стаіць яна прад панам,
Як калінка тая,
Што у лузе над ракою
Вецер пахінае.
… Глядзіць смела, ані моргне,
Ворагу у вочы.
Пан Патоцкі загадаў накрыць «стол дубовы сытаю ядою», прынёс з бакоўкі стрэльбу. Спытаў у Бандароўны, што яна выбірае: з ім «піць, гуляці, ночкі каратаці ці навекi косці парыць у зямельцы-маці?» Бандароўна выбрала апошняе:
— Не такую, ясны пане,
Бачыш прад сабою,
Што захоча чэсць і славу
Прадаваць з табою.
Пан застрэліў Бандароўну. Але праз нейкі момант пачаў праклінаць сябе.
Бацькі забралі мёртвую дачку, дома яе «прыбіралі, як да шлюбу».
Пан хацеў неяк загладзіць сваю віну: «шоўкам кажа абіваці гроб той дзераўляны», загадаў музыкам граць сумную мелодыю.
Бандароўну пахавалі, але вестка пра смерць дзяўчыны разляцелася па ўсёй Украіне. «Задымелі у пажарах панскія сялібы», пайшла крывавая бітва.
«3 долі горкай Бандароўны» засталіся песні і ўспаміны.