Лекция: Гісторыя Беларусі

1. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.

Прадмет i задачы гістарычнай навукі Функцыі гісторыі: тэарэтыка-пазнавальная, практычна-рэкамендацыйная, ідэйна-выхаваўчая. Месца i роля гістарычнай навукі ў сучасным грамадстве. Гістарычныя веды ў сістэме гуманітарнай адукацыі. Гісторыя Беларусі — састаўная частка гісторыі еўрапейскай і ўсходнеславянскай цывілізацыі. Перыядызацыя гісторыі. Паняцце аб гістарычнай крыніцы. Асноўныя тыпы гістарычных крыніц: археалагічныя, пісьмовыя, лінгвістычныя, антрапалагічныя і этнаграфічныя.

2. Індаеўрапейцы — новыя пасяленцы Еўропы. Балты і славяне. Балты, германцы, славяне, Готы і гуны ў Еўропе. Пачатак рассялення славян i ix з'яўлення на тэрыторыі Беларусі. Лакалізацыя славянскай прарадзімы. Фарміраванне ўсходніх славян. Плямёны пражскай культуры ва Усходняй Еўропе. Летапісы аб славянскім рассяленні на тэрыторыі Беларусі. Вынікі змешвання славян з балтамі i угра-фінамі. Старажытнаруская народнасць. Пачатак фарміравання беларускага этнасу.

3. Стварэнне хрысціянска-варварскіх дзяржаў у Заходняй Еўропе. Усходнеславянскія аб'яднанні VIII—IX ст. Кіеўская Русь (862-1125 гг.). Княства на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і інш. Полацкае княства ў сістэме Старажытнарускай дзяржавы. Роля веча ў палітычным жыцці Полацкай зямлі Удзельны перыяд у гісторыі заходніх зямель Pyci ў XI-XII стст. Палітыка полацкіх князёў у Прыбалтыцы. Кукенойс i Герцыке-гарады-крэпасці Полацкай зямлі. Агрэсія нямецкіх феадалаў ва ўсходняй Прыбалтыцы. Барацьба з мангола-татарамі

4. Сацыялъна-эканамічныя і палітычныя ўмовы фарміравання ВКЛ. Уплыў знешняга фактара (пагроза мангола-татарскага нашэсця, барацьба з галіцка-валынскімі князямі і крыжакамі, пагроза польскай экспансіі і інш.) на працэс утварэння ВКЛ. Паняцце «летапісная» Літвa. Князь Міндоўг. Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедыміна, Альгерда. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ.

5. Крэўская унія (1385 г.): прычыны, змест, наступствы. Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі. Збліжэнне з Польшчай ў выніку барацьбы супраць агрэсіі крыжакоў. Астравецкае пагадненне. Княжэнне Вітаўта. Бітва пад Грунвальдам. Гарадзельскі прывілей (1413 г.).

6. Узаемаадносіны ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім. Барацьба за спадчыну Кіеўскай Pyci. Паходы Альгерда на Усход. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнага становішча ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы XV-пачатку XVI ст. Праўленне Аляксандра i Жыгімонта і Старога. Знешняя палітыка ВКЛ у Х1У-першай палове ХУ1 ст. Руска-літоўскія войны, ix прычыны i вынікі. Барацьба з татарамі

7. Гарады Беларусі — цэнтры рамяства і гандлю. Удзел гараджан Беларусі ў грамадска-палітычных рухах. Паўстанне С.Налівайкі. Гарадскія паўстанні ў Віцебску, Магілёве, Мазыры i інш… Магдэбурскае права i сістэма гарадскога самакіравання (магістрат, рада, лава, войт, бурмістр). Юрыдыкі.

8. Асноўныя канцэцыі паходжання беларускай народнасці (этнаса) і паходжання назвы «Белая Русь». Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў ў XIV-XVI ст.ст. Эканамічныя, палітычныя фактары кансалідацыі беларускай народнасці Развіццё мовы i этнічнай самасвядомасці. Завяршэнне працэсу фарміравання i асноўныя рысы беларускага этнасу. Адметныя рысы беларускага фальклору, звычаяў i абрадаў. Паходжанне назваў «Белая Русь», «ліцвіны-беларусы». менталітэт беларускага народа.

9. Роля царквы ў духоўным жыцці Заходняй Еўропы. Гарады Італіі -цэнтры эканамічнага i культурнага адраджэння антычнай класікі. Гуманізм. Лютэр i пачатак рэфармацыі. Рэфармацыя i контррэфармацыя каталіцкай царквы. Геаграфічныя адкрыцці i ix роля ў эканамічным i духоўным развіцці Еўропы. Канфесійнае становішча на Беларусі ў XIII-ХУ стст. Праваслаўе i каталіцызм. Бярасцейская царкоўная унія i яе вынікі.

Рэнесанс у Беларусі: сацыяльныя i духоўныя асновы. Рэфармацыйны рух у ВКЛ. Літаратура. Кнігадрукаванне. Выяўленчае мастацтва. Характэрныя рысы беларускай архітэктуры (Х1У-ХУ1 стст.) Дзеячы Адраджэння: Ф.Скарына, С.Будны, В.Цяпінскі, М.Гусоўскі, М.Сматрыцкі i інш.

10. Барацьба за гегемонію ва Ўсходняй Еўропе. Лівонская вайна. Люблінская унія. Распрацоўка i прыняцце Статута ВКЛ 1588 г. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Адасобленнасць фінансаў, арміі, меж, заканадаўства. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай i ВКЛ. Органы ўлады i кіравання. Паступовая паланізацыя сацыяльных верхоў беларускага грамадства.

11. Паўстанне 1648-1654 гг. на Украіне i паўднёва-заходніх землях ВКЛ. Белацэркоўнае пагадненне. Пераяслаўская рада. Войны Рэчы Паспалітай са Швецыяй i Расіяй (1654—1667 гг.).Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі i ix наступствы для эканомікі i насельніцтва Беларусі. Андрусаўскае nepaмip'e.

12. Палітычнае i сацыялъна-эканам1чнае становшча Рэчы Паспалітай ХУШ ст. Паўночная вайна (1700-1721). Узмацненне пазіцый у еўрапейскай палітыцы Прусіі, Аўстрыі i Pacii i ix адносіны да Рэчы Паспалітай. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ХУШ ст. Спробы рэфармавання палітычнага ладу. «Дысідэнскае пытанне». Першы падзел Рэчы Паспалітай.

13. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Уплыў Вялікай Французскай рэвалюцыі на грамадства Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай (1791 г.).

14. Паўстанне Т. Касцюшкі. Паўстанне на тэрыторыі Беларусь Я.Ясінскі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай.

15. Паўстанне 1863 г. Уплыў паўстання на палітыку царызму у беларускіх губернях. Паўстанне 1863 г. Два накірункі ў кіраўніцтве паўстаннем: «белыя» i «чырвоныя». К.Каліноўскі—кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунку. «Мужыцкая праўда». Уплыў паўстання на палітыку царызма ў беларускіх губернях. М.Мураўёў.

16. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей у Pacii ў 50-я гг. XIX ст. Крымская вайна… Рэформа 1861 г. i яе рэалізацыя на Беларусь Буржуазныя рэформы 60—70-х гадоў: гарадская, земская, судовая, ваенная, школьная, цензурная i асаблівасці ix правядзення на Беларусі. Контррэформы 80 —90-х гадоў i ix уплыў на сацыялъна-палітычнае развіццё Беларусі.

17. Кулътурнае жыццё ў Беларусі ў другой палове XIX- пачатку XX ст.
Змены ў сістэме адукацыі ў Беларусі. Этнаграфічныя, гістарычныя, мовазнаўчыя i краязнаўчыя даследаванні. А.Кіркор, П.Шэйн, І.Насовіч, Е.Раманаў i інш. Развіццё беларускай літаратурнай мовы. Развіццё беларускай мастацкай літаратуры. Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я.Лучына i інш. Нацыянальна-культурны pyx i асаблівасці яго развіцця. Выяўленчае мастацтва. К.Альхімовіч, Н. Сілівановіч i інш. Тэатр. Роля газеты «Наша Hiвa» ў беларускім нацыянальным руху.

18. Беларусь у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. Руска-японская вайна
(1904-1905). Нацыянальнае пытанне на пачатку XX ст. Абвастрэнне унутрыпалітычных адносін. «Крывавая нядзеля» ў Пецярбургу. Кастрычніцкі «Маніфест» Мікалая II. Пачатак парламентарызму. Беларусь у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. «Курлаўскі растрэл». Трэцячэрвеньскі пераварот.

19. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж дзяржавамі. Першая сусветная
вайна (1914-1918)
. Адносіны палітычных партый Pacii да вайны. Падзеі ў Беларусі падчас першай сусветнай вайны. Заходні фронт як важны палітычны фактар у рэвалюцыйным працэсе ў Беларусі. Абвастрэнне сацыялъна-палітычнага крызісу ў Расійскай імперыі ў гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя. Звяржэнне самадзяржаўя. Двоеўладдзе. Асаблівасці яе на Беларусі. Беларускі нацыянальна-дэмакратычны pyx i яго праграма. Барацьба палітычных партый за выбар шляхоў грамадскага развіцця. Красавіцкі, чэрвеньскі i ліпеньскі крызісы ўлады. Агульна-расійскія i нацыянальна-дэмакратычныя партыі ў пошуках
выйсця з крызісу. У1 з'езд РСДРП(б) i яго курс на ўзброеннае паўстанне.
Карнілаўскі мяцеж як спроба ўсталявання ваеннай дыктатуры.
Кастрычніцкая рэвалюцыя: сэнс, змест i вынікі. Першыя дэкрэты Савецкай
улады.
Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага i палітычнага крызісу ў Pacii.

20. Усебеларускі з'езд (снежанъ 1917 г.) г яго вынікі. Брэсцкі мір і Беларусь. Абвяшчэнне БНР.Заканчэнне нямецкай акупацыі Еўропы.

21. Палітычныя перадумовы абвяшчэння беларускай савецкай дзяржаўнасці. Стварэнне БССР. Маніфест аб стварэнні БССР. 1-ы Усебеларускі з'езд Саветаў. Літоўска-Беларуская ССР. Пазіцыя партыйных і савецкіх органаў па аграрнаму i нацыянальнаму пытанням.

22. Савецка-полъская вайна. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжкі мірны дагавор.

23. Пераход да нэпу, яго асаблівасці i характар рэалізацыі ў БССР. Прычыны згортвання нэпа. Утварэнне СССР. Адносіны Захада ад СССР. Узбуйненні тэрыторыі БССР 1924, 1926 гг. Канстытуцыя БССР 1927 г.

24. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг. ): тэрыторыя, насельніцтва. Палітычная барацьба: Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) i іншыя партыі i арганізацыі. Рэпрэсіі польскай адміністрацыі супраць удзельнікаў рэвалюцыйнага руху. Уплыў Камінтэрна на развіццё рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Роспуск КПЗБ. Заходнебеларуская культура ў 20-30-я гады. Школа, друк, літаратура, выяўленчае мастацтва. Роля праваслаўнай царквы i каталіцкага касцёла ў духоўным жыцці насельніцтва Заходняй Беларусі. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

25. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны i акупацыя Беларусь. План «Ост » Усталяванне акупацыйнага рэжыму. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі. Вялікая Айчынная вайна: асноўныя этапы ваенных дзеянняў. Усталяванне акупацыйнага рэжыму. Палітыка генацыду. Масавае знішчэнне мірнага насельніцтва. Рэалізацыя плана «Ост». Дзейнасць калабарантаў.

26. Партызанскі pyx i падполле на тэрыторыі Беларусі (1941-1944 гг.).
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
. Разгортванне на
тэрыторыі Беларусі партызанскай вайны. Стварэнне падпольных камітэтаў
КП(б)Б. Стварэнне ЦШГТР, БШПР. Партызанскія зоны. «Рэйкавая вайна».
Польскі партызанскі рух на тэрыторыі Заходняй Беларус1 (Армія Краёва), яго
мэты i тактыка. Пачатак вызвалення Беларусі. Дапамога партызан i
насельнщтва Чыровнай Арміі. Беларуская наступальная аперацыя
«Баграціён». Страты Беларусі ў Другой сустветнай вайне. Перамога над
Германіяй. Капітуляцыя мілітарысткай Японіі.

27. Грамадска-палітычнае жыццё савецкага грамадства ў другой палове 40-х-80-х гадоў. Асноўныя тэндэнцыі развіцця савецкага грамадства ў перыяд першага дзесяцігоддзя пасля заканчэння вайны. Змены у грамадскім жыцці рэспублікі пасля смерці Сталіна. Палітычныя i адміністратыўныя рэформы 50-60-х гадоў. XX з'язд КПСС. Хрушчоўская «адліга». Прыход да ўлады Л.I.Брэжнева. Непаслядоўнасць i супярэчнасць працэсу дэмакратызацыі савецкага грамадства. Kipaўнікі рэспублікі i КПБ(б): К.Т.Мазураў, П.М.Машэраў, Ц.Я.Кісялёў i інш.

28. Нарастанне крызісных з'яў у СССР, краінах сацыялізму на мяжы 70-80-х гадоў. Абвяшчэнне палітыкі перабудовы. Абвастрэнне эканамічнага i палітычнага кръзіса у СССР у другой палове 80-х гадоў. Спробы мадэрнізацыі краіны. Змены ў грамадска-палітычным жыцці Польшчы. Дэмакратычныя пераўтварэнні ў Чэхаславакіі, Балгарыі, Румыніі. Змены ў Югаславіі.Пачатак працэса дэмакратызацыі ў БССР. Галоснасць i ідэалагічны плюралізм. Перавыбары Саветаў. Змяненні ў Канстытуцыі БССР. Узнікненне БНФ. Аслабленне пазіцыі КПБ у палітычным жыцці рэспублікі.

29. Дэкларацыя Верхоўнага Савета БССР ад 27 ліпеня 1990 г. Жнівеньскія падзеі 1991 г. у Маскве i ix вынікі для Беларусі. Заканадаўчае афармленне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Распад СССР. Стварэнне CНД. Стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі i Pacii. Роля РБ у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Міжнароднае прызнанне РБ.

30. Увядзенне прэзідэнскай формы кіравання краінай. Канстытуцыя РБ (1994 г. са змяненнямі i дапаўненнямі 1996 г., 2004 г.) Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэферэндумы 1995, 1996 i 2004 гадоў. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Станаўленне беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай эканомікі. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве. Гандлёва-эканамічныя i навуковыя сувяз1 з дзяржавамі СНД, еўрапейскімі i іншымі дзяржавамі.

 

еще рефераты
Еще работы по истории