Реферат: Кручкоў- тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў па камедыі Пінская шляхта В. Дуніна-Марцін

Яго паводзіны сярод шляхты — з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць «разбірацельства», а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: «Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе». Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Кручкоў аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён добра ведае натуру цёмнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае «нечуванае ўніжэнне» — 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як звычайнаму селяніну, не шляхціцу.
Вобраз Кручкова пададзены ў востра сатырычным плане. Аўтар часта звяртаецца да камічнага пераболь-шання, калі паказвае, як Кручкоў ажыццяўляе «пра-васуддзе», як ён выносіць прыгаворы. Чытаючы цар-скія ўказы і законы, ён дапускае скажэнні: «акцябра 45-га чысла», «сенцябра 75-га дня» і іншыя. Кручкоў упэўнены, што такая несусветная лухта будзе прыня-та шляхтай за чыстую праўду. Нават у знешнім абліч-чы Кручкова відаць камічнае завастрэнне. «Ён вельмі сярдзіты, бо адзін вус колам угору стаў, — гаворыць Грышка. — Будзе вазня».
Кручкоў — вобраз гратэскавы. У ім пісьменнік саб-раў і паказаў усё самае характэрнае для царскага чы-ноўніцтва: свавольства, хабарніп? ва, грубасць, п'янства. I мова гэтага персанажа не такая, як іншых. Кручкоў увесь час карыстаецца выразамі, запазычанымі з судо-вых дакументаў: «лічнасць падвяргаецца апаснасці», «гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне» і г. д.
«Шнская шляхта» — значнае дасягненне беларускай драматургіі XIX сгагоддзя. Яна і зараз з поспехам ставіцца на сцэне, карыстаецца папулярнасцю ў гледача.
еще рефераты
Еще работы по разное