Реферат: Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі




ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ І

ПУНКТУАЦЫІ


ЗМЕСТ

РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія

ГЛАВА 1. Правапіс галосных

§ 1. Галосныя літары

§ 2. Літары о, ё

§ 3. Літары э, е

§ 4. Перадача акання на пісьме

§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

§ 6. Перадача якання на пісьме

§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах

§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а

ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

§ 9. Зычныя літары

§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных

§ 11. Зычныя д, т і дз, ц

§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных

§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

§ 14. Нескладовае ў і у складовае

§ 15. Нескладовае й

§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

^ ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА

§ 17. Змякчальны мяккі знак

§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф

ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР

§  19. Правапіс абрэвіятур

^ ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ

§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі

§ 21. Прыстаўкі

§ 22. Суфіксы

ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР

§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар

§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з

рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў

§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах

§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады

і арганізацый

§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах

§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод

§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,

унікальных прадметаў, твораў

§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных

падзей і дат, перыядаў і эпох

§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем

^ ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК

І АСОБНА

§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна

§ 34. Складаныя назоўнікі

§ 35. Складаныя прыметнікі

§ 36. Складаныя лічэбнікі

§ 37. Прыслоўі

§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі

§ 39. Правапіс не (ня) і ні

^ ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ

§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,

умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў

РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ

ГЛАВА 9. КРОПКА

§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі

ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК

§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка

ГЛАВА 11. КЛІЧНІК

§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка

ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е

§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я

^ ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ

§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа

§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца

§ 47. Коска пры параўнальных зваротах

§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах

§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных

зваротах

§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць

або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе

§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях

§ 52. Коска пры зваротку

§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях

§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і

пытальных слоў і перад імі

^ ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ

§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе

§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе

§ 57. Коска ў складаназалежным сказе

^ ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ

§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай

ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е

§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я

ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК

§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка

ГЛАВА 18. ДУЖКІ

§ 61. Правілы пастаноўкі дужак

ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ

§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся

^ ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ

І ЦЫТАТАХ

§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах

ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку

^ ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

ПРЫ СПАСЫЛКАХ

§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках


РАЗДЗЕЛ І

АРФАГРАФІЯ


ГЛАВА 1
^ ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ

§1 1. Галосныя літары


1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Галосная літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных і раздзяляльных знакаў абазначаюць на пісьме спалучэнні зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка – [йэ]лка, яма – [йа]ма, юны – [йу]ны; мая – ма[йа], паёк – па[йо]к, паехаў – па[йэ]хаў, саюз – са[йу]з; сям'я – сям[йа], ён – [йо]н, аб'езд – аб[йэ]зд, льеш – л[йэ]ш, б'ю – б[йу].

3. Літара і абазначае спалучэнне гукаў [йі] толькі пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і [ў]: краіна – кра[йі]на, кроіць – кро[йі]ць, батарэі – батарэ[йі], круіз – кру[йі]з, аб'інець – аб[йі]нець, вераб'іны – вераб[йі]ны, куп'істы – куп[йі]сты, салаўіны – салаў[йі]ны. У пачатку слова яна можа абазначаць спалучэнне гукаў [йі], у іншых пазіцыях – галосны [і]: іней – [йі]ней, іх – [йі]х; але: імчаць –[і]мчаць, іржышча – [і]ржышча, іголка – [і]голка, Ірына – [і]рына, Ігнат – [і]гнат, іржаць – [і]ржаць.

4. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду – [с'а]ду, мёд – [м'о]д, лета – [л'э]та, вязу – [в'а]зу, люты – [л'у]ты.

5. Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая, над І вялікай у друкаваных тэкстах – не ставіцца, у рукапісных тэкстах кропка абавязковая.


§ 2. Літары о, ё


1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа.

2. Літара ё пішацца пад націскам: біёлаг, сацыёлаг, трыёд, шпіён, іён.

Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне.

3. Літара ё пішацца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і пад. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.

4. Спалучэнні галосных іо пад націскам і іа не пад націскам у сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання перадаюцца як іё (ыё), ія (ыя): біялогія, сацыялогія, шпіянаж, аўдыявізуальны, варыяскапічны, варыяфільм, медыя, а таксама радыё; але: эфіоп, ніобій, ніобіевы, дыоптрыя, Іосіф, Іоў, Іона, Іасафат.

У слове дыета пішацца спалучэнне галосных ые. На стыку прыстаўкі і кораня захоўваецца ыэ: дыэтан, дыэлектрык.


§ 3. Літары э, е


1. Літара э пішацца:

у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

пасля прыстаўнога г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і пад.);

пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

2. У словах іншамоўнага паходжання літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем:

у пачатку слова: эра, эсэ, эўрыка, эпас, этыка, Эўклід, Эўрыпід, Эліста; але: егер, ерась, ерэтык, Еўропа, еўрапейскі, Еўпаторыя, еўпатарыйскі, Ерэван, ерэванец, Еўфрат;

у канцы нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Морзэ, Табідзэ, Брыгвадзэ, Каба-Ве́рдэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: камюніке, сальта-мартале, філе, піке.

3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс пішуцца з э, а медаль, нерв, парламент, перспектыва, газета, сервіз – з літарай е.


§ 4. Перадача акання на пісьме


1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом – дамы, мова – маўленне, цэгла – цагляны, шэпт – шаптаць.

2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара, вада, баранаванне, колас, холад, балота, Бандарэнка, Коханава, Кунцава, Гамер, Сакрат, арганізацыя, педагагічны, электарат, харэаграфія, заалогія.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крыві – крывавы, дровы – дрывотня, крошка – крышыць, бровы – брыво, гром – грымоты – грымець, брод – брысці, глотка – глытаць, блохі – блыха.

3. У словах славянскага паходжання і запазычаннях, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэхі – страха, шэры – шарэць, чэргі – чарга, крэмль – крамлёўскі, жэмчуг – жамчужына, арэнда – арандаваць, майстэрня – майстар.

Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно, Чарапавец, Жамчужнікаў, Чарнышэўскі, Шаўчэнка, Чалюскін, літара, транслітарацыя.

4. Перадача на пісьме [э] ў іншых словах іншамоўнага паходжання ў ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім вымаўленнем: эканомія, экзамен, экватар, этажэрка, элемент. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменаваць, трохэлементны, квінтэсэнцыя;

пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэтон, Жэнева, Жэрар, жэлацін, чэкмень, рэспубліка, рэформа, Рэмарк, рэклама, рэактар, рэвізія, агрэгат, рэжым, рэкорд, рэестр, рэвалюцыя, цэнтралізм, цэвіта, дэталь, гардэроб, Дэтройт, Дэфо, дэлегат, дэманстрацыя, ордэн, тэорыя, тэатр, тэлеграф, тэлефон, ветэран, катэт, тэрмометр, тэарэма.

5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля іншых зычных рэгулюецца слоўнікам: панэль; але: шынель; сэнсарны; але: сектанцкі.

6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, шпаталь, міталь, форталь, карцар, грэйдар, лідар, камп'ютар, пэйджар, рэйсфедар, эспандар, тэндар, ордар, менеджар, фарватар, альма-матар, кратар, прэсвітар.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: ^ Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.


§ 5. Правапіс літар о, э, а ў складаных словах


1. У складаных словах можа быць адзін націск, два і больш (асноўны і адзін або некалькі пабочных). Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асно̀вапалажэнне, баво̀ўнапрадзільны, во̀гнетрывалы, во̀даразмеркаваль-нік, ваго̀нарамонтны, во̀̀стракамбінацыйны, высо̀каідэйны, гало̀ўнакаман-дуючы, ко̀рманарыхтоўка, ко̀негадоўля.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе.

Літара о захоўваецца, калі першай часткай складанага слова з’яўляюцца слова-, што-: словатворчасць, штодзённы, штомесяц, штогод.

3. О пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца на ў (у нескладовае): марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.

4. Лічэбнікі ад 200 да 900 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх скланяецца і першая частка. Літары э, о, е, я пішуцца ў гэтых словах у залежнасці ад месца асноўнага і пабочнага націску ў склонавых формах.

Напрыклад:

Н. дзвéсце трыста чатырыста пяцьсот

Р. двухсóт тро̀хсот чатыро̀хсот пяцісот

Д. двумстáм тро̀мстам чатыро̀мстам пяцістам

В. дзвéсце трыста чатырыста пяцьсот

Т. двумастамі трымастамі чатырмастамі пяццюстамі

М. двухстах тро̀хстах чатыро̀хстах пяцістах


Н. шэ̀сцьсот сѐмсот во̀семсот дзевяцьсот

Р. шасцісот сямісот васьмісот дзевяцісот

Д. шасцістам сямістам васьмістам дзевяцістам

В. шэ̀сцьсот сѐмсот во̀семсот дзевяцьсот

Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі дзевяццюстамі

М. шасцістах сямістах васьмістах дзевяцістах

5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і якога-небудзь іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.

7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, тэлефатометр.


§ 6. Перадача якання на пісьме


1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі – зямля, зелень – зялёны, сем'і – сям'я, сёлы – сяло, сёстры – сястра, вёслы – вясло, вёска – вясковы, елка – яліна, ездзіць – язда, ёмкі – ямчэй, ёрш – ярша, лён – лянок, мёд – мядок, дзень – дзянёк, лес – лясны, снег – снягі, вецер – вятры, сцены – сцяна, дзевяць – дзявяты, дзесяць – дзясяты, сем – сямнаццаць, восем – васямнаццаць, цецерукоў - цецярук , перанесці – перанясу.

У астатніх ненаціскных складах е захоўваецца: селянін, зеляніна, вестуны, леснікі, векавечны, верацяно, нерухомы, безупынны, возера, весела, восем, заедзь, высветліць, выехаць, восень, цемень, дзевятнаццаты, дзесятковы.

2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялынічы, Лемяшэвічы, Аляксандр, Сярге́й, Бялінскі, Няхода, дзяжурства, каляндар, яфрэйтар, сяржант, Яршоў, Яфім.

3. Літара е захоўваецца ў складаных лічэбніках сѐмсот, во̀семсот, паколькі кожная частка ў іх мае свой націск, параўн.: сѐмсот – сямісот, во̀семсот – васьмістам.

Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

4. Не і без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пішуцца з літарай е, напрыклад: не быў, не браў, не ідзе, без меры, без жартаў, не спыніць, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца часткай слова і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я ў беларускіх словах: няхай, нястомна, няштатны, бязмежны, бязлюдны, бясконца; але: непісьменны, безупынны, безапеляцыйны, бескарысны, беспаваротны.

5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязь, заяц, яравы, вязаць, повязь, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, дзесяць, тысяча, завязь, Бесядзь, Прыпяць; япрук – япрука, япруковы; ядловец – ядлаўцоўка, ядлаўцовы.

6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь, боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць, кашляць, баяць, муляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).


§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах


1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, верхнеазёрскі, белабрысы, землетрасенне, светапогляд, свежавымыты, свежамарожаны, сенажаць.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, то напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы, то пішацца е, калі другі, то пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.

2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлетычны, лёдадрабілка, мёртванароджаны, мёдаварэнне; ледарэз, медагонка, легкадумна.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, а – у любым ненаціскным складзе: ільновалакно, Вадохрышча, куродым, геліёграф, радыёметр, марозаўстойлівы, прыборабудаўнічы.

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе другой часткі складанага слова: баяздольны, зерняўборачны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас.


§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а


1. Прыстаўная галосная і пішацца:

у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першымі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці папярэдняга слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна; Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Няхай наша дружба цвіце, каб сонцам ірдзелі пуціны (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца, напрыклад: Не чакай, што ржа з гадамі паесць ланцугі... (Я. Купала). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).

2. У словах з гістарычным каранёвым о можа з'яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.

3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вакамгненна.


ГЛАВА 2

^ ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

^ § 9. Зычныя літары

1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны.

3. Гук [j] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] – у пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў: яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка; альянс, маянэз, аб'ява, пад'ём, медальён, маёр, пад'ехаць, уецца, салаўі, раз'юшаны, салью, уюн, саўю.


§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных


1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакарэннае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, шапка – шапак, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць, важкі – важыць, каска – касак, суткі – сутак, просьба – прасіць, касьба – касіць, носьбіт – насіць, малацьба – малаціць, рубчык – рубец, паўзці – паўзу, малодшы – малады; хлеб – хлеба, рог – рога, дзед – дзеда, поезд – поезда, роўнядзь – роўнядзі, сядзь – сядзі, нож – нажа, маж – мажаш, лістаж – лістажу, воз – воза, мазь – мазі, дождж – дажджу, плашч – плашча, рэж – рэжу, а таксама розаг – розгі, мозг – мазгі, лязг – лязгаць, грыб – грыбны, грыбніца, бег – беглы, бегма, загадка – загадны, загадваць, ножка – нажны, мок – мокры, намоклы, пах – пахнуць, прапахлы, выкуп – купляць, пакупнік, выйгрыш – выйгрышны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.


§ 11. Зычныя д, т і дз, ц


1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішацца адпаведна дз, ц: гарады – у горадзе, народы – у народзе, сады – у садзе, іду – ідзём, вяду – вядзі, вада – вадзяны, грудны – грудзі, люду – людзі, варта – на варце, хата – у хаце, чысты – чысцюткі, выток – выцякаць, карта – на карце, катлы – кацёл, тру – церці, шосты – шэсць, пяты – пяць, латынь – лацінка.

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два – дзве, дзвесце, рута – руцвяны, мёртвы – мярцвяк, чатыры – чацвёрты, чэрствы – счарсцвелы.

Літара ц і дыграф дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, цвід, цвіндэк, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] захоўваецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны, клятва – клятве, клятвенны, пітво – у пітве, паства – у пастве. Літары д і т захоўваюцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве.

4. У словах іншамоўнага паходжання (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, захоўваюцца нязменна: літаратура, майстар, рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, медыцына, апладысменты, індык, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5. Перад суфіксамі і злучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ёр-, -еец, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх (у тым ліку перад памяншальным суфіксам -ік-), [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды – сульфідзін, камандаваць – камандзіроўка, камандзір, Індыя – індзеец, індзейскі (але: індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя – гвардзеец, гвардзейскі, мантаж – манцёр, манціроўка, манціровачны, акцёр –актрыса, білет – білецёр; эпізод – эпізодзік, жакет – жакецік, білет – білецік.

6. Дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін, лацінскі (але: латынь).

7. Д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем у імёнах уласных: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Драгічын, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.


§ 12. Некаторыя cпалучэнні зычных


1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, нц, сл, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн – зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн–зн: бразнуць (параўн.: бразгаць), але ў слове абрызгнуць спалу- чэнне згн не спрасцілася;

стн – сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл – сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны);

2. Спалучэнні зычных [ск], [ст], [c'ц'] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з [шч], што і перадаецца на пісьме: воск – вашчыць, густы – гушчар, хрысціць – хрышчоны, Мінск – Міншчына, Віцебск – Віцебшчына, Глуск – Глушчына. Калі ж каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні – [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот.

^ § 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца;

перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вобземлю, вобмацкам, вобраз, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, вопіс, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;

у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.

2. У формах слоў вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччу; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра, ваколіца, наваколле, ваколічны.

3. У сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.

4. Прыстаўное в не пішацца ў запазычаных словах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, Оксфард, о̀мметр, ордэн, офіс і інш.

5. Прыстаўная літара в пішацца:

перад націскным каранёвым у на пачатку слова: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў формах такіх слоў і вытворных ад іх незалежна ад месца націску: абвуглены, камѐннавугольны, чатыро̀хвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавуст і інш.;

перад прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вусціш, вусцішна, вупраж, ву́згалаўе, вусцілка.

6. Устаўная літара в пішацца:

перад націскным у ў сярэдзіне слоў: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў формах такіх слоў і вытворных ад іх незалежна ад націску: павукі, павуцінне, павучок, цівуном, есавульскі, каравульны;

перад у ў сярэдзіне слова ў беларускіх уласных назвах:^ Матэвуш, Матэвушаў, Навум, Навуменка, Навумовіч, Навумчык, Навумаўка, Тадэву§ 21. Прыстаўкі

1. Да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз-(рас-), с-(з-), уз-(ус-) пры спалучэнні з наступнымі марфемамі, што пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць), адаспаць (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), абамшэлы (мох), сабраць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (надгінаць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напісанне ўстаўнога а (абапіць, абабіць, абабягаць, абаперціся) для раздзялення двух губных гукаў.

2. Прыстаўка су- пішацца ў назоўніках:

дзе су- вылучаецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустаў;

як правіла, у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоўшчык, сувыканаўца і інш.;

у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор'е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сузіральнік, сумежжа.

3. Прыстаўка су- пішацца:

у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, суадпавядаць, супадаць;

у прыметніках: сумежны, сувымерны, сувосевы, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;

у прыслоўях: супраць (супроць).

4. Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), насуперак (супраць) і інш.

5. Прыстаўка са- пішацца:

у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяляецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

у запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.

6. Прыстаўка са- захоўваецца:

у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць), сапраўды (сапраўдны) і інш.;

у дзеясловах, калі са- з'яўляецца варыянтам с- (перад збегам зычных): садраць (параўн.: здзяру), сагнаць (параўн.: зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштурхнуць, сасмягнуць, сагнуць, саграшыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.;

у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго.

Спрэчныя выпадкі напісання прыставак су- і са- вызначаюцца па слоўніку.

7. Калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, аддалены, Наддзвінне, наддаць, бяззорны, ззаду, ззелянелы, ссадзіць, ссівелы, бессардэчны, паддаўкі, паддопытны, рассыпаць, раззлавацца, рассаднік ‘тое, што з’яўляецца крыніцай чаго-небудзь’, уссаджваць, контрразведка, звышштатны, транссібірскі.

Словы-тэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоў-ваюцца гэтаму ж правілу (асабліва тады, калі ёсць адпаведнае слова без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў): сюррэалізм, аддукцыя (параўн.: рэалізм, індукцыя).

У значнай колькасці выпадкаў літары не падвойваюцца, бо слова ўспрымаецца як невытворнае ў беларускай мове: інавацыя, ірыгацыя, ірэальны, іміграцыя, акамадацыя, карэляцыя, аперцэпцыя, дысідэнт, імартэль, анігіляцыя, інервацыя, акорд, карэспандэнт. Напісанне такіх слоў-тэрмінаў вызначаецца па слоўніку.

У словах расол, расольнік, расада, расаднік ‘месца, скрынка для вырошчвання расады’ адбылося сцяжэнне гукаў, і таму яны пішуцца з адным с.

8. Да прыставак на з- адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара з замяняецца літарай с.

У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць, знесці, ізноў, узняць, узбіцца, розгалас, бязмежны, небеззаганны, небязгрэшны, абезгалосець, абязгрошыць, празмерны, цераззерніца і пад.; раз'есці, раз'езд, абяз'ёдаваны, з'інець, раз'юшаны, без'языкі, бяз'ядзерны, з'ялчэць, з'явішча, уз'юрыцца. У слове разявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] – прыстаўкі і [з] – кораня.

У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспадстаўны, небескарысны, абяскровіць, абясшкодзіць, цераспалосіца, росшукі, росчырк.

9. Калі пасля прыстаўкі з- ідзе няётаваная галосная, то напісанне з ці с вызначаецца па слоўніку: зараць, зарыентаваць, зыначыць, зымправізаваць, зэканоміць, зэканомлены, сахвоціцца, сыграць.

10. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння (па слоўніку): зысці – сысці, зысціся – сысціся, зыходзіць – сыходзіць, зыходзячы – сыходзячы, зыходны – сходны, сыходны, зыход – сход.

11. У прыстаўцы дыз- пішацца з перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) і с – перад зычнымі: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.

12. Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзадарант, дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.

13. Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна (не па вымаўленні): расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны, бясчулы; расчапіць ‘раз'яднаць’, усчапіць ‘павесіць’, расшчапіць ‘раскалоць’, расшчапленне ‘расколванне’, расшчэп ‘раскол’, (не блытаць счапіць і шчапаць) расшчаміць ‘разняць’, расшчодрыцца, расшчоўкацца; расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлы, расшумецца, расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны; зжыцца, разжаць, разжаліць, разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджаліць.

Выключэнні: рашчыніць ‘паставіць цеста’, ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.

14. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, раз-, над-, пад-, з-(с-), уз-, перад-, дэз-, суб-), прэфіксоідаў (звыш-, між-, сярод-, пан-, супер-, транс-, кантр-), частак слова ў складаных словах (паліт-, пед-, дзярж- і пад.), што заканчваюцца на цвёрды зычны, з коранем або іншай прыстаўкай, якія пачынаюцца на і згодна з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абымшэлы, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадыспаду (спадысподу), падыспытны, падынтэграваць, падыход, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, спадылба, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць; звышымклівы, звышындустрыяльны, звыш-ынфл
еще рефераты
Еще работы по разное