Реферат: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў Ад бсср да Рэспублікі Беларусь: выбар шляхоў развіцця



Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа

агульнаадукацыйных устаноў


Ад БССР да Рэспублікі Беларусь:

выбар шляхоў развіцця.


Аўтар-складальнік: С. В. Паноў


Мінск 2009


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Актуальнасць правядзення факультатыўных заняткаў абумоўлена мэтазгоднасцю дасягнення якасці гістарычнай адукацыі праз засваенне старшакласнікамі змястоўнага і дзейнаснага кампанентаў вучэбных гістарычных ведаў аб пасляваенным і сучасным перыядзе развіцця БССР і Рэспублікі Беларусь і сацыялізацыі асобы праз фарміраванне ў школьнікаў якасцей, якія неабходны для выканання сацыяльных функцый, абумоўленых агульнапрынятай ў сучасным беларускім грамадстве сістэмай каштоўнасцей.

Мэта правядзення факультатыўных заняткаў заключаецца ў авалоданні вучнямі асновамі ведаў аб падзеях, з’явах, працэсах, тэндэнцыях у гісторыі Беларусі другой паловы 1940-х гг. – пачатку ХХІ ст., пададзеных рэпрэзентатыўна ў форме адпаведных дакументаў і матэрыялаў крыніцазнаўчага характару у іх узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці.

Зыходзячы з мэтай факультатыва яго задачамі з’яляюцца наступныя:

– сістэматызацыя і абагульненне тэарэтычнага, факталагічнага і ацэначнага кампанентаў вучэбных гістарычных ведаў аб гісторыі Беларусі другой паловы 1940-х гг. – пачатку ХХІ ст.;

– асэнсаванне вучнямі тэндэнцый і перспектыў развіцця беларускага грамадства ў пасляваенны час і на сучасным этапе і фарміраванне на гэтай падставе інтэлектуальных якасцей асобы, неабходных для аналізу сацыяльнай рэчаіснасці і прагназіравання ўласнай жыццядзейнасці, у тым ліку прафесійнага самавызначэння;

– фарміраванне грамадзянскага патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за культурна-гістарычныя дасягненні беларускага народа.

Вучэбнай праграмай прадугледжваецца фарміраванне ў старшакласнікаў дзейнаснага кампанента гістарычнай адукацыі, прадстаўленага пералікам способаў дзейнасці, якія выпрацоўваюцца ў працэсе выкарыстання пісьмовых гістарычных крыніц рознага характару. Сярод такіх способаў дзейнасці, якімі авалодваюць вучні, наступныя: уменне суадносіць адпаведныя з’явы і працэсы айчыннай і сусветнай гісторыі найноўшага часу, у прыватнасці савецкай і агульнаеўрапейскай; уменне характарызаваць сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае становішча Беларусі; уменне ацэньваць вынікі дзейнасці гістарычных асоб і дзеячаў культуры; уменне тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж падзеямі, з’явамі і працэсамі; уменне адрозніваць гістарычны факт ад яго інтэпрэтацыі; уменне канкрэтызаваць з дапамогай дакументаў і матэрыялаў тэарэтычныя высновы і паняцці; уменне тлумачыць розныя пункты гледжання на гістарычныя падзеі, прадстаўленыя ў дакументах. Комплекс пералічаных способаў дзейнасці складае дзейнасны кампанент гістарычнай адукацыі ў старэйшых класах, які рэалізуецца ў працэсе арганізацыі вучэбнай працы з дакументальнымі гістарычнымі матэрыяламі, якія ў рознай ступені рэпрэзентатыўнасці адлюстроўваюць заканамернасці і асаблівасці развіцця беларускага савецкага і сучаснага грамадства. Пералічаныя спосабы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці фарміруюцца праз арганізацыю працы вучняў з метадычным апаратам да тэкстаў дакументаў і матэрыялаў, які ўяўляе сабой комплекс рознаўзроўневых пытанняў і заданняў, у тым ліку пошуковага характару.

Дакументальныя матэрыялы, якія прадугледжваецца выкарыстоўваць у працэсе арганізацыі факультатыўных заняткаў, уяўляюць сабой іх змястоўны кампанент. Яны ахопліваюць падзеі пасляваеннага аднаўлення у БССР, грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця беларускага народа ў другой палове 1950-х–1980-я гг., з’явы культурнага жыцця, працэс абвяшчэння і станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, тэндэнцыі яе грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця ў другой палове 1990-х гг. – пачатку ХХІ ст. Дакументальныя матэрыялы, якія размешчаны ў выданнях, прадстаўленых у спісе рэкамендуемай літаратуры, маюць шматпланавы характар, што дазваляе азнаёміцца і прааналізаваць розныя бакі жыцця беларускага грамадства. Частка дакументаў і матэрыялаў прадстаўлена афіцыйнымі заканадаўчымі, статыстычнымі матэрыяламі (пастановы партыйна-урадавых органаў, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, у тым ліку ў перыядычным друку). Другая частка – матэрыяламі эпісталярнага жанру, якія маюць асобасны характар (успаміны, мемуары, пісьмы, звароты).

Пры арганізацыі факультатыва варта ўлічваць, што гісторыя Беларусі можа вывучацца на розных узроўнях: як складовая частка савецкай гісторыі, г. зн. у кантэксце сусветнай, як самастойная ў перыяд абвяшчэння і замацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, а таксама на краязнаўчым узроўні, што прадугледжвае ўвядзенне у зварот часткі дакументальных матэрыялаў мясцовага характару.

Выкарыстоўваць на факультатыўных занятках дакументы і матэрыялы ў якасці гістарычных крыніц і адпаведны метадычны апарат, прадстаўленыя ў дыдактычных матэрыялах і метадычных рэкамендацыях, рэкамендуецца паслядоўна ў адпаведнасці з лінейным прынцыпам праходжання вучэбнага матэрыялу па адпаведных гістарычных перыядах і тэмах. Форма правядзення факультатыва прадугледжвае арганізацыю ў максімальнай ступені самастойнай практыка-арыентаванай дзейнасці вучняў па засваенні адпаведнага зместу праз фарміраванне адпаведных уменняў, звязаных з арыентацыяй у вучэбным інфармацыйным асяроддзі. Сярод рэкамендуемых форм правядзення факультатыва варта адзначыць вучнёўскае даследаванне ў выглядзе праекта ці рэферата з выкарыстаннем комплексу гістарычных крыніц.

На правядзенне факультатыва прадугледжваецца 35 вучэбных гадзін — па адной вучэбнай гадзіне на тыдзень пры вывучэнні гісторыі Беларусі другой паловы 1940-х гг. – пачатку ХХІ ст. на працягу вучэбнага года ці дзве вучэбныя гадзіны на тыдзень пры праходжанні адпаведнага вучэбнага матэрыялу толькі ў другім паўгоддзі. Прадугледжваецца выкарыстанне матэрыялаў факультатыва для правядзення перадэкзаменацыйнага паўтарэння ў выпадку выбару вучнямі экзамена па гісторыі Беларусі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. Настаўнік мае права змяніць паслядоўнасць і пераразмеркаваць колькасць вучэбных гадзін пры вывучэнні зместу матэрыялу факультатыва.


^ ЗМЕСТ

Уводзіны (2 гадз.) Разнастайны характар дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі другой паловы 1940-х гг. – пачатку ХХІ ст. Вучэбны алгарытм работы з гістарычнымі дакументамі і матэрыяламі. Спосабы дзейнасці, фарміруемыя пры працы з гістарычнымі дакументамі.


^ Раздзел I. БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.

(6 гадз.)


Працоўны гераізм насельніцтва Беларусі пры пераадоленні наступстваў вайны. Характарыстыка і вызначэнне крыніц працоўнага энтузіязму і ролі сацыялістычнага спаборніцтва ў аднаўленні і развіцці прадпрыемстваў народнай гаспадаркі БССР у гады чацвёртай пяцігодкі.

^ Пасляваенная індустрыялізацыя БССР: яе асаблівасці і вынікі. Вызначэнне апераджальнай ролі цяжкай прамысловасці ў гады пятай пяцігодкі. Выхад на новы ўзровень прамысловага развіцця.

^ Асаблівасці аднаўлення сельскай гаспадаркі. Меры па аднаўленні сельскай гаспадаркі. Характарыстыка метадаў правядзення калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі.

^ Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Вызначэнне ролі і месца Камуністычнай партыі Беларусі ў савецкай грамадска-палітычнай сістэме. Характарыстыка сутнасці марксісцка-ленінскай ідэалогіі.

^ Асаблівасці культурнага жыцця беларускага народа. Вызначэнне ролі адукацыі і навукі ў БССР у пасляваенным адраджэнні рэспублікі. Параўнальны аналіз сістэмы ўсеагульнага 7-гадовага навучання, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы БССР з сучасным адукацыйным асяроддзем.

^ Літаратура і мастацтва. Адлюстраванне прынцыпу партыйнасці і метаду сацыялістычнага рэалізму ў творчасці дзеячаў культуры ў першыя пасляваенныя гады.


^ Раздзел II. БССР у другой палове 1950-х — 1980-я гг.: дасягненні і праблемы грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця (13 гадз.)

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 1950-х — першай палове 1960-х гг. Парадак правядзення выбараў у Саветы дэпутатаў працоўных. Характарыстыка дзейнасці К. Т. Мазурава. Характарыстыка дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да царквы.

^ Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў другой палове 1950-х — першай палове 1960-х гг. Фарміраванне прамысловага комплексу БССР. Вызначэнне індустрыяльнага характару эканомікі БССР. Умовы жыцця насельніцтва.

^ Грамадска-палітычнае становішча ў другой палове 1960-х — першай палове 1980-х гг. Роля дэпутатаў у грамадскім і сацыяльна-эканамічным жыцці насельніцтва рэспублікі. Канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі Камуністычнай партыі. Характарыстыка дзейнасці П. М. Машэрава.

^ Сацыяльна-эканамічнае становішча БССР у другой палове 1960-х — першай палове 1980-х гг. (2 гадз.). Вызначэнне месца і ролі БССР у адзіным народнагаспадарчым комплексе СССР. Роля сацыялістычнага спаборніцтва ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Дасягненні гаспадаркі БССР у міжнародным падзеле працы.

Развіццё сацыяльнай сферы. Параўнальны аналіз узроўню жыцця насельніцтва БССР на працягу другой паловы 1960-х — першай палове 1980-х гг. з сучасным. Вызначэнне характэрных рысаў паўсядзённага жыцця жыхароў БССР.

^ Грамадскасць БССР у падзеях міжнароднага жыцця. Водгукі і рэакцыя насельніцтва БССР на падзеі “Карыбскага крызісу” і падзеі 1968 г. у Чэхаславакіі. Вызначэнне ролі жанчын-прадстаўніц БССР у рэалізацыі палажэнняў міжнародных дамоўленасцей аб рэалізацыі праў жанчын.

^ Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця ў другой палове 1980-х гг. Неабходнасць пераадольвання зніжэння тэмпаў эканамічнага росту. Характарыстыка праграмы пераходу Бела­рускай ССР да рыначнай эканомікі. Вызначэнне ролі калгасна-саўгаснай формы вытворчасці ў развіцці аграрнага сектара эканомікі.

^ Сацыяльна-эканамічныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС для насельніцтва Беларусі (2 гадз.) Вызначэнне характару аварыі на Чарнобыльскай АЭС як тэхнагеннай катастрофы і яе наступстваў для насельніцтва забруджаных раёнаў Беларусі і яе гаспадаркі. Параўнанне пазіцыі прадстаўнікоў улады і грамадскасці па пытанні пераадолення сацыяльных наступстваў аварыі.

Вызначэнне палажэнняў Дзяржаўнай праграмы ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

^ Развіццё адукацыі і навукі ў БССР у другой палове 1950-х — 1980-я гг. Вызначэнне ролі вышэйшай і ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнага навучання ў сацыяльна-эканамічным развіцці БССР. Вызначэнне характару ідэалагічнай работы сярод вучнёўскай моладзі па яе выхаванні. Характарыстыка дасягненняў вучоных БССР у фарміраванні індустрыяльнага грамадства ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу.

^ Статус беларускай мовы ў другой палове 1950-х — 1980-я гг. Характарыстыка нацыянальных адносін у Савецкім Саюзе ва ўмовах існавання канцэпцыі аб фарміраванні новай гістарычнай супольнасці — савецкага народа. Вызначэнне прычын абмежавання ўжытку беларускай мовы. Характарыстыка падыходаў да вырашэння моўнага пытання ў БССР. Роля заканадаўчага афармлення статусу беларускай мовы.

^ Месца беларускай савецкай літаратуры ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі ў другой палове 1950-х — 1980-я гг. Афіцыйная і ўласная пазіцыі беларускіх пісьменнікаў пры асвятленні тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў творах I. Шамякіна, В. Быкава, А. Адамовіча. Адлюстраванне лёсаў беларусаў у творчасці I. Мележа. Гістарычная тэматыка ў творчасці У. Караткевіча.

^ Беларускае савецкае мастацтва ў другой палове 1950-х – 1980-я гг. Вызначэнне парадку ажыццяўлення метаду сацыялістычнага рэалізму ў беларускім кінамастацтве. Адлюстраванне тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх скульптараў. Вызначэнне музычных захапленняў беларускай моладзі.


^ Раздзел III. Рэспубліка Беларусь у 1991—2008 гг: станаўленне і развіццё (12 гадз.)

Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 1990 г. у вызначэнні шляху развіцця Беларусі ва ўмовах нарастання крызісных з’яў. Вызначэнне ролі Белавежскага пагаднення ў спыненні існавання СССР і стварэнні СНД.

^ Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1990-х гг. -пачатку XXI ст. (2 гадз.) Асновы дзяржаўнага ладу суверэннай Рэспублікі Беларусь у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 1996 і 2004 гг.). Вызначэнне асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. і яго вынікі. Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь. Героі Беларусі.

^ Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (4 гадз.). Характарыстыка прычын эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь, якое склалася ў першай палове 1990-х гг. Вызначэнне шляхоў пераадолення крызісных з’яў у эканоміцы і пераходу да рыначных адносін.

Вызначэнне ролі рашэнняў Усебеларускіх народных сходаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь. Характарыстыка сутнасных рыс беларускай мадэлі сацыяльнаарыентаванай рыначнай эканомікі і механізмаў яе рэалізацыі.

Індэкс чалавечага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Вызначэнне прычын дэмаграфічнага становішча ў Рэспубліцы Беларусь. Характарыстыка асноўных накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Сусветны фінансава-эканамічны крызіс і вызначэнне шляхоў пераадолення яго наступстваў у Рэспубліцы Беларусь.

^ Міжнароднае становішча і знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь (3 гадз.). Характарыстыка ролі суверэннай Рэспублікі Беларусь у абнаўленні дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у ААН.

Вызначэнне характару інтэграцыі Рэспублікі Беларусь на былой постсавецкай прасторы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Месца і роля Беларусі ў Еўразійскім эканамічным супольніцтве. Характарыстыка інтэграцыйнага працэсу Беларусі і Расіі. Вызначэнне перспектыў стварэння Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расіяй.

Характарыстыка геапалітычнага становішча Рэспублікі Беларусь і шматвектарнасці яе знешняй палітыкі. Роля Беларусі ў ажыццяўленні дзейнасці Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Вызначэнне перспектыў удзелу Рэспублікі Беларусь у праграмах “Партнёрства дзеля міру” і “Усходняе партнёрства”.

^ Развіццё навукі, адукацыі і культуры ў Рэспубліцы Беларусь (2 гадз.). Першы з’езд вучоных Беларусі і роля навукі ў інавацыйным развіцці Беларусі. Характарыстыка працэсу мадэрнізацыі нацыянальнай сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Вызначэнне становішча беларускай мовы і яе ролі ў захаванні культурна-гістарычнага асяроддзя беларускага народа.

Адлюстраванне гістарычнага мінулага беларускага народа ў творах сучаснай беларускай літаратуры і мастацтва. Дасягненні беларускіх спартсменаў.

^ ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ


У выніку правядзення факультатыўных заняткаў вучні засвойваюць змястоўны кампанент, г.зн.:

– накірункі эвалюцыі эканамічнага становішча і савецкай палітычнай сістэмы ў БССР у перыяд пасляваеннага аднаўлення;

– асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця беларускага народа ў другой палове 1950-х – 1980-я гг.;

– сутнасныя рысы беларускай савецкай літаратуры і мастацтва;

– тэндэнцыі і перспектывы станаўлення і развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь.

У працэсе авалодання вучнямі дзейнасным кампанентам факультатыва ў іх фарміруюцца наступныя ўменні:

– суадносіць (параўноўваць) адпаведныя падзеі, з’явы і працэсы айчыннай і сусветнай гісторыі найноўшага часу на падставе пісьмовых гістарычных крыніц рознага характару;

– тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж узаемаабумоўленымі гістарычнымі падзеямі, з’явамі і працэсамі;

– ацэньваць вынікі дзейнасці гістарычных асоб і дзеячаў культуры і характарызаваць матывацыйную аснову іх дзейнасці;

– адрозніваць гістарычныя факты ад іх інтэпрэтацыі;

– канкрэтызаваць з дапамогай дакументаў і матэрыялаў тэарэтычныя высновы і паняцці;

– супастаўляць і тлумачыць розныя пункты гледжання на гістарычныя падзеі, прадстаўленыя ў дакументах;

– ажыццяўляць пошук, збор, сістэматызацыю і абагульненне неабходнай гістарычнай інфармацыі, прадстаўленай у крыніцах рознага тыпу.

Дасягненне мэтаў і выкананне задач факультатыва будзе садзейнічаць паспяховай здачы выпускнога экзамена на выбар па гісторыі Беларусі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі.

^ РЭКАМЕНДУЕМАЯ ЛІТАРАТУРА

Асноўная

Антонович, С. Пётр Машеров. — Мінск, 1993.

Беларусь на мяжы тысячагодзяў. — Мінск, 2000.

Беларусь: выбор пути. Национальный отчёт о человеческом развитии. — Мінск, 2000.

Вішнеўскі, А. Ф., Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. (Са старажытных часоў да нашых дзён): вучэб. дапам.; пад агул. рэд. праф. А. Ф. Вішнеўскага. — 2-е выд. дап. — Мінск, 2003.

Вяземский, Е. Е., Стрелова, О. Ю. Методические рекомендации учителю истории : Основы профессионального мастерства: практ. пособие. — М., 2000.

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы / М. Біч, Р. Гарэцкі, У. Конан [і інш.]. — Мінск, 2007.

Гісторыя Беларусі ХІХ — пачатак ХХІ ст.; пад рэд. Я. К. Новіка. — Мінск, 2009.

Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя / уклад. Ю. Бачышча; нав. рэд. А. Смалянчук. —Вільня, 2008.

Знешняя палітыка Беларусі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў. — Т. 1–2. — Мінск, 1997, 1999.

История Беларуси в документах и материалах; авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. — Минск, 2000.

История Беларуси (октябрь 1917 г. – начало ХХІ в.; под ред. Я. И. Трещенка. — Минск, 2009.

Казлоў, Л., Цітоў, А. Беларусь на сямі рубяжах. — Мінск, 1993.

Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці : ХХ стагоддзе. М. П. Касцюк [і інш.]. — Мінск, 2008.

Современная Беларусь : энциклопедический справочник: в 3 т. — Мінск, 2006—2007.

Суверенитет и многовекторность внешней политики Рекспублики Беларусь. — Мінск, 2000.

Хрестоматия по истории БССР (1917—1983); сост. А. П. Игнатенко, В. Н. Сидорцов, П. З. Савочкин, А. И. Сидоренко. — Минск, 1984.

Хрестоматия по истории БССР; сост. И. Е. Марченко; под ред. И. С. Кравченко. — Мінск, 1988. — Ч. 2.

Цітоў, А. К. Геральдыка Беларусі (ад пачаткаў — да канца ХХ стагоддзя). — Мінск, 2007.

Шалькевіч, В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. — Мінск, 2002.

Шевцов, Ю. Объединённая нация. Феномен Беларуси. — М., 2005.

Дадатковая

Адамушка, У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў на Беларусі. – Мінск, 1994.

Беларусы: у 8 т. – Мінск, 1995–2004.

Бригадин, П. И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций. — Мінск, 2007.

Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў па 2008 г.; пад рэд. Я. К. Новіка. — Мінск, 2009.

250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. — Мінск, 2008.

Иоффе, Э. Г. От Мясникова до Малофеева. Кто руководил БССР. —Мінск, 2008.

Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Минск, 2000.

Лінднэр, Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ—ХХ ст. — СПб, 2005.

Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі. — Мінск, 2008.

Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі; гістарычныя партрэты. — Мінск, 2008.

Нарысы гісторыі Беларусі; пад рэд. М. П. Касцюка. У 2 ч. — Мінск, 1995. — Ч. 2.

Никитенко, П. Г. Модель устойчивого социально-экономического развития Беларуси: проблемы формирования и эволюции. — Минск, 2000.

Памяць: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1985—2004.

Снапкоўскі, У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2-х ч. Вучэб. дапаможнік. — Мн., 2004.

Сарокін, А. М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917—1990-я гады). — Мінск, 1999.

Сачанка, Б. Беларуская эміграцыя. — Мінск, 1991.

Слука, А. Г. Нацыянальная ідэя: шлях народа. — Мінск, 2005.

Чигринов, П. И. Очерки истории Беларуси. — Мінск, 2006.

Эканамічная гісторыя Беларусі; пад агул. рэд. В. І. Галубовіча. — Мінск, 2005.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 1993—2003.

Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мінск, 2003. — Ч. 2.

Інтернэт-рэсурсы

Назва партала, сайта

Электронны адрас

Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

http://www.president.gov.by

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

http://history.minsk.by

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

http://www.nlb.by

Архівы Беларусі

http://archives.gov.by

Асацыяцыя «Гісторыя і камп’ютар»

http://www.dcn-asu/internet/index.shtml

Віртуальны курс лекцый па гісторыі Беларусі

http://www.belarusianhistory.narod.ru

Беларускі гістарычны агляд

http://gw.lingvo.minsk.by

Беларускі краявід

http://www.kraj.org

Беларусіка-Albaruthenica

http://gw.lingvo.minsk.by/mab/@book/index.htm

Гісторыя Беларусі. Асобы

http://tbm.org.by

Глобус Беларусі

http://globus.tut.by

Гісторыя Беларусі

http://albaruthenia.by

Міжнароднае грамадскае згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

http://www.zbsb.org

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

http://niab.belhost.by

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

http://museum.bsu.by


еще рефераты
Еще работы по разное