Реферат: История развития телевидения в Беларуси

Побач са шпаркім развіццём радыёвяшчання ў пасляваенныя гады пачынаенараджацца новы від  масавай інфармацыі – тэлебачанне, якое ў нашы дністановіцца  адным з магутных сродкаў прапаганды і агітацыі. Сення усёнасельніцтва краіны ахоплена тэлевізійным вяшчаннем. А ўсяго яшчэ якіх гадоў 40назад тэлебачанне ў краіне рабіла першыя крокі.

Цікава ўспомніць некаторыя этапныя моманты з гісторыі развіццябеларускага тэлебачання. Запачынальнікам сучаснага электроннага тэлебачаннялічыццца наш суайчыннік прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інсчтытута Б. Л.Розінг, які яшчэ ў 1907 годзе прапанаваў выкарыстаць для перадачы і прыемаадлюстравання на адлегласць электронна-прамяневую трубку. Але практычнаажыццявіць задуму вучонага было немагчыма з-за адсутнасці ў той часрадыёэлектроннай і электравакуумнай тэхнікі. І толькі пасля ВялікайКастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі гэту ідэю на практыцы ажыццявіў маладывынаходнік Б. П. Грабоўскі. З группай іншых вынаходнікаў Ташкенцкагауніверсітэта ён стварыў так званы “катодны камутатар на тэлефота”.

На ленінградскім заводзе “Святлана” для ташкенцкіх вынаходнікаў былівыраблены электравакуумныя (катодныя) трубкі, радыёлямпы і іншыя прыборы. 26ліпеня 1928 года Грабоўскі правёў паспяховыя выпрабаванні перадатчыка – на маленькімэкране прыёмніка з’явілася адлюстраванне трамвая, які рухаўся.

Прамыслова прыгоднныя трубкі былі распрацаваны некалькі пазней, упачатку 30-ых гадоў, савецкім вучоным С. І. Катаевым і інжынерамі П. В.Шмакавым і В. П. Цімафеевым. Вучоныя ў 1931 годе сканструіравалі прамысловапрыгодную электронна-прамяневую трубку – “іконаскоп”.

 Тэхнічным работнікам тэлебачання быў вядомы яшчэ адзін спосабатрымання адлюстравання, так званы механічны. Гэты спосабвыкарыстоўваўся ў краінах Заходняй Еўропы. У Маскве таксама была абсталявананевялікая студыя. З 1 кастрычніка 1931 года адсюль вяліся перадачы празшырокавяшчальную станцыю.  Адлюстраванне было нямое, без гукавогасуправаджэння. З-за абмежаваных магчымасцей механічнае тэлебачанне належнагаразвіцця не атрымала. І калі ў будучым паўстала пытанне аб будаўніцтветэлецэнтраў ў Ленінградзе і Маскве, у іх заклалі электронную сістэму перадачы.

15 жніўня 1932 года пачалася перадача ў эфір рухомых адлюстраванняў –тэлекіно. Перадачы ўсе яшчэ нямыя.

15 лістапада 1934 года праведзена першая ў СССР тэлевізійная перадачаз  гукавым суправаджэненем.

Ў 1936 годзе ў маскве пачалося будаўніцтва першага тэлевізійнага цэнтрана Шабалаўцы, які меў небывалы павільён у 300 квадратных метраў, аснашчаны ўжобольш дасканалай апаратурай і магутнымі вентылятарамі. Прасторны павільённамнога ўзбагаціў магчымасці творчых работнікаў тэлебачання – можна былопаказваць спектаклі тэатраў з усімі дэкарацыямі. А калі камер стала тры,з’явілася магчымасць тэлевізійнага мантажу. Да  гэтага часу таксама адносяцьусталяванне на тэрыторыі СССР першых 100 телевізараў.

25 сакавіка 1938 года Маскоўскі тэлецэнтр правёў вопытную перадачуфільма “Вялікі грамадзянін”.

1 верасня 1938 года ўступіў у строй Ленінградскі тэлецэнтр са студыяй.Перадача вялася адзінай камерай, устаноўленнай на нерухомым штатыве. Калірэжысер хацеў паказаць асобу буйным планам, акцёру трэба было самому падысці дакамеры. Для змены кадра аб’яўляўся перапынак у перадачы. 

Паспяховае развіцце савецкага тэлебачання спыніла вайна. У перыядбарацьбы з фашысцкімі акупантамі тэлевізійныя перадачы не праводзіліся ні ўадной краіне Еўропы, у тым ліку і ў Савецкім Саюзе. Толькі ў 1945 годзеМаскоўскі тэлецэнтр першы ў Еўропе аднавіў свае рэгулярныя тэлевізійныяперадачы.

У 1951 годзе пачаў працаваць яшчэ адзін тэлевізійны цэнтр — у Кіеве.Асабліва хуткі рост перадаючай і прымаючай тэлевізійнай сеткі пачаўся зсярэдзіны пяцідзесятых гадоў. У гэты час паспяхова вяліся будаўнічыя работы паўзвядзенню тэлецэнтраў у Рызе, Харкаве, Свярдлоўску, у сталіцы нашай рэспублікі– Мінску.

… У аднаго з мінскіх журналістаў захаваўся цікавы фотаздымак, зробленыў 1954 годзе: ля падножжатэлевізійнай вежы радыёрэпарцер бярэ інтэрв’ю убрыгадзіра будаўнікоў, якія пачалі ўзводзіць Мінскі тэлецэнтр. За спінаміўдзельнікаў гутаркі – у рыштаваннях будоўлі будучая плошча Перамогі.  У 1955годзе на беразе ракі Свіслач вырас чатырохпавярховы будынак з калонамі. У імразмясціўся апаратна-студыйны комплекс, памяшканні для рэдактарскага ірэжыссёрскага саставу, рэпетыцыйныя фае. І хоць яшчэ не ўсе работы былізакончаны, у нядзелю 1 студзеня 1956 года дыктар Т. П. Бастун упершынюзвярнулася да тэлегледачоў Мінска:

“Добры вечар, дарагія таварышы! Віншуем вас з Новым годам! Пачынаемнашы пробныя перадачы. Сення вы ўбачыце кіначасопіс “Навіны дня” і ў 19 гадзін40 мінут – мастацкі фільм “Пакаленне пераможцаў”...

Пачаўся першы год жыцця Беларускага тэлебачання, перадачы якога прымаліна той час 4,5 тысячы гледачоў.  Перадасы перадаваліся не кожны дзень і былі невельмі працяглымі і ў асноўным складаліся з паказу канцэртаў і тэлеспектакляўна кінаплёнцы, якая дасылалася з масквы, а таксама кінафільмаў і часопісаў, штобылі ў мясцовым кінапракаце. Але з першых крокаў вялася настойлівая работа папераўтварэнню тэлебачання ў сапраўдны сродак массавай прапаганды, шукалісяспецыфічныя формы выразнасці, каб шырэй і паўней адлюстроўваць  жыцце нашайрэспублікі.

Нараджэнне тэлебачання азначала нараджэнне новых прафесій –тэлерэдактараў, рэжыссераў, гукарэжыссераў, аператараў, мастакоў, дыктараў,камментатараў. У рэспубліцы ні адна навучальная ўстанова такіх спецыялістаў нерыхтавала. І штаты папаўняліся за кошт радыё, друку, кіно, тэатру. На пасадырэдактараў напраўляліся, як Вы здагадваецеся, камуністы рэдакцый газет, радыё,парційныя работнікі, якім трэба было авалодваць гэтай новай і цяжкай справай.

Першым дырэктарам Мінскай студыі тэлебачання (МСТ) быў зацверджанынамеснік старшыні Галоўнага Упраўлення радыёінфармацыі Міністэрства культурыБССР  М. І Досін (на гэтай пасадзе ён працаваў з кастрычніка 1955 года даснежня 1960 года). Сярод самых першых працоўнікаў студыі былі Я. В. Бунін, М.А. Карпук, І. В, Ахрэм, В. І. Антонаў, Г. Ф. Шалковіч, Н. М. Пінігін, Н. А.Краско, О. П. Захарава.

Кадры давала ў першую чаргу радыё. Так, напрыклад, рэдактарпалітычнага  вяшчання В. І. Няміра быў зацверджаны галоўным рэдактарамлітаратурна-драматычнага вяшчання. Прыйшлі працаваць на студыю рэжыссёрБеларускага радыё В. В. Кухтто і іншыя, газетчыкі В. К Плешавеня, Н. Е.Латукоўскі, Н. К Пятніцкі.

У 1960 годзе на пасаду дырэктара быў зацверджаны В. Л.Палесскі-Станкевіч.

У чэрвені 1957 года ў адпаведнасці з рашэннем Савета Міністраў СССР ўрэспубліцы быў створаны Камітэт па радыёвяшчанню і тэлебачанню пры СавецеМіністраў БССР (Міністэрства культуры было вызвалена ад кіраўніцтва справамірадыёвяшчання і тэлебачання). Але пытанне з кадраму па іншаму стаяла востра.

У 1962 годзе выйшла пастанаўленне ЦК КПСС “Аб мерах па дальнейшамупаляпшэнню работы радыёвяшчэння і тэлебачання”. У сувязі з гэтым пашырыўсяпрыём рэдактараў тэлебачання ў вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, а таксамаў рэспубліканскія партыйныя школы, у тым ліку і у Мінскую партыйную школу. З1966 года вядучыя супрацоўнікі Камітэта па радыёвяшчанню і тэлебачанню прыСавеце Міністраў сталі запрашацца ў Мінскую ВПШ для чытання лекцый па курсу“Змест і формы работы савецкага радыёвяшчання і тэлебачання”, а таксама дляправядзення практычных заняткаў са слухачамі аддзелаў друку, радыё ітэлебачання”. 

ЦК КПБ, улічваючы ўсё нарастаючае значэнне тэлебачання, якое, як ірадыё, станавілася магутным сродкам ідэалагічнага ўздзеяння, 6 мая 1967 годапрымае рашэнне “Аб палепшанні падрыхтоўкі журналістаў і паліграфістаў урэспубліцы”. У рашэнні гаварылася: “Даводзім да ведама, што Міністэрства вышэйшайі сярэдняй адукацыі БССР ператварыла аддзел журналістыкі Беларускагадзяржаўнага універсітэта імя В. І. Леніна ў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта,і павялічыць прыём студэнтаў на гэты факультэт з новага навучальнага года на 25(?) чалавек… Арганізаваць на факультэце падрыхтоўку кваліфіцыраваныхлітаратурных супрацоўнікаў радыёвяшчання і тэлебачання. У гэтых мэтахразглядзець пытанне аб стварэнні ў саставе  факультэта журналістыкі адпаведнайкафедры… ”. У 1968 годзе на факультэце журналістыкі была створана кафедратэорыі і практыкі радыёвяшчання і тэлебачання.  

Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.   

У 1957 годзе ў Мінску было 6 тысяч тэлевізараў. Праз два гады ўрэспубліцы будзе зарэгістрыравана 30 тысяч тэлевізараў, ахоп тэлевізійным вяшчаннемскладзе каля 1 млн. чалавек.

Першаапчаткова радыус прыёму перадач быў абмежаваны. Тэхнічнаянедасканаласць уплывала на якасць перадач, на самі умовы распаўсюджанняпраграмм, асабліва Цэнтральнага тэлебачання. Напрыклад, 7 сакавіка 1963 годабыла сарвана трансляцыя (перапынена праз 6 хвілін пасля пачатку) з Масквыспектаклю  Маллога тэатру “Картачны домік”: выйшла з строю радыёрэлейная лінія.Гэта бы ў не адзіны выпадак, калі радыёрэлейная лінія не наладжвала трансляцыімаскоўскіх перадач, вяла іх без належнай якасці. Падобны прыклад тыпічны длятаго часу: толькі за 1962 год тэхнічныя спыненні радыёрэлейная лініі склалі 28гадзін 30 хвілін. Пакідалі жадаць лепшага і тэлевізары, якія выпускалісярадыёзаводамі. Якасць, надзейнасць, тэрмін службы  тэлевізараў “Нёман”, і“Беларусь-5” не адказвалі патрабаванням. Значная іх колькасць рамантаваласяяшчэ да заканчэння шасцімесячнага гарантыйнага тэрміну, увесь час ішлі скаргі.У сувязі з гэтым вялася пастаянная і напружаная работа па паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнайбазы, павелічэнню аўдыторыі.

Асабліва хуткае развіцце беларускае тэлеабчанне атрымала ў 1960-1970-ыхгадах.    У гэтыя гады развіцце тэлебачання адбывалася ішло па праграметэлефікацыі: у мэтах пашырэння зоны прыёму ў Беларусі ўзводзіліся рэтрансляцыйныястанцыі. Так у 1958 годзе пачаў перадачы тэлевізійны цэнтр ў Гомелі. Затым угарадах Баранавічы, Гродна, Магілёве, Віцебску, Бабруйску з’яўляюццарэтрансляцыйныя станцыі, 10 рэтранслятараў малой магутнасці пабудаваны ў іншыхгарадах рэспублікі. Праграма тэлефікацыі дазволіла ахапіць тэлевізійнымвяшчаннем больш паловытэрыторыі, у насельніцтва налічвалася 70 тысячтэлевізараў. Адкрыліся шырокія магчымасці для абмену праграмамі паміж студыямі,для вызаду на усесаюзны экран (з 1961 года перадачы ЦТ трансліруюцца нарэспубліку, а ў 1962 годзе Мінская студыя выходзіць на усесаюзны экран).

У сакавіку 1964 года ЦК КПБ ператварыў Мінскую студыю тэлебачання ўстудыю Беларускага тэлебачання.

Да сярэдзіны 70-ых гадоў насычанасць тэлевізарамі ў рэспубліцы былавысокай: 1 млн. 585 тыс.; тэлевізар мелі кожныя 70 сем’яў з 100;  95% тэрыторыірэспублікі было ахоплена тэлевізійным вяшчаннем.

У 1978 годзе ў строй увайшоў новы, аснашчаны сучаснай тэхнікай,апаратна-студыйны комплекс Беларускага радыётэлецэнтра, які даў магчымасцьзначна палепшыць якасць тэлевізіўнага вяшчання і арганізаваць перадачурэспубліканскай перадачы каляровага тэлебачання.

У цэтым па краіне: будаванне тэлецэнтраў ў 70 гады  спынілася, амаламагутныя  былі нават зачынены. Асноўная ўвага была накіравана напераабсталяванне тэлецэнтраў, а ахоп насельніцтва тэлебачаннем ішоў шляхамрэтрансляцыі праграм пры дапамозе спутнікавай сувязі. Мясцовыя тэлестудыіатрымалі шмат новай тэхнікі: 102 каляровыя перасоўвальныя тэлевізійныя станцыі,144 відэамагнітафоны, 88 каляровых студыйных апаратных, 1187 кінакамер,зрасходавана 358 млн. рублёў.

Такім чынам, да 1980-ых гадоў матэрыяльна-тэхнічная база БТ значнавырасла. Практычна у любым населенным пункце можна было прымаць тэлевізійныя –дзве праграмы Цэнтральнага тэлебачання і рэспубліканскую. Аднапраграмнае вяшчанне ахоплівала 96% тэрыторыі рэспублікі, двухпраграмнае – 76%, ітрохпраграмнае – 32% (Мінск і  Мінская вобласць).

Рэканструкцыю прайшлі абласныя тэлерадыёцэнтры. Так, напрыклад, ў 1983годзе стаў шырэйшы выбар тэлеперадач у жыхароў Віцебшчыны: да дзвюх праграм –першай агульнасаюзнай і рэспубліканскай -  дабавілася другая праграмаЦэнтральнага тэлебачання. Замест старой стометровай антэны была ўстаноўленаапора вышынёй 245 метраў, уведзена у эксплуатацыю новая тэлевізійная станцыя зперадачыкамі вялькай магутнасці. Так, як і на Цэнтральным тэлебачанні, усебольш тэлепраграм  вырабляецца не на кінаплёнцы, а на магнітнай выдэаленце, штодазваляла скараціць затраты на падрыхтоўку перадач, і паскорыць тэрмін іхстварэння, і павысіць якасць каляровага адлюстравання.

На першых этапах свайго развіцця беларускае тэлебачанне выступалагалоўным чынам як рэтранслятар тых ці іншых падзей і твораў мастацтва, таксамашукала формы стварэннчя забаўляльнай інфармацыі. Тады экран быў не простымтэхнічным канонам у перадачы ведаў.

Спачатку было падражняльніцтва (не было свайго вопыту).Фарміраванне ўласных тэлевізійных жанраў пачынаецца ў 60-ых гг., каліжурналісты рэспублікі вынаходзяць магчымасць адлюстроўваць асноўныя пытанні   сучаснасціз дапамогай арыгінальных, уласных тэлебачанню сродкаў выказвання.

Для гэтага яны звяртаюцца ў першую чаргу да дакументальнага жанра і,супастаўляючы рэальныя жыццё выя факты, пачынаюць узнімаць у перадачы сур’ёзныяграмадскія пытанні, уцягваць чытачоў у творчае абдумванне сучаснасці. Уведзеныяў рамкі рубрык і цыклаў, гэтыя дакументальныя перадачы садзейнічалісадзейнічалі больш глыбокаму адлюстраванню падзей,  якія адбываліся ў жыццірэспублікі.

“Інструмент зрокавага ўздзеяння” патрабаваў не прастой інфармацыі,выказанай словам, а непасрэдна зрокавай інфармацыі. На першы момант гэта быўдыктар, які чытаў паведамленні. Тым не менш прынцыпіяльных адрозненняў паміжгазетнай інфармацыяй    і   тэлевізійнай не існавала. Тэкставая інфармацыя безмаляўнічага матэрыялу, характэрная для пачатковага перыяду развіццятэлебачання, захавалася ў пэўных параўнальна адасобленых масштабах і па гэтыдзень у інфармацыйных выпусках. Нават пры самай сучаснай тэхнічнайабсталяванасці бывае немагчыма, а іншы раз  і неабавязкова фіксіраваць накінаплёнку  некаторыя падзеі з-за аддаленасці аб’екта, раптоўнасці падзеі іг.д. Але не адклікнуцца на гэту падзею зусім служба навін не можа. Прыходзіццавыкарыстоўваць адзіную магчымасць – чытаючага дыктара ў кадры.

Адна з самых папулярных форм тэлевізійных перадач – публіцыстыка. НаБеларускім тэлебачанні пачатак ёй паклалі  паэты Пятро Глебка і Пятрусь Броўка,якія першымі з  пісьменнікаў рэспублікі выступілі перадгледачамі з палымянымпаэтычным словам. Пятро Глебка пазнаёміў з урыўкам з паэмы “Мужнасць”. ПятрусьБроўка прачытаў свой пераклад паэмы Маякоўскага “Уладзімір Ільіч Ленін”.

З таго часу беларускія пісьменнікі і паэты – Пятрусь Броўка, МаксімТанк, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Іван Шамякін, Максім Лужанін, Янка Брыль імногія іншыя аказваюць дзейсную дапамогу журналістам рэспубліканскагатэлебачання непасрэдным удзелам у жыцці студыі.

Першыя крокі тэлебачання каштоўныя перш за ўсё тым, што ў гэты перыядішлі настойлівыя пошукі метадаў падрыхтоўкі перадач, вызначаліся формы і стыльразмовы з тэлегледачом, вырашалася задача найпершай важнасці – дацьнасельніцтву інфармацыю па самых актуальных праблемах дня.

Усе мацней заяўляла аб сабе тэлевізійная дакументалістыка ў стварэннізборных праграм – тэлечасопісаў. Цікава адзначыць, што самым першым з часопісаўбыў  “Піянерскі касцёр”, які выйшаў у эфір 30 красавіка 1956 года. Пазнейз’явіліся тэлечасопісы і іншых напрамкаў: “Мастацтва”, “Фізкультура і спорт”,“Веды”, “Для Вас, жанчыны”. Сярод інўшых форм вяшчання вядучае месца займалітэлевізійныя спектаклі, з якімі Мінская студыя выходзіла на экран амаль кожнымесяц.

Важнае месца ў перадачах таго часу займала падрыхтоўка да YI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў уМаскве. У праграмах Мінскай студыі сістэматычна паведамлялася аб тым, як юнакіі дзяўчаты  Беларусі ўдзельнічаюць у інтэрнацыянальным руху за мір, падрабязнаасвятляўся ў кінарэпартажах кінафестываль беларускай моладзі.

І вось настаў дзень 28 чэрвеня 1957 года. Уся увага планеты былапрыкавана да сталіцы Савецкага Саюза Масквы, дзе на вуліцах і плошчах, у паркахі ў канцэртных залах разлілося разнамоўнае свята юнацтва планеты.Мінчане, седзячы ля сваіх тэлевізараў, змаглі ўбачыць урачыстае адкрыццё YI Сусветнага фестывалю моладзі. Гэта была першаятрансляцыя тэлепраграмы з Масквы, якую прынялі ў Мінску.

Як жа была арганізавана гэта перадача?

У той час радыётэхніка ўжо ведала шэраг сістэм перадачы адлюстраванняна вялікія адлегласці – па кабелю і па рэлейных магістральных лініях. Для таго,каб злучыць радыёрэлейнай лініяй лініяй Мінск з Масквой, неабходна былопабудаваць 15 прамежкавых прыёмаперадаючых станцый, што ў той час нельга былоажыццявіць. Інжынерна-тэхнічныя работнікі вырашылі гэтае пытанне вельмідасціпна, а галоўнае – хутка. Была ўзведзена рэтрансляцыйная станцыя шСмаленску, а дзве іншыя прамежкавыя прыёмаперадаючыя станцыі ўсталяавлі насамалётах, якія на вышыні 2500 – 3000 метраў ажыццяўлялі сувязь паміж Масквой іСмаленскам, Смаленскам і Мінскам і забяспечылі нармальнае праходжанне сігналупа ўсёй трассе.

Ад перадачы да перадачы расла папулярнасць Мінскага тэлебачання. Ягомагчымасці асабліва пашырыліся, калі з’явілася перасоўная тэлевізійная станцыя– ПТС, якая дазволіла весці трансляцыю футбольнага матча, цыркавогапрадстаўлення, спектакля. Пачалі трансліравацца ўрачыстыя сходы, спартыўныяспаборніцтвы, тэатральныя прадстаўленні, масавыя святы. З’явілася магчымасцьпаказваць оперныя спектаклі.

Спачатку ПТС так і курсіравала з тэатра на стадыён, затым у цырк, убассейн. І вось аднойчы аўтобусы заехалі ў двор радыёзавода, тэхнікі працягнулікабель у цэх, устанавілі і наладзілі камеры, і тэлегледачы ўбачылі на экранах,як рабочыя збіраюць беларусскія тэлевізары. Гэта быў першы рэпартаж з рабочагапрадпрыемства і трансліраваўся ён 11 жніўня 1958 года. З таго часу рэпартаж ззавода, фабрыкі, камбіната, з будоўлі, калгаса стаў адным з самых папулярныхжанраў тэлевізійнага вяшчання. Амаль кожны дзень нараджаліся ў той час новыяцыклы і рубрыкі. У сувязі з гэтым Камуністычная партыя заклікала інфармавацьбеларускае насельніцтва аб тым, што адбываецца у рэспубліцы. Асабліва  падкрэсліваласяважнасць тэм прамысловасці і новабудоўлі. Работнікі студыі бывалі ўсюды.Стваралася хімічная прамысловасць – будаваўся нафтаперапрацоўчы завод,перакладваўся газаправод, ўзводзіўся Салігорскі калійны, Васілевіцкая іБярозаўская электрастанцыі...

Напрыклад, цыкл “Гэта зроблена ў Беларусі” адлюстроўваў поспехібеларускай індустрыі. Аўтазаводы з гордасцю расказвалі пра 40-тонны самазвалМАЗ-530. гэта машына атрымала ўсеагульнае прызнанне як у нашай краіне, так ідалёка за яе межамі.

Адной з задач беларукага тэлебачання канца 50-ых гадоў было культурнае,маральнае выхаванне насельніцтва.    У сувязі з гэтым быў арганізаваны тэлевізійныуніверсітэт навукі і культуры (сумесна з рэспубліканскім міністэрствам ітаварыствам “Веды”)З экрана тэлевізара слухачы ўніверсітэта мелімагчымасць знаёміцца з дасягненнямі навукі, вучыліся слухаць і разумець музыку,разбірацца ў жывапісе і графіцызнаёміліся з лепшымі творамі драматургіі ікінамастацтва.

60-ыя гады.

У развіццібеларускага тэлебачання яны характэрныя тым, што ў рэдакцыях вызначыліся такія пастаянныяцыклы, як сельскі клуб “Колас”, “Літаратурная Беларусь”, “Народны кантроль”,тэлевізійны конкурс па дзіцячых рухомых гульнях “Вас выклікае Спартландыя”.

У 1961 годзеМінск быў злучаны радыёрэлейнай лініяй з Масквой. У Беларусь прыйшла першаяпраграма Цэнтральнага тэлебачання. У гэты час зарадзіліся творчыя сувязі зтэлестудыямі братскіх рэспублік. Асабліва цеснымі былі яны з Літвой. 12 верасня1962 года ўпершыню праводзілася міжрэспубліканская пераклічка Мінск – Вільнюс.

4 кастрычніка1962 года Мінская студыя ўключылася ў агульнасаюзную шотыднёвую перадачу“Эстафета навін”, а 23 кастрычніка быў упершыню паказаны на Маскву “Блакітныагеньчык”. Радыёрэлейныя лініі адкрылі дарогу тэлебачанню Беларусі не толькі наэкраны Цэнтральнага тэлебачання, але і іншых краін Савецкага саюза.

У 1961 годзетэлевізійная сетка СССР была злучана з сістэмай Інтэрбачання і Еўрабачання. Пачатакгэтаму супрацоўніцтву паклала трансляцыя тэлевізійнай перадачы пра сустрэчу ўМаскве першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына.

Першы выхадБеларускага тэлебачання на Інтэрбачанне адбыўся ў 1962 годзе.   Хуткатэлецэнтры Мінска, Гомеля, Брэста і Віцебска таксама былі ўключаны ўтэлевізійную сетку Інтэрбачання. Гледачы Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі ііншых краін сацыялістычнай садружнасці ўбачылі такія перадачы, як “Беларукібалет”, канцэрты “Беларуская лірычная”, “Спявае Зіновій Бабій”, тэлефільмы “Трыволаты”, “Дваццаць мірных гадоў” і іншыя.

Трэба заўважыць,што праграмы з Мінска на фестывалях рэспублік, праводзімых Цэнтральнымтэлебачаннем, атрымлівалі высокую ацэнку.

Значны ўплыў наякасць кінапрадукцыі Беларукага тэлебачання аказала стварэнне ў 1965 годзеГалоўнай рэдакцыі “Тэлефільм”, якая пачала вытворчасць дакументальных імастацкіх фільмаў, а таксама канцэртных праграм для тыражу на студыяхтэлебачання усіх саюзных рэспублік.  Ужо з першых гадоў свайго існавання“Тэлефільм” добра  зарэкамендаваў сябе як на міжрэспубліканскіх, так і наўсесаюзных кпінафестывалях. Сярод лепшых былі адзначаны на гэтых аглядах“Чалавек нараджаецца для шчасця”, “Апавяданне пра зялёны дом”, “Запруда”.

Паняцце“тэлевізійны фільм” прыйшло да масавага гледача ў сярэдзіне 60-ых гадоў, каліна шэрагу кінастудый краіны былі створаны аб’яднанні тэлевізійных фільмаў, штобыло выклікана жыццёвай неабходнасцю пастаянна бачыць у праграме мастацкія ідакументальныя стужкі, якія, як сцвярджаюць сацыёлагі, з’яўляюцца адным з любімыхвідаў відовішча.

У ліку ўзнікшых урэспубліцы аб’яднанняў і творчае аб’яднанне тэлефільмаў кінастудыіі “Беларусьфільм”,арганізаванае у 1966 годзе, і аб’яднанне “Тэлефільм” Беларускага тэлебачанняДзяржкамітэта СМ БССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню, створанае ў 1967 годзе.Сёння ў іх творчым спісе дзесяткі паўметражных (у тым ліку і шматсерыйных) ікароткаметражных стужак, сярод якіх найбольш знаёмыя нам “Руіны страляюць” І.Чацверыкава; “Доўгія вёрсты вайны” А. Карпава; “Прыгоды Бураціна”, “Чырвоны Капялюшык”,“Зорны хлопчык” Л. Нечаева; “Крах” В. Карпілава і ішныя.

Станаўленне тэлекінобыло нялёгкім. Тэлефільм паступова набываў сваю самастойнасць у русле адзінайцэласнай тэлевізійнай праграмы, у цесным яе кантакце зінфармацыйна-публіцыстычнай зонай. Тэлефільм, у адрозненне ад кінафільма, усебольш адчуваў сябе неад’емнай часткай тэлевізійнай праграмы з яе пэўнымі рысамідня, тыдня, месяца, года, яе разгорнутасцю перад гледачамі ў цэлым па часе. Уканцы 60-ых гадоў тэлефільм як новае адгалінаванне экраннага мастацтва набыўновыя магчымасці ў параўнанні з кінафільмам: унутраную арыентаванасць на формыдыялога з гледачом (адсюль нярэдкае ўвядзенне каментатара, асобы ад аўтара і г.д.), цыклічнасць, дзяленне на асобныя серыі.

Ігравытэлефільм у Беларусі пачаў сваё існаванне з “малыхформ” – мініяцюры, навелы і іншых. А вось у ліку першых на “Тэлефільме” Мінскайтэлестудыі  былі пастаўлены навелы “Снежны конь” (1966) і “Зімні дуб”(1967) –своеасаблівыя тэлевершы з лірычным, паэтычным аўтарскім светаадчуваннем.

Тэлесерыялы – былі цікавымі з пункту гледжання  сюжэтнай арганізацыі і прынцыпаўзлучэння асобных серый у адзінае мастацкае цэлае. Першая ластаўка ў стварэнніарыгінальнага дакументальна-ігравога відовішча быў у 1967 годзе тэлевізійныфільм  — спектакль “Крах”. У 1971 годзе з’явілася “Уся каралеўская раць”,пазней – “Вашынгтонскі карэспандэнт”.

Экранізацыі.  У тэлевізійным кіно займаюць значнае месца. Першая экранізацыя была у1970 годзе (Я. Купала “За шчасцем, за сонцам”). Пазней былі экранізіраваны многіятворы беларускіх аўтараў:   Я. Купала  “Гусляр”, “Паўлінка”; В. Быкаў“Жураўліны крык”, “Воўчая зграя”, “Пастка”, “Альпійская балада”; В.Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”; М. Гусоўскі “Песня пра зубра”; І. Мележ“Людзі на балоце” і іншыя.

Дакументальныяфільмы. Станаўленне прыходзіца на 60-ыя гады іадбылося яно на базе інфармацыйна-публіцыстычных праграм эфірнага тэлебачання.З аб’яднаннем арганізацыі “Тэлефільм” сістэматычна пачынаюць ствараццатэлевізійнныя дакументальныя стужкі, як поунаметражныя, так і кароткаметражныя.Першы дакументальны фільм выйшаў у 1945 годзе (“Гнашы дзеці”).  

Шмат фільмаўгэтага жанру было пра Вялікую айчынную вайну (“Дзеці Брэсцкай крэпасці”,“Хлапчукі, хлапчукі”, “Поле боя – поле жыцця”, “Салдаты Перамогі”), аб касманаўтахі навуковых праблемах… Дарэчы, у 1980 годзе на экранах з’явіўся дакументальныфільм “Эстафета”. Фільм быў аб вучоных-фізіках нашага роднага БеларускагаДзяржаўнага універсітэта.

         Музычныя тэлефільмы. Хутка пасляз’яўлення тэлебачання ў нашай краіне стала зразумела, што музыка маешматлікіяформы “існавання” на экране, а таксама добрыя магчымасці для стварэння настроягледачоў, афарбоўкі тэлепраграмы, кінавобраза і г. д. Тут можна выдзеліць такіяжанры, як тэлефільм-канцэрт,  телеперадача-канцэрт, фільм-канцэрт,музычна-забаўляльна перадача і інш. Гледачы мелі магчымасць знаёміцца з такімімузыкальнымі перадачамі і фільмамі, як

 “Песні Ігара Лучанка”, “Верасы”, “Харошкі”,“Свята на Палессе” і іншымі.

         Дзіцячыя фільмы. Упасляваенныя гады разгарнулася работа па стварэнню кінастужак для дзяцей накінастудыі “Беларусьфільм”. “Дзеці партызана” -  першы фільм, які быўпрадстаўлены увазе маленькіх гледачоў у 1954 годзе. Потым з’явіліся“Міколка-паравоз”, “вуліца малодшага сына”, “Увага! У горадзе – чараўнік!” ііншыя.

         Мастацкія фільмы. Самыяпершыя ў гэтым жанры – “Новы дом” (1947); “Канстанцін Заслонаў” (1949). Данашых дзён дайшлі такія мастацкія стужкі, як “Гадзіннік спыніўся апоўначы”,“Хто смяецца апошнім”, “Палесская легенда”, “Наперадзе – круты паварот” ііншыя.

Якая ж была тэматыкаў беларускага тэлебачання?

Па першае, гэта ваенна-патрыятычнаятэма.  З экрана тэлевізара пастаянна гучалі расказы пра гады барацьбы зфашызмам, выступалі удзельнікі баёў, былыя партызаны, салдаты і афіцэры,падпольшчыкі.

Тэма сельскайгаспадаркі і яе выдатных працаўнікоў на той час таксама была вельміактуальнай.  “Стаханаўцы” і актывісты, ударнікі і трактарысты – “вось тыя, кімпа сапраўднаму павінна ганарыцца наша грамадства!”, — данасілася з блакітнагаэкрана савецкага чалавека.  

Па-трэцяе (і як яказала ўжо раней), эканамічная тэма.  Магутныя” савецкія прадпрыемствыапярэджваюць час! Нас буржуям не дагнаць! У перадачах, напрыклад, напрамысловыя тэмы вялікая ўвага надавалася сацыялістычнаму спаборніцтву напрабпрыемствах рэспублікі, праблемам навукова тэхнічнага прагрэсу,рацыяналізатарству і вынаходніцтву. Гэтыя пытанні былі галоўнымі ў перадачах“Дзённік пяцігодкі”, “Рабочы клуб”, “Наватар”, “Будаўнік”.

         Пра ленінскую тэмутаксама не трэба забывацца. Для гледачоў праводзіліся незабыўныя чытанні-лекцыіпра Леніна, яго тэорыю сацыялістычнай рэвалюцыі, кіруючую ролю рабочага класа ўбудаўніцтве сацыялізма і камунізма і яшчэ пра шмат чаго іншага, што сёння намздаецца абсурдным, незразумелым і нецікавым. Але… Час быў такі, нічога непаробіш. 

         Тэма будаўніцтва і цыклпраграм “Тэлеаб’ектыў на сельскай будоўлі”, “Вёска ў рыштаваннях новабудоўляў”.Праводзіліся, напрыклад, спецыяльныя выязныя рэйды-агляды новабудоўляўСалігорска, Гомеля, Гродна. У іх таксама ўдзельнічалі і прадстаўнікі будаўнічыхарганізацый. Затымі матэрыялы рэйду ішлі ў праграму “Будаўнік”.

         Акрамя таго, асвятляліся асноўныяпадзеі з жыцця гораду, паездкі палітычных дзеячаў за мяжу, навіны культуры,навукі і мастацтва і іншыя падзеі.

         Юнацтву, якое “абдумвае жыццё”, быўпрапанаваны цыкл “Людзі ленінскай гвардыі” – пра жыццё, поўнае барацьбы ітрывог Н. К. Крупскай, М. І Калініна, А. В. Луначарскага, А. Ф. Мяснікова ііншых гістарычных асоб.

         Пазней, пасля гарбачоўскай“рэформы” жалезная заслона прыадкрыецца і усім нам стане зразумела, што ўсавецкі перыяд існавання нашай краіны Беларускае тэлебачанне, ды і ўвогуле ўсесавецкія СМІ праводзілі “вялікую” работу прапаганды ідэй марксізма-ленінізма, камуністычнай партыі і савецкай улады. Што чалавек, будучы марыянеткайсацыялізму, “замбіраваўся” і прапітваўся на працягу жыцця яго ідэямі, думкамі іпамкненнямі. Тыя ж СМІ вучылі чалавека  ненавідзець сабе падобных – так званыхворагаў народа – тых хто не дагадзіў уладзе, пагарджаць імі.  Ненавідзець  і кідацькаменне ў белых варон… Чаму так адбывалася? 

Сёння мы да канцане змаглі перажыць шок ад гарбачоўскай перабудовы. БССР цяпер РэспублікаБеларусь, але грамадства ж наша не змянілася. “Ах, вярнуць бы савецкі час!”,“Ах, як добра жылося нам тады!”, кажуць бабулькі, а дзядок з палачкай лае ўтралейбусе “валасатага” панка з завушніцай у носе і называе яго: “Фашыст!”… Людскаяпсіхіка лёгка зламалася. А да канца “дабіваюць” яе тыя ж сродкі масавайінфармацыі, якія гадкоў 10 назад спявалі  “гімн” іншаму гаспадару. З экранаўтэлевізараў, радыёпрыёмнікаў, газет, часопісаў, журналаў, Інтэрнета на наснавалілася вельмі шмат чаго цікавага і забароненага, жорсткага і ілжывага,заманлівага і абяцаючага выдатны рэзультат без асаблівых намаганняў. Рэклама“душыць” гледача сваімі 15% -нымі гадавымі; жанчынамі, якія схудзелі за 3 днііх і тым, якая цудоўная скура ў іх на твары? А мо б вы хацелі набыць залатыунітаз? У нас гэта танней на 50 у.е.!!! Усё той, што мы бачым на нашым экране(і чуем) – самая сапраўдная ломка псіхікі былога савецкага чалавека, які ніколіне карыстаўся мылам “DOVE”, нечысціў зубы пастай “COLGATE”, немыў валасы шампунем “ELSEVE”…Гэта “ломка” прыводзіць да агрэссіі, як моўнай, так і фізічнай. Я кажу: “Добрыдзень, шаноўная!”, а ў адказ чую: “Добры”. Я ж табе жадаю добрага дня, аты мне што адказваеш? Проста канстатуеш, што дзень – добры. Дзякуй! А як мыпаводзім сябе ў грамадскім транспарце, на рабоце, на якой небудзь “тусоўцы”? Уграмадскім транспарце іншым часам можна ўявіць сябе не простым пасажырам, агероем вострасюжэтнага баявіка з элементамі бойкі! Дзякуй, што вучыцца рознымпрыёмам і ўсялякай “нецэнзурнай” жэстыкуляцыі не трэба: кожны вечарамерыканскія баявыя “курсы” завуць нас да блакітнага экрана.

Я не віню СМІ, упрыватнасці тэлебачанне, ў тым,  як мы сёння жывем, якое ў нас грамадства іг.д. Я сцвярджаю, што СМІ ў першую чаргу пасля улады нясе адказнасцьза тое, што яно сёння, заўтра, паслязаўтра  ПРЫНЯСЕ ў кожную кватэру.  Майгобраціка Рустама, якому ўсяго 4 годзіка, не трэба вучыць як страляць з пісталетаі куды трэба прыцэльвацца, а крыху старэйшая за яго сястрычка ведае тэкстылюбой рэкламы на любым канале на памяць. І тут проста забарона глядзецьтэлевізар не дапаможа. 

Беларускае тэлебачанне сення.

Спачатку азначым асноўныя рысы інфармацыйнага прастранства РэспублікіБеларусь. 

·    Адкрытасць.

Асабліва гэта датычыцца аўдыёвізуальных і электронных СМІ. Зараз не“глушаць” замежныя хвалі, як гэта рабілася раней.

·    Даступнасць.

Кожны грамадзянінРэспублікі Беларусь можа мець доступ да любога з     СМІ.

·    Вялікая колькасць акрэдытаваных у РэспубліцыБеларусь замежных журналістаў, карэспандэнцкіх пунктаў. 

Беларускія СМІ з-за пэўных матэрыяльныхпраблем не могуць сабе дазволіць мець як карэспандэнцкія пункты за мяжой, так іакрэдытацыю сваіх журналістаў (за мяжой). На сённяшні дзень існуе толькі адзіныкарэспандэнцкі пункт, і знаходзіцца ён на тэрыторыі Расіі. 

               

        

 

          

 

 

еще рефераты
Еще работы по культурологии