Реферат: Тэсты па гiсторыi Беларусi для цт
Тэсты па гiсторыi Беларусi для ЦТ 1 блок ІХ –ХІІІ стст.
Для феадальнага ладу характэрна
1) усеагульнасць і абавязковасць працы
2) надзяленне непасрэднага вытворцы зямлей з прымацаваннем яго да зямлі
3) грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці
4) панаванне таварна – грашовых адносін
З эканамічных укладаў, якія суіснавалі ў грамадстве ўсходніх славян, у IX – XI стст. толькі нараджаўся
1) першабытны
2) феадальны
3) рабаўладальніцкі
4) раннебуржуазны
Асіміляцыя – гэта
1) аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку
2) гістарычна склаўшаяся група людзей, якія звязаны агульнасцю тэрыторыі пражывання, мовы, культуры
3) працэс зліцця аднаго народа з другім ў выніку засваення ім чужой мовы і культуры, паступовай страты самабытнасці
4) працэс этнічнай кансалідацыі
Помнікам полацкай архітэктурнай школы XII ст. з’яўляецца
1) Спаская царква
2) Дзесяцінная царква
3) Каложская царква
4) Троіцкая царква
Умацаваны цэнтр усходнеславянскага горада называецца
1) пасад
2) торг
3) гарадзішча
4) дзядзінец
У суседскай абшчыне прылады працы належалі
1) феадалу
2) кожнай сям’і
3) абшчыне
4) старэйшыну
Русь хрысцілася падчас праўлення Вялікага князя Кіеўскага
1) Святаслава
2) Уладзіміра Святаслававіча
3) Ігара
4) Яраслава Мудрага
Свабоднымі сялянамі – абшчыннікамі былі
1) закупы
2) халопы
3) радовічы
4) “людзі”
Слова “сафія” азначае
1) глыбокая вера
2) мудрасць
3) благадаць
4) прыгажосць
Першым полацкім князем – хрысціянінам быў
1) Рагвалод
2) Брачыслаў Ізяславіч
3) Ізяслаў Уладзіміравіч
4) Усяслаў Брачыславіч
Кіраўніком гарадскога апалчэння ў старажытных беларускіх гарадах з’яўляўся
1) пасаднік
2) гетман
3) тысяцкі
4) бурмістр
Сельская абшчына ва ўсходніх славян у эпоху Старажытнай Русі называлася
1) грамада
2) верв
3) сяло
4) пагост.
Ніжэйшым структурным элементам праваслаўнай царкоўнай арганізацыі з’яўляецца
1) парафія
2) кансісторыя
3) курыя
4) прыход
Якую сістэму земляробства называлі ляднай?
1) двухпольную
2) падсечна – агнявую
3) агародную
4) такой сістэмы не існавала
Што такое бортніцтва?
1) від рамяства
2) від палявання
3) від збору мёду
4) від земляробства
Першае летапіснае ўпамінанне аб Полацку
1) 862 г.
2) 882 г.
3) 982 г.
4) 988 г.
Усяслаў Брачыславіч княжыў у Полацку ў
1) 1145 – 1199 гг.
2) 1144 – 1201 гг.
3) 1046 – 1101 гг.
4) 1044 – 1101 гг.
Збор даніны са свабоднага насельніцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыі ў ІХ – ХІ стст. называўся
1) дань
2) кармленне
3) палюддзе
4) аброк
Агульны сход мужоў на землях Русі, дзе вырашаліся важнейшыя грамадскія і дзяржаўныя справы, ў Х – ХІІ стст. называўся
1) сходка
2) з’езд;
3) веча
4) сейм
Натуральная гаспадарка – гэта
1) гаспадарка, у якой усё неабходнае вырабляецца і спажываецца самімі ўладальнікамі
2) гаспадарка, дзе займаюцца толькі земляробствам
3) гаспадарка, дзе подаці гаспадару, князю, дзяржаве выплачваюць толькі прадуктамі харчавання
4) гаспадарка, дзе займаюцца толькі промысламі
Полацк змагаўся за Віцебск у канцы XII ст. з княствам
1) Кіеўскім
2) Пскоўскім
3) Смаленскім
4) Галіцка – Валынскім
Якое княства, што вылучылася ў пачатку XII ст. з Полацкай зямлі, было мацнейшым?
1) Браслаўскае
2) Віцебскае
3) Мінскае
4) Друцкае
Назавіце імя першага мінскага князя, заснавальніка дынастыі ў ХІІ ст.
1) Барыс
2) Усяслаў
3) Глеб
4) Іаан
Тып крыжова – купальнага храма сфарміраваўся
1) у ІV – V стст. у Заходняй Еўропе
2) у V – VI стст. у Візантыі
3) у XI – XII стст. на Русі
4) у XI – XII стст. у Візантыі
Усходнеславянскія плямёны, якія рассяляліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі
1) паляне, ільменскія славяне, вяцічы
2) дрыгавічы, крывічы, радзімічы
3) кашубы, харваты, бужане
4) улічы, ціверцы, валыняне
Крывічы займалі тэрыторыю
1) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскай і Магілёўскай вобласці
2) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера
3) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная цэнтральная Беларусь
4) паўднёвыя схілы Карпат
Дрыгавічы займалі тэрыторыю
1) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскай і Магілёўскай вобласці
2) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера
3) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная Цэнтральная Беларусь
4) паўднёвыя схілы Карпат
Радзімічы займалі тэрыторыю
1) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскаі і Магілёўскай вобласці
2) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера
3) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная Цэнтральная Беларусь
4) паўднёвыя схілы Карпат
Найбольш значны горад у землях радзімічаў на тэрыторыі Беларусі – гэта
1) Берасце
2) Гомель
3) Тураў
4) Полацк
Найбольш значны горад у землях дрыгавічоў – гэта
1) Берасце
2) Гомель
3) Тураў
4) Полацк
Найбольш значны горад у землях крывічоў на тэрыторыі Беларусі – гэта
1) Берасце
2) Гомель
3) Тураў
4) Полацк
Канцэпцыя этнагенэзу беларусаў, згодна якой продкамі беларусаў былі балты, асіміляваныя пазней славянамі
1) фінская (фіна – угорская)
2) балцкая
3) старажытнаруская
4) крывіцка – дрыгавіцка – радзіміцкая
Канцэпцыя этнагенэзу беларусаў, згодна якой продкамі беларусаў былі фіна – угры, асіміляваныя пазней старажытнымі балтамі
1) фінская (фіна – угорская)
2) балцкая
3) старажытнаруская
4) крывіцка – дрыгавіцка – радзіміцкая
Уласнік буйнога зямельнага надзелу, буйны землеўладальнік – гэта
1) закуп
2) пасаднік
3) феадал
4) радовіч
Старажытны закон ўсходніх славян – гэта
1) купа
2) віра
3) куніца
4) праўда
Першы звод законаў на ўсходнеславянскіх землях
1) Статут ВКЛ
2) Руская Праўда
3) Хартыя вольнасці
4) Канстытуцыя
“Чэлядзь” ва ўсходніх славян, згодна пісьмовых крыніц XII ст. – гэта
1) воіны княжацкай дружыны
2) форма феадальнай рэнты
3) залежныя сяляне
4) назва засцерагалыіага ўзбраення
Катэгорыя залежных сялян, прыслуга феадала – гэта
1) закупы
2) ізгоі
3) радовічы
4) чэлядзь нявольная
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, узяўшых ссуду (пазыку) , – гэта
1) закупы
2) ізгоі
3) радовічы
4) халопы
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, трапіўшых у залежнасць на падставе дагавора, – гэта
1) закупы
2) ізгоі
3) радовічы
4) халопы
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, якія выплочваюць даніну феадалу, – гэта
1) даннікі
2) закупы
3) прошчанікі
4) пушчанікі
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, поўнасцю страціўшых свае правы, – гэта
1) даннікі
2) закупы
3) прошчанікі
4) халопы
Ва ўсходніх славян выбыўшыя са свайго сацыяльнага асяродзя людзі, якія знаходзяцца пад апекай царквы; прадстаўнікі дынастыі Рурыкавічаў, якія не мелі правоў на вялікакняжацкі прастол – гэта
1) закупы
2) ізгоі
3) нобілі
4) халопы
Месца найвялікшага збліжэння судаходных рэк, па якому ператасквалі караблі з адной рачной сістэмы ў іншую – гэта
1) вайнаг
2) волак
3) вотчына
4) валока
Веча – гэта
1) гарадское самакіраванне
2) судовая ўстанова па вырашэнню грамадскіх і крымінальных спраў
3) агульны сход дарослых жыхароў горада (і воласці) для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў
4) рэлігійная ўстанова
Гарадское войска ў часы сярэднявечча – гэта
1) апалчэнне
2) віра
3) дружына
4) пяхота
Найвышэйшага развіцця Полацкая зямля (княств1) дасягнула пры
1) Рагвалодзе
2) Ізяславе Уладзіміравічы
3) Брачыславе Ізяслававічы
4) Усяславе Брачыслававічы (Чарадзее)
Усяслаў Чарадзей – правобраз быліннага героя
1) Баяна
2) Волха Усяславіча
3) Святагора
4) Мікулы Селянінавіча
Горад, дзе ўзнікла першая на Беларусі епархія
1) Полацк
2) Наваградак
3) Тураў
4) Менск
Старажытнейшая епархія на Беларусі ўзнікла ў Полацку ў
1) 988 г.
2) 992 г.
3) 1005 г.
4) 1105 г.
Першы летапісна дакладна вядомы полацкі епіскап, які прыгадваецца пад 1105 г.
1) Іаан
2) Іаакім
3) Міна
4) Нікіфар
Старажытная епархія на Беларусі ў Тураве ўзнікла ў
1) 988 г.
2) 992 г.
3) 1005 г.
4) 1105 г.
Першы летапісна вядомы епіскап у Тураве, які прыгадваецца пад 1005 г.
1) Іаан
2) Іаакім
3) Міна
4) Фама
Народная эпічная песня – казанне, складзеная галоўным чынам у ХІ – ХVІ стст. ва ўсходнеславянскім свеце
1) быліна
2) казка
3) сага
4) летапіс
Азбука трапіла на ўсходнеславянскія (у тым ліку і беларускія) землі, дзякуючы асветніцкай дзейнасці
1) Аўрамія Смаленскага
2) Ефрасінні Полацкай
3) Кірылы Тураўскага
4) Кірыла і Мяфодзія
Надпіс на крыжы Лазара Богшы зроблены
1) кірыліцай
2) глаголіцай
3) лацінкай
4) рунічным пісьмом
Галаснік у беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча – гэта
1) керамічны сасуд, замураваны ў храмавую сцяну
2) саліст – пеўчы ў храме
3) назва царкоўнага музычнага інструмента
4) пасада царкоўнага служкі
Вызначце прызначэнне галаснікоў у храмавых пабудовах гродзенскай архітэктурнай школы ў раннім сярэднявеччы
1) захаванне скарбаў
2) дэкаратыўнае аздабленне
3) захаванне ежы
4) паляпшэнне акустыкі
Плінфа ў беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча – гэта
1) керамічны сасуд, замураваны ў храмавую сцяну
2) саліст – пеўчы ў храме
3) назва царкоўнага музычнага інструмента
4) шырокая і плоская абпаленая цэгла
Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў часы кіравання
1) Ізяслава
2) Рагвалода
3) Таўцівіла
4) Усяслава Чарадзея
Фрэскавы жывапіс – гэта
1) верхняя галерэя царквы
2) мастацтва малюнку вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы
3) мастацтва нанясення узору са смальты ці каляровых каменьчыкаў
4) паўкруглае завяршэнне часткі знешняй сцяны будынка
Адзіны храм XII ст. на Беларусі, ў якім да сёняшняга часу амаль цалкам ацалеў фрэскавы роспіс
1) Барысаглебская царква ў Бельчыцах
2) Камянецкая вежа
3) Спаса – Ефрасіннеўская царква ў Полацку
4) царква Параскевы Пятніцы ў Бельчыцах
Феадальная раздробленасць пачынаецца на беларускіх землях у
1) Х ст.
2) XII – першай палове XIII стст.
3) XIII ст.
4) ХІVст.
Незалежнае княства перыяду феадальнай раздробленасці – гэта
1) удзельнае княства (удзел)
2) кармленне
3) феадальны імунітэт
4) дзядзінец
Ваенная арганізацыя царкоўных і свецкіх феадалаў
1) дружына
2) касцёл
3) ордэн
4) рада
Кіраўнік каталіцкага ордэна
1) валадар
2) князь
3) комтур
4) магістр
Назва горада – крэпасці, які стаў апорным пунктам Тэўтонскага ордэна ў працэсе пранікнення ва Усходнюю Прыбалтыку і на беларускія землі ў XIII ст.
1) Рыга
2) Кукенойс
3) Герцыке
4) Мальбарк
У якой падзее ўдзельнічаў і атрымаў княжацкую падзяку лоўчы наўгародскага князя Якаў Палачанін?
1) бітва на р. Няве 15 ліпеня 1240 г.
2) бітва на Чудскім возеры 5 красавіка 1242 г.
3) бітва ля возера Дурбе 13 ліпеня 1260 г.
4) бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 г.
2 блок XIV – XVI стст.
Яўрэйскі храм гэта
1) сінагога
2) мячэць
3) збор
4) кірха
У ВКЛ за збор вайсковых сіл ваяводства і абараназдольнасць яго цэнтральнага замка адказваў
1) ваявода
2) падваявода
3) кашталян
4) войт
Бітва паміж войскамі ВКЛ і Залатой Арды на рацэ Ворскле адбылася ў
1) 1387 г.
2) 1401 г.
3) 1399 г.
4) 1410 г.
Саслоўе ВКЛ XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якога плацілі падаткі на карысць феадала, называлася
1) духавенства
2) магнаты
3) шляхта
4) сяляне
Інстытут намесніцтва ў ВКЛ увёў
1) Міндоўг.
2) Вітаўт
3) Альгерд
4) Казімір
Юрыдычнае афармленне прыгоннага права ў ВКЛ было завершана
1) “Уставай на валокі”
2) I Статутам ВКЛ
3) II Статутам ВКЛ
4) III Статутам ВКЛ
Абсалютная большасць усходнеславянскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ў XIV – XVстст. была
1) праваслаўнай
2) пратэстанцкай
3) каталіцкай
4) уніяцкай
Вайна паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам завяршылася ў
1) 1432 г.
2) 1436 г.
3) 1435 г.
4) 1447 г.
Характэрнай прыкметай прыналежнасці да шляхецкага саслоўя ў ВКЛ з’яўлялася
1) выключнае права на знешні гандаль
2) выключнае права на ўнутраны гандаль
3) выключнае права на валоданне зямлёй
4) непадуладнасць суду
У ВКЛ справы аб дзяржаўных злачынствах разглядаў
1) ваяводскі суд
2) вялікакняжацкі суд
3) копны суд
4) вотчынны суд
Саслоў’е ВКЛ XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якога плацілі падаткі, называлася
1) духавенства
2) шляхта
3) магнаты
4) мяшчане
Да прывілеяваных саслоўяў у ВКЛ адносіліся
1) шляхта і мяшчане
2) шляхта і купецтва
3) шляхта і духавенства
4) мяшчане і купецтва
Вырашэннем пазямельных спрэчак землеўласнікаў паводле рэформы 1565 г. займаўся
1) земскісуд
2) гродскісуд
3) войтаўска – лаўнічысуд
4) падкаморскі павятовысуд
Палажэнне, паводле якога толькі католікі маглі дапускацца ў Раду ВКЛ, было ўстаноўлена
1) Крэўскай уніяй
2) Гарадзельскім прывілеем
3) Судзебнікам Казіміра
4) I Статутам ВКЛ
Ф.Скарына надрукаваў першую кнігу ў
1) Вільні
2) Празе
3) Падуі
4) Гданьску
Першая палова XVI ст. у ВКЛ час раўнавагі цэркваў
1) мусульманскай і праваслаўнай
2) праваслаўнай і іудзейскай
3) праваслаўнай і каталіцкай
4) каталіцкай і іудзейскай
Дакумент, які ўпершыню ўстанавіў адзіныя ва ўсім ВКЛ віды пакарання
1) Прывілей 1447 г.
2) Судзебнік 1468 г.
3) Гарадзельскі прывілей
4) I Статут ВКЛ
Як звалі роднага брата вялікага князя Альгерда, які княжыў разам з ім і насіў такі жа тытул?
1) Манівід
2) Кейстут
3) Любарт
4) Нарымонт
Якія землі былі далучаны да Вялікага княства Літоўскага пасля перамогі на рацэ Сінія Воды?
1) Валынь і Галіцыя
2) Прыазоўе
3) Кіеўшчына і Падолле
4) Прыкарпацце
Ардыншчыну ВКЛ выплачвала
1) Асманскай імперыі
2) Залатой Ардзе
3) Крымскаму ханству
4) Блакітнай Ардзе
Хто з першых праваслаўных князёў заняў месца ў праднейшай Радзе ВКЛ?
1) Богуш Багавіцінавіч
2) Канстанцін Астрожскі
3) Рыгор Хадкевіч
4) Міхал Глінскі
Якая вышэйшая ўсесаслоўная судовая інстанцыя існавала ў ВКЛ да 1581 г.?
1) трыбунал
2) вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд
3) статутавая камісія
4) копны суд
Першыя летапісныя звесткі пра Літву прыпадаюць на
1) 980 г.
2) 1009 г.
3) 1040 г.
4) 1250 г.
Першы летапісны князь ВКЛ – гэта
1) Альгерд
2) Вітаўт
3) Войшалк
4) Міндоўг.
Вялікі князь Міндоўг прыняў тытул караля ў
1) 980 г.
2) 1009 г.
3) 1246 г.
4) 1253 г.
Вызначце часы праўлення (княжання ў Наваградку) вялікага князя ВКЛ Міндоўга
1) 1240 – 1263 гг.
2) 1270 – 1341 гг.
3) 1345 – 1377 гг.
4) 1377 – 1430 гг.
Вызначце часы праўлення вялікага князя ВКЛ Альгерда
1) 1240 – 1263 гг.
2) 1270 – 1341 гг.
3) 1345 – 1377 гг.
4) 1377 – 1430 гг.
Вялікі князь літоўскі, які імкнуўся падпарадкаваць усходнеславянскія землі. Меў брата – суправіцеля, разам з якім тройчы рабіў паходы на Маскву і нават прыбіў шчыт на вароты Крамля. Адваяваў тэрыторыю сучаснай Украіны
1) Альгерд
2) Андрэй Полацкі
3) Вітаўт
4) Казімір
Бітва на р. Стрэве адбылася паміж войскамі ВКЛ і
1) маскоўцамі
2) крыжакамі
3) полаўцамі
4) татарамі
Бітва на р. Сінія Воды адбылася паміж войскамі ВКЛ на чале з Альгердам і
1) маскоўцамі
2) крыжакамі
3) полаўцамі
4) татарамі
Бітва войска ВКЛ з татарамі на р.Сінія Воды адбылася ў
1) 1362 г.
2) 1380 г.
3) 1399 г.
4) 1410 г.
Крэўская унія заключана ў
1) 1363 г.
2) 1410 г.
3) 1385 г.
4) 1468 г.
Вялікі князь літоўскі, які стаў адначасова і польскім каралём, атрымаў імя Уладзіслаў, забіў свайго дзядзьку і ягоную жонку, сябра – вораг стрыечнаму брату
1) Альгерд
2) Андрэй Полацкі
3) Вітаўт
4) Ягайла
Першая агульная дынастыя каралёў Польшчы і вялікіх князёў ВКЛ
1) Альбрэхты
2) Вазы
3) Пясты
4) Ягелоны
Востраўскае пагадненне паміж польскім каралём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады адбылося
1) 2 лютага 1348 г.
2) 14 жніўня 1385 г.
3) 5 жніўня 1392 г.
4) 15 ліпеня 1410 г.
Вызначце часы праўлення вялікага князя ВКЛ Вітаўта
1) 1240 – 1263 гг.
2) 1270 – 1341 гг.
3) 1345 – 1377 гг.
4) 1392 – 1430 гг.
Межы ВКЛ дасягнулі Балтыйскага і Чорнага мораў у час княжання
1) Віценя
2) Гедыміна
3) Альгерда
4) Вітаўта
Грунвальдская бітва адбылася ў
1) 1363 г.
2) 1385 г.
3) 1410 г.
4) 1413 г.
Гарадзельская унія паміж ВКЛ і Польшчай была падпісана ў
1) 1385 г.
2) 1401 г.
3) 1410 г.
4) 1413 г.
Вызначце часы праўлення вялікага князя Свідрыгайлы
1) 1377 – 1430 гг.
2) 1392 – 1430 гг.
3) 1430 – 1432 гг.
4) 1432 – 1440 гг.
Падзеі 1432 – 1436 гг. у гісторыі ВКЛ і Польшчы
1) “вайна пеўняў”
2) “вялікая вайна”
3) грамадзянская вайна ў ВКЛ
4) “крывавы патоп”
У выніку грамадзянскай вайны 1432 – 1436 гг. перамог палітычны блок
1) Вітаўта
2) Жыгімонта Кейстутавіча
3) Жыгімонта I Старога
4) Жыгімонга II Аўгуста
Якім дакументам у ВКЛ былі ўпершыню закладзены асновы юрыдычнага афармлення прыгоннага права?
1) Прывілей Казіміра IV Ягелончыка 1447 г.
2) Судзебнік Казіміра IV Ягелончыка 1468 г.
3) Статут ВКЛ 1529 г.
4) СтатутВКЛ 1566 г.
У ВКЛ камандуючы ўзброенымі сіламі гэта
1) ваявода
2) гетман
3) канцлер
4) кашталян
У ВКЛ кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі, зберагальнік дзяржаўнай пячаткі – гэта
1) ваявода
2) гетман
3) канцлер
4) кашталян
У ВКЛ службовая асоба, сачыўшая за спагнаннем падаткаў і збораў – гэта
1) ваявода
2) гетман
3) канцлер
4) падскарбій
Пры Гедыміне сталіцай ВКЛ стаў горад
1) Вільня
2) Менск
3) Наваградак
4) Полацк
Герб “Пагоня” з’яўляецца ў час княжэння ў ВКЛ
1) Альгерда
2) Вітаўта
3) Віценя
4) Гедыміна
Дзяржаўная мова ў Вялікім княстве Літоўскім Рускім і Жамойцкім ў часы сярэднявечча была
1) старабеларуская
2) літоўская
3) польская
4) царкоўнаславянская
Суд мясцовай адміністрацыі; разглядаў справы шляхты, што трымала маёнткі ў вялікакняжацкіх землях, мяшчан тых гарадоў, што не мелі магдэбургскага права, дзяржаўных сялян. Гэта суд
1) ваяводскі
2) войтаўска – лаўнічы
3) гаспадарскі (вялікакняжацкі)
4) гродскі (замкавы)
Усесаслоўны суд, які прызначаўся ваяводам; разглядаліся крымінальныя справы па абвінавачванні шляхты, мяшчан, сялян. Гэта суд
1) ваяводскі
2) войтаўска – лаўнічы
3) гаспадарскі (вялікакняжацкі)
4) гродскі (замкавы)
Суд, які вырашаў пазямельныя спрэчкі – гэта
1) ваяводскі
2) гродскі (замкавы)
3) копны
4) падкаморскі павятовы
Суд, які дзейнічаў у гарадах з магдэбурскім правам; лаўнікі – засядацелі выбіраліся з мяшчан; разбіраліся крымінальныя і грамадзянскія справы. Гэта суд
1) ваяводскі
2) войтаўска – лаўнічы
3) гродскі (замкавы)
4) земскі (павятовы)
Суд, у якім разбіраліся грамадзянскія і крымінальныя справы; суддзі выбіраліся з сялян; судовыя пастановы выконваліся адразу. Гэта суд
1) гродскі (замкавы)
2) земскі (павятовы)
3) копны
4) падкаморскі павятовы
Да 1581 г. вышэйшым судовым органам у ВКЛ быў
1) ваяводскі
2) гаспадарскі (вялікакняжацкі)
3) гродскі (замкавы)
4) копны
Першы сістэматызаваны збор законаў ВКЛ – гэта
1) Прывілей 1447 г.
2) Судзебнік Казіміра IV 1468 г.
3) Статут ВКЛ 1529 г.
4) Статут ВКЛ 1566 г.
Першы Статут ВКЛ быў выдадзены ў
1) 1492 г.
2) 1529 г.
3) 1566 г.
4) 1588 г.
Другі Статут ВКЛ быў выдадзены ў
1) 1492 г.
2) 1529 г.
3) 1566 г.
4) 1588 г.
Трэці Статут ВКЛ быў выдадзены ў
1) 1492 г.
2) 1529г.
3) 1566 г.
4) 1588 г.
Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, прымаўшы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні II Статута 1566 г.
1) Канстанцін Астрожскі
2) Астафій Валовіч
3) Міхаіл Глінскі
4) Мікалай Радзівіл Чорны
Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, прымаўшы актыўны ўдзел у выданні III Статута 1588 г.
1) Канстанцін Астрожскі
2) Астафій Валовіч
3) Міхаіл Глінскі
4) Леў Сапега
Вызначце галоўную аброчную форму павіннасцей беларускага сялянства ў ХІ – ХІVстст.
1) дзякла
2) чынш
3) паншчына
4) вырак
Фальварак – гэта
1) асноўная зямельная мера ў ВКЛ
2) гаспадарка селяніна ў ВКЛ
3) двор феадалаў ВКЛ, які складаўся з комплексу будынкаў і панскіх засевак
4) частка дзяржаўных уладанняў, неабкладваемая падаткамі
Заканадаўчы акт, згодна якому вызначалася правядзенне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста – гэта
1) Судзебнік 1468 г.
2) Статут ВКЛ 1529 г.
3) Устава на валокі
4) Статут ВКЛ 1588 г.
Пасля правядзення аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста 1557 г. галоўнай адзінкай падаткаабкладання гаспадаркі ў ВКЛ стала ў XVI – першай палове XIX стст.
1) жэрабя, дворышча, дым
2) валока
3) кап’ё
4) барацінка
Валока як асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ была роўная
1) 23,72 кв.м
2) 21,36 га
3) 1 га
4) 0,71 га
Морг як зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ была роўная
1) 23,72 кв.м
2) 21,36 га
3) 1 га
4) 0,71 га
У XVI ст. канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права ў Рэчы Паспалітай замацаваў
1) Судзебнік Казіміра IV
2) І Статут ВКЛ
3) ІІ Статут ВКЛ
4) ІІІ Статут ВКЛ
Ваеннаслужылае насельніцтва ў ВКЛ
1) вываланцы
2) зямяне
3) латыфундыі
4) юрыдыкі
Паспалітае рушэнне ў ВКЛ гэта
1) агульнае будаўніцтва гаспадарскага замка
2) група ваенна – служылага насельніцтва
3) перапіс насельніцтва ў дзяржаве
4) усеагульная мабілізацыя
Заканадаўчы акт, якім у ВКЛ вялікі князь надаваў або пацвярджаў асаблівыя правы пануючаму класу, саслоўю, пэўнай сацыяльнай ці этнічна – рэлігійнай групе, асобе – гэта
1) латыфундыя
2) прывілей
3) фальварак
4) юрыдыка
Прывілеяванае саслоўе, буйныя землеўладальнікі, арыстакраты – прадстаўнікі радавітай знаці ў Польшчы, Літве, на Беларусі і Украіне ў XIII – пачатку XX стст. – гэта
1) купцы
2) магнаты
3) мяшчане
4) шляхта
Прывілеяванае саслоўе, ваенна – служылы люд у Польшчы, Літве, на Беларусі і Украіне ў XIII – пачатку XX стст.
1) купцы
2) магнаты
3) мяшчане
4) шляхта
Непрывілеяванае саслоўе ВКЛ – насельніцтва гарадоў, якое выплочвала падаткі на карысць дзяржавы ці феадала, а таксама займалася рамяством і гандлем – гэта
1) духавенства
2) мяшчане
3) сяляне
4) магнаты
Непрывілеяванае саслоўе ВКЛ, якое трапіла ва ўмовах сярэднявечча ў пазямельную залежнасць ад феадала, выплочвала на яго карысць і на карысць дзяржавы падаткі, выконвала павіннасці – гэта
1) духавенства
2) мяшчане
3) магнаты
4) сяляне
Галоўная сельскагаспадарчая вытворчая адзінка, гаспадарка селяніна ў ВКЛ – гэта
1) валока
2) дым
3) морг.
4) талака
У ВКЛ у пачатку XVI ст. служба, жэрабя, дворышча – гэта
1) адзінка абкладання сялян павіннасцямі
2) вайсковыя фарміраванні
3) падатковыя сялянскія павіннасці
4) катэгорыі залежных сялян
Залежнае становішча селяніна, усе віды адпрацовачных павіннасцей на карысць феадала ў ВКЛ – гэта
1) валока
2) латыфундыя
3) рэнта
4) цягла
Слугі, работнікі, якія жылі пры дварах феадалаў (у ВКЛ – найбольш бяспраўная залежная частка насельніцтв1) , – гэта
1) кутнікі
2) сяляне пахожыя
3) сяляне непахожыя
4) чэлядзь нявольная (халопы)
Xалопы ў ВКЛ XV – XVI стст. – гэта
1) катэгорыя служылага насельніцтва
2) сяляне, жыўшыя на вотчынных і памесных землях, выконваўшыя павіннасці на карысць пана
3) сяляне, меўшыя прыватную ўласнасць
4) сяляне, якія знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадала
У ВКЛ людзі цяглыя – гэта
1) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі
2) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй
3) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш
4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
У ВКЛ асадныя сяляне гэта
1) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі
2) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю
3) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш
4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
У ВКЛ даннікі – гэта
I/
1) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі
2) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю
3) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй
4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш
У ВКЛ дольнікі – гэта
1) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю
2) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй
3) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш
4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
У ВКЛ агароднікі – гэта
1) катэгорыя сялян, якія не мелі сваей гаспадаркі
2) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй
3) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш
4) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
Катэгорыя залежных сялян у ВКЛ, якія не мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога (іх магчыма было перадаваць у спадчыну, дарыць і г.д.) , – гэта
1) сяляне пахожыя
2) сяляне непахожыя
3) сяляне – слугі
4) чэлядзь нявольная (халопы)
Катэгорыя залежных сялян у ВКЛ, якія мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога (іх нельга было перадаваць у спадчыну, дарыць і г.д.) , – гэта
1) кутнікі
2) сяляне пахожыя
3) сяляне непахожыя
4) сяляне – слугі
Прыватнаўласныя сяляне ў ВКЛ – гэта
1) вольныя сяляне – абшчыннікі, якія выплочвалі падаткі на карысць дзяржавы
2) сяляне, якія жылі на вотчынных і памесных землях, выконвалі павіннасці на кошт пана
3) сяляне, меўшыя прыватную ўласнасць
4) сяляне, якія вызваліліся ад прыгоннай залежнасці
Катэгорыя залежных сялян у ВКЛ у XV – XVIII стст., асноўным абавязкам якіх была вайсковая служба, выкананне павіннасцей, патрабаваўшых спецыяльных прафесійных навыкаў (былі ў дзяржаўных, шляхецкіх і царкоўных уладаннях) – гэта
1) кутнікі
2) сяляне пахожыя
3) сяляне непахожыя
4) сяляне слугі
У ВКЛ адпрацовачная сялянская павіннасць – гэта
1) дзякла
2) паншчына
3) чынш
4) рэнта
У ВКЛ даніна грашыма – гэта
1) дзякла
2) паншчына
3) чынш
4) рэнта
У ВКЛ даніна прадуктамі – гэта
1) дзякла
2) кап’ё
3) чынш
4) рэнта
У ВКЛ дробныя работы ў панскім маёнтку, на якія выходзілі па чарзе, – гэта
1) гвалт
2) куніца
3) падарошчызна
4) старажоўшчына
У ВКЛ абавязак селяніна сваімі коламі перавозіць панскія грузы па патрэбе пана, на кірмашы – гэта
1) гвалт
2) падводнае
3) старажоўшчына
4) талака
У ВКЛ плата за права паляваць у панскіх лясах гэта
1) вепраўшчына
2) гайнае
3) жарнавое
4) куніца
У ВКЛ плата за права секчы дровы ў панскіх лясах гэта
1) вепраўшчына
2) гайнае
3) жарнавое
4) куніца
Асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ роўная 21, 36 га
1) акр
2) валока
3) дзякла
4) морг.
Дакумент, якім у ВКЛ быў пакладзены пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннай залежнасці сялян
1) Прывілей Казіміра Ягайлавіча
2) Судзебнік (статут) Казіміра Ягайлавіча
3) I Статут ВКЛ
4) II Статут ВКЛ
Канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў у ВКЛ было завершана
1) Судзебнікам (статутам) Казіміра Ягайлавіча
2) І Статутам ВКЛ
3) II Статутам ВКЛ
4) III Статутам ВКЛ
Дзесяцігадовы тэрмін пошуку збеглых сялян быў усталяваны
1) Прывілеем Казіміра Ягайлавіча
2) Судзебнікам Казіміра Ягайлавіча
3) I Статутам ВКЛ
4) II Статутам ВКЛ
Дваццацігадовы тэрмін пошуку збеглых сялян быў усталяваны
1) Прывілеем Казіміра Ягайлавіча
2) Судзебнікам Казіміра Ягайлавіча
3) II Статутам ВКЛ
4) III Статутам ВКЛ
Першы ў ВКЛ горад, які атрымаў Магдэбурскае права, – гэта
1) Бярэсце
2) Вільня
3) Гародня
4) Менск
Першы на тэрыторыі сёняшняй Беларусі горад, які атрымаў Магдэбурскае права – гэта
1) Бярэсце
2) Вільня
3) Гародня
4) Менск
Берасце – першы з гарадоў на тэрыторыі сёняшняй Беларусі, які атрымаў Магдэбурскае права ў
1) 1387 г.
2) 1390 г.
3) 1441 г.
4) 1496 г.
У ВКЛ орган гарадскога самакіравання па магдэбурскаму праву, які аб’ядноўваў лаву і раду – гэта
1) веча
2) магістрат
3) пасад
4) юрыдыка
У ВКЛ суд па крымінальных справах у гарадах з магдэбурскім правам
1) веча
2) лава
3) магістрат
4) рада
Выбарная асоба магістрата ў гарадах ВКЛ у ХІV – ХVIII стст.
1) бурмістр
2) генерал
3) камісар
4) прыстаў
Будынак у горадзе, дзе знаходзіліся органы самакіравання гэта
1) веча
2) ратуша
3) рада
4) юрыдыка
Упершыню рамесніцкі цэх на беларускіх землях прыгадваецца ў Мінску ў
1) 1385 г.
2) 1410 г.
3) 1522 г.
4) 1569 г.
Прыклад дазволенай законам узброенай шляхецкай апазіцыі ўладізе ў ВКЛ і Польшчы – гэта
1) вырак
2) віж
3) гіцль
4) рокаш
Мяцеж Міхаіла Глінскага адбыўся ў
1) 1385 г.
2) 1492 г.
3) 1508 г.
4) 1514 г.
Першая адкрытая вайна ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы адбылася ў
1) 1492 – 1494 гг.
2) 1500 – 1503 гг.
3) 1507 – 1508 гг.
4) 1512 – 1522 гг.
Першая адчувальная для ВКЛ параза ў палявой бітве ад Макоўскай дзяржавы адбылася ў бітве
1 на р. Стрэве 2 лютага 1348 г.
2) на р. Сінія Воды ў 1362 г.
3) на р. Ведрашы 14 ліпеня 1500 г.
4) пад Клецкам 6 жніўня 1506 г.
У бітве пад Оршай (на р. Крапіўне) 8 верасня 1514 г. войска ВКЛ узначальваў
1) Канстанцін Астрожскі
2) Міхаіл Глінскі
3) Леў Сапега
4) Рыгор Хадкевіч
Першы агульнадзяржаўны дакумент, абвяшчаўшы ўраўнаванне праваслаўнай шляхты ў правах з каталіцкай, зафіксаваў
1) акт Крэўскай уніі 1385 г.
2) Гарадзельскі прывілей 1413 г.
3) прывілей Казіміра IV 1447 г.
4) прывілей Аляксандра 1492 г.
Канчатковае ўраўнаванне праваслаўнай шляхты ў правах з каталіцкай зафіксаваў
1) акт Крэўскай уніі 1385 г.
2) Гарадзельскі нрывілей 1413 г.
3) прывілей Казіміра IV 1447 г.
4) прывілей Жыгімонта II Аўгуста 1563 г.
Рэлігійны накірунак, пэўнае веравызнанне – гэта
1) ерась
2) капліца
3) канфесія
4) маярат
Падзел хрысціянства на рымска – каталіцкую і праваслаўную царкву адбыўся ў
1) 988 г.
2) 992 г.
3) 1054 г.
4) 1317 г.
Цярплівасць, роўнасць у адносінах – гэта
1) дысідэнцтва
2) рэфармацыя
3) канфесія
4) талерантнасць
Час раўнавагі сіл каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у гісторыі ВКЛ
1) X ст. (з 992 г.)
2) ХІV – ХVстст.
3) першая палова XVI ст.
4) з другой паловы XVI ст.
Віленская каталіцкая епархія была ўтворана ў ВКЛ у
1) 1317 г.
2) 1387 г.
3) 1415 г.
4) 1458 г.
Пачатак Рэфармацыі на Беларусі прыпадае на час кіравання ў дзяржаве
1) Казіміра Ягелончыка
2) Жыгімонта І Старога
3) Жыгімонта ІІ Аўгуста
4) Жігімонта ІІІ Вазы
Вызначце галоўныя плыні Рэфармацыі ў ВКЛ
1) асіфлянства
2) кальвінізм
3) несцяжацельства
4) уніяцтва
У перыяд Рэфармацыі формай сацыяльнага пратэсту ніжэйшых слаёў грамадства ВКЛ з’яўлялася
1) арыянства
2) кальвінізм
3) квіетызм
4) лютэранства
Першыя пратэстанцкія абшчыны, якія ўзнікалі на Беларусі ў перыяд Рэфармацыі, належалі да
1) арыянства
2) кальвінізма
3) лютэранства
4) сацыніянства
Вызначце плынь Рэфармацыі, набыўшую ў ВКЛ найвялікшы размах
1) кальвінізм
2) лютэранства
3) сацыніянства
4) асіфлянства
Прыхільнікі радыкальнага накірунку Рэфармацыі ў ВКЛ – гэта
1) антытрынітарыі
2) сацыніяне
3) асіфляне
4) лютэране
Контррэфармацыя – гэта
1) антыфеадальны рух у Еўропе, накіраваны на рэфармаванне рымска – каталіцкай царквы
2) контррэформы, праведзеныя ў 80 – 90 – я гг. XIX ст. у Расійскай імперыі
3) рэлігійна – палітычны рух у Еўропе, накіраваны супраць Рэфармацыі
4) сістэма пераўтварэнняў у галіне ўладнага кіравання
“Дзеля дасягнення мэты ўсе сродкі добрыя” – гэта дэвіз ордэна
1) бернардынцаў
2) дамініканцаў
3) езуітаў
4) піяраў
“Псы госпада” – называлі прадстаўнікоў Ордэна
1) бернардынцаў
2) дамініканцаў
3) езуітаў
4) піяраў
“Чортавым семем” называў Сымон Будны прадстаўнікоў Ордэна
1) бернардынцаў
2) дамініканцаў
3) езуітаў
4) піяраў
3 блок Рэч Паспалітая
Віленска – Радамская унія была заключана ў
1) 1398 г.
2) 1399 г.
3) 1401 г.
4) 1408 г.
Самая буйная бітва на т
еще рефераты
Еще работы по разное
Реферат по разное
Дидактические материалы к программе Занятие Разминка. Упражнение 1
18 Сентября 2013
Реферат по разное
Абасов Али, Касумова Елена (Азербайджан)
18 Сентября 2013
Реферат по разное
Перечень гидротехнических сооружений, расположенных на территории Курской области
18 Сентября 2013
Реферат по разное
План основних питань економічної І контрольної роботи Державної податкової служби в Одеській області на 2012 рік №
18 Сентября 2013