Реферат: Янка Купала 1882-1942 беларус


ЯнкаКупала1882-1942

/>




Рэферат падрыхтаваны

студэнтам 10 “Б” класа

Марушка Дзмiтрыем


Содержание

Маленства. 3

Купалава навука. 3

Дарогамі жыцця. 4

Нараджэнне паэта. Першая кніга. 5

ЛІРЬІКА ЯНКІ КУПАЛЫ 6

Лірыка як род літаратурнай творчасці. 6

«… Чалавек я, хоць мужык». 8

«Жняя» (1911). 10

ПАЭМЫ ЯНКІ КУПАЛЫ 10


Бацькам новай беларускай літаратуры,

якогабеларусы недарэмнапараўноўваюць

зШаўчэнкамі па сутнасці яго

паэзіі і па той ролі, якую ён адыгрываеў

іх роднай літаратуры, з'яуляецца,

безумоўна, Янка Купала.

Калі савецкі беларускі ўрад надаў

яму годнасць народнага

паэта,то гэта правільна ўабодвух

значэннях гэтагаслова:

як буйнейшаганацыянальнага паэтаі

як выразніка народных

мас.

А. В. Луначарскi
Укожнай літаратуры ёсць вялікія паэты—выразнікі дум і спадзяванняў народа. ДатакіхпаэтаўналежыцьЯнка Купала — выдатны народныпясняр, класік беларускай літаратуры.

У творчасці Янкі Купалы, у яго непаўторным таленце беларускі народ увасобіў «сілу і прыгажосць свайго паэтычнага духу, сваей глыбокай чалавечнасці, сваей мудрай філасофii, сваей любві да жыцця і веры ў лепшую будучыню чалавека» Так хораша сказаў пра народнасць Купалавай паззіі Міхась Лынькоў.

Янка Купала — літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Ён нарадзіўся25чэрвеня (ст.стылю)1882годаў фальварку Вязынка былогаВілейскага павета Віленскай губерні1. Дзень ягонараджэння супадаеса святам купалле.Паводле народнайлегенды,укупальскуюноч цвіце папараць.Iтаму, хто сарве гэтуцудоўную кветку, яна прыносiцьшчасце. Захопленычароўнай паэзіяй гэтай легенды, маладыІван Луцэвіч выбраў псеўданім Купалы — імя паэта,змагара за народнае шчасце.

Гэтасталамэтай жыццяі творчасці ЯнкіКупалы.Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як нястомны барацьбіт за лепшую будучыню народа, за яго сацыяльнае і нацыямальнае вызваленне, як пясняр яго светлай, шчаслівай доліў савецкую эпоху.
Маленства.
Жыццёвы шляхКупалы — гэташлях чалавека з самай гушчынарода. Сындробнага арандатара з беззямельныхсялян, ен умаладымузросце пачаў працаваць начужой зямлі і спазнаў памешчьщкіпрыгнет,беднасць і нягоды. Увершы«Сонцу»паэтрасказаў, якімбязрадасным быломаленства.


***

Ойты маесонца,

Як жа свецішясна!

Дзе жбыло раней ты.

Якбыў яняшчасны?

Як яумаленстве

Радасці неведаў,

Якзамнойпляліся

Бяда,гора следам...

Як ішоўмаркотны,

Незнаўшыдарогі,

Абіваць з паклонам

Панскія парогі.
Сям'я Луцэвічаў вымушана была весці вандроўнае жыццё, пераязджаць з месца на месца ў пошуках арэнды і службы. Гэта спрыяла блізкаму знаёмству паэта з многімі людзьмi, напаўняла яго новымі уражаннямі. Простыя вясковыя людзі, з якімі жыў і працаваў Купала, з маленства вучылі яго любіць і шанаваць працу чалавека, былі яго першымі настаўнікамі. «… Сын бяздомнага арандатара,—пісаў Кузьма Чорны, — ужо з самых малых і маладых сваіх год падслухаў душу народа, ведаў і адчуваў яе імкненні і спрадвечную яе імклівасць да радасці і шчасця».

Купалава навука.
Змалыхгадоў Купала працаваў на гаспадарцы,дапамагаўдарослым. Быўён хлопчыкуражлівы, здушой чулай,адкрытай да усяго прыгожага; захапляўся музыкай,іграў на скрыпцыідудцы,любіўнародныяпесні і казкі. Асабліва падабаліся яму казкі парабкаў Песляка і Мартына. Расказвалі яныцікава, па-майстэрску прарозныя цуды,пранезвычайных герояў-асілкаў, заступнікаўнарода,пра папараць-кветку, што расцвітае на купалле. З прагнасцю. якзачараваны,слухаў Янка іх апавяданні.Янызахапляліхлопчыкадзівоснымі вобразамі, адкрывалі перад імновы, фантастычны свет,абуджалі творчае пачуццё.Сам паэт зазначаў: «Не толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў гора і радасць, але і народная творчасць, з якой я пазнаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна, рабілі на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіiў тым кірунку, каб жыць беларускімі думамі».

У сямігадовым узросце Купала пайшоў у школу. Спачатку адну зіму вучыўсяў Сенніцкім народным вучылішчы, а пасля пераезду бацькі на працууМінск — у прыватнай падрыхтоўчай

школеі ўвандроўныхнастаўнікаў. Хацеў паступiць у Мінскае рэальнае вучылішча, але з гэтага нічога не выйшла: бацьку патрэбен быў памочнік па гаспадарцы. «Для гаспадара,— казаў ёнсыну, —хопіць і тае навукi, што маеш».

Толькі ў 1898 годзе Янку Купалу ўсе ж удалосязакончыцьнароднае вучылішчаў сялеБяларучы(за25кіламетрау ад Мінска). Паслягэтага ёндоўгі час немог вучыцца.«Беднасць прымусіла мяне, — успамінае паэт — узяцца за іншую навуку, а іменна—чытаць сумную кнігу памешчыцкай нівы і пісаць сумную аповесць свайго гора сахой ды касой».

Немаючымагчымасцідалей вучыццаушколе.Купала сам здабываўведы,шматчытаў.Найбольш падабаліся яму кнігі тых пісьменнікаў, якія блізка стаялі да народа, пісалі аб яго жыцці і працы. Асаблівую цікавасць выклікала паэзія М. Някрасава, А. Кальцова, А. Пушкіна. М. Лермантава. Т. Шаучэнкі, польскіх паэтаў— А. Мiцкевіча, М. Канапніцкай. Пазней вялікае ўражанне на Купалу зрабіўМ. Горкі. Алесамымвялікім настаўнікам Купалы быўнарод. Народнаежыццё — гэта вечная крынiца паэзіі — жывіламастацкаесловапаэта,дало яму «магутную волатаўсілу» стаць уладаром беларускай песні. Абгэтым ёнсам красамоўна расказаўувершы«Мая навука»,
/>***

Мне мудрасці нежнай не даўбог пазнаці,

Мойбацька немогдаць раскошаўтакіх,—

Наўчыўсяя слоўбеларускiх ад маці

І дум беларускіх без школы і кніг.

Ад самай красы маіх дзенневясёлых

Настаунікам быу беларускі абшар:

Усходыпалеткау i гоманыусёлах

Навукусваюмне прыносіліўдар.

Дарогаміжыцця.

У 1902годзе Янку Купалу напаткала цяжкае гора — смерць бацькі, брата і дзвюх сясцёр. Пасля смерці бацькі самомупрыйшлосязаняцца гаспадаркай, але нядоўга. Праца на чужойзямлібыла невыноснай.Цяжкабыло расставаццаз маці, сёстрамі, але Купала цвёрда рашыўпачацьновае жыццё.У1903 годзе ён пайшоўшукаць сабеслужбы.

Гады службыбылі гадам іновых выпрабаванняў.Купалу часта даводзілася мяняць прафесіі і заняткі, весці запятую барацьбу за кавалак хлеба, быўёнхатнім настаўнікам. і перапісчыкам у судовага следчагаўмястэчку Радашковічы,малодшым прыказчыкам у маёнтку Беліца Магілеўскай губерні. Тры гадыпрацаваўна памешчыцкіх броварах і «зазнаўтам такога пекла, якогаяшчэ дагэтульне меў».

ПрацабыладляКупалышколайвыхавання. Янамоцназвязала паэта знародам, дала магчымасць лепшзразумець яго iнтарэсы,імкненні і спадзяванні. Купала часта задумваўся над тым,чаму так пакутуе народ, дзе шляхідаягосвабоды.На гэта пытанне юнак шукаўадказу ўрэвалюцыйнай літаратуры Яшчэ да1905года ён пазнаеміўся з пракламацыяміна беларускай мове, з кнігамі Багушэвіча і Дуніна-Марцінкевіча і пад іх уплывам пачаўпісаць на беларускай мове. Творы рускiх паэтаў-класікаў, беларускіх пісьменнікаўXIXстагоддзя, ананімная рэвалюцыйная літаратура садзейнічалі росту свядомасцi Купалы, дапамагалі яму усвядоміць свае прызванне—«служыць свайму народу усімі сіламі сваей душы і сэрца».

--PAGE_BREAK--Нараджэнне паэта. Першаякніга.

А сабліва вялікую ролю у фарміраванні светапогляду Янкі Купалы,яго грамадзянскiм ідэалаў адыгралапершая руская рэвалюцыя.

...Ішоў1905год.Рэвалюцыйныяхвалі нарасталі.Шырыўся рабочыі сялянскі рух.
/>

Вокладка зборнiка вершаўВокладка паэмы

«Жалейка», 1908. “Адвечная песня”,

1910


Гэтыяпадзеі захапілі іпаэта,абудзiлі яго свядомасць. 15мая1905года упрагрэсіўнай рускай газеце«Северо-Западный край»з'явіўсяверш Купалы «Мужык».Гэта былояго першае паэтычнае выступленне. Пасля,звясны1907года, творы паэтаначалідрукавацца ў«Нашайніве» і іншыхперыядычных выданнях.

1908годасаблівапамятны ўжыцці ЯнкіКупалы. У гэтым годзе выйшла першаякніга яго паэзіі.Яна называлася проста, па-народнаму — «Жалейка».Праўдзівасць, прастата, непасрэднасць, выказаных пачуццяўнадавалі асаблівую прывабнасць вершам паэта. Купалапісаўпра долю народа, цяжкую, непасільнуюпрацуселяніна-бедняка.У шчырых, прачулых вершах гучала любоўда радзiмыі нянавісцьда яепрыгнятальнікаў— царскага самадзяржаўя, памешчыкаўі капіталістаў.Паэт пратэставаўсупраць сацыяльнагаінацыянальнага прыгнёту, марыўаб свабодзе,заклікаўда барацьбы.

Пасля выхадуз друку кнігабылазабаронена.Царская цэнзура абвінавачвала Купалуўтым,штоён «рэзканападае на сучаснынесправядлівы, з яго пункту погляду, грамадскі лад, прыякім могуць мецьмесца,з аднаго боку, бяздзейнае і ўтой жасамычасзабяспечанае жыццё адныхлюдзей, з другога— цяжкае… поўнае нястачыігалечы жыццёселяніна».

У верасні1908года арышт быўзняты,і«Жалейка» убачыла свет.Кнігабыла горача сустрэта чытачомікрытыкай. Пра Купалу загаварылі якпра паэта рэдкага таленту, самабытнага, сапраўды народнага.

У гэтым жа годзе Янка Купала пераехаўуВільню іпачаўпрацаваць біблiятэкарам у бібліятэцы Даніловіча«Знание».Тут зноўадкрыўся яму цудоўны свет паэзіi. Ніколіён яшчэтак не паглыбляўсяу кнігу, як цяпер.

І ўсе ж кнігі не маглі замяніць Купале школу. Хацелася папоўніцьведы,не пакідала думка аб далейшай вучобе.

ЛІРЬІКА ЯНКІКУПАЛЫ
Янка Купала—паэтяркага лірычнага таленту. Усё, што напісана ім,—вершы, паэмы, вершаваныя аповесцi драма «Раскіданае гняздо»,—прасякнута лірызмам, гарачым пачуццём паэта-грамадзяніна, барацьбіта за iнтарэсы народа.

Лірыка Купалы кранае чытача сваей народнасцю, прастатой, шчырасцю і праўдзівасцю выказаных пачуццяў. З гадоўмаленствавершы паэтазападаюць у душу, становяцца спадарожнікам на ўсежыццё.

Лірыка якродлітаратурнай творчасці.

У адрозненне ад эпасуі драмы,дзе адлюстроўваюцца падзеі і узаемаадносіны дзеючыхасоб, у лірычньіх творах выяўляюццапачуцці і перажыванні паэта, унутраныстан душычалавека. Гэтародавая асаблівасць лірыкі захаваласяад старажытнасцi.Сама назва «лірыка» паходзіцьад старажытнагрэчаскагаслова lira (ліра).

Так назывался музычныінструмент,пад акампанемент якога выконваліся песні.

Галоўнае ўлірыцы—вобраз-перажыванне. Яно можа быць выказана непасрэднаяк асабістаядумка-пачуццё самога паэта, выкліканая пэунымі жыццёвымі абставінамі, іапасродкавана — адімяапавядальнiкаабо лірычнага героя,гэта значыць чалавека, блізкага аўтару, але надзеленага адметнымі рысамі характару і паводзін.
У лірыцы перадаюцца перш за ўсе думкі і пачуцці самога аўтара, аднак лірычнае перажыванне не з'яуляецца выяўленнем толькі асабістай біяграфіі паэта; яно набывае абагульняючы характар, шырокае грамадскае значэнне: гэта заўсёды тыловая для многіх людзей карціна унутранага жыцця чалавека. Яна можа раскрываць грамадска-палітычныя, філасофскія, інтэлектуальныя, маральныя імкненні асобы, самыя інтымньія яе пачуцці і жаданні.

Паколькі прадметам лірыкі з'яуляецца унутраны свет чалавека, яго духоўнае жыццё, то знешнія жыццёвыя абставіны тут не маюць самастойнага значэння, як у эпасе або драме; элементы эпасу—апісанне і апавяданне—у лірычных творах цалкам падпарадкаваны выявленню лірычнага пачуцця, раскрыццю вобраза перажывання, лірычная паэзія адрозніваецца ад эпiчнай i драматычнай спецыфічнымі сродкамі раскрыцця зместу. Яна здаўна звязана змузыкай. Характэрныяяе асаблівасці—ушчыльненасцьі павышаная эмацыянальная выразнасцьслова, вершаваная рытмічная мова. Важнае эўфанічнае2і кампазіцыйнае значэнне у лірычных творах мае і рыфма, хаця сустракаюцца вершы і без рыфмы (белы верш). Есць таксамавершыупрозе,праўда, гэтадаволі рэдкая з'ява.

Лірыкамае багатыятрадыцыі.Яшчэу антычнасці з'явіліся такія лірычныяжанры,як ода3, злегія4,эклога5,пасланне. Аднак у працэсе развіцця лірычнай паэззiiмежы паміж жанрамі ўсе больш і больш сціраліся, і цяпер пры вызначэнні відау лірычнай творчасці кіруюцца тэматычным прынцыпам.

Паводле зместу і характару лірычнагавыказваннялірыка падзяляецца на грамадзянскую (або палітычную, філасофскую), інтымную (вершыпра каханне і дружбу), пейзажную. Праўда, такі падзел даволі умоўны. Трэба мець на ўвазе, што ўлірычным перажыванні асоба паэта выяўляецца цэласна, і нярэдка ўпейзажных або інтымньіх вершах выказваюцца філасофскія або палітычныя думкі.

Лірыка ЯнкіКупалы тэматычнаразнастайная.Жыццёі праца народа, свет прыроды,філасофскіяроздумы,думкі абпрызначэнні паэзіі і каханні—такі шырокі абсяг лірычныхперажыванняўпаэта. Гэтапераважна грамадзянскія перажыванні,выяўленне народных імкненняўі спадзяванняў.

«Паэзія Янкі Купалы, — зазначае Міхаіл Ісакоўскі,— гэта не проста добрыя, высокамастацкія вершы, гэта — апрача ўсяго — своеасаблівая гісторыя жыцця беларускага народа, з яго характарам і звьічаямі, з яго думамі і надзеямі, з яго барацьбой і перамогай».

Многія дакастрычніцкія вершы Купалы можна назваць песнямі сялянскай нядолі—так моцна адбіўсяўіх трагізм народнага жыцця. Паэта хвалюе лес народа. Ёнпішапра горкую долю працоўнага беларуса — бедняка,беззямельнiка,які акутуе ад сацыяльнагаінацыянальнага прыгнёту,ад голаду, бяспраўя, цяжкай непасільнайпрацы.Не толькі Купалавы творы грамадзянскага зместу, але і вершы аб прыродзе, каханні, прызначэнні паэзіі прасякнуты сацыяльнымі матывамі, грамадзянскім смуткам.

Але лірыка Купалы—не толькі песні жальбы і гора народнага; вершы паэта напоўнены рэвалюцыйным пратэстам, гнеўным абурэннем і нянавісцю да прыгнятальнікау народа. Купала—паэт-аптыміст,выразнiк светлых народных мар аб шчасці і волі,сацыяльнайсправядлівасці. Ён сам сказаўпра сябе:


/>Я адплаціўнароду,

Чыммоцмаямагла:

Зваўз путаўна свабоду,

Зваўзцемры дасвятла.



«… Чалавекя, хоцьмужык».
Як і ўсе вялікія народныя паэты, Янка Купала гаворыць ад імя народа, яго голасам, выяўляе яго думкі і імкненні. Яму уласцівавыключнаячуласцьда простых людзей,да лесу мужыка. Ён перажывае народнае гора так моцна,

/>
Рукапiс верша «Мужык». 1905.

так балюча,яксваеасабістаегора; умеезаглянуць у глыбіні народнайдушыі там знайсці водгукуласнымнастроям, пачуццям,перажыванням.

Многія лірычныятворы Купалы—гэтаголас самоганарода, жывая,наглядная,непасрэднаяперадача думак, пачуццяў, імкненняўпрацоўныхмас.

Так напісаны верш «Мужык». Гэтаманалог селяніна-працаўніка, яго слова, яго голас. У гэтым голасе—не толькі крык набалелай душы, стогн і боль, скарга на жыццё, але і пратэст супраць бяспраўнага, прыгнечанага становішча, і вера ўсвае сілы, гордае усведамленне сваей працоунай годнасці, свайго чалавечага «я».


***

Але хоць колькіжыцьтут буду,

Як будзевектутмойвялік,

Ніколі, браткі, не забуду,

Што чалавек я, хоцьмужык.

Ікожны,хто мянеспытае,

Пачуетолькі адзінкрык :

Што хоцьмной кожны пагарджае,

Я будужыць!—бо ямужык!
/>У гэтыхрадкахлейтматыўверша, галоўнаяяго думка. Купала, як і Ф. Багушэвіч у вершы «Дурны мужык, як варона», паказвае бяспраўнае, паднявольнае жыццё беларускага селяніна ўчасы царызму. І выяўленчыя сродкі мовы, якімі намаляваны рэалістычны вобраз мужыка, у яго такія ж простыя, маляўнiчыя, як і у Ф. Багушэвіча. Цяжкая і бязрадасная сялянская праца характарызуецца па-народнаму трапнымі і дакладным зпітэтамі і параунаннямі («Заліты потам горкім вочы», «працую, як той вол рабочы»). Няшчасны лес селяніна-бедняка параўноўваецца з лесам грыба-чашчавіка («Што голы я павінен згінуць, як той у лесе чашчавік»). І ўсе ж “Мужык” Купалы значна адрозніваецца ад верша Ф. Багушэвіча не толькі сваей мастацкай дасканаласцю, але і больш глыбокім гуманiстычным зместам. Тут мацней, з большай сілай,чыму Багушзвіча,выявлена высокаячалавечая годнасць мужыка,пачуццё асобыпростага чалавека.Рост гэтагапачуцця падкрэсліваеццарэфрэнам.У сямі першых строфах рэфрэнам перадаецца горкая іронія над лесам селяніна, пазбаўленага элементарных грамадзянскіх правоў, у канцы ж верша сцвярджаецца высакароднасць мужыка, яго чалавечая годнасць: «… чалавек я, хоць мужык», «Я буду жыць!— бо я мужык!» Матыўуслаулення чалавечай і грамадзянскай годнасці працоўнага беларуса—адзін з галоўных у лірыцы Купалы. У вершах «Я мужык-беларус», «З песень беларускага мужыка», «Спрасоння», «Аратаму», «Думкі» паэт малюе рэалістычны вобраз пратэстуючага селяніна—гордага, свабодалюбівага. Ён не можа і не хоча больш жыць у няволі, цярпець прыгнет. Купала пераканаўча паказвае, як у працоунага беларуса абуджаецца класавая свядомасць, расце пачуцце гордасці за сваю працу нянавісці да тых, хто карыстаецца яе здабыткамі. Мужык гнеўна абураецца супраць гэтай сацыяльнай несправядлівасці. Ёнпытае ў«трутняўпчольныхпрац»:
***
Чаму, дзетруд крывавыляжа,

Цвіцезагон,стаіць палац?

Чаму ясею,а другія

З сяўбы маёй збіраюць плен?

«Спрасоння»
У стваральнайпрацы народаКупалабачыцьяго сілу, крыніцу радасці і чалавечага шчасця, багацце духоўнагасветуі маральнае хараство людзей.

    продолжение
--PAGE_BREAK--«Жняя»(1911).
няя»—твор аб велічы і душэўнай прыгажосці простага чалавека. Напісаны ён у іншай танальнасці, чым«Мужык». У аснове лірычнагаперажываннятут—пачуцце радаснага захапленняжыццёмі працайнарода.Вобраз жняі апаэтызаваны, намаляваны ўяркіх эмацыянальных фарбах, авеяны светлай рамантыкай. Простая сялянская дзяўчына хоць і паказваецца у звычайных абставінах вясковага побыту, але яна паўстае як увасабленне ўсяго самага цудоўнага і прыгожага, як высокі чалавечы ідэал. Яна параўноўваеццазцарыцай («як самацарыцаўзалатой кароне»), з сонцам («уся сама—як сонца»). Усе яе аблічча, асветленае сонечным ззяннем, гарманічна зліваецца з прыродай. Прыгожая,гордая, велічная, з вянком на галаве, ідзе яна па полі,услаўляючыпесняй залатое жніва. Прыродалюбуецца яекрасой.
/>
Вецер абнiмае Каласкiхiнуцца

Стан яе дзявочы, Перад ёй паклонна,

Сонца ёй цалуе Дзiвiцца iгруша

Шыю, твар iвочы. На мяжы зялёнай.
А яна — царыца –

Весела, шчаслiва

Карануе песняй

Залатое жнiва.

ПАЭМЫЯНКІКУПАЛЫ
Раннія паэмы.
Янка Купала—аўтар шырока вядомыхліраэпічніх ідраматычных паэм. Да жанру паэмы паэт звяртаецца вельмірана, на пачаткутворчасці.Першыя яго паэмы «Адплата кахання»,«Зімою», «Нікому»,«Калеча»былі напісаныу1906— 1907гадах. Усе яны прысвечаны паказутрагічнагалесу працоўнага чалавека ваумовахэксплуататарскагаладу. Адзін за другім праходзяць перад намі ўгэтых творах вобразы абяздоленых людзей, якія не могуць знайсці свайго шчасця і глыбока пакутуюць. Памірае зімой пад крыжам ля дарогі жабрак «Кукса убогі» («Калека»). Такая ж трагічнаядоляпарабчанкіГанны. Багатыялюдзi разлучаюць яе зкаханымівыганяюцьсаслужбы. З дзіцем на руках ўзімовую ноч па дарозе дадому яна замярзае («Зiмою»).Сацыяльнаяняроўнасць становіццапрычынай гібелі сялянскагахлопцаЯнкіПрывадыі паненкі Зосі; іх шчасце разбівае шляхціц Лаўчынскі («Адплата кахання»).
Шырокуювядомасць атрымалірамантычныя паэмы Купалы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я», «Магілальва», прасякнутыя вольналюбівымі, патрыятычнымі матывамі; сяродгэтыхтвораў«Курган» і «Бандароўна»—паэмыпра легендарную гераічную гісторыюнарода,прамужных, смелых, моцныхдухам людзей, якія ахвяруюць сваiм жыццём у iмя свабоды.
Литература

Беларуская лiтаратура, В. У. Iвашын, М. А. Лазарук, Мiнск, «Народная асвета», 1986 г.

Беларуская лiтаратура, дапаможнiк для абiтурыентаў, Мiнск, «Вышэйшая школа», 1996 г.


еще рефераты
Еще работы по иностранным языкам