Сочинение: Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое

У творы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» паэтычная задума выйшла далёка за межы палявання. Важнымі тэмамі паэмы з'яўляюцца апісанне грамадскапалітычнага жыцця сучаснай аўтару пары і ранейшага часу, а таксама ўслаўленне асобы князя Вітаў-та і яго дзейнасці.
Мікола Гусоўскі ў сваім творы ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як мудрага і дальнабачнага палітыка:
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым...
Міжволі ўзнікае пытанне: чаму Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага кіраўніка звяртаецца да міну-лых часоў? Магчыма таму, што ён не мог знайсці такі прыклад сяррд сваіх сучаснікаў.

Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болынае княства падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчз і манголататары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары
: няства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю дружыну і княства да будучых войнаў:
Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх юінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:

Ох, не любіў баязліўцаў і лестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны,
Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзна-чаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:
Строга і крута судзіў, і пры тым — справядліва… ._ Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць — загрэбці кавалак у бліжняга зрота — Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў, Што на еякі нават завад іх выееўся ў княстве. Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах, Нават за гэта адно я пяю яму славу.
У сваёй «Песні пра зубра» Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоў-скага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.

еще рефераты
Еще работы по остальным рефератам