Реферат: Роля мовы у жыццi грамадвства

Рэферат на тэму:

 

Роля мовы у жыццiграмадства


2004 – Брэст

Беларуская нацыя існуе, пакуль жыве Беларуская мова. Мова ёсьць галоўнывынік і сродак культуры. Калі мы над гэтым задумаемся глыбей, то адчуем, штовелічнасьць гэтай зьявы — чалавечай мовы — настолькі грандыёзная, што ўражваенашу сьвядомасьць. І сапраўды, гэта цуд культуры, матэрыялізаванае думаньне іпраяўлены дух. У мове мы, людзі, бачым сябе. Гэта люстэрка нашага існаваньня,адбітак нашых душаў. Вытокі мовы пакрытыя хвалюючай таямніцай, як і ўсё нашаепаходжаньне на Зямлі. Калі ўявіць, што чалавек разьвіваўся з прыроды, іпаспрабаваць накрэсьліць схему, зрабіць мадэль ягонага пераходу ў станкультурнага існаваньня, то прыходзім да высновы, што абстрактнае думаньне,памяць роду (гэта значыць — гістарычная памяць) і мова ўзьніклі і разьвівалісяадначасова і ўзаемна ўплывалі самыя на сябе. Гэтак адбываласясамаўдасканаленьне трох асноваў культуры: абстрактнага думаньня, гістарычнайпамяці і мовы. Навуковыя дасьледваньні чалавечай жыцьцядзейнасьці ўстаражытнасьці і сьведчаньні простых формаў існаваньня чалавечага грамадзтва ўцэлым пацьвярджаюць нашу траістую схему разьвіцьця сьвядомасьці і мовы людзей. Зьяўленьнемовы як структураванага інструманту інфармацыі азначала рэзкі прарыў укультуру, у грамадзкае і гістарычнае існаваньне чалавека. Адначасна запрацавалазваротная сувязь. Мова стала найвялікшым сродкам культуры, дзейнічала як маторкультурнага разьвіцьця, спрыяла стварэньню чалавека разумнага, фармаваньню чалавечагаграмадзтва. Прарыў з прыроды ў культуру адбываўся найперш праз мову. Бяручы падувагу гэтую рэвалюцыйную ролю мовы ў разьвіцьці культуры чалавецтва, асабліваробіцца зразумелым вялікае і крылатае цьверджаньне аб тым, што напачатку былоСлова. Мова трымае ўсё: культуру, гісторыю, памяць, грамадзтва, сумоўе людзкіхдушаў. Мова аб'ядноўвае і мацуе, вядзе за сабой. Вось жа сапраўды правільна:напачатку — было Слова (гэта значыць, на пачатку культуры). Што яшчэ ўражваенашае ўяўленьне, дык гэта шматаблічнасьць мовы. На Зямлі жыве мноства народаў іэтнічных групаў, і, адпаведна, існуе вялікая колькасьць розных моваў. Кожнаямова, нібы шчыт, які зьберагае і выдзяляе народ сярод іншых народаў, іадначасна, — гэта плятформа, на якой угрунтаваная культурная індывідуальнасьцьчалавечай супольнасьці. Аглядаючы пісаную гісторыю людзей, мы заўважаем, штозаўсёды, калі гінула мова, то гінуў і народ. Тут узаемасувязь, сутнасныядачыненьні, якія глыбока і афарыстычна адлюстраваў наш вялікі Багушэвіч.«Шануйце мову нашу, беларускую, каб ня ўмёрлі, — напісаўім паэт. Шматмоваў зьнікла на Зямлі, і зьнікае па сёньняшні дзень. Прычыны розныя. Аленайчасьцей — гэта несамастойнае існаваньне (адсутнасьць незалежнайдзяржаўнасьці) і грамадзка-палітычная сацыяльная катастрофа. Але шматмоваў трываюць і ня гінуць, ня гледзячы на неспрыяльныя абставіны. Шмат якіямовы адраджаюцца, вяртаюцца да жыцьця амаль зь нябыту. Перадусім, тутвелізарнае значэньне мае дух народа (этнаса), яго ўпэўненасьць у сабе,закаранеласьць у сваю духоўную культуру і гісторыю, і, як вынік, — сьвятоешанаваньне сваёй мовы і ўсяго свайго. Грамадзка-палітычная катастрофа можазьнішчыць любую мову (нават самую распаўсюджаную) тады, калі зьніклі, замерліці ліквідаваныя яе этнічныя носьбіты. Такія зьявы, як генацыд, этнацыд,лінгвацыд, мнемацыд, якія вынікаюць, як правіла, з імпэрскай палітыкі, атаксама з ксэнафобіі і нянавісьці, вельмі небясьпечныя для моваў найпершнесвабодных народаў (посткатастрафічных супольнасьцяў). Аднак разбурэньнеімпэрыі пры пэўных абставінах таксама можа выклікаць зьнікненьне імпэрскаймовы, прытым нават тады, калі існуе прызнаная імпэрскаялітаратура. Тыповымі прыкладамі зьяўляюцца Рымская і Атаманская імпэрыі.Рым разбурыўся, зыходзячы з унутраных прычынаў (перш за ўсё, — з-за ўпадку маралі).Рымская (лацінская) мова гучэла ў Сэнаце, сцьвярджалася ў літаратуры і на ўсіхканцах імпэрыі. Але пад друзам гэтай імпэрыі была пахаваная і вялікая рымскаямова, ператварылася потым у мёртвую лаціну. Чаму так сталася? Сталася так таму,што не было ўжо этнічных носьбітаў гэтае мовы. Лацінскі этнас дэградаваў, бостлуміў у сабе этнічную сьведамасьць, інстынкт аддзяленьня ад чужога. Этнічнаясьведамасьць замянілася імпэрскай. Лаціна рымская абслугоўвала імпэрскуюкультуру, імпэрскую ўладу і імпэрскую дзяржаву. Яна адрозьнівалася ад этнічнайлаціны. З разбурэньнем рымскай улады і дзяржавы, са стратай рымскаганабілітэту, рэзка зьмяніліся функцыі дзяржаўнай лаціны, а ў рэальным штодзённымжыцьці, на самым нізкім (вусным) узроўні не было каму на ёй размаўляць. Лацінапамерла. Трэба ўлічыць, што імпэрыя (гэта значыць — імпэрская ўлада і імпэрскаякультура) іманэнтна, зыходзячы з сутнасьці сваёй прыроды, імкнеццазьнівіліраваць і разбурыць любы этнас, у тым ліку і свой, які даў пачатакімпэрыі. Мова Атаманскай імпэрыі, у адрозьненьне ад рымскай мовы, узьніклана дэдуктыўным прынцыпе. Гэта была штучная мова, створаная на асновестаражытных моваў Усходу (у асноўным, пэрсідзкай) і абслугоўвала яна якразтолькі імпэрскую дзяржаву, арыстакратыю, чынавенства, афіцыйную культуру іўвогуле — вярхі. Асноўны народ імпэрыі — туркі — размаўляў на сваёй народнайанаталійскай (турэцкай) мове. Пасля разбурэння і распаду Атаманскай імпэрыіновая Турцыя, будуючы новую нацыянальную дзяржаву, абаперлася якраз на народнуюэтнічную мову, на якой размаўляў народ, і зрабіла яе дзяржаўнай мовай краіны.Тым часам мова Атаманскай імпэрыі аджыла. У ёй не было патрэбы. Са зьнікненьнемімпэрскіх вярхоў на ёй не было каму гаварыць. Калі мы зьвернем увагу нарускую імпэрыю (Расею), то заўважым там адначасна дзьве схемы функцыянаваньнямовы: індуктыўную, з апорай на этнас, і, ў пэўнай ступені, штучную, прыдумануюформу рускай мовы, якая ў апошнім стагоддзі значна рэдуцыравалася, дзякуючылітаратуры. Тым ня менш, улічваючы няспынную абсалютызацыю імпэрскай ідэалёгііі адпаведна — псіхалёгіі, і беручы пад увагу таксама няспынную дэградацыюасноўнага этнасу, існуе вялікая верагоднасьць, што пры разбурэньні расейскайімпэрыі рускую мову можа напаткаць нават ня мёртвае ўжываньне, як у пострымскайсітуацыі, а глыбокі маргіналізм і звужэньне да лякальнага асяродка. (Заўважым,што ніякія інфармацыйныя сістэмы тут не дапамогуць.) Тое ж самае,улічваючы цяперашні працэс асаблівай дэструкцыі ангельскага этнасу, можанапаткаць і ангельскую мову. (Як гэта каму на слых ня здасца неверагодным.)Штуршок такому ходу гісторыі можа пакласьці пасьпешны ўпадак і распад ЗлучаныхШтатаў Амэрыкі. 
Гэтакая верагоднасьць, па маіх назіраньнях, увесь час павялічваецца іабумоўлена ўнутранымі прычынамі. У ЗША беззваротна нарошчваюцца тыя ж працэсы,што некалі ў Рыме, толькі разьвіваюцца больш хуткімі тэмпамі. (Ізноў жа,паўтаруся, ніякія інфармацыйныя сістэмы тут не ўратуюць, бо сістэма — гэтапрылада.) Імпэрыя, аказваецца, ня можа гарантаваць вечнага (і, тым больш,жывога) існаваньня імпэрскай мовы. Значна лепш гэта спраўджвае і рэалізуенацыянальная дзяржава, якая і ўзьнікла (прынамсі, у Эўропе) у барацьбе зьімпэрыяй. (Прытым змаганьне йшло, перш за ўсё, за права існаваньня і разьвіцьцёнацыянальнай мовы.) Стварэньне нацыяў і нацыянальных дзяржаваў ёсьцьгістарычная зьява, якая мае ня толькі свае грамадзкія прычыны, але іхраналягічныя рамкі (найперш у Эўропе). Сьцісла можна іх пазначыць ад апошняйчвэрці ХVІІІ па першую чвэрць ХХ-га стагоддзяў. У гэты пэрыяд сфармаваліся івысьветліліся ўсе нацыянальныя канцэпцыі культуры, свабоды і незалежнагадзяржаўнага існаваньня. Як правіла, нацыянальныя рухі пачыналіся зсамапазнаньня, асьветніцтва, стварэньня нацыянальнага мастацтва, літаратуры,тэатра. Потым разьвіваліся у палітычнае змаганьне зь імпэрыяй і заканчвалісястварэньнем нацыянальнай дзяржавы. Уражвае ў гэтым працэсе тое, што народыпаўсюдна прызнавалі і паўсюдна змагаліся за дзьве асноўныя каштоўнасьці: занацыянальную мову і за незалежнасьць (гэта значыць — за нацыянальнуюдзяржаву).Сэнс асьветніцкай і мастацкай дзейнасьці быў падпарадкаваны адноймэце: сцьвярджэньню нацыянальнай мовы. Гэтую задачу найперш узялі на сябегазэты, літаратура і асабліва вандроўныя тэатры, якія ўзьнікалі паўсюдна.Творца вэнгерскага прафэсійнага тэатра Ота Келеман, які стварыў вэнгерскуювандроўную трупу яшчэ ў канцы ХVІІІ стагоддзя, прызначэньне свайго тэатра ітэатральнага мастацтва сфармуляваў коратка і выразна: сцьвярджэньне іпрапаганда вэнгерскай мовы. (Вэнгры змагаліся тады зь нямецкім засільлем.) Аналягічнаразумеў задачы тэатра Ігнат Буйніцкі і такія яго акторы, танцоры і сьпевакі, якЛеапольд Родзевіч ды Алаіза Пашкевіч (Цётка). Гэтак жа ацэньвалі ў той часнацыянальную місію тэатра дзеячы вандроўнай сцэны на Ўкраіне, у Малдове ды Румыніі,у Баўгарыі ды Сэрбіі, у Чэхіі, Славакіі, Летуве і г.д. Нацыянальныя рухіўсьведамлялі нацыянальную мову як галоўную каштоўнасьць нацыі, сцьвярджэньню яеў грамадзтве падпарадкоўвалі ўсю сваю нацыянальна-асьветніцкую дзейнасьць. Беларускаянацыянальная ідэя рэалізавалася ў 1918 годзе, калі была створаная БеларускаяНародная Рэспубліка і аб'яўлена яе незалежнасьць. Аднак неўзабаве незалежнасьцьбыла страчаная, і нацыянальнай стабілізацыі не адбылося. Расейскі камуністычныгенацыд і ўсе формы вынішчэньня цярпелі тры пакаленьні беларусаў. У сэнсекультурным, і асабліва — псіхалягічным, 73 гады савецкай акупацыі — гэта чорнаядзіра, правал у нацыянальнай сьведамасьці народа. Калі ў 80-х гадах ХХ-гастагоддзя аднавіўся беларускі рух за незалежнасьць і за культурнае адраджэньненацыі, новыя адраджэнцы (некаторыя з жахам і з роспаччу) убачылі, штосутыкнуліся з узроўнем нацыянальнай сьведамасьці грамадзтва, як у канцы ХІХ-гастагоддзя. Камунізм, савецкая акупацыя, вынішчэньне ўсяго беларускага фатальназатармазілі псіхалягічнае разьвіцьцё грамадзтва, дэфармавалі ўнутраны сьветбеларуса, адкінулі сьведамасьць мноства людзей да абсурднай мяжы. „Зачэмэтат беларускі язык?“; „Какая разьніца, на каком языкегаварыць?“; „Каму нужэн этат суверэніцет, главнае, чтобы жыласьхарашо“ і г.д., — вось тыповыя цьверджаньні шмат якіх па-савецкуадукаваных беларусаў канца ХХ-га стагоддзя. На жаль, гэта рэальнасьць, і, яккажуць, тут не да сьмеху. Людзі з такой сьведамасьцю — ня рэдкасьць, янытрымаюць уладу, кіруюць беларускім грамадзтвам. На Беларусі адбыласякансэрвацыя саветызму палітычнымі мэтадамі, з выкарыстаньнем аўтарытарнайулады. Фантасмагарычнасьць сітуацыі ў тым, што пакуль вялікая часткапостсавецкага беларускага грамадзтва паўтарае сэнтэнцыі, кшталту, „зачэмязык“ і „какая разьніца“, ні пра якую нацыянальную і сацыяльнуюсвабоду, ні пра якое разьвіцьцё эканомікі, ні пра які дастатак і ні пра якоегоднае жыцьцё ня можа быць і гаворкі. Бо такое грамадзтва, якое ня маеагульнасьці галоўных нацыянальных каштоўнасьцяў і, тым больш, адмаўляе іх,такое грамадзтва ня ў стане абараняць свае нацыянальныя інтарэсы. Прытым нятое, што, скажам, прыродныя рэсурсы, зямлю, фінансы, прадпрыемствы, прыродныябагацьці, але і асабістую працу. Такі беларус будзе шмат і цяжка працаваць, алезаўсёды застанецца бедным, не разумеючы прычынаў сваёй беднасьці. Прыгадваювыпадак з пачатку 90-х гадоў. У час адной з нашых дэпутацкіх паездак паБеларусі, якія практыкавалі дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, мнепрышлося чуць у цягніку размову нашага калегі Сяргея Папкова і іншых сяброў задным заслужаным пэнсіянерам-настаўнікам. Заслужаны настаўнік, беларус, згонарам расказваў па-руску, колькі добрых людзей ён навучыў за жыцьцё. Адзін — генэралам у Мурманску, нехта выехаў у Акадэмію навук у Пецярбург, хтосьці цяпержыве і нешта робіць важнае ў Растове, нехта — спэцыялістам у Навасібірску, аяго двох сыноў, дык уладкаваліся ў Маскве. Адзін — выкладчык ва ўнівэрсітэце, адругі — інжэнер, нечым там кіруе, жаніўся на маскоўцы і ўжо гадуе двох дзяцей.Настаўнік быў вельмі задаволены.

— А якая ў вас пэнсія? — пацікавіліся ў настаўніка.

— Ой, ведаеце, малаватая, — пажаліўся ён. — Я яшчэпадпрацоўваю, маю некалькі гадзінаў у школе, бо пэнсіі не хапае.

— Чаму ж так? — запыталіся ў яго. Настаўнік разьвёўрукамі.

— А цяпер вось глядзіце, — заўважылі мае калегі. — Выўсё жыцьцё працавалі, навучалі беларусаў на рускай мове. Беларускі ўнівэрсітэт(таксама на рускай мове) падрыхтаваў зь іх спэцыялістаў, якія паехалі ў Расею іпачалі там працаваць, даваць прыбытак рускай дзяржаве і плаціць падаткі ў рускібюджэт. На адукацыю гэтых спэцыялістаў, на навучаньне іх рускай мове Расея незатраціла ні капейкі. Гэта вынік вашай працы. А дзе ж ён, гэты вынік, для вас?Дзе ваш прыбытак? З чаго ваша пэнсія, з чыйго бюджэту?

— Праўда.., — зьдзівіўся настаўнік.

— А што б было, калі б уся адукацыя была па-беларускуў сістэме дзяржаўнай беларускай мовы? — прадаўжалі мы. — Куды была б найпершськіраваная ўвага нашых маладых спэцыялістаў і ваш „труд“? Аб'ектыўна- ці ж не на вашыя інтарэсы? А што было б, калі б усю беларускую адукацыюперавесьці на ангельскую мову? — працягвалі мы далей. — Да каго б мы быліпрывязаныя і дзе б палягала тады прычына нашай беднасьці і бядоты: на Ўсходзеці на Захадзе? Настаўнік быў крыху ашаломлены. Гэты савецкі інтэлігент ніколіне задумваўся над такімі пытаньнямі. Але гэтакая размова была б нармальнайдзе-небудзь у 1890-х у вагоне Лібава-Ровенскай чыгункі, а не цяпер, праз стогадоў, калі час для многіх беларусаў адначасна зьмяніўся і адначасна, як бачым,спыніўся ў самым пачатку. Беларуская мова як найважнейшая зьява культурыёсьць таксама аснова нашай нацыянальнай свабоды і найважнейшы чыньнікэканамічнага разьвіцьця. Вось чаму нацыянальная ідэя імкнецца да стварэньнянацыянальнай дзяржавы ў нацыянальнай мове і на нацыянальнай тэрыторыі. Гэтадзеля таго, каб рэалізаваць жыцьцёвы (гэта значыць, духоўны і матэрыяльны)патэнцыял народа, каб стварыць аптымальныя ўмовы духоўнага камфорту і матэрыяльнагадастатку для ўсёй нацыі. Страты нацыянальнага патэнцыялу і тармажэньненацыянальнай ідэі нават на сто гадоў, пры ўсіх ускладненьнях, не выглядаюцьвялікай бядой, калі б аднавіць незалежную, вольную, нацыянальную дзяржаву, якаяб праводзіла палітыку ў інтарэсах нацыі. Тады зусім не спатрэбіцца яшчэ стогадоў, каб вярнуць страчанае і дагнаць час. Бо калі зьнікаюць перашкоды, тадыраней затарможаныя зьявы разьвіваюцца паскоранымі тэмпамі. Паскарэньне — гэтаагульны закон разьвіцьця растарможаных працэсаў і назіраецца ўсюды: умастацтве, у літаратуры, у прыродзе, у грамадзтве. Праз 10-15 гадоў нармальнаганацыянальнага разьвіцьця ў паскоранасьці ўжо не існавала б грамадзкайадсталасьці і сьведамасьці, тыпу „зачэм“ і „какаяразьніца“. Але разумеючы закон паскоранасьці, мы павінны ўсьведамляць ягокатэгарычную імпэратыўнасьць. Тое, што было перапынена і ня зроблена сто гадоўтаму, на пачатку стабілізацыі нацыі, тое мусітць быць хутка (паскорана)зроблена цяпер. Пераскочыць праз абавязковыя этапы разьвіцьця, праз абавязковыяацэнкі і абавязковыя каштоўнасьці — нельга. Яны ў адноўленых умовах павінныбыць пройдзеныя імкліва, хоць бы пункцірам, але абавязкова пройдзеныя ізамацаваныя. Інакш зьява (у дадзеным выпадку — беларуская нацыя) нерэалізуецца, як сістэма. Беларусы, тыя, што, як наш настаўнік,заклапочаныя толькі „сваім“ і не прывыклі задумвацца над»нашым", над агульным, мусяць выразна сабе ўсьвядоміць, што калібеларуская мова ня будзе адроджаная, ня зойме належныя ёй дзяржаўныя,грамадзкія, культурныя і маральныя прыярытэты, то беларуская гісторыя можа неўзабавескончыцца. Удакладняю: канец гісторыі — гэта катастрофа. Гэта — канец нацыі.Катастрофа суправаджаецца зьбядненьнем і дэградацыяй насельніцтва, стратайуласнасьці, зямлі, прыроды, дзяржавы, вынікаў працы. Нават сваёй працай чалавекперастане распараджацца сам. Мы ўжо нешта падобнае выцерпелі ў ХХ-мстагоддзі. І таму цяпер, калі цудам засталіся жыць, нам цяжка падняцца зкаленяў. Функцыя нацыянальнай мовы ў нацыянальным грамадзтве — усеабдымная: ад духоўнага да эканамічнага выяўленьня. Аднак ня ўсюды янавыяўляецца непасрэдна. І ў гэтым хаваецца адна з цяжкасьцяў у разуменьнісутнасьці нацыянальных каштоўнасьцяў для саветызаванага чалавека. Найбольшаяскладанасьць для новага беларускага Адраджэньня палягае яшчэ і ў тым, што засто гадоў моцна зьмяніліся ўмовы і дачыненьні ў Эўропе. Пэрыяд утварэньнянацыяў якраз закончыўся ў першай чвэрці ХХ-га стагоддзя. Нацыянальная ідэя ўміжнароднай сьведамасьці стала як бы не актуальнай, бо гэта ўжо пражыты іпройдзены этап. А значыць аслабілася і гатовасьць да міжнацыянальнайсалідарнасьці. З 80-х гадоў мінулага стагоддзя пашырылася ў сьвеце ідэяінтэрнацыянальнай дэмакратыі, уздымаецца на катурны міжнародная дактрына«правоў чалавека», узмацняюцца лібэральныя імкненьні да інтэграцыіЭўропы і глябалізацыі сьвету. Міжнародныя дэмакраты і міжнародныя лібэралыпрацуюць разам над стварэньнем новых дэмакратычных супэр-імпэрыяў,супэр-дзяржаваў. Для прадстаўнікоў гэтай звышідэалёгіі (гэтай дэмакратыі uberalles) нашыя, актуальныя для нас, нацыянальныя праблемы стогадовай даўніны,наша балючасьць, нашае роспачнае імкненьне выкараскацца з той бяздоннайкурапацкай ямы, куды ўсадзілі наш народ недабразычліўцы, нашае стараньнеўратаваць найперш нашу мову ды незалежнасьць — усё гэта здаецца ім (шмат каму)анахранізмам. Бо ў іх мова, культура, незалежнасьць — само сабой зразумелае,яны з гэтым нарадзіліся і думаюць, што ўсё гэта існуе натуральна, у парадкурэчаў, як горы, рэкі і даліны. Але ж у нас — ня так. Мы мусім, паскоранамусім прайсьці этап дзяржаўнага ўсталяваньня нацыянальных каштоўнасьцяў істабілізаваць нацыю разам з дэмакратыяй. Інакш у нас ня будзе будучыні. Мыня можам ігнараваць аб'ектыўныя законы разьвіцьця. Нам трэба дагнаць гісторыю.Мы маем на гэта найвялікшае права. Бо нас зьнішчалі, нам не даваліжыць. Побач з фактарам пераменаў, якія адбыліся на працягу ХХ-га стагоддзяі ўскладнілі беларускую палітыку, застаўся нязьменны чыньнік — Расея, зь яешавінізмам, імпэрскімі амбіцыямі і непрыхаванымі вялікадзяржаўнымі прэтэнзіяміна Беларусь. Гэты чыньнік небясьпечны. Калі б ня ён, не карэляцыя і неўзаемадзеяньне яго з пераменамі ў сьвеце, беларускіх праблемаў у такімвыглядзе, у якім яны існуюць сёньня, проста ўжо б не было. Бальшавіцкігенацыд — гэта вельмі істотны аспэкт у беларускай трагедыі. Ніхто ня мае праваі ніхто ня можа падважваць і адмаўляць нашу незалежнасьць, нашу беларускуюмову, нашыя сымвалы, нашу свабоду, адзінства зямлі і гісторыі, не спытаўшысятых амаль трох мільёнаў беларусаў, якіх нявінных забілі ў часе тэрору. Тыхбеларускіх пісьменьнікаў, інтэлігентаў, вучоных і простых сялянаў, якіхрасстралялі толькі за тое, што былі беларусамі. Якая ж яна, нашая сьвятаядля нас, Беларуская Мова? Ці можна неяк глянуць на яе збоку, каб ацаніцьаб'ектыўна? Як яна гучыць для іншых, як яе ўспрымаюць? Кожная свая мовадля кожнага народа — найлепшая і найпрыгажэйшая. І гэта правільна. Бо ў мовевыяўляецца сутнасьць натуры народа, які яе стварыў, відаць яго душа, адбіваеццасваісты склад розуму і манера думаньня, матэрыялізуюцца рытмы духа і цела (гэтазначыць, тэмпэрамэнту). Таму ў кожнай мове ёсьць свой характэрны рытм, сваямэлёдыя і сваё гучаньне, а лексіка падпарадкаваная вобразнай сістэмеўспрыняцьця сьвету людзьмі, якая ў розных этнічных супольнасьцяў (першасныхносьбітаў мовы) адметная. Гэтым тлумачыцца зьдзіўляючая для некаторыхдасьледчыкаў зьява, што разумовыя і творчыя здольнасьці чалавека найлепшвыяўляюцца ў роднай для яго мове. Тут рэалізуецца сумоўе — гарманізацыя рытмаў,распазнаўчых знакаў, найкарацейшых дарог паміж розумам, душой, тэмперамэнтамцела і мовай чалавека. Дасягаецца склад (камплект) аптымальнасьці асобы.Гэта нятолькі тэарэтычныя разважаньні. Там, дзе можна прааналізаваць зьяву на масавыхпрыкладах і ў шырокай практыцы, вынікі відавочныя. У пачатку 90-х гадоў, каліўзьнікла, нарэшце, магчымасьць адчыніць беларускія школы ў гарадах і разьвівацьбеларускае школьніцтва, то праз нейкі час было зафіксавана, што беларускіядзеці ў беларускіх школах лепш пасьпяваюць, лепш вучацца, лепш засвойваюцьматэрыял і лепш разьвіваюцца, чым беларускія дзеці ў такіх жа рускіх школах.Гэта натуральна. Адбылася гарманізацыя сваістага складу мовы і чалавека,аптымалізацыя разьвіцьця асобы. Карацей, сваё спаткалася сасваім. Аналягічную зьяву заўважылі таксама нашыя фальклярысты. Ёсьць шматсьведчаньняў такога роду, калі беларус, які сфармаваўся ў горадзе, у рускаймове, і ўспрыняўшы ўсе праявы савецкай эрзац-культуры, апынуўся раптам у вясковымасяроддзі сярод удзельнікаў аўтэнтычнага фальклёру і нечакана, пад уплывамэмоцыяў і ўзрушэньня, уключаўся ў народныя танцы ды сьпевы. У яго выяўлялісяхарактэрныя рухі танцу і характэрныя прыёмы народнага сьпяваньня. Ён пачынаўужывацца ў фальклёрнае дзеяньне, і гэтае дзеяньне, невядомае яму раней,аказваецца, не было для яго чужым. Людзі кожнага народу, кожнага этнасувалодаюць характэрнымі рухамі, якія стасуюцца зь іхняй псіхалёгіяй, з эмацыйнымстанам, думкамі і мовай, на якой яны гавораць. Гэта мы называем этнаплястыкай.Гарманізацыя яе з мовай таксама накіраваная на аптымальнае выяўленьне асобычалавека. Аказваецца, нацыянальная мова зьяўляецца ня толькі галоўнымчыньнікам сацыяльна-палітычнага адраджэньня нацыі, ня толькі зьвязваючым элемэнтамнацыянальнай культуры, але і фактарам найлепшага разьвіцьця асобы чалавека,перашаснай умовай яго гарманічнага існаваньня. Аднак за 73 гадывырабленага гвалту над беларускай мовай за часы СССР, што афіцыйна прыкрываўсянібыта палітыкай білінгвізму ў Беларусі, сярод вялікай часткі насельніцтвастварылася вельмі некарысная зьява для беларускай культуры, менавіта,крэалізацыя (дэструктыўнае зьмешваньне) беларускай і рускай моваў. У вынікушмат беларусаў (як правіла, людзей невысокага культурнага ўзроўню) гаворыцьцяпер на гэтакай зьбедненай «паўмове» ці на своеасаблівайпіджын-рускай (гібрыднай) мове. (Успомнім «клясычныя» прамовыСтаршыні Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея. Ёсьць і сьвежыя прыклады.) Трынаццацьгадоў таму мне ўжо прыходзілася пісаць пра разбуральныя вынікі прымусовагадвухмоўя на Беларусі. (Радуга, — Таллинн, 1988, №4) Тады беларуска-рускі«піджын» я назваў беларускім словам «трасянка», ня думаючы,што гэты тэрмін прыжывецца потым ў паняцьцях пра мову. Цяперака я паўтару тутнекаторыя палажэньні. Паўмова «трасянка» — галоўная прычынаабмежаванага культурнага ўзроўню. (І цяпер мы разумеем, чаму. Крэалізацыя — гэта не ўзбагачэньне, а зьніжэньне культуры мовы, якое адлюстроўвае ўпадаккультуры асобы.) Культурны чалавек не размаўляе на крэалізаваным піджын. Тамусфэра распаўсюджаньня «трасянкі» за савецкія часы — сярэднія і ніжніястратыграфічныя сацыяльныя пласты. Грамадзкая лякалізацыя гэтай паўмовы, у сваючаргу, забясьпечвае рэпрадукцыю і сацыяльную ўстойлівасьць«трасянкі», а значыцца, і нізкага ўзроўню духоўнай культуры, якая ўцэлым выяўляе тут тэндэнцыю да далейшага зьніжэньня. Яшчэ ў 60-80-х гадахстварылася сітуацыя, калі прычына і вынік бескультур'я зьвязаныя неразрыўна,гэта значыць, прычына (паўмова) выступае вынікам, а вынік — прычынай. Паўмоўезначнай часткі насельніцтва Беларусі вельмі згубна адбіваецца на разьвіцьцікультуры. Разумовая энэргія народа траціцца і не атрымлівае разьвіцьця.Прымусовы савецкі білінгвізм ігнараваў аксіёму, што без вызначэньня прыярытэтучалавек ня можа адначасна разьвівацца і існаваць у двух культурах.Дызарыентаваная асоба не атрымлівае паўнавартаснага духоўнага разьвіцьця.Паўмоўны індывідыум не адчувае тонкасьцяў духоўных сувязяў (што, дарэчы,засяроджана ў мове і выяўляецца праз гаворку), дрэнна думае абстрактныміпаняцьцямі, часта ня ў стане тэарэтычна асэнсаваць зьяву, а калі і разумеебольш складаныя дачыненьні, то ня ўмее іх выказаць, сфармуляваць і выразнарастлумачыць субяседніку. Пачынаецца пакутлівы падбор словаў, неадэкватнаеўжываньне паняцьцяў, заіканьне і спыненьне на кожнай дрэнна дапасаванай фразе,«эканьне», «мэканьне» і г.д. Тут праяўляецца непаталягічнае заіканьне, а тармажэньне сьвядомасьці, прыпыненьне на кожным словеяк вынік разбалянсаванасьці думаньня і моўнага выяўленьня, як вынік неразьвітыхздольнасьцяў аперыраваць паняцьцямі і невалоданьне сістэмнай структурай мовы(бо ў «паўмове», між іншым, адзінай структуры няма). Паўмоўнаеіснаваньне прыпыняе ўнутраны спантанны працэс культурнага разьвіцьця чалавека,таму што тармозіць нацыянальнае самапазнаньне (ідэнтэфікацыю) яго грамадзкага,культурнага і духоўнага «Я». Аднак здольнасьць да спажываньнякультуры пры гэтым застаецца. Толькі яна, гэтая здольнасьць, зьмяняе арыентацыюз унутранага сьвету на зьнешняе асяроддзе, з актыўнай пазіцыі на пасіўную(спажывецкую). У выніку ўзьнікаюць умовы для разьвіцьця і спажываньня масавайкультуры, эрзацу, сурагату, імітацыі духоўных каштоўнасьцяў. Шкоду, якуюнаносіць беларускай культуры паўмова «трасянка» (і ўвогуле,дэградацыя мовы, распаўсюджваньне чужых слэнгаў, жаргонаў, вульгарызмаў,паняцьцяў і г.д.) ніхто не падлічваў, і, як я ўважаю, ня шмат хто разумее, бо,як мяркуюць, справа ў прычынах, і зь імі трэба змагацца. Правільна. Але калі бтак усё было проста, то трасянкавыя палітыкі не кіравалі б уладай удзяржаве. Найлепшы сродак выратаваньня беларускай мовы — гэта паўсюднапачаць на ёй гаварыць. Гаварэм жа, і будуць нас паважаць. Знаёмства зь іншаймовай пачынаецца са слуханьня, як яна гучыць, з адчуваньня яе мэлёдыкі і рытмусловаў, якія мы ацэньваем, паводле нашага густу ці законаў эстэтыкі. Ужываюццаацэнкі: прыгожая — непрыгожая. Спэцыялісты стварылі нават адмысловую сістэмутэставаньня моваў па мэлядычнасьці, гучнасьці, колькасьці адкрытых складоў ізвонкіх зычных ды галосных гукаў, камбінацыі звонкіх зычных з галоснымі, павакальных магчымасьцях і г.д. Беларуская мова ў гэтакім тэставаньні займаешостае месца ў сьвеце. Наўрад ці трэба да гэтакіх дасьледваньняў адносіццанадта сур'ёзна, але ўсяроўна прыемна. Я сустракаў шмат добрых людзей сяродпалякаў, латышоў, украінцаў, ангельцаў, якія былі захопленыя вымаўленьнем,словамі і мэлёдыкай нашай мовы, прасілі пагаварыць па-беларуску і слухалі ззахапленьнем, нібы музыку. Памятаю, у 70-х гадах я пазнаёміўся з маладымлітоўцам з Каўнаса Ёзасам Рыбікаўскасам. У дзяцінстве ён прачытаў на пачку змакаронамі словы на незнаёмай мове. Высьветлілася, што напісана па-беларуску.Ёзаса гэтая мова так зацікавіла і потым так спадабалася, што ён вывучыў яе,бегла гаварыў, нават вершы пісаў па-беларуску. Пасьля ён прыязджаў спэцыяльна ўМенск, каб паслухаць беларускую мову (так яму было прыемна). Праўда, у Менскуяго напаткаткала вялікае расчараваньне. Латышская літаратуразнаўца Мірдза Абалавыдатна размаўляе па-беларуску. У 70-х гадах яна сказала мне, што яе цягне наБеларусь, як магнітам, і што яна заўсёды стараецца прыехаць на Горадзеншчыну,каб толькі пагаварыць па-беларуску ды паслухаць беларускае мовы. У цэлымжа, я лічу, што на сьвеце няма непрыгожых моваў. Кожная мова — прыгожая, бовыяўляе асабовую сутнасьць бясконцага, невычарпальнага, шматаблічнага Боскагасьвету. Гаворачы, напрыклад, пра звонкую мэлядычнасьць італьянскай мовы, у насзвычайна ўзьнікае жаданьне спаслацца на дасканаласьць бэль-канта, на традыцыіітальянскай опэры і г.д. Але немагчыма ўявіць у італьянскай мове, скажам,тувінскі гарлавы сьпеў. Тым часам па сіле ўзьдзеяньня і глыбіні выяўленьнянашага, але не прывычнага нам сьвету і ў не прывычнай нам эстэтыцы, гэта ёсьцьмагутнае мастацтва. Для вобразнага выяўленьня яму адпавядае якраз тувінскаямова. І зьбегі зычных тут вельмі дарэчы. Яны на месцы гэтак жа, як італьянскаявакальнасьць мовы на месцы ў опэрным бэль-канта. Чым я найбольш захопленыў Беларускай мове, гэта яе вобразнасьцю і ёмкасьцю слова (і па зьмесьце, і пагучаньні). Другое, што мне надта падабаецца, гэта шматварыянтнасьць гучаньня інапісаньня словаў, і потым — багацьце сінонімаў. Тут рай для паэтаў, можнаплаваць і купацца, плюскацца ў такой багатай мове, было б толькі штоказаць. Калі глянем у гісторыю нашай мовы, то займае дых. Беларуская моваіснавала даўно, яшчэ на племянным узроўні ў дапісьмовы пэрыяд. На думкугісторыкаў, як мінімум, у VI-м стагоддзі, яна ўжо была. Але на самай справе — раней. Гэта можна зразумець, аналізуючы гісторыю і аўтэнтычны фальклёр(асабліва тэксты). У Х-м стагоддзі пісьмовасьць распаўсюдзілася наБеларусі разам з Хрысьціянствам у чужой старабаўгарскай мове. Гэтая славянскаямова, часткова набліжаная да беларускай, стала адыгрываць ролю афіцыйнай,кніжнай, «граматнай» мовы, мовы, на якой пішуць і размаўляюцьпісьменныя людзі (найперш, сьвятары і сацыяльныя вярхі). У пэўнай ступені, яназаймалала такое ж становішча ў старажытнай Беларусі, як пазьней — мова вярхоў уАтаманскай імпэрыі. Старабаўгарская мова ў беларускай культуры — гэта была мовабяз этнасу, гэта ад пачатку была мёртвая мова. Паступова, з разьвіцьцёмграмадзтва і ўскладненьнем функцыяў дзяржавы, адбывалася лексічнаеўзаемапранікненьне моваў і экспансія жывой беларушчыны ў мёртвую кніжнуюмову. Асабліва гэта стала відаць у ХІV- ХV стагоддзях. Ужо ў ХVІ-мстагоддзі, у пэрыяд Рэнесансу, мёртвая старабаўгарская мова зьнікае зграмадзкага ўжытку і лякалізуецца толькі ў праваслаўнай царкве, і то, якцаркоўны (царкоўна-славянскі) афіцыёз. У дзяржаўных і грамадзкіх дачыненьнях уВялікім Княстве Літоўскім запанавала старабеларуская кніжная мова, якаяканчаткова выцесьніла, запаланіла і перамагла ранейшую кніжную старабаўгарскуюмову. Тут варта заўважыць, што рускія савецкія гісторыкі-шавіністы называлістарабаўгарскую мову «древнерусским языком» і будавалі на гэтым цэлыяантынавуковыя канцэпцыі аб міфічным «древнерусском государстве» (падякім падразумевалі Кіеўскую Русь і часова залежныя ад яе землі), аб«узьнікненьні» беларусаў, украінцаў і рускіх зь міфічнай«древнерусской народности» і аб пачатку беларускай мовы з ХIVстагоддзя, а беларускай гісторыі — з 1917 года. Рускія афіцыёзныягісторыкі прыдумвалі гісторыю, каб абгрунтаваць нібыта натуральнасьцьіснаваньня СССР, расейскі каляніялізм і расейскія прэтэнзіі на Ўкраіну іБеларусь. Я сказаў у пачатку, што, азіраючыся на гісторыю нашай мовы, займаедых. Таму што на старабеларускай дзяржаўнай мове неверагодна шмат напісана,таму, што я зачараваны яе багацьцем, вобразнасьцю, распрацаванасьцю іхараством. Пачытаўшы на старабеларускай кніжнай мове, разумееш, чаму МаксімБагдановіч, седзячы ў расейскім горадзе Яраслаўль і акунуўшыся ў чытаньне гэтаймовы, стаў вялікім паэтам. Вось жа і сапраўды, што «як алень спрагнелы,мкнець да вады крынічнай, шукаю Бога я». Апошняя зьмена кніжных іафіцыйных моваў адбылася шмат дзе ў Эўропе (і ня толькі ў Эўропе) у ХVIII-ХІХстагоддзях, у пэрыяд узьнікненьня нацыянальных рухаў супраць імпэрыяў, зразьвіцьцём літаратуры рамантызму і ў выніку стварэньня нацыянальныхдзяржаваў. У гэты час адбываецца пранікненьне ў літаратурны і афіцыйныўжытак народнай мовы (гэта значыць мовы, на якой гаварылі і сьпявалі шырокіямасы народа). Менавіта гэтая мова стала мовай нацыянальнай літаратуры, менавітаза яе змагаліся нацыянальныя рухі, менавіта на ёй будавалася нацыянальная дзяржаваі новая нацыянальная культура. Беларуская гісторыя, таксама як і гісторыя іншыхнародаў, добра ілюструе гэты моўны працэс. Цяперака, азірнуўшыся за сабой,углядаючыся ў глыбіню, у наш народны лёс, можам сказаць коратка і ёмка:Беларуская мова — гэта мы. Але ёсьць яшчэ вышэйшая цана мовы, якая невымяраецца нават жыцьцямі. Мова належыць усім пакаленьням народу, якія жылідагэтуль і якія будуць жыць потым. Мова належыць мінуламу і будучыні. Ніхто нямае права разбуральна распараджацца лёсам нацыянальнай мовы (а толькістаноўча), ніякі чалавек і ніякое пакаленьне народу. Мова ёсьцьтрансцэндэнтная, вечнасная каштоўнасьць нацыі. Таму пытаньне існаваньня ціабмежаванасьці ўжываньня мовы ніколі і нідзе не вырашаецца на рэфэрэндумах. Болюдзьмі (пакаленьнем) могуць маніпуляваць. Не дазваляюць вынясеньня лёсу мовына рэфэрэндум і беларускія законы. У цяперашніх абставінах, калі ўлады рэжымупрыніжаюць беларускую мову, зачыняюць беларускія школы ды беларускія газэты, паафіцыйных крыніцах вядома, што больш за 86 адсоткаў грамадзянаў Беларусі лічацьбеларускую мову сваёй роднай, але толькі каля сарака адсоткаў карыстаюцца ёй ўжыцьці. І тут узьнікае пытаньне, якое мне задавалі ўсюды, на якое ня простаадказаць і цяжка ўсім растлумачыць. Бо не разумеюць. Пытаньне гэтае гучыць так:«А чаму беларусы між сабой не гавораць па-беларуску?» Усе на сьвецеміж сабой гавораць па-свойму. Цыганы, якія ніколі ня мелі і ня маюць сваіхшколаў, бо не існуе цыганскай пісьмовасьці, а між сабой — гаворацьпа-цыганску. Ня знойдзеш цыгана, які б не гаварыў па-цыганску. Дык у чым жасправа? Ня стану і я адказваць на дзіўнае пытаньне, тым больш, паўтаруся,што нідзе нас у гэтым не разумеюць. Зазначу толькі, што, для датрыманьнячалавечай годнасьці і нават найпрасьцейшага культурнага звычаю ці маральнагарушэньня, заўсёды патрэбнае стараньне і сіла духа. У канцовым выпадку вырашаеволя. Нішто ня можа перамагчы волю людзей, калі яна моцная і калі яна ёсьць. Згэтага гледзішча не павінна б існаваць праблемы беларускай мовы ў Беларусі. Бозаўсёды можа стацца так, як усе захочуць. Мы мусім усьвядоміць, што ў нас самыхзасяроджаная велізарная магчымасьць: без вялікай бойкі, бяз грукату, бяз шуму істрат у корані перамяніць становішча і высока падняць нашу беларускую мову ўнашай краіне. Менавіта так думаюць і робяць усе ва ўсім сьвеце. Патрэбныятолькі хаценьне, воля і добры чын. Дык чаму ж беларус зь беларусам не гаворацьпа-беларуску?..

еще рефераты
Еще работы по языковедению