Сочинение: Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.

Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.

Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi «Пояс Венеры» i «Псiхея», вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы «Дзеванька» i «Тарэлiца», а таксама паэма «Рабункi мужыкоў» («Размова хлопаў»), прысвечаная падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай сатырычнай скiраванасцi. Так, у вершы «Дзеванька» аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзii на панскасць, а ў вершы «Гарэлiца» — п'янiцу за празмерную прыхiльнасць да «зялёнага змiя». Пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi, легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку чаго была напiсана «кнiга сэрцаў i характараў людскiх» «Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, якi параўноўваюць з цыклам «Тысяча i адна ноч», пiсьменнiк абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i духоўнае багацце беларускага народа. Скразным вобразам, якi аб'ядноўвае твор у адзiнае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхцiц Завальня. Ён гасцiнна сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сiвоху, сляпога Францiшка, паляўнiчага Сямёна i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гiнуць… («Пра чарнакнiжнiка i змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем», «Карона вужа», «Зухаватыя ўчынкi», «Вогненныя духi»). Фантастычныя апавяданнi Я. Баршчэўскага, адметныя i непаўторныя, звязаны з «духам i паэзiяй народа». Яны насычаны афарызмамi, трапнымi выслоўямi i параўнаннямi: «Хто вучыцца, той павiнен пра усё ведаць»; «Помстаю не супакоiш пакуты»; «Чалавек без рэлiгii на усё гатовы»; «Якая карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць абмежаваныя веды i пачуццi?»; «Перасаджваць дубы — найвялiкшае няшчасце». У iх сцвярджаюцца вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць, дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга i роднай зямлi. Праз сiстэму выяўленчых сродкаў i на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i непаўторны вобраз Плачкi-Беларусi i яе пакутнiцкага лёсу.

еще рефераты
Еще работы по остальным рефератам