Реферат: Восеньскія 8 дзён з 25. 10. 2009 па 01. 11. 2009 уключна



Афіцыйна

Пачатковая школа ў 2009/2010 навучальным годзе

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2009/2010 навучальнага года

Арганізацыя адукацыйнага працэсу

Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня і завяршаецца 31 мая. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія 8 дзён з 25.10.2009 па 01.11.2009 уключна;

зімовыя 17 дзён з 25.12.2009 па 10.01.2010 уключна;

веснавыя 8 дзён з 28.03.2010 па 04.04.2010 уключна;

летнія 92 дні з 01.06.2010 па 31.08.2010 уключна.

Для вучняў першых і другіх класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці тыдзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю адзін тыдзень.

Вучэбныя планы

Навучанне ў I--IV класах ажыццяўляецца па тыпавых вучэбных планах на 2009/2010 навучальны год, зацверджаных Міністэрствам адукацыі.

Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах для I--IV класаў агульнаадукацыйных устаноў прадстаўлена ў табліцы 1.

Табліца 1

^ I. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін на тыдзень па класах

I

II

III

IV

1. Уводзіны ў школьнае жыццё

верасень










2. Беларуская мова

3 (1)

3 (2)

3 (2)

3 (2)

3. Беларуская літаратура

3 (-)

3 (1)

3 (1)

3 (1)

4. Руская мова

1 (3)

2 (3)

2 (3)

2 (3)

5. Руская літаратура

-- (3)

1 (3)

1 (3)

1 (3)

6. Замежная мова

-

-

2

2

7. Матэматыка

4

4

4

4

8. Чалавек і свет

1

1

1

1

9. Выяўленчае мастацтва

2

1

1

1

10. Музыка

1

1

1

1

11. Працоўнае навучанне

1

1

1

1

12. Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

Усяго:

18

19

21

21

^ II. Факультатыўныя заняткі

6

7

6

6

Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня:

22

22

23

24

^ Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту:

24

26

27

27

Заўвага:

У тыпавым вучэбным плане для I--IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ў агульнаадукацыйнай установе з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) - -- у агульнаадукацыйнай установе з рускай мовай навучання.

Як самастойныя вучэбныя прадметы ”Беларуская літаратура“ і ”Русская литература“ ў пачатковых класах не вывучаюцца. У межах гэтых вучэбных прадметаў ажыццяўляецца навучанне літаратурнаму чытанню (литературному чтению). Вучэбныя прадметы ”Літаратурнае чытанне“ (”Литературное чтение“) разглядаюцца як падрыхтоўчы этап адзінай і непарыўнай сістэмы літаратурнай адукацыі ў агульнаадукацыйнай сярэдняй школе. Вучэбныя прадметы ”Літаратурнае чытанне“ і ”Литературное чтение“ прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў ў свет мастацкай літаратуры, прывіць любоў да чытання кніг, закласці асновы чытацкай культуры і чытацкай самастойнасці.

Арганізацыя факультатыўных заняткаў ў I--IV класах ажыццяўляецца па праграмах, якія змешчаны ў зборніках:

Школьны кампанент. I--IV класы. Праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. ― Мінск: ВЦ НІА, 2008г.

Школьный компонент. I--IV классы. Программы для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. - -- Минск: ИЦ НИО, 2008г.

Школьны кампанент. I--IV класы агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання.– Мінск: ВЦ НІА, 2007г.

Школьный компонент. I--IV классы учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования с русским языком обучения. ― Мінск: ВЦ НІА, 2006г.

Гадзіны, якія адводзяцца для правядзення факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка.

За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета агульнаадукацыйнай установы могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, а таксама можа ажыццяўляцца дзяленне класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў пры недастатковай напаўняльнасці класа.

Рэкамендуем гадзіны, адведзеныя на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваць для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай (рускай) мове як другой.

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні ў агульнадукацыйных установах сельскіх населеных пунктаў, не менш як 5 вучняў - -- у астатніх.

Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы.

Вучэбныя дасягненні на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове.

Факультатыўныя заняткі ў І--ІV класах арганізуюцца пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў вучняў.

На працягу навучальнага года з вучнямі IІ - -- ІV класаў за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, ці гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, праводзяцца заняткі па курсе ”Асновы бяспекі жыццядзейнасці“ ў наступным аб’ёме:

правілы дарожнага руху - -- 7 вучэбных гадзін у IІ--ІV класах;

правілы пажарнай бяспекі - -- 7 вучэбных гадзін у ІI--IV класах;

бяспека жыцця і здароўя - -- 2 вучэбныя гадзіны ў ІI--ІV класах.

Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай ”Асновы бяспекі жыццядзейнасці“, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь– Мінск, НІА,2009 г.

У агульнаадукацыйных установах, размешчаных на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца заняткі па радыяцыйнай бяспецы ў І-ІV класах - -- 4 вучэбныя гадзіны. Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай ”Основы радиоэкологии и безопасности жизнедеятельности“, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008 г.).

Усе гэтыя заняткі з’яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

^ Грамадска карысная праца арганізуецца за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, там, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ-ІV класах. Пры правядзенні грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца.

Пры правядзенні работы па прывіцці вучням цікавасці да чытання, умення самастойна арыентавацца ў пошуках інфармацыі рэкамендуецца карыстацца праграмай ”Основы информационной культуры“ (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 13, 2008 г.; часопіс ”Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа“ № 11, 2008 г.).


Вучэбныя праграмы

Навучанне ў І-ІV класах ажыццяўляецца па дапрацаваных вучэбных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь - -- Мінск, ВЦ НІА, 2009.

Вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах дапрацаваныя ў наступных накірунках:

праведзена лагічная і стылістычная дапрацоўка тэкста тлумачальных запісак;

прыведзены ў лагічную адпаведнасць параметры вучэбнай праграмы ”узровень прад’яўлення зместу“; ”колькасць гадзін на вывучэнне адабранага аб’ёму“, ”патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў“;

пераразмеркаваны гадзіны на вывучэнне асобных тэм і раздзелаў вучэбнай праграмы;

перагледжана паслядоўнасць вывучэння асобных тэм;

аптымізаваны патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў па гадах навучання і яны прыведзены ў адпаведнасць з узроставымі пазнавальнымі магчымасцямі малодшых школьнікаў (зніжаны патрабаванні да ступені самастойнасці пры фарміраванні асобных прадметных уменняў).

Да новага 2009/2010 навучальнага года дапрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх вучэбных прадметах, змест якога прыведзены ў адпаведнасць са зместам дапрацаваных вучэбных праграм.

Настаўнік мае права ў межах гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у прыкладнае планаванне змяненні з улікам падрыхтоўкі вучняў класса і асаблівасцей тэхналогіі навучання.

Звяртаем увагу на змяненні, якія ўнесены ў вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў (I-IV класы).


Обучение грамоте (Навучанне грамаце)

Внесены уточнения, отражающие специфику организации обучения по учебно-методическому комплексу автора А.К. Клышки. Так, в подготовительном (добуквенном) периоде конкретизирована работа со звуками: выделение согласного звука в начале слова; различение на слух и при произношении твердых и мягких согласных; подбор слов с заданным звуком. Часть материала перенесена из подготовительного в основной период обучения: различение на слух и при произношении гласных и согласных звуков, твердых и мягких согласных; выделение в словах отдельных звуков; звуковой анализ слова (определение последовательности звуков в слове, их характеристика); подбор слов с заданным звуком.

В содержание учебных программ ”Русский язык. Обучение грамоте“, ”Беларуская мова. Навучанне грамаце“ включено знакомство на практическом уровне со звонкими и глухими согласными звуками.


Беларуская мова ў школах з беларускай мовай навучання

ІІ клас

З агульнай колькасці вучэбных гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне раздзелаў вучэбнай праграмы, выдзелены гадзіны на правядзенне кантрольных работ, кантрольных дыктантаў, кантрольнага спісвання, пераказаў тэксту. На правядзенне слоўнікавых дыктантаў асобных вучэбных гадзін не выдзяляецца, але ў вучэбнай праграме вызначаецца іх месца ў структуры раздзела.

У раздзел ”Слова“ ўведзены тэмы: ”Словы з блізкім значэннем“, ”Словы з супрацьлеглым значэннем“ (раней вывучалася ў 3 класе); ”Зменная і нязменная часткі слова. Агульнае паняцце аб канчатку і аснове слова. Выдзяленне канчатка і асновы слова“ (раней вывучалася ў 3 класе). Вывучэнне тэмы ”Корань слова. Аднакаранёвыя словы. Падбор аднакаранёвых слоў“ перанесена ў 3 клас.

ІІІ клас

Пераразмеркавана колькасць гадзін на вывучэнне асобных тэм раздзела ”Слова“:

-- Лексічнае значэнне слова - -- 8 гадзін;

-- Састаў слова - -- 22 гадзіны;

-- Часціны мовы - -- 35 гадзін.

У раздзел ”Слова“ уведзены паняцці ”сінонімы“, ”антонімы“.

Па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы прадугледжаны гадзіны, якія адводзяцца на правядзенне кантрольных работ, навучальных пераказаў і навучальных сачыненняў.

ІV клас

Вызначаны тэмы, якія вывучаюцца на практычным узроўні:

-- Азнаямленне з напісаннем склонавых канчаткаў назоўнікаў І скланення.

-- Азнаямленне з напісаннем склонавых канчаткаў назоўнікаў 2 скланення.

-- Азнаямленне з напісаннем склонавых канчаткаў назоўнікаў 3 скланення.

-- Азнаямленне з напісаннем склонавых канчаткаў прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку.

-- Азнаямленне з напісаннем склонавых канчаткаў прыметнікаў жаночага роду адзіночнага ліку.

-- Азнаямленне з напісаннем склонавых канчаткаў прыметнікаў множнага ліку.

-- Азнаямленне з напісаннем асабовых канчаткаў дзеясловаў цяперашняга і будучага часу.

-- Змяненне дзеясловаў прошлага часу адзіночнага ліку па родах.

У раздзеле ”Тэкст“ выключана работа са сціслым пераказам тэксту і ўключаны выбарачны пераказ апісальнага тэксту.

У раздзелах вучэбнай праграмы вызначаны месца і час на правядзенне кантрольных работ, навучальных пераказаў і сачыненняў.


Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання

І клас

Прадугледжана вывучэнне тэматычнай лексікі.

ІІ клас

На вывучэнне ўступнага моўнага курса адведзена 12 гадзін, з іх 4 гадзіны - -- за кошт урокаў літаратурнага чытання .

Уведзена вывучэнне тэм ”Слова“, ”Сказ“, ”Тэкст“, што выклікала пераразмеркаванне вучэбнага матэрыялу па гэтых тэмах паміж II, III і IV класамі.

Пераразмеркаваны гадзіны на вывучэнне раздзелаў ”Уступны моўны курс“, ”Гукі і літары“.

Вывучэнне тэмы ”Напісанне слоў з ў нескладовым“ у раздзеле ”Гукі і літары“ прадугледжана адразу пасля тэмы ”Галосныя і зычныя гукі“.

ІІІ клас

Зменены парадак вывучэння раздзелаў.

Пераразмеркаваны гадзіны на вывучэнне тэм ”Сказ“, ”Слова“, ”Тэкст“.

У сувязі з гэтым у III класе ў раздзел ”Слова“ уводзяцца паняцці роду назоўніка і прыметніка, вывучаюцца дзеясловы на -цца, -ся, уведзены тэмы ”Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў-, -л-“, ”Змяненні дзеясловаў прошлага часу па ліках і родах“.

Са зместу вучэбнай праграмы выключана тэма ”Прамое і пераноснае значэнне слова“, паколькі знаёмства з ёю адбываецца на ўроках літаратурнага чытання.

Скарочана колькасць гадзін на вывучэнне тэм ”Тэкст“, ”Сказ“.

Павялічана колькасць гадзін на вывучэнне тэм ”Назоўнік“, ”Займеннік“.

У раздзеле ”Слова“ прадугледжваецца знаёмства з асновай слова.

Тэма ”Прыслоўе“ перанесена для вывучэння ў V клас.


Літаратурнае чытанне ў школах з беларускай мовай навучання

Пераразмеркаваны гадзіны паміж тэмамі чытання ў 2 класе ”Душа народа ў песнях, казках тых жыве“ (12 г., было 10 г.), ”І восень на прызбу ступіла...“ (22 г., было 24 г.)


Літаратурнае чытанне ў школах з рускай мовай навучання

Зменшана колькасць гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ў 2 класе: было 34 гадзіны, стала 31 гадзіна (3 гадзіны выкарыстоўваюцца на інтэграваны ўступны моўны курс). Праца па падручніку ”Беларусачка“ для 2 класа пачынаецца пасля інтэграванага ўступнага моўнага курса.

Аптымізавана колькасць гадзін на правядзенне ўрокаў пазакласнага чытання. Яны праводзяцца з трэцяга класа адзін раз у чвэрць на асобным уроку і ўваходзяць у агульную колькасць гадзін, якія адводзяцца на літаратурнае чытанне. На працягу чвэрці настаўнік ажыццяўляе кіраўніцтва самастойным пазаўрочным чытаннем дзіцячых кніг, газет і часопісаў. Настаўнік рэкамендуе вучням самастойна выбіраць у бібліятэцы і чытаць кнігі па прапанаванай тэме. На ўроку пазакласнага чытання падводзяцца вынікі работы вучняў з кнігамі, газетамі і часопісамі за перыяд іх пазаўрочнай самастойнай дзейнасці.


Русский язык в школах с белорусским языком обучения

Увеличено количество часов на изучение русского языка во 2-ом классе: было 68 часов, стало 72 часа (вводный курс, - -- 12 ч., язык и речь - -- 60 ч.) За счет часов литературного чтения во вводный курс добавлены 4 часа.

В учебную программу включены темы ”Слова, обозначающие предметы“, ”Слова, обозначающие признаки предметов“, ”Слова, обозначающие действия предметов“.

ІІІ класс

Предусмотрен резерв времени на написание творческих работ.

На тему ”Повторение“ отводится 2 часа (был 1 ч).

ІV класс

Предусмотрен резерв времени на написание творческих работ.


Русский язык в школах с русским языком обучения

ІІ класс

Предусмотрен резерв времени на написание творческих работ.

ІІІ класс

Предусмотрен резерв времени на написание творческих работ.

На тему ”Повторение“ отводится 2 часа (был 1 ч).

ІV класс

Предусмотрен резерв времени на написание творческих работ

Тема ”Местоимение“ дополнена вопросом о правописании местоимений 3-го лица с предлогами и без предлогов.


Литературное чтение в школах с белорусским языком обучения

Уменьшено количество часов на изучение учебного предмета во 2 классе: было 34 часа, стало 30 часов (4 часа используется на интегрированный вводный курс). Работа по учебнику литературного чтения ”Проталинка“ начинается после завершения интегрированного вводного курса русского языка.

Оптимизировано количество часов на проведение уроков внеклассного чтения. Они проводятся с третьего класса один раз в четверть на отдельном уроке и входят в общее количество часов, которые отводятся на литературное чтение. В течение четверти учитель руководит самостоятельным внеурочным чтением учащихся. Исходя из возможностей книжного фонда школьной, районной (городской) детской библиотеки учитель рекомендует школьникам осуществлять самостоятельно выбор и чтение книг по определенной теме. На уроке внеклассного чтения подводится итог работы учащихся с книгами, газетами, журналами за истекший период их внеурочной самостоятельной деятельности.


Матэматыка

1 клас

Зменшана колькасць гадзін на вывучэнне тэмы ”Параўнанне прадметаў і мностваў прадметаў, прасторавыя і часовыя ўяўленні“ з 20 да 10 гадзін;

павялічана колькасць гадзін на вывучэнне тэмы ”Адназначныя лікі“ з 26 да 36 гадзін.

ІІ клас

Зменшана колькасць гадзін на вывучэнне тэмы ”Паўтарэнне за 1 клас“ з 10 да 5 гадзін і ”Паўтарэнне за 2 клас“ з 10 да 5 гадзін;

павялічана колькасць гадзін на вывучэнне тэм ”Таблічнае складанне і адніманне ў межах 100“ з 26 да 30 гадзін, “Пазатаблічнае складанне і адпаведныя выпадкі аднімання“ з 54 да 60 гадзін.

ІІІ клас

Зменшана колькасць гадзін на вывучэнне тэмы ”Паўтарэнне за 2 клас“ з 12 да 6 гадзін;

павялічана колькасць гадзін на вывучэнне тэмы ”Множанне і дзяленне“ з 59 да 65 гадзін.

ІV клас

Зменшана колькасць гадзін на вывучэнне тэмы ”Паўтарэнне за 3 клас“ з 13 да 5 гадзін;

павялічана колькасць гадзін на вывучэнне тэм ”Нумарацыя мнагазначных лікаў“ з 30 да 32 гадзін, ”Складанне і адніманне“ з 25 да 27 гадзін, ”Множанне і дзяленне“ з 59 да 61 гадзіны, якія настаўнік можа выкарыстоўваць на замацаванне вывучанага матэрыялу.


Чалавек і свет

Вучэбная праграма ”Чалавек і свет“ рэструктуравана ў адпаведнасці з агульнай логікай прадмета: у 1-2-х класах пададзены тры змястоўныя кампаненты ”Прырода і чалавек“, ”Чалавек і яго здароўе“, ”Чалавек і грамадства“, пры гэтым два першыя змястоўныя кампаненты на аснове іх арганічнай узаемасувязі інтэгрыруюцца ў адзіны раздзел ”Прырода і чалавек“. У трэцім класе змест прадмета прадстаўлены двума змястоўнымі кампанентамі ”Прырода і чалавек“ , ”Чалавек і яго здароўе“. Лагічным працягам змястоўнага кампанента ”Чалавек і грамадства“ ў чацвертым класе з’яўляецца блок ”Мая Радзіма - -- Беларусь“. Такім чынам, у 3-х і 4-х класах у адпаведнасці з агульнай логікай вучэбнага прадмета пададзены ўсе тры змястоўныя лініі.

Аптымізаваны патрабаванні да ўзроўню падрыхтаванасці вучняў па гадах навучання ў адпаведнасці з мэтавымі ўстаноўкамі і задачамі вучэбнага прадмета, узроставымі пазнавальнымі асаблівасцямі малодшых школьнікаў.

Аптымізавана колькасць гадзін для правядзення экскурсій і мэтавых прагулак.

I клас

Уключаны абагульняльны ўрок па раздзеле ”Зімовыя змены ў прыродзе“.

II клас

Павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела ”Жывёлы і чалавек“.

III клас

Павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела ”Чалавек і яго здароўе“.

Уключаны абагульняльныя ўрокі па раздзелах ”Мая краіна“, ”Чалавек і яго здароўе“.


Працоўнае навучанне

Пераразмеркаваны гадзіны паміж раздзеламі вучэбнай праграмы. Удакладнены: ”Тэмы для гутарак“, ”Міжпрадметныя сувязі“, ”Прыкладныя вучэбныя заданні“.

I клас

Раздзел ”Тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў“. Павялічаны час (на 1 гадзіну) на вывучэнне падраздзела ”Вырабы з прыроднага матэрыялу“.

Раздзел ”Тэхналогія рамёстваў“. Скарочаны на 1 гадзіну час на вывучэнне падраздзела ”Выцінанка“.

III клас

Раздзел ”Тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў“. Скарочаны час (на 1 гадзіну) на вывучэнне падраздзела ”Вырабы з тэкстыльных матэрыялаў“.

Раздзел ”Тэхналогія рамёстваў“. Павялічаны на 1 гадзіну час на вывучэнне падраздзела ”Выцінанка“.

ІV клас

Раздзел ”Тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў“. Скарочаны час (на 1 гадзіну) на вывучэнне падраздзела ”Вырабы з тэкстыльных матэрыялаў“.

Раздзел ”Тэхналогія рамёстваў“. Павялічаны на 1 гадзіну час на вывучэнне падраздзела ”Выцінанка“.


Асаблівасці выкладання асобных прадметаў


Курс ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ вывучаецца ў першым класе на працягу верасня ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначанай тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах ”Фізічная культура і здароўе“, ”Музыка“. Усе астатнія вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння курса ”Уводзіны ў школьнае жыцце“. Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў першым класе з 1 верасня.

З I класа пачынаецца вывучэнне вуснага моўнага курса ”Беларуская мова“ ў агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання і вуснага моўнага курса ”Руская мова“ ў агульнаадукацыйных установах з беларускай мовай навучання.

У I класе адводзіцца 6 вучэбных гадзін на навучанне грамаце: 3 вучэбныя гадзіны - -- чытанне, 3 вучэбныя гадзіны - -- пісьмо.


^ Навучанне грамаце ў першых класах ажыццяўляецца ў агульнаадукацыйных установах з беларускай мовай навучання:

па вучэбна-метадычным комплексе аўтара А.К.Клышкі;

з рускай мовай навучання:

по учебно-методическому комплексу автора А.К.Клышки;

по учебно-методическому комплексу автора Н.А.Сторожевой.

Звяртаем ўвагу, што буквары для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання перайшлі ў разрад фандуемых (штогод выдавацца не будуць).

У сувязі са зменамі ў вучэбнай праграме па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання звяртаем увагу настаўнікаў на наступнае.


^ Беларуская мова ў агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання.

І клас. У дапамогу наствўнікам распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, урокі для ажыццяўлення работы з вучнямі па асваенні тэматычнай лексікі. Яны будуць размешчаны ў навукова-метадычных часопісах.

ІІ клас. Уступны моўны курс носіць інтэграваны характар і вывучаецца на працягу чатырох тыдняў па 3 гадзіны на тыдзень.

У сувязі з тым, што ўведзены новыя раздзелы: ”Слова“, ”Сказ“, ”Тэкст“, у дапамогу настаўнікам выдадзены рабочы сшытак для вучняў. Метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў будуць размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі і ў навукова-метадычных часопісах.

ІІІ клас. Зменены парадак падачы матэрыялу раздзелаў. Спачатку ідзе вывучэнне раздзела ”Тэкст“, затым раздзел ”Сказ“, потым раздзел ”Слова“, у якім лагічна аб’яднаны тэмы, ”Значэнне слова“ ”Склад слова“, ”Часціны мовы“.

Матэрыял па тэмах ”Род назоўніка і прыметніка“, ”Дзеясловы на -цца, -ся“, ”Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў-, -л-“, ”Змяненні дзеясловаў прошлага часу па ліках і родах“ будзе размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі і ў навукова-метадычных часопісах.

ІV клас. У сувязі з пераразмеркаваннем матэрыялу паміж II, III і IV класамі больш часу адводзіцца на вывучэнне тэм ”Змяненне назоўнікаў і прыметнікаў па склонах“, ”Змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках“.

У раздзел ”Слова“ уведзена тэма ”Склад слова“, якая прадугледжвае знаёмства з асновай слова і фарміраванне ўмення вызначаць канчатак і аснову слова.

Павялічылася колькасць гадзін на знаёмства з займеннікам як часцінай мовы.

З вучэбнай праграмы выключана знаёмства з прыслоўямі.

Усе змены адлюстраваны ў каляндарна-тэматычным планаванні.

Звяртаем увагу на выканананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах, матэматыцы у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў у II--IV класах. Практыкаванні па каліграфіі праводзяцца на кожным уроку. Змест гэтай работы павінен быць звязаны з матэрыялам урока.

Засяроджваем увагу настаўнікаў на тым, што ў вучэбнай праграме па матэматыцы для кожнага года навучання прапісаны тыпы задач, з рашэннем якіх знаёмяцца вучні пачатковых класаў.

У вучэбнай праграме па матэматыцы для 1 класа прадугледжана пры вывучэнні тэмы ”Адназначныя лікі“ рашэнне простых задач на знаходжанне сумы і рознасці, пры вывучэнні тэмы ”Двухзначныя лікі“– рашэнне простых задач на павелічэнне і памяншэнне ліку на некалькі адзінак.

У вучэбнай праграме па матэматыцы для II класа прадугледжана пры вывучэнні тэмы ”Таблічнае складанне і адпаведныя выпадкі аднімання“ рашэнне простых задач на рознаснае параўнанне, знаходжанне невядомага складаемага, памяншаемага, аднімаемага, а таксама рашэнне састаўных задач у два дзеянні; пры вывучэнні тэмы ”Множанне і дзяленне“ - -- рашэнне простых задач, якія раскрываюць сэнс дзеянняў множання і дзялення.

У вучэбнай праграме па матэматыцы для III класа прадугледжана рашэнне простых задач на павелічэнне або памяншэнне ліку ў некалькі разоў, на кратнае параўнанне лікаў, задач на знаходжанне долі ліку, простых задач на рух, рашэнне задач у 2-3 дзеянні на складанне, адніманне, множанне і дзяленне.

У вучэбнай праграме IV класа прадугледжана рашэнне задач з выкарыстаннем троек велічынь: хуткасць, час руху і пройдзены шлях; цана, колькасць тавару і яго кошт, рашэнне састаўных задач у 2-3 дзеянні.

У падручніках матэматыкі для 3 і 4 класаў у дастатковай колькасці прадстаўлены ўраўненні, якія рашаюцца ў 2 арыфметычныя дзеянні. Настаўнік мае права, зыходзячы з магчымасцей вучняў класа, уключаць ва ўрок работу з ускладненымі ўраўненнямі.

Пры напаўняльнасці ў I-IV класах да 6 вучняў урокі па вучэбных прадметах ”Фізічная культура і здароўе“, ”Музыка“, ”Выяўленчае мастацтва“, ”Працоўнае навучанне“ праводзяцца адначасова з вучнямі I і II, II і III, III і IV або I і III, II і IV класаў. Размеркаванне вучэбных гадзін па вызначаных вучэбных прадметах ажыццяўляецца па класе, у якім на іх вывучэнне прадугледжана вучэбным планам большая колькасць вучэбных гадзін.

Гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу

Адукацыйны працэс у агульнаадукацыйных установах павінен забяспечваць захаванне здароўя вучняў, падтрымліваць працаздольнасць на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць.

У 2009/2010 навучальным годзе адукацыйны працэс арганізоўваецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2006 № 160 ”Об утверждении Санитарных правил и норм 2.4.2.16-33-2006 ”Гигиенические требования к устройству, содержанию и организации учебно-воспитательного процесса общеобразовательных учреждений“ і пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 02.04.2008 № 62 ”О внесении изменений и дополнений в Санитарные правила и нормы 2.4.2.16-33-2006 ”Гигиенические требования к устройству, содержанию и организации учебно-воспитательного процесса общеобразовательных учреждений“.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнікі таксама павінны карыстацца наступнымі нарматыўнымі дакументамі:

Медико-педагогический контроль за организацией учебно-воспитательного процесса в начальной школе: методические рекомендации. - -- Минск: Пачатковая школа, 2007.

О предупреждении учебной перегрузки учащихся начальных классов: методические рекомендации // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. - -- 2007. - -- № 5.

Метадычныя рэкамендацыі ”Здоровьесбережение учащихся в учреждениях, обеспечивающих получение общего среднего образования (комплексный подход)“, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2006 // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. - -- 2006. - -- № 15.

Санитарные правила и нормы 9-131 РБ 2000 ”Гигиенические требования к видеодисплейным терминалам, электронно-вычислительным машинам и организации работы“.
Постановление Министерства здравоохранения от 30 мая 2006г. № 70 ”О внесении изменений и дополнений в Санитарные правила и нормы 9-131 РБ 2000 ”Гигиенические требования к видеодисплейным терминалам, электронно-вычислительным машинам и организации работы“.
Пры правільнай арганізацыі ўрока, чаргаванні відаў дзейнасці, разумовай працы і адпачынку вучні захоўваюць працаздольнасць на працягу ўсяго ўрока, добра аднаўляюць сілы на перапынках і гатовы інтэнсіўна працаваць далей.

Вучэбная нагрузка павінна быць рацыянальна размеркавана па днях тыдня. Расклад урокаў павінен складацца з улікам змяненняў дзённай і тыднёвай дынамікі разумовай працаздольнасці вучняў. Пры складанні раскладу заняткаў неабходна карыстацца рангавай шкалой цяжкасці вучэбных прадметаў (табліца 2).


Табліца 2

^ Прыкладнае размеркаванне вучэбных прадметаў па рангавай шкале цяжкасці

(для 1-4 класаў)




п/п

Вучэбныя прадметы

Балы

1

Матэматыка

12

2

Беларуская (руская) мова ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання

11

3

Замежная мова

10

4

Руская (беларуская) мова ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання

9

5

Чалавек і свет. 4 клас (блок Мая Радзіма - -- Беларусь)

8

6

Беларускае (рускае) літаратурнае чытанне ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання

7

7

Рускае (беларускае) літаратурнае чытанне ў школах з рускай мовай навучання

6

8

Чалавек і свет . 1-3 клас

5

9

Фізічная культура і здароўе

4

10

Працоўнае навучанне

3

11

Выяўленчае мастацтва

2

12

Музыка

1

Пры правядзенні заняткаў у камп’ютэрным класе абавязкова чаргаванне тэарэтычнай і практычнай работы на камп’ютэры (у індывідуальным рытме) на працягу ўрока. Рацыянальны рэжым заняткаў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання прадугледжвае захаванне рэгламентаванай працягласці бесперапыннай работы за персанальным камп’ютэрам і перапынкаў, а таксама абавязковага правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на ахову здароўя вучняў.

Працягласць работы з камп’ютэрам не павінна перавышаць:

на гульнявых занятках, якія садзейнічаюць усебаковаму развіццю вучняў: для дзяцей 6 гадоў - -- 10 хвілін; для вучняў 7-10 гадоў - -- 15 хвілін.

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у пачатковай школе дазваляе дыферэнцыраваць працэс навучання малодшых школьнікаў з улікам іх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць яго больш наглядным, дае магчымасць настаўніку, які працуе творча, пашырыць спектр спосабаў прад’яўлення вучэбнай інфармацыі, дазваляе ажыццяўляць гібкае кіраванне вучэбным працэсам, з’яўляецца актуальным.

Дамашнія заданні Для папярэджвання празмернай нагрузкі вучняў неабходна рэгуляваць аб’ём дамашніх заданняў, улічваць індывідуальныя асаблівасці вучняў. Дамашнія заданні павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання ў II класе да 1,2 гадзін, ІІІ - -- ІV класах - -- да 1,5 гадзіны.

Ходам урока вучні павінны быць падрыхтаваны да самастойнага выканання дамашняй работы. Вельмі важна, каб у вучня было сфарміравана пачуццё ўпэўненасці ў тым, што ён зможа правільна выканаць заданне. Павінен быць зразумелым не толькі змест задання, але і тое, як правільна аформіць у сшытку яго выкананне. Настаўнік не павінен задаваць на дом усё тое, што не паспелі выканаць на ўроку. Неабходна выключыць з дамашняй работы заданні, разлічаныя толькі на механічную работу, вельмі вялікія, цяжкія і непасільныя для самастойнага выканання, а таксама заданні, аб прыёмах выканання якіх вучні не маюць ясных уяўленняў. Заданні, пазначаныя ”зорачкай“, на дом не задаюцца.

Дамашняе заданне можа быць і апераджальным. Гэта спрыяе ўменню размяркоўваць час, бачыць перспектыву, праяўляць арганізаванасць. Пры неабходнасці настаўнік можа прапанаваць рацыянальныя прыёмы выканання дамашняга задання. Вялікі аб’ём дамашніх заданняў прыводзіць да зніжэння цікавасці да вучэбнага прадмета і перагрузкі вучняў.

^ Звяртаем увагу: у першым класе дамашнія заданні вучням не задаюцца. Уся работа па навучанні арганізоўваецца настаўнікам на ўроку.

Напісанне рэфератаў ў I-IV класах не прадугледжана.


^ Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2006 № 108 ”Об утверждении Правил аттестации учащихся общеобразовательных учреждений“ (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 3, 2007, № 21, 2008; часопіс ”Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа“, № 6, 2007).

Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў I - -- II класаў. Атэстацыя вучняў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах. У III--IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале.


^ Колькасць абавязковых кантрольных работ для І– ІV класаў прадстаўлена ў табліцы 3.

Табліца 3


Від работы

I клас

II клас

III клас

IV клас

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

Беларуская мова ў школах з беларускай мовай навучання

Русский язык в школах с русским языком обучения

Кантрольнае спісванне

-

1

1

-

-

-

-

-

Кантрольны дыктант

-

-

-

-

1

-

1

-

Кантрольны дыктант з граматычным заданнем

-

-

-

1

-

1

-

1

Кантрольная работа па тэме

-

-

1

2

1

2

2

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

-

-

1

1

2

2

2

2

Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання

Русский язык в школах с белорусским языком обучения

Кантрольнае спісванне

-

-

1

1

-

-

-

-

Кантрольны дыктант

-

-

-

-

1

-

1

-

Кантрольны дыктант з граматычным заданнем

-

-

-

-

-

1

-

1

Кантрольная работа па тэме

-

-

1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

-

-

-

-

1

1

1

1

Літаратурнае чытанне ў школах з беларускай мовай навучання

Литературное чтение в школах с русским языком обучения

Праверка навыка чытання

-

1

1

1

1

1

1

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў

-

-

-

-

-

1

-

1

Літаратурнае чытанне ў школах з рускай мовай навучання

Литературное чтение в школах с белорусским языком обучения

Праверка навыка чытання

-

-

-

1

-

1

-

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў

-

-

-

-

-

1

-

1

Матэматыка

Кантрольная работа

-

1

2

2

2

2

2

2

Кантрольнае вуснае лічэнне (матэматычны дыктант)

-

1

1

1

1

1

1

1

У адпаведнасці з вуч
еще рефераты
Еще работы по разное