Реферат: Беларуская мова І літаратура Корбан Т. В


Беларуская мова і літаратура


Корбан Т. В.,

метадыст вышэйшай катэгорыі

ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы


Паспяховае развіццё сістэмы сучаснай адукацыі магчыма пры наяўнасці бесперапыннай адукацыі і асобаснага прафесійнага самаразвіцця педагогаў. Змены ў грамадстве і адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў і навыкаў, павышэння прафесійнага майстэрства. Сучаснаму педагогу неабходна валодаць канцэптуальным мысленнем, даследчыцкімі, аналітычнымі, творчымі, рэфлексіўнымі здольнасцямі.

Адным з найважнейшых звёнаў сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі з’яўляецца метадычная работа, якая забяспечвае прафесійнае развіццё педагогаў, фарміраванне і ўдасканаленне іх прафесійнага майстэрства.

У 2011/2012 метадычная работа з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры на ўсіх узроўнях павінна забяспечыць своечасовае і якаснае асваенне педагогамі нарматыўнай прававой і вучэбна-метадычнай базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, сучасных падыходаў да выкладання беларускай мовы і літаратуры, садзейнічаць азнаямленню педагогаў з эфектыўным педагагічным вопытам па ўкараненні змен у правапісе беларускай мовы, па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій і г.д.

У 2011/2012 навучальным годзе для ўсіх узроўняў метадычнай службы прапануецца агульная тэма “Асноўныя напрамкі ўдасканалення адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры” для планавання метадычнай работы.

Рэспубліканскі ўзровень

Паведамляем, што ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2011/2012 навучальным годзе плануецца правесці наступныя мерапрыемствы:

1. Базавае павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў (з 14.11.2011 па 26.11.2011 г.). Праграма базавага павышэння кваліфікацыі складаецца з трох раздзелаў: актуальныя напрамкі развіцця нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, псіхолага-педагагічная падрыхтоўка настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, прадметна-метадычная падрыхтоўка настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У праграму ўключаны наступныя актуальныя пытанні: кампетэнтнасны падыход у адукацыі, гуманістычнае выхаванне школьнікаў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, фарміраванне камунікатыўнай кампетэнтнасці настаўніка, шляхі павышэння эфектыўнасці ўрока, нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры (круглы стол), сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы, метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове, сучасная беларуская літаратура ў адукацыйным працэсе, сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай літаратуры, метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, электронныя сродкі навучання па беларускай мове і літаратуры і інш.

^ 2. Мэтавае павышэнне кваліфікацыі метадыстаў Р(Г)ВМК, педагагічных работнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, «Павышэнне эфектыўнасці метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры» (з 20.02.2012 па 03.03.2012 г.). Для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў мэтавага павышэння кваліфікацыі прадугледжаны наступныя пытанні: псіхалагічныя асаблівасці работы з педагогамі, андрагогіка і акмеалогія як тэарэтычныя асновы метадычнай дзейнасці, асноўныя напрамкі дзейнасці метадыста, фарміраванне, вывучэнне і абагульненне эфектыўнага педагагічнага вопыту, тэхналагічны падыход у арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, мадэлі арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў рэгіёне, патрабаванні да сучаснага ўрока і інш.

^ 3. Рэспубліканскі семінар «Кампетэнтнасны падыход у выкладанні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры» (лістапад 2011 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі раённых метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры. На семінары плануецца разгледзець і абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Кампетэнтнасны падыход у адукацыйнай парадыгме: сутнасць, прынцыпы.

2. Кампетэнтнасная мадэль сучаснага настаўніка.

3. Рэалізцыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры

4. Фарміраванне ключавых і прадметных кампетэнцый у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры (з вопыту работы настаўнікаў) і інш.

^ 4. Рэспубліканскі семінар-нарада для метадыстаў абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі і метадыстаў Р(Г)ВМК “Каардынацыя метадычнай дзейнасці з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры” (красавік 2012 г.).

Абласны ўзровень

На базе абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі рэкамендуем правесці наступныя міжкурсавыя мерапрыемствы:

1. Інструктыўны семінар-нараду для метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. На інструктыўнай нарадзе прапануем разгледзець пытанні нарматыўнага прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры, вызначыць асноўныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі ў 2011/2012 навучальным годзе.

У сувязі з тым, што ў 2011/2012 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 года, на семінары неабходна разгледзець рэкамендацыі па арганізацыі якаснага навучання беларускай мове ў пераходны перыяд.

2. Навучальны семінар “Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове”. У праграму семінара можна ўключыць наступныя пытанні:

Тэарэтычныя асновы лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання мове.

Метадычныя напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове.

Фарміраванне ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў працэсе вывучэння розных раздзелаў курса беларускай мовы.

Рэалізацыя лінгвакультуралагічнага падыходу на факультатыўных занятках.

Фарміраванне каштоўнасных арыентацый на ўроках беларускай мовы на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу.

3. Абагульняючы семінар “Сучасны ўрок беларускай мовы: традыцыі і перспектывы”. Прапануем прыкладны пералік пытанняў, якія могуць быць разгледжаны на семінары:

Канцэптуальныя асновы сучаснага ўрока беларускай мовы, патрабаванні да яго.

Мэтавызначэнне як адзін са складнікаў эфектыўнага ўрока беларускай мовы.

Метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку беларускай мовы.

Эфектыўная кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроку мовы.

Традыцыйныя і нетрадыцыйныя ўрокі мовы і інш.

^ Раённы ўзровень

Для работы раённых метадычных фарміраванняў прапануецца агульная тэма “Складнікі эфектыўнага ўрока”.

І. Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў раённых (гарадскіх) метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы

Інструктыўна-метадычная нарада

(секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры)

Тэрмін правядзення: жнівень

Форма правядзення: семінар-нарада

Навукова-метадычны блок

Нарматыўнае прававое, навукова-метадычнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе:

нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2011/2012 навучальным годзе».

стандарты, канцэпцыі, вучэбныя праграмы па беларускай мове і літаратуры;

вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай мове;

вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры.

Вучэбна-метадычны блок

Арганізацыйна-зместавыя асаблівасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове ў пераходны перыяд:

аналіз работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 г. «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»;

рэкамендацыі на 2011/2012 навучальны год па далейшым укараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Практычны блок

Арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2011/2012 навучальным годзе:

аналіз метадычнай работы за 2010/2011 навучальны год;

актуальныя напрамкі метадычнай работы ў 2011/2012 навучальным годзе;

планаванне работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2011/2012 навучальны год.

Фарміраванне станоўчай матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Тэрмін правядзення: лістапад

^ Форма правядзення: семінар-практыкум

Навукова-метадычны блок

Віды матывацыі вучэбнай дзейнасці на ўроку ў вучняў розных узроставых груп.

Вучэбна-метадычны блок

Матывацыйная дзейнасць настаўніка і вучняў на розных этапах урока: арганізацыйна-матывацыйным, інфармацыйна-пошукавым і кантрольна-рэфлексіўным этапах.

Метады і прыёмы павышэння матывацыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры: панарама педагагічных ідэй і знаходак.

Павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры праз правядзенне разнастайных мерапрыемстваў у пазавучэбны час (з вопыту работы настаўнікаў).

^ Практычны блок

Распрацоўка рэкамендацый па павышэнні матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Арганізацыя вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроку

Тэрмін правядзення: студзень

Форма правядзення: семінар

Навукова-метадычны блок

Прынцыпы арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроку.

Віды пазнавальнай дзейнасці вучняў і формы яе арганізацыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Вучэбна-метадычны блок

Арганізацыя самастойнай работы вучняў на розных этапах урока (панарама адкрытых урокаў).

Фарміраванне навыкаў самакантролю і ўзаемакантролю на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Практычны блок

Аналіз урока з пазіцыі кіравання вучэбнай дзейнасцю вучняў на ўроку.

Павышэнне выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры

Тэрмін правядзення: вясеннія канікулы

^ Форма правядзення: абагульняючы семінар

Навукова-метадычны блок

Канцэптуальныя падыходы да выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры.

Роля ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей у павышэнні выхаваўчага патэнцыялу ўрока.

Вучэбна-метадычны блок

Фарміраванне каштоўнасных арыентацый у вучняў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” (прадстаўленне вопыту).

Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроку і іх выхаваўчая роля (прадстаўленне вопыту).

^ Практычны блок

Распрацоўка рэкамендацый па эфектыўным выкарыстанні выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

Праблемныя групы

Для работы праблемных груп (часовых груп, у склад якіх уваходзяць метадысты раёна і вопытныя настаўнікі) прапануецца распрацаваць наступныя пытанні:

1. Аналіз нарматыўнай прававой базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры і падрыхтоўка рэкамендацый па яе выкарыстанні.

2. Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў пры навучанні беларускай мове.

3. Культуралагічны аспект выкладання беларускай літаратуры.

Творчыя групы

У 2011/2012 навучальным годзе для работы творчай групы рэкамендуецца працаваць па адным з наступных напрамкаў:

1. Выкарыстанне сучасных сродкаў навучання, у тым ліку ЭСН, на ўроках беларускай мовы і літаратуры як адзін з фактараў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання.

2. Распрацоўка сцэнарыяў мерапрыемстваў да святкавання юбілеяў беларускіх пісьменнікаў (120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы і г.д.), матэрыялаў да школьных алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, інтэлектуальных спаборніцтваў і інш.

^ Школа перадавога педагагічнага вопыту (ШППВ)

У аснове работы школы перадавога педагагічнага вопыту ляжыць працэс азнаямлення, вывучэння эфектыўнай педагагічнай практыкі па пэўнай праблеме і ўкаранення яго ў адукацыйны працэс. Для работы ШППВ можа быць прапанавана наступная агульная тэма: “Арганізацыя эфектыўнага адукацыйнага працэсу па беларускай літаратуры”. У межах акрэсленай тэмы можна запланаваць наступныя тэматычныя заняткі:

1. Работа настаўніка па фарміраванні ў вучняў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай літаратуры.

2. Эфектыўныя метады і прыёмы аналізу мастацкіх твораў розных жанраў.

3. Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай літаратуры.

4. Сучасны ўрок літаратуры: панарама адкрытых урокаў.

Школа ўдасканальвання педагагічнага майстэрства

Работу школы ўдасканальвання педагагічнага майстэрства (ШУПМ) неабходна планаваць на аснове цяжкасцей і праблем, якія былі выяўлены ў прафесійнай дзейнасці педагогаў (часцей малавопытных) на дыягнастычнай аснове. ШУПМ павінна дапамагаць настаўнікам у іх прафесійным станаўленні.

Работу вышэйназаванага метадычнага фарміравання ў 2011/2012 навучальным годзе можна арганізаваць па тэме “Удасканаленне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры”. Прыкладная тэматыка пасяджэнняў ШУПМ:

1. Праектаванне ўрока на аснове кампетэнтнаснага падыходу.

2. Формы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на уроку.

3. Арганізацыя эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку.

4. Сістэмны падыход да аналізу і самааналізу ўрока.

Школа маладога настаўніка (ШМН)

Дзейнасць гэтага метадычнага фарміравання накіравана на аказанне маладым педагогам у авалоданні “азамі” прафесіянальнага майстэрства. У рабоце ШМН неабходна асвятляць наступныя пытанні:

вядзенне школьнай дакументацыі;

санітарна-гігіенічныя патрабаванні да ўрока;

планаванне і правядзенне ўрока;

аналіз і самааналіз урока;

асаблівасці планавання факультатыўных заняткаў і інш.

Неабходна адзначыць, што ў ходзе ажыццяўлення метадычнай работы з педагогамі неабходна аддаваць перавагу актыўным формам навучання (семінары-практыкумы, круглыя сталы, дзелавыя гульні, педагагічныя масты, прэзентацыя перадавога педагагічнага вопыту і г.д.).

Для маладых педагогаў найбольш дзейснымі будуць такія формы работы, як трэнінгі, майстар-класы, семінары-практыкумы, кансультацыі і інш.

Вынікі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне, агляд лепшых дасягненняў педагогаў могуць быць прадстаўлены на метадычным фестывалі напрыканцы навучальнага года.

Літаратура

Глинский, А. А. Управление системой методической работы в общеобразовательном учреждении : пособие для руководящих работников и специалистов учреждений общего среднего образования и системы повышении квалификации / А. А. Глинский. – Минск : Зорны верасень, 2008. – 252 с.

Конаржевский, Ю. А. Анализ урока / Ю. А. Конаржевский. – М. : Образовательный центр «Педагогический поиск», 1999. – 336 с.

Ксензова, Г. Ю. Оценочная деятельность учителя / Г. Ю. Ксензова. М. : Пед. общество России, 2000. – 122 с.

Кульневич, С. В. Анализ современного урока / С. В. Кульневич, Т. П. Лакоценина. – Ростов/нД : Творческий центр «Учитель», 2001. – 176 с.

Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі: зб. навук. арт. / уклад. А. І. Бельскі. – Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 228 с.

Лукьянова, М. И. Личностно-ориентированный урок: конструирование и диагностика: Учебно-методическое пособие / М. И. Лукьянова. – М. : Центр «Педагогический поиск», 2006. – 176 с.

Мурына, Л. А. Асноўныя светапоглядныя кампаненты лінгвакультуралагічнага падыходу і шляхі яго рэалізацыі пры навучанні мовам у школе / Л. А. Мурына, Г. М Валочка // Веснік адукацыі. – 2007. – № 1. – С. 20 – 23.

Поташник, М. М. Как подготовить и провести открытый урок / М.М. Поташник, М. В. Левит. – М. : Педагогическое общество России, 2003. – 112 с.

Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск: НІА, 2001. – 212 с.

Скороходова, Н. Ю. Психология ведения урока / Н. Ю. Скороходова. – СПб. : Речь, 2002. – 148 с.

Хуторской, А. В. Современная дидактика / А.В. Хуторской. – СПб. : Питер, 2001. – 544 с.

Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С. 6–7.



еще рефераты
Еще работы по разное