Реферат: Вучэбная праграма для паступаючых у магістратуру па спецыяльнасці


ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА


ДЛЯ ПАСТУПАЮЧЫХ У МАГІСТРАТУРУ


па спецыяльнасці


1-21 80 16 “Айчынная гісторыя”


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай і адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» ВНУ Рэспублікі Беларусь. Яна выкладалася на працягу 1 - 3 гадоў навучання (6 семестраў) і яе пытанні былі ўключаны ў Дзяржаўны экзамен па спецыяльнасці.

Мэта вывучэння дысцыпліны заключалася ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з'явах і падзеях, імёнах айчыннай гісторыі; разуменне яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і узаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, сацыяльна актыўнай асобы з навукова-гуманістычным светапоглядам.

Гэта мэта рэалізоўвалася праз вырашэнне наступных задач:

навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей;

прывіць ім навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар, асаблівасці рэгіянальнага развіцця;

сфарміраваць крытычны падыход да аналізу мінулага і правядзення яго сувязі з сучаснасцю;

садзейнічаць фарміраванню ў выпускніка вышэйшай школы школы актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

У выніку вывучэння дысцыпліны выпускнік, паступаючы ў магістратуру, павінен

ведаць:

гістарыяграфію і асноўныя крыніцы па вывучаным праблемам і аспектам гістарычнага мінулага беларускага народа;

асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду гісторыі Беларусі;

асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна- палітычнай, культурнай і духоўнай сферах;

асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства;

асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь;

- месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі.

умець:

прыменяць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння історыі пры характарыстыцы заканамернасцяў і асаблівасцяў істарычнага развіцця беларускага соцыума;

тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на ацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і ультурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе адэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці авецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў ССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай адэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць ультурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці;

аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і мацавання суверэнітэта Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання рававой дзяржавы.

Гэтыя веды і ўменні павінен прадэманстваваць паступаючы ў аспірантуру.

Структура праграмы грунтуецца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў, каб раскрыць сутнасныя элементы і праявы эканамічных адносін і важнейшых рыс гаспадарчага развіцця; дэмагеаграфічнай характарыстыкі і сацыяльнай стратыфікацыі грамадства; асноўных палітычных падзей і іх уплыву на дзяржаўна-прававую эвалюцыю; канфесійнага і этнакультурнага развіцця; найкаштоўнейшых здабыткаў духоўнага жыцця народа.

Змест праграмы адпавядае сучасным дасягненням гістарычнай навукі. Праграма для паступаючых у магістратуру складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 03 01 “Гісторыя” (Мінск, 2008). Яна складаецца з шасці раздзелаў, ахоплівае асноўныя этапы развіцця беларускіх зямель ад старажытнасці да нашага часу.


^ ЗМЕСТ КУРСА



БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНАСЦІ ДА СЯРЭДЗІНЫ XIII СТ.


1.1. Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі

(100—35 тыс. гг. да н. э. — VIII ст. н. э.)

Гісторыя Беларусі як навучальная дысцыпліна. Змест і структура курса. Характарыстыка вучэбнай літаратуры.

Асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа. Тэрыторыя і прыродныя ўмовы. Эвалюцыя назваў краю і насельнікаў. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Гісторыя як памяць народа. Важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.

Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусаў. Канцэпцыі польскіх і расійскіх гісторыкаў. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Вывучэнне гісторыі Беларусі ў савецкай гістарычнай навуцы. Дасягненні за-межных вучоных. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі і гістарычнай свядомасці грамадства. Роля гістарычных ведаў у нацыянальна-культурным адраджэнні народа і станаўленні суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.

^ Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў, старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Умовы жыцця, прылады працы і зброя, асноўныя заняткі. Крэмнездабываючая справа. Мацярынская радавая абшчына як сацыяльная арганізацыя. Плямёны і археалагічныя культуры каменнага веку, меркаванні аб іх этнічнай прыналежнасці. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва.

^ Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку. З'яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях. Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам. Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў. Зараджэнне грамадскага падзелу працы. Першапачатковы абмен. Бацькоўскі (патрыярхальны) род. Матэрыяльная і духоўная культура плямён бронзавага і жалезнага вякоў.

^ Рассяленне славян. Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення па тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема паходжання беларусаў. Далейшае развіццё і індывідуалізацыя вытворчасці. Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Разлажэнне першабытна-абшчынных адносін. Узнікненне класавага грамадства. Саюзы плямён («княжанні»). Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.


^ 1.2. Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX — першая палова XIII ст.)

Крыніцы і гістарыяграфія.

Першыя княствы-дзяржавы. Вытокі дзяржаўнасці Беларусі. Узнікненне княстваў. Старажытнабеларускія землі і Кіеўская Русь.

Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Рагвалод і Рагнеда. Усталяванне дынастыі Ізяславічаў. Княства пры Брачыславе. Усяслаў Полацкі. Бітва на Нямізе. Барацьба Уладзіміра Манамаха з Усяславам. Значэнне дзейнасці Уладзіміра Манамаха.

Утварэнне Тураўскага княства. Княжанне Святаполка Уладзіміравіча. Адносіны Турава з Кіевам. Паступовае ўзвышэнне Пінска.

Беларускія землі ў Смаленскім, Чарнігаўскім, Кіеўскім, Уладзіміра-Валынскім княствах.

^ Феадальная раздробленасць. Прычыны і наступствы феадальнай раздробленасці. Княжацкія ўдзелы. Усобіцы.

Драбленне Полацкай зямлі. Узвышэнне Мінска ў час праўлення князя Глеба. Барацьба полацкіх і кіеўскіх князёў. Падзел Тураўскай зямлі, князь Юрый Тураўскі. Княствы ў беларускім Пабужжы і Панямонні, воласці ў Пасожжы.

Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і пісьмовае права. Пачаткі судаводства.

^ Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Шматукладнасць эканомікі. Стан сельскай гаспадаркі, асноўныя прылады апрацоўкі глебы і вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў. Узнікненне гарадоў, іх знешні выгляд, колькасць і геаграфічнае размяшчэнне. Гарадское рамяство. Унутраны і знешні гандаль. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай у 1229 г.

Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі. Пашырэнне зямельнай уласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў, узмацненне іх улады на месцах. Шляхі закабалення свабодных сялян-абшчыннікаў. Формы феадальнай эксплуатацыі. Сацыяльнае расслаенне грамадства.

^ Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў. Знешнепалітвічнае становішча беларускіх зямель у пачатку XIII ст. Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Кукенойскі князь Вячка, герцыкскі князь Усевалад, полацкі князь Уладзімір — арганізатары змагання супраць крыжакоў. Удзел палачан у разгроме шведскіх захопнікаў у бітве на Няве (1240). Роля насельніцтва беларускіх зямель у стрымліванні нямецкага прасоўвання на ўсход у XIII ст. Легендарныя звесткі аб сутыкненнях з войскамі мангола-татараў на землях Беларусі ў сярэдзіне XIII ст. Бітва каля Магільна. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі.

^ Рэлігія і культура. Перадумовы хрысціянізацыі. Першыя хрысціяне на беларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Праблемы распаўсюджвання новай веры. Дваяверства. Вынікі і значэнне прыняцця хрысціянства.

Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея. Узнікненне школ, бібліятэк. Пісьменнасць і навуковыя веды. Перакладная і арыгінальная літаратура. Гістарычная проза. «Троя», «Александрыя». Летапісы. Полацкая асветніца Ефрасіння. Літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Клімент Смаляціч. Аўрамій Смаленскі. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва. Вытокі беларускага этнасу.


^ 1.3. Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII—XIV ст.)

Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі. Агляд асноўных крыніц.

^ Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Першыя звесткі пра Літву. Аб'яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходнеславянскім рэгіёне ў пачатку XIII ст. Уплыў знешнепалітычнай сітуацыі на ўтварэнне дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні. Сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля Навагрудка ў заснаванні дзяржавы. Міндоўг і яго палітыка. Княжанне Войшалка, Трайдзеня, Віценя, Гедзіміна і Альгерда. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Віцебскага, Менскага княстваў і падняпроўскіх зямель. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскі. Бітва на Сініх Водах. Значэнне Вялікага княства Літоўскага ў гісторыі беларускага народа.

^ Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага. Сталіцы, герб і мова дзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Вялікі князь. Гаспадарская рада. Узнікненне вялікага «вальнага» сойма і сфера яго кампетэнцыі. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскі, канцлер, падканцлер, падскарбій земскі, гетманы. Дворныя ўраднікі. Сістэма мясцовага кіраўніцтва дзяржавай: удзельныя князі, ваяводы, кашталяны, старосты і дзяржаўцы. Судовая сістэма і асаблівасці яе існавання ў XIV — XV ст.

^ Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы. Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае і царкоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан. «Дымы» і «дворышчы». Вёскі, сёлы і воласці. Мясцовая адміністрацыя.

Гарады і замкі. Склад гарадскога насельніцтва. Рамяство і гандаль. Магдэбургскае права і яго роля ў эканамічным і грамадска-палітычным жыцці гарадоў.


^ 2. БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХІV – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТ.


2.1. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XIV ст.

Дынастычная барацьба ў 70-я гг. XIV ст. Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі, Вітаўт. Умовы пагаднення паміж вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам Данскім і маці Ягайлы Ульянай Цвярской. Падрыхтоўка, заклю-чэнне, змест і вынікі Крэўскай уніі. Агульназемскі прывілей 1387 г. і яго сутнасць. Пачатак распаўсюджвання каталіцтва ў Беларусі.

Узмацненне палітычных супярэчнасцяў паміж феадаламі каталіцкага і праваслаўнага веравызнанняў. Польска-ліцвінскія канфлікты і практычнае скасаванне Крэўскай уніі. Востраўскае пагадненне.


^ 2.2. Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Казімір IV

Ліквідацыя буйных княстваў і ўмацаванне пазіцый цэнтральнай улады. Абласныя прывілеі і іх значэнне. Бітва на рацэ Ворскла і яе значэнне. Пашы-рэнне агрэсіі нямецкіх феадалаў на ўсход. Чарговае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польскай Каронай. «Вялікая вайна». Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Гарадзельскі прывілей 1413 г. Рэлігійная палітыка Вітаўта.

Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. і змены ў кіраўніцтве дзяржавай. Прывілеі вялікіх князёў літоўскіх праваслаўнай знаці 1432 і 1434 гг.

Абранне Казіміра вялікім князем. Паўстанне «чорных людзей» у Смаленску, хваляванні ў Віцебску, Полацку, на Валыні, Жмудскай зямлі. Агульназемскі прывілей 1447 г. і яго значэнне. Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права. «Судзебнік» Казіміра IV 1468 г. Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Усходняя палітыка Казіміра. «Змова князёў» 1480—1481 гг. Спробы аддзялення ад Вялікага княства Літоўскага часткі беларускіх зямель.


^ 2.3. Культура Беларусі ў XIV—XV ст.

Этнічныя працэсы на беларускіх землях, складванне адметных рыс беларускага народа (мова, звычаі, традыцыі, характар). Этнічная самасвядомасць. Пытанне аб паходжанні назвы «Белая Русь».

Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры. Дойлідства, жывапіс, скульптура. Кніжная справа. Летапісанне. Арыгінальная і перакладная літаратура.


^ 2.4. Знешняя палітыка і войны Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVI ст.

Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Ідэалагічнае абгрунтаванне прэтэнзій Вялікага княства Маскоўскага на валоданне беларускімі землямі. Войны паміж суседнімі княствамі канца XV — першай паловы XVI ст., іх вынікі. Бітва на Ведрашы, абарона Смаленска, бітва пад Оршай. Паспалітае рушанне (усеагульнае апалчэнне) як аснова вайсковай арганізацыі ВКЛ у XVI ст. Узбраенне войска. Пачатак пераходу ад паспалітага рушання да наёмнага, прафесійнага войска. Набегі крымскіх татар і барацьба з паўднёвым агрэсарам. Бітва пад Клецкам. Мяцеж Міхаіла Глінскага. Асоба М. Глінскага і яго роля ў кіраўніцтве дзяржавай. Аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны, мэта выступлення М. Глінскага. Галоўныя падзеі мяцяжу, яго сувязь з маскоўскім дваром. Непасрэдныя і далёкасяжныя вынікі мяцяжу. Мерапрыемствы па ўмацаванні дзяржаўнай абароны ў 40—50-я гг. XVI ст.


^ 2.5. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага

Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 гг. Абмежаванне ўлады вялікага князя і пашырэнне правоў паноў-рады. Увядзенне павятовага сойміка і рэформа вялікага вальнага сойма. Мясцовае кіраванне: ваяводскі, павятовы, гарадскі і валасны ўзроўні. Адметныя рысы мясцовага кіравання ў Полацкай і Віцебскай землях. Суды і заканадаўства. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Судовая рэформа. Галоўны Трыбунал Вялікага княства Літоўскага.

Утварэнне першых ваяводстваў. Колькасць і прыкладныя межы. Віленскі сойм 1565—1566 гг. і яго рашэнні. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная і вай-сковая рэформы. Адміністрацыйныя функцыі ваяводскіх і павятовых цэнтраў (гаспадарчыя, вайсковыя, судовыя).

Пераўтварэнне шляхты ў карпаратыўнае саслоўе і вылучэнне шляхецкай палітычнай праграмы. Палітыка верацярпімасці ў практыцы палітычнага жыцця ВКЛ. Афіцыйная адмена Гарадзельскага прывілея. Супярэчнасці паміж магнатэрыяй і асноўнай часткай шляхецкага саслоўя ў барацьбе за шляхецкія вольнасці. Рэформы сярэдзіны 60-х гг. XVI ст. і Статут 1566 г. як вынік рэалізацыі шляхецкай палітычнай праграмы.


^ 2.6. Лівонская вайна. Люблінская унія 1569 г. і яе наступствы

Прычыны Лівонскай вайны і расклад сіл перад яе пачаткам. Пачатак баявых дзеянняў і ўступленне ў вайну Вялікага княства Літоўскага. Захоп маскоўскім войскам Полацка. Бітва на р. Ула. Вызваленне Полацка. Заключ-ны этап вайны і яе вынікі.

Унутры- і знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Польшчай. Падрыхтоўка Люблінскага сойма. Дамаганні шляхты і пазіцыя магнатаў у адносінах да новай уніі. Пачатак работы Люблінскага сойма, спрэчкі аб умовах уніі. Далучэнне да Полыдчы Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Падпісанне акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне.

Незадаволенасць пануючага саслоўя ВКЛ вынікамі уніі з Полыдчай. Антыпольскія настроі і барацьба за «старыну». Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ. «Генрыхавы артыкулы». Стафан Баторый, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Распрацоўка і прынядце Статута 1588 г. Дзейнасць брацтваў. Л. Сапега. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.


^ 2.7. Эканамічнае і грамадскае жыццё на беларускіх землях

Колькасны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Знешні воблік і функцыі гарадоў. Унутраная арганізацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасці паміж гарадамі і буйнымі землеўладальнікамі. Сацыяльныя ўнутрыгарадскія канфлікты. Цэхавая арганізацыя працы гарадскіх рамеснікаў. Унутраны і знешні гандаль беларускіх гарадоў.

Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай уласнасці. З'яўленне і распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. «Валочная памера» і яе сутнасць. Тыпы, віды і нормы павіннаснага абкла-дання сялян. Сяляне цяглыя, асадныя, агароднікі, слугі. Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.

^ Царква і рэлігія ў Беларусі Прывілеяванае становішча каталіцкай царквы ў ВКЛ. Паступовы крызіс праваслаў'я. Рэфармацыйны рух. Пачатак Рэфармацыі ў Беларусі. Лютэранства і кальвінізм. Антытрынітарызм і сацыніянства. Дзеячы Рэфармацыі (Мікалай Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі). Контррэфармацыя. Езуіты і іх дзейнасць у Беларусі. Ідэя царкоўнай уніі. Каляндарная рэформа і яе сутнасць. Прыхільнікі і праціўнікі уніі. Берасцейскі царкоўны сабор, прыняцце уніяцтва і яго сутнасць. Бараць-ба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI — першай палове XVII ст.

^ Беларускае Адраджэнне. Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім. Гуманізм. Філасофскія ідэалы і погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскі, Я. Вісліцкі, Л. Сапега. Кнігадрукаванне. Выданні Ф. Скарыны. I. Фёдараў і П. Мсціславец. Сістэма адукацыі ў ВКЛ. Свецкая і царкоўная літаратура. Летапісы і мемуары. Гра-мадска-палітычная і філасофская думка. С. і Л. Зізаніі, Л. Карповіч, I. Пацей, П. Скарга, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай і еўрапейскай культур.


^ 3. БЕЛАРУСЬ У СЯРЭДЗІНЕ XVII — XVIII ст.


3.1. Войны сярэдзіны ХVII-першай паловы XVIII ст. і іх наступствы

Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. Яе прычыны, характар і асаблівасці. Паўстанне на чале з Б. Хмяльніцкім на Украіне і яго ўплыў на разгортванне антыфеадальнага руху на паўднёва-ўсходніх землях Беларусі. Казацкія загоны і іх кіраўнікі. Грамадска-саслоўны склад паўстанцаў. Баявыя дзеянні ў 1648—1649 гг. пад Пінскам, Мазыром і Бабруйскам. Бітва пад Лое-вам. Вынікі казацка-сялянскай вайны.

^ Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654—1667 гг. Прычыны і пачатак вай-ны. Ход і характар баявых дзеянняў. Наступ расійскіх войскаў у ВКЛ у 1654—1655 гг. Абарона Смаленска, Віцебска, Мсціслава. Захоп Вільні. Перамір'е ў Нямежы. Палітыка царскіх улад у Беларусі. Пазіцыя шляхты і магнатаў ВКЛ. Антыфеадальныя выступленні сялян і гараджан.

Умяшанне ў канфлікт Швецыі. Спробы разрыву уніі Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам. Палітычная і вайсковая дзейнасць гет-мана Я. Радзівіла. Кейданская унія.

Ваенныя дзеянні 1658—1666 гг. Вызваленне Вільні. Паўстанне ў Магілёве. Андрусаўскае перамір'е. Вынікі вайны для Беларусі. Умовы «вечнага міру» 1686 г. з Расіяй.

^ Эканамічнае становішча і сацыяльныя супярэчнасці. Эканамічны за-няпад і яго прычыны. Фінансавы крызіс. Магнацкае землеўладанне. Сялян-ская і панская гаспадарка. Беларускія гарады і мястэчкі. Рамяство і гандаль.

Эвалюцыя феадальнай рэнты. Дзяржаўныя падаткі. Абвастрэнне сацыяль-ных супярэчнасцяў у гарадах. Сялянскія хваляванні ў Крычаўскім старостве і на Каменшчыне.

^ Дзяржаўна-палітычны крызіс. Арганізацыя ўлады і кіравання ў ВКЛ. Аслабленне ўлады манарха. Адсутнасць эфектыўнай цэнтральнай выканаўчай улады ў дзяржаве. Недзеяздольнасць вальных соймаў. Ваяводскія і павятовыя соймікі. Сацыяльна-палітычнае дамінаванне магнатаў. Становішча дробнай і сярэдняй шляхты.

Узмацненне феадальнай анархіі. Саперніцтва паміж ВКЛ і Каронай. Гра-мадзянская вайна 1696—1700 гг. у ВКЛ. Праграма «каэквацыі правоў» ліцвінскай і польскай шляхты. Бітва пад Алькенікамі. Віленская пастанова. Чарговая спроба разрыву уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскім.

Рэлігійныя праблемы ў дзяржаве. Замацаванне верхавенства каталіцкага касцёла. Поспехі уніяцтва. Становішча пратэстантаў і праваслаўных. Яўрэі і мусульмане ў Беларусі.

^ Паўночная вайна ў Беларусі. Міжнародныя адносіны ў Еўропе напярэдадні вайны. Прычыны і пачатак Паўночнай вайны. Асаблівасці ўступлення ў яе Вялікага княства Літоўскага. Дамовы антысапегаўскай кааліцыі з Пятром I. Ход баявых дзеянняў. Паводзіны іншаземных войскаў. Адносіны насельніцтва да ваюючых бакоў.

Абвяшчэнце манархам Станіслава Ляшчынскага. Дэтранізацыя Аўгуста II. Сандамірска-Віленская канфедэрацыя. Рашэнні «нямога» сейма. Узмац-ненне расійскіх уплываў ва ўнутранай і знешняй палітыцы.

Вынікі вайны для Беларусі.


3.2. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай.

^ Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Нармалізацыя эканамічнага развіцця пасля ваенных разбурэнняў. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Рост насельніцтва. Развіццё шляхоў зносін.

Паглыбленне крызісу феадальнага спосабу вытворчасці. Панская гаспадар-ка і спробы Яе рацыяналізацыі. Рэфарматарская дзейнасць А. Тызенгаўза, Я. Храптовіча. Сялянская гаспадарка і катэгорыі сялян. Вотчынныя мануфактуры. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Становішча гарадоў. Характар і вынікі эканамічнага ажыўлення.

Стан гарадскога і вясковага насельніцтва. Антыфеадальныя выступленні беларускага сялянства ў другой палове XVIII ст.

^ Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Паглыбленне дзяржаўна-палітычнага крызісу. Праекты рэформы Чартарыйскіх («фаміліі»). Змены ў ладзе і кіраванні на пачатку праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Рашэнні сеймаў 1764 і 1766 гг. Умяшанне замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы. Дысідэнцкае пытанне. Сейм 1767—1768 гг. Кардынальныя правы. Барская канфедэрацыя ў ВКЛ (1768—1771).

Роля Прусіі, Аўстрыі і Расіі ў першым падзеле Рэчы Паспалітай. Рашэнні сейма 1773 г. Апазіцыя на сейме на чале з Т. Рэйтанам, С. Корсакам і С. Багушэвічам. Усталяванне Пастаяннай Рады. Арганізацыя Адукацыйнай камісіі. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

^ Чатырохгадовы (вялікі) Сейм. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Грамадска-палітычныя супярэчнасці. Кодэкс А. Замойскага. Спыненне рэформ і расійская гарантыя. Складванне шляхецка-буржуазнага блоку. Скліканне і рэформы Чатырохгадовага сейма. Павелічэнне войска. Ліквідацыя Пастаяннай Рады і разрыў саюза з Расійскай імперыяй. Рэформа мясцовага шляхецкага самакіравання. Змены ў становішчы мяшчан. Пінская кангрэгацыя. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Статус ВКЛ. Барацьба ўнутраных і знешніх сіл супраць Канстытуцыі. Таргавіцкая канфедэрацыя. Рашэнні Гарадзенскага сейма 1793 г. Другі падзел дзяржавы і далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.


^ 3.3. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел Рэчы Паепалітай

Прычыны, падрыхтоўка і пачатак паўстання. Уплывы французскай буржуазнай рэвалюцыі. «Віленскія якабінцы». Грамадска-палітычныя погляды Т. Касцюшкі, Я. Ясінскага, Т. Ваўжэцкага. Перамога паўстання ў Вільні. Асаблівасці паўстання ў Беларусі. Ход баявых дзеянняў. Бітвы пад Палянамі, Соламі, Крупчыцамі. Партызанска-дыверсійныя рэйды М.-К. Агінскага і С. Грабоўскага. Адносіны да паўстання сялян. Паланецкі універсал. Палітыка расійскага ўрада. Вайсковыя аперацыі царскіх войскаў. Значэнне і прычыны паражэння паўстання.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расійскай імперыі заходняй часткі Беларусі. Прычыны ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

^ Беларускія землі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 - 1801 гг.). Увядзенне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і арганізацыя кіравання. Судаводства. Змены ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, унутраньш і знешнім гандлі. Паштовыя дарогі. Стан гарадоў.

Прывядзенне да прысягі і афармленне сацыяльнага статусу насельніцтва. Правы і прывілеі пануючага саслоўя. Падаткі і павіннасці. Насаджэнне рускага дваранскага землеўладання. Нацыянальна-рэлігійная палітыка расійскага ўраду.


^ 3.4. Культура ХУІІ – ХVIII ст.

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры беларускага народа. Прычыны ўзмацнення паланізацыі феадальнай вярхушкі і яе вынікі. Пераход справаводства ў ВКЛ на польскую мову.

Стан школьнай асветы і выхавання. Езуіцкія калегіумы. Віленская акадэмія і яе роля ў распаўсюджванні навуковых ведаў. «Вялікае мастацтва артылерыі» К. Семяновіча. Развіццё фальклору. Тэатр. Інтэрмедыі. Батлейка. Свецкая і духоўная літаратура. Кнігадрукаванне. Грамадска-палітычная думка. С. Полацкі і яго дзейнасць. А. Белабоцкі, К. Лышчынскі, I. Капіевіч, С. Шчука і планы сацыяльна-палітычных рэформ.

Архітэктура, скульптура і жывапіс. Барока. Развіццё прыкладнога мастац-тва.

Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва ў Беларусі. Дзейнасць Адукацыйнай Камісіі. Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (Віленская Акадэмія). Гарадзенская медыцынская школа. Дасягненні ў прыродазнаўчых навуках. М. Пачобут-Адляніцкі, Ж. Жылібер.

Ідэі асветніцтва ў літаратуры і грамадскай думцы. С. Майман, К. Нарбут, I. Яленскі, С. Шадурскі, М. Карповіч. Фізіякраты. Мецэнацтва. Тэатр. Музычнае мастацтва. «Камедыі» К. Марашэўскага і М. Цяперскага. Друк, першыя газеты.

Архітэктура і жывапіс. Барока. Класіцызм. Палацава-сядзібныя забудовы.


^ 4. БЕЛАРУСЬ У XIX ст.


4.1. Беларусь у першай палове XIX ст.

Новы перыяд у гісторыі Беларусі, яго асноўныя рысы. Перыядызацыя. Айчынная і замежная гістарыяграфія. Крыніцы. Іх класіфікацыя.

Тэрыторыя і насельніцтва. Адміністрацыйны падзел. Прыродныя рэсурсы. Уплыў геаграфічнага і дэмаграфічнага фактараў на сацыяльнае і эканамічнае развіццё. Сацыяльная і нацыянальна-рэлігійная структура насельніцтва. Яе асаблівасці. Катэгорыі сялян. Становішча і склад гарадскога насельніцтва.

^ Сацыяльна-эканамічнае развіццё на зыходзе прыгонніцтва. Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіталістычных адносін. Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пачатак яе спецыялізацыі. Новыя з'явы ў агратэхніцы. Прамысловая дзейнасць сялянства, узровень яго дыферэнцыяцыі.

Крызіс паншчыннай гаспадаркі. Спробы яе рацыяналізацыі. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Хваляванні сялян дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх маёнткаў, іх антыпрыгонніцкая накіраванасць.

Структура і формы арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Пачатак прамысловага перавароту. Рост выкарыстання наёмнай працы. Будаўніцтва дарог і каналаў. Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў.

^ Вайна 1812 г. і Беларусь. Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны. Перадача Расіі Беластоцкай вобласці. Праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага.

Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Палітыка французскіх улад. Дзейнасць Часовай камісіі ўрада Вялікага княства Літоўскага. Адносіны шляхты да Напалеона. Пазіцыі сялянства. Партызанскі рух. Удзел насельніцтва Беларусі ў баявых дзеяннях. Разгром французскіх войскаў на Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.

^ Урадавая палітыка. «Польскае пытанне» і ўрадавая палітыка. Эвалюцыя саслоўнай палітыкі. Ваенныя пасяленні. Актуалізацыя сялянскага пытання ў другой чвэрці XIX ст. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. Канфесіянальная палітыка. Полацкі царкоўны Сабор і яго вынікі.

Змяненні палітыкі ў галіне асветы. Заканадаўства. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзейнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.

^ Светапогляд рамантызму і грамадска-палітычнае жыццё. «Вясна народаў» і ажыўленне грамадска-палітычнага руху. Характар і сацыяльна-саслоўны склад яго ўдзельнікаў. Грамадска-палітычнае жыццё і яго накірункі. Фізіякраты. Масонства. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі і іх дзейнасць. Дзекабрысты. Беларусь у планах дзекабрыстаў. Бабруйскі план паўстання. «Таварыства ваенных сяброў». Выступленне дзекабрыстаў у Літоўскім корпусе і ў Бабруйскай крэпасці. Разгром тайных таварыстваў.

Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Яго мэты і праграма дзеянняў. Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Развіццё паўстання ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі. Мабілізацыя сялян і мяшчан. Бітва за Вільню. Падаўленне паўстання. Вынікі падзей 1831 г. Ліцвінскі патрыятызм сярод мясцовай шляхты.

Уплыў рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе на грамадска-палітычны рух у Беларусі. «Экспедыцыя Валовіча». «Дэмакратычнае таварыства». Ф. Савіч. «Саюз свабодных братоў». Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху.

«Заходнерусізм» і яго прадстаўнікі: мітрапаліт літоўскі I. Сямашка, I. Грыгаровіч і інш. П. Янкоўскі і Літоўская семінарыя.

^ Культура. Ад асветніцтва да рамантызму. Новае ў культуры: рацыяналізм, дэмакратызацыя і дыферэнцыяцыя. Уплыў польскай і рускай культур. Сацыяльная структура культуры: магнацкая, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты. Культура мяшчан і насельніцтва гарадоў і мястэчак. Сялянская культура. Культурныя цэнтры Беларусі.

Асвета. Фарміраванне сістэмы свецкай і духоўнай адукацыі. Віленская на-вучальная акруга. Віленскі універсітэт. Гімназіі. Павятовыя вучылішчы. Царкоўнапрыходскія школы. Змены ў сістэме адукацыі. Беларуская навучальная акруга. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Віцебская настаўніцкая семінарыя. Духоўная адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Ваеннае і прафесійнае навучанне. Друкарні: казённыя, прыватныя, царкоўныя.

Навука. Зараджэнне і развіццё археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, беларусазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. 3. Даленга-Хадакоўскі, М. Баброўскі, I. Даніловіч, К. і Я.Тышкевічы і інш. Прыродазнаўчыя веды: батаніка, біялогія, фізіялогія, хімія.

Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм: А. Міцкевіч, Я. Чачот, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі. Пераход да рэалізму. В. Дунін-Марцінкевіч. Ананімная паэзія.

Мастацтва. Тэатр. Музыка. А. Абрамовіч, М. Агінскі, Д. Стэфановіч, Ф. Міладоўскі, С. Манюшка.

Архітэктура і горадабудаўніцтва. Палацава-сядзібнае будаўніцтва. Класіцызм. Неаготыка. Жывапіс. Віленская школа жывапісу. Я. Дамель, I. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, I. Хруцкі, В. Дмахоўскі. Графіка. Скулыпура.

Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншьтх народаў. Выспяванне беларускай нацыянальнай ідэі.


^ 4.2. Беларусь у другой палове XIX ст.

Асноўныя напрамкі і вынікі навуковых даследаванняў. Перспектывы далейшага вывучэння. Класіфікацыя крыніц і іх асноўныя віды. Масавыя статыстычныя даныя. Апублікаваныя матэрыялы перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.

Мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі. Мадэрнізацыя, яе сутнасць, этапы, характэрныя і спецыфічныя рысы яе эвалюцыі ў Беларусі. Фарміраванне сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, незавершанасць гэтага працэсу ў Беларусі. Мадэрнізацыя і працэсы індустрыялізацыі, урбанізацыі, станаўлення нацыі, змены ў менталітэце беларускага грамадства.

^ Адмена прыгоннага права. Наспяванне неабходнасці падрыхтоўкі сялянскай рэформы, яе прычыны. Арганізаваная ініцыятыва інвентарных камітэтаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў па вызваленні сялян. Рэскрыпт У. I. Назімаву. Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых «Палажэнняў» для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. Выкупная аперацыя. Устаўныя граматы і выкупныя акты. Правы сялян. Змены ўрэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і ўпарадкаванне іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.

^ Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. Ваенная, школьная, цэнзурная, судовая, гарадскога самакіравання рэформы, іх прычыны, сутнасць і асаблівасці рэалізацыі ў Беларусі. Значэнне рэформ. Контррэформы і іх вынікі. Увядзен-не інстытута земскіх начальнікаў.

^ Урадавая палітыка. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі ў Беларусі. Абмежаванні ў дачыненні да палякаў, беларусаў-католікаў. Заканадаўства ў адносінах да яўрэяў. Пашырэнне рускага землеўладання. Сервітутнае пытанне. Рэформы ў сістэме падаткаў і павіннасцей.

Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі па нацыянальным і рэлігійным пытаннях. Умацаванне «традыцыяналісцкіх» пачаткаў ва ўрадавай палітыцы Беларусі. Русіфікацыя Беларусі. Пашырэнне ўплыву праваслаўнай царквы.

^ Сельская гаспадарка. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Асаблівасці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аграрны крызіс 80-х гг. і яго ўплыў на рыначную спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Вытворчасць тэхнічных культур. Вінакурэнне. Скарачэнне дваранскага землеўладання і рост бессаслоўнай зя-мельнай уласнасці. Становішча сялян. Сацыяльныя працэсы сярод сялянства. Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Адыходныя промыслы. Міграцыя сялянства. Сельская грамада, рэгіянальныя асаблівасці яе функцыяніравання ў Беларусі.

^ Прамысловасць і гарады. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці, яе галіновая структура. Спецыфічныя рысы тэрытарыяльнага размяшчэння пра-мысловых прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Удзельная вага дробнай вытворчасці. Рост гарадоў і іх добраўпарадкаванне. Асаблівасці ўрадавай палітыкі ў дачыненні горадаўтварэння. Мястэчкі.

Фарміраванне гандлёва-прамысловай буржуазіі. Колькасць, склад, становішча рабочых.

^ Транспарт, гандаль, крэдыт. Будаўніцтва чыгунак. Важнейшыя чыгуначныя лініі ў Беларусі; іх уплыў на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гарадоў і гандлю. Рачны транспарт. Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы. Дзейнасць у Беларусі аддзяленняў Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага і іншых банкаў. Таварыствы ўзаемнага крэдыту. Скара-чэнне кірмашоў і развіццё магазінна-крамнага гандлю. Фарміраванне на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна.

Паўстанне 1863 г. Прычыны паўстання. Актывізацыя грамадскага жыцця напярэдадні паўстання. Варшаўскі нацыянальны і Літоўскі правінцыяльны камітэты. «Чырвоныя» і «белыя»: 3. Серакоўскі, Л. Звяждоўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі і інш. К. Каліноўскі і яго дзейнасць. «Мужыцкая праўда». Пачатак паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Тактыка «белых». Аддзел кіравання правінцыямі Літвы. Я. Гейштар. Меры царскай адміністрацыі ў сувязі з паўстаннем. М. Мураўёў. Спад паўстанцкага руху. Утварэнне «Літоўска-Беларускага чырвонага жонду». Падаўленне паўстання. «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. Характар і прычыны паражэння паўстання.

^ Грамадска-палітычнае жыццё. Грамадская думка: асноўныя плыні і іх эвалюцыя. Ідэалогія манархізму ў Беларусі. «Заходнерусізм» і яго плыні. М. Каяловіч. Станаўленне ліберальнай думкі. Варшаўскі пазітывізм. «Мннскнй лнсток». Рэвалюцыйна-дэмакратычная думка. Вытокі ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху. Ф. Багушэвіч. К. Каліноўскі. Польскі і яўрэйскі нацыя-нальныя рухі і
еще рефераты
Еще работы по разное