Реферат: Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства


Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

«Мая Беларусь»


Якаўлева О. В.,

настаўнік СШ №9 г. Брэста


Мэта: пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды; вучыць паважаць людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі; фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы.


Змест мерапрыемства.

Гучыць мелодыя песні А.Пахмутавай “Белавежская Пушча”.

Вядучы: (пад музыку чытае верш П.Прыходзькі)

Мая Беларусь!

Край Дняпра і Палесся,

Празрыстых азераў і рэк

Айчына бунтарскай купалаўскай песні,

Што ў сэрца запала навек.

Край фабрык, машын

І сівой Белавежы

Са сцежкамі дужых зуброў

Як Нёман – магутны,

Як Нарач – бязмежны

І звонкі, як струны бароў…

^ Выходзяць дзяўчынка і хлопчык у беларускіх нацыянальных касцюмах.

Дзяўчынка:

Я – дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь – мая Радзіма.

Хлопчык:

Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Ад веку прашчуры жілі.

Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя.

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма.

Вядучы: Сёння мы з вамі адправімся Ў падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі, але спачатку высветлім, чаму наша Зямля мае такую прыгожую назву – БЕЛАРУСЬ.

Вучні выказваюць меркаванні: сярод беларусаў много людзей са светлымі валасамі; нашы продкі аддавалі перавагу беламу аддзенню; белыя буслы, якіх дагэтуль нямала у Беларусі, сталі яе сімвалам.

Вучаніца: (чытае верш У. Скарынкіна)

Беларусь мая! Чыстая мая! Родная мая!

Белыя гоні бульбы, белыя косы дзяўчат.

Воблакаў белых над Бугам вечны парад.

Белых грыбоў кашолкі, белыя плечы бяроз,

Белыя россыпы золкіх чыстых світальных рос.

Белых туманоў плыні, белыя вершы буслоў.

Ціхая завадзь Бялыніч, рык белавежскіх зуброў.

Вейкі рамонкаў белых, белыя грывы завей.

Чыстыя душы смелых, простых тваіх людзей.

Вядучы: (прапануе дзецям пытанні і заданні):

назавіце сталіцу рэспублікі Беларусь;

назавіце прэзідэнта краіны;

на колькі абласцей падзяляецца Беларусь? Пералічыце іх;

назавіце буйныя рэкі нашага краю;

якія гістарычныя і культурныя помнікі Беларусі вы ведаеце?

Малайцы! Вы добра адказалі на пытанні пра нашу краіну, і мы зараз на чароўным караблі адправімся у падарожжа ў мінулае і сучаснае роднага краю. Першы прыпынак прысвечаны нашым славутым продкам.

^ Дэманструюцца выявы Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны. Дзеці расказваюць пра кожнага з іх.

Вучаніца: У Полацку жыла манахіня Еўфрасіння – заступніца беларускай зямлі, асветніца, гуманістка. Яна сабрала выдатную бібліятэку, стварыла майстэрні, дзе малявалі іконы, перапісвалі і перапляталі кнігі. Новую кнігу ты ў рукі бярэш – і адгукаецца рэхам Скарына. Сусветную славу яму здабылі кнігі, якія жывуць у стагоддзях. Першадрукар беларускай зямлі і слова народнага першапраходзец схіляўся над кнігамі, як чарадзей, каб мудрасці гэтай святло не згасла.

Вучань: Кірыла Тураўскі напісаў шмат павучанняў, малітваў, канонаў, у якіх заклікаў людзей любіць адзін аднаго, адлюстроўваў хараство прыроды. Яго творы вызначаюцца вобразнасцю, узнесласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі – сімвал таленту нашага народа.

Вядучы: Мы, беларусы, ганарымся нашымі выдатнымі пісьменнікамі Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Элаізай Пашкевіч (Цёткай), Канстанцыяй Буйло. Свае творы яны прысвяцілі роднаму краю, яго гісторыі, яго прыродзе.

^ Выконваецца песня на словы Канстанцыі Буйло “Люблю наш край
еще рефераты
Еще работы по разное