Сочинение: Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа Новая зямля.

Мiхал — тыповы прадстаунiк сялянства, якое ва умовах царiзму цярпела буржуазна-палiтычны i чыноунiцкi гнёт. Малазямеле прымушае яго iсцi на сплау лесу, на службу да князя Радзiвiла. Але праца леснiка не выратоувае яго ад беднасцi. Ен трапляе у поуную залежнасць ад пана-ляснiчага, становiцца паднявольным чалавекам. Ляснiчы зусiм не лiчыцца з Мiхалам, прымушае яго часта пераязджаць з месца на месца. Мiхал не хоча зносiць здзекi i абразу. Ен настойлiва упарта шукае выхаду з паднявольнага становiшча. Пасля смерцi старога ляснiчага Мiхал вырашае купiць зямлю, прыдбаць свой кут. Мiхал любiць зямлю моцна, шчыра. З дзiцячым замiлаваннем, iдучi са службы, любуецца ярынаю i жытам на першай гаспадарцы. Зямля запауняе думкi, надзеi Мiхала. Мара аб вольнай працы на вольнай зямлi становiцца яго жыццевай мэтай, яго срасцю. Зямля ва уяуленнi Мiхала — крынiца дабрабыту, «промень волi i свабоды». Мiхал паказаны у сям'i i на службе. Вобраз яго раскрываецца ва узаемоадносiнах з панамi, леснiкамi, братам Антосем, жонкай, дзецьмi. Па натуры Мiхал добры, спагадлiвы. Ен любiць дзяцей, хоць часам строга ставiцца да iх, чула адносiца да брата, глыбока паважае яго. Галоунае у характары Мiхала — любоу да зямлi, ненавiсць да прыгнету, iмкненне да свабоды. Паступова у Мiхала абуджаецца чалавечая годнасць, расце свядомасць. Мiхал – асоба моцная, цягавiтая, здольная пераносiць жыццевыя нягоды, непахiсная у дасягненнi сваей мэты, трагiчная.

Хараство душы селянiна-працаунiка, адданага сына зямлi, асаблiва ярка раскрыта у вобразе дзядзькi АНТОСЯ. Антон — чалавек свабодалюбiвы. Ен пратэстуе супраць прыгнету паноу i царскiх чыноунiкау, бярэцца за ажжыцяулене жыццевай мары Мiхала. На плячах дзядзькi ляжаць усе клопаты па гаспадарцы. У вобразе Антося паказана таленавiтасць i працоуная сiла народа. Дзядзька — чалавек адароны ад прыроды, яркая, багатая натура з вялiкiмi задаткамi. Ен — адмысловы работнiк, да усяго здатны майстар на усе рукi. Дзядзька зачароувае сваёй натурай, адкрытасцю душы, шчырасцю. Ен — прыроджаны штукар, весяльчак, забаунiк, чалавек востры на слова, любiць пажартаваць. Мова яго багатая на прыказкi i прымаукi. У гумары Антося, у яго жартах выяуляецца мудрасць i дасцiпнасць народа, яго розум i духоуная прыгажосць. Антось любiць дзяцей, добра ведае iх псiхалогiю, iнтарэсы, патрэбы, гаворыць з iмi, як са старымi, раiцца, спрачаеца. Ен iх дарадчык, настаунiк i судзя. Дабрата, шчырасць, спагадлiвасць, ветлiвасць, ласкавасць, дасцiпнасць – гэтыя душэуныя якасцi Антося выяуляюцца у яго учынках, паводзiнах. Сацыяльныя супярэчлiвасцi выклiкаюць у душы Антося пратэст i абурэнне. Выказваючы нянавiсць да паноу, царскiх чыноунiкау i памешчыкау — буржуазнага ладу, ен, як i Мiхал не ведае, як працоунаму чалавеку пазбавiцца эксплуатацыi i знайсцi свае шчасце.

Вобраз ГАННЫ — жонкi Мiхала займае невялiкае месца у паэме. Яна зауседы за працай, занятая гаспадарскiмi справамi. Ганна — добрая, рухлiвая, сумленная гаспадыня. Яна шчырая, ласкавая мацi. Мацi прытрымлiваецца дзедаускiх звычаяу, верыць у розныя прыкметы. Ганна разважлiвая i практычная жанчына, добры дарадчiк у сям'i.

Паэму «Новая зямля” Я.К. прысвяцiу народу. У народзе ен бачыць тыя творчыя сiлы, якiя могуць знiш чыць несправядлiвасць, абнавiць зямлю, зрабiць яе прыгожай. З дакладнасцю вучонага-этнографа апiсвае ен усе звычаi i абрады, якiя бытавалi у той час на Беларусi. У разнастайных, цiкавых i паэтычных малюнках раскрываецца штодзенны быт Мiхалавай сям'i. Прычым гэтыя малюнкi настолькi тыповыя i характэрныя, што знаемячыся з гiсторыямi жыцця адной сялянскай сям'i, мы атрымлiваем поунае уяулене аб усiм бел. народзе. Успомнiм снеданне у хаце Мiхала. Сап рауды, яда у сялянскай сям'i — гэта цэлы абрад, са строга устаноуленымi правiламi i парадкамi, якiя усталявалiся дауно i няухiльна, падтрымлiвалiся усiмi. Стол засцiлауся абрусам, збiралiся абавязкова усе члены сям'i, кожны меу сваё пастаяннае месца. У кут звычайна сажалi пачэснага госця. Малыя дзецi, якiя яшчэ не ведалi парадку, асобна елi, а за сталом, дзе сядзелi дарослыя i старэйшыя дзецi, панавала цiшыня i парадак. “Там хлопцы гаркацца нясмелi». У гэтым строгiм парадку адчувалась павага да усяго, што знаходзiлася на стале, як да здабытку цяжкай працы. Лепшы кавалак уступауся таму, хто больш працавау. Так праходзiла ранiца у нядзельку. Буднiя днi запоунены цяжкай працай. Працавалi i дарослыя i дзецi. У працы наiбольш поуна раскрываюцца творчыя сiлы i здольнасцi народа, яго духоуная велiч i прыгажосць. Чым глыбей удаецца Я.К. раскрыць унутраны свет працоуных людзей, паказаць iх маральную i духоуную перавагу над прадстаунiкамi пануючых класау, тым мацней гучыць пратэст супраць iснуючага ладу.

З вялiкай любоую апiсвае Я.К. простых людзей у раздзеле «Падгляд пчол». Да падгляду пчол у сям'i Мiхала рыхтавалiся як да вялiкага свята. Мужчыны зранку мылi галовы, падкручвалi вусы, надзявалi новыя камiзэлькi. А калi збiралiся госцi, у Мiхалавай хаце пачынауся вяселы сялянскi банкет. Апiсане сялянскага банкету не толькi стварае яркае уяуленне аб звычаях i побыце таго часу, але дапамагае зразумець характар простых людзей. Мы бачым, як гасцiнна i прыветлiва сустракае сям'я Мiхала гасцей i з якой павагай трымаюцца госцi.

еще рефераты
Еще работы по остальным рефератам