Реферат: Планы- канспекты творчых урокаў І прадметных тыдняў Гісторыя Беларусі




Планы- канспекты

творчых урокаў і прадметных тыдняў

Гісторыя Беларусі


Аўтар: Палейка Алена Аляксандраўна,

настаўніца гісторыі ліцэя № 2 г.Мінска


Мінск, 2009

На правах рукапісу

Змест

Слова да настаўніка: аўтарскае тлумачэнне

Раздзел 1. Матэрыялы па прадметным тыдні “Ад Полацка пачаўся свет...”

1.1. Рабочы план правядзення тыдня

1.2. Конкурс “Таямніцы Полацкай гісторыі”

1.3. Літаратурная гасцёўня: “Ад старажытнай да сучаснай сталіцы: Полацк і Мінск”

1.4. Народная вечарына “Вясковыя танцы”

1.5. Літаратура

Раздзел ІI. Матэрыялы па правядзенні тыдня “Дні культуры Вялікага княства Літоўскага”

2.1. Рабочы план правядзення тыдня “Дні культуры Вялікага княства Літоўскага”

2.2. Сцэнарыі адкрыцця і закрыцця

2.3.Сцэнарый гісторычна-літаратурнага конкурсу “Ці было залатое стагоддзе ў гісторыі ВкЛ?”

2.4. Геральдычны конкурс “Помні род свой”

2.5. Брэйн-рынг па Вялікім княстве Літоўскім

2.6. Выкарыстанне батлейкі

2.7. Музычна-тэатральны ”Сярэднявечны фэст”

2.8. Дадаткі і літаратура

Раздзел III. Матэрыялы дзён гісторыі “Гісторыя з гумарам”

3.1. Як збіраць “перлы” вучнёўскай думкі

3.2. Карыкатура па гісторыі

3.3. Матэрыялы па старажытнай гісторыі Беларусі “Гісторыя з ўсмешкай”

Раздзел ІY. Рэкамендацыі па правядзенні творчых урокаў

4.1. Каляндарна-тэматычнае планаванне

4.2. Планы-канспекты творчых урокаў па гісторыі

Слова да настаўніка: аўтарскае тлумачэнне


Дадзены зборнік складзены па матэрыялах прадметных тыдняў па гісторыі Беларусі ў ліцэі № 2 г.Мінска, якія прайшлі з вялікім поспехам у 2003-2006 гадах. Асобныя матэрыялы былі апублікаваны ў часопісах “Гісторыя: Праблемы выкладання” і “Беларускі гістарычны часопіс”. У гэтай брашуры прадстаўлены ўпарадкаваныя і сістэматызаваныя метадычныя распрацоўкі для выкарыстання іх настаўнікамі гісторыі.

У чым галоўная мэта прапанаваных матэрыялаў? Яна заключаецца ў напаўненні новым сэнсам выхаваўчай работы ў школе. Праблема пераадолення фармалізацыі ведаў і пераўтварэння іх у жыццёвыя практыкі вучняў і педагогаў востра стаіць перад сучаснай школай і непасрэдна датычыцца выхавання. У сучаснай школе нельга “навучыць” нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, а таксама талерантнасці і цярпімасці, бо яны, як і веды, будуць толькі фармальнымі. Што зрабіць, каб яны сталі жыццёвым крэда сучаснага маладога чалавека, каб пачуццё нацыянальнага гонару і годнасці спалучалася з павагай да іншых народаў і культур у нашым мультыкультурным свеце? На думку аўтара, трэба зрабіць так, каб яны сталі ўласнымі жыццёвымі сэнсамі і практыкамі як навучэнцаў, так і педагогаў. Гэта магчыма толькі ў сітуацыі “пражывання”, калі пачуцці-веды робяцца неад’емнай часткай асабістага вопыту.

Сцэнарыі прадметных тыдняў і планы-канспекты творчых урокаў па гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да канца ХYIII стагоддзя будуць карыснымі для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на ўроках і пазакласнай работы.

Дадзены зборнік складаецца з чатырох раздзелаў, тры з іх прысвечаны прадметным тыдням “Ад Полацка пачаўся свет...”, “Дні культуры Вялікага княства Літоўскага”, “Гісторыя з усмешкай”.У чацвёртым можна знайсці рэкамендацыі па правядзенні творчых урокаў па ўсіх тэмах праграмы. Пасля кожнага раздзела змешчаны спіс выкарыстанай літаратуры.

^ Задачы правядзення тыдняў гісторыі Беларусі:

выхаванне пачуццяў нацыянальнай годнасці і патрыятызму, талерантнасці і павагі да іншых народаў і культур у вучняў і педагогаў;

актуалізацыя атрыманых ведаў і стымуляванне пазнавальнай актыўнасці па вывучэнні пытанняў развіцця мастацтва, літаратуры, філасофскай думкі, права і дзяржаўнасці сярэднявечнай Беларусі;

стварэнне спрыяльных ўмоваў для самарэалізацыі вучняў і педагогаў дзякуючы “сітуацыям пражывання”, непасрэднага ўдзелу ў агульнай справе;

распаўсюджанне вопыту ўдасканальвання выхаваўчай работы ў навучальнай установе, сумеснай праектнай дзейнасці выкладчыкаў і спецыялістаў выхаваўчай службы;

метадычнае забеспячэнне вывучэння прадметаў грамадска-гістарычнага профілю;

^ Этапы дзейнасці па арганізацыі прадметных тыдняў:

Назва этапу

Змест дзейнасці:

^ 1 этап (падрыхтоўчы):

распрацоўка канцэпцыі і плана правядзення тыдня, збор інфармацыі, размеркаванне працы, напісанне сцэнарыяў, падбор касцюмаў, рэпетыцыі, карэкцыя канцэпцыі, выкарыстаных сцэнарыяў і распрацоўка новых, падрыхтоўка да правядзення тыдня

^ 2 этап: (выканаўчы):

правядзенне прадметнага тыдня па гісторыі Беларусі згодна з планам (відэа, фота для стварэння архіву)

^ 3 этап (выніковы):

аналіз праведзенага мерапрыемства, сістэматызацыя напрацаваных матэрыялаў

Раздзел 1

Матэрыялы прадметнага тыдня па гісторыі Беларусі “Ад Полацка пачаўся свет...”

1.1. Рабочы план правядзення тыдня

1.2. Конкурс “Таямніцы Полацкай гісторыі”

1.3. Літаратурная гасцёўня “Ад старажытнай да сучаснай сталіцы: Полацк і Мінск”

1.4. Народная вечарына “Вясковыя танцы”

1.5. Літаратура

1.1.Рабочы план правядзення тыдня “Ад Полацка пачаўся свет...”

Дзень тыдня

Мерапрыемства

(выканаўчы этап)

Від дзейнасці

(падрыхтоўчы і выніковы этап)

Адказны

П

А

Н

Я

Д

З

Е

Л

А

К

- Урачыстае адкрыццё тыдня (абвестка мерапрыемстваў тыдня)

-напісанне сценарыя

-падбор касцюмаў;

-пастаноўка тэатралізаванай прэзентацыі;

-музычнае афармленне;


Настаўнікі гісторыі

Музычны кіраўнік

Педагог-арганізатар


А

Ў

Т

О

Р

А

К

Конкурс “Таямніцы Полацкай гісторыі”

- напісанне сценарыя

-падбор касцюмаў;

- стварэнне заданняў для вучняў;

-пастаноўка тэатралізаванай імпрэзы;

-музычнае афармленне

Настаўнікі гісторыі

Музычны кіраўнік

Педагог-арганізатар


С

Е

Р

А

Д

А

- Літаратурная гасцёўня: “Ад старажытнай да сучаснай сталіцы: Полацк і Мінск”.

- абвестка ўмоваў конкурсу;

- арганізацыя гасцёўні;


Настаўнікі гісторыі і беларускай літаратуры

Ч

А

Ц

В

Е

Р

- Рэканструкцыя народнай вечарыны “Вясковыя танцы”

- напісанне сценарыя, падбор рэпертуару;

- музычнае афармленне;

- дэкарацыі;

-падрыхтоўка ўдзельнікаў;

Настаўнікі гісторыі

Музычны кіраўнік

П

Я

Т

Н

І

Ц

А

- Падвядзенне вынікаў тыдня:

- Узнагароджванне пераможцаў конкурсу

- напісанне сценарыя;

-музычнае афармленне;

- дэкарацыі;

- падрыхтоўка ўдзельнікаў;

Настаўнікі гісторыі

Педагог-арганізатар

С

У

Б

О

Т

А

- Экскурсія ў Полацк

Арганізацыя экскурсіі ў Полацк

Настаўнікі гісторыі

Педагог-арганізатар

1.2. Матэрыялы для падрыхтоўкі пазакласнага мерапрыемства па гісторыі Беларусі - конкурсу на тэму:”Таямніцы Полацкай гісторыі...”


^ 1.2.1. Тлумачэнне для настаўніка

Мэта конкурсу:

пашырэнне ведаў вучняў аб дадзеным гістарычным перыядзе развіцця нашай краіны;

усведамленне яе месца сярод іншых народаў і культур;

вывучэнне культурных сувязей і іх узаемаўплываў;

выхаванне талерантнай асобы.

Конкурс праходзіць у некалькі этапаў і з’яўляецца, па сутнасці, спаборніцтвам камандаў інтэлектуалаў і барацьбу лепшых сцэнарыстаў, рэжысёраў, акцёраў.

Склад каманды-ўдзельніцы: 6 чалавек (для ўдзелу ў інтэлектуальных турах), яшчэ дваіх можна задзейнічаць у візітоўцы і ў інсцэніраваным конкурсе. Каманду ўзначальвае настаўнік-кіраўнік, які рыхтуе яе да конкурсу, але пад час яго правядзення можа вырашаць толькі арганізацыйныя пытанні, а ўсе рашэнні па гульні прымае каманда і яе капітан. Камандаў павінна быць некалькі (гэта ж спаборніцтва!) Каб было цікавей, запрасіце суседнюю школу.


^ Структура конкурсу

Ён складаецца з наступных этапаў-тураў:

Візітоўка. На працягу не больш 5 хвілін каманда (абавязкова трэба прыдумаць гучную прыгожую назву) прадстаўляецца на сцэне. Абавязкова павінна прагучаць назва каманды, мэта яе з’яўлення на конкурсе, дэвіз. Па сутнасці, гэта не проста прадстаўленне, а заява на перамогу і таму трэба выпрацаваць нейкую канцэпцыю свайго выступу. Павінна быць галоўная ідэя, якая аб’ядноўвае ў адзінае цэлае гістарычны матэрыял, яго сцэнічную падачу, музычнае і харэаграфічнае афармленне. Лепш за ўсё папрасіць дапамогі ў прафесіяналаў: звярнуцца да кіраўніка школьнага музычнага і тэатральна-харэаграфічнага гурткоў.

Думаецца, праца ў такіх кірунках вядзецца ў кожнай школе. Апошнім часам усё часцей пад час такіх конкурсаў-візітовак выкарыстоўваюцца касцюмы і мультымедыйныя сродкі (на экране ідзе суправаджэнне выступу каманды: тэкст, партрэты дзеячаў, архітэктурныя і іншыя помнікі)

Інтэлектуальны турнір. За 30 хвілін кожная каманда (усе атрымліваюць аднолькавы пакет заданняў у канверце) павінна выканаць іх і здаць журы. У пакеце некалькі заданняў: заданне “Выпраўце памылкі ў тэксце”, “Вызначце правільную храналагічную ці лагічную паслядоўнасць”, “Суаднясіце асобу і яе дзеянні, творы ці інш.” Пад час правядзення гэтага этапу таксама можна правесці такі турнір, як гістарычны марафон. Усе каманды накіроўваюць па адным сваім прадстаўніку на сцэну (па чарзе там павінны пабываць усе шэсць членаў каманды), каб адказаць на пытанні журы. Усім голасна задаецца аднолькавае пытанне, а адказвае кожны індывідуальна пісьмова і аддае адказ журы. Такім чынам, журы бачыць яшчэ падрыхтоўку і ўнёсак кожнага члена каманды. Пасля правядзення гэтага конкурсу, каманды пачынаюць рыхтавацца да конкурсу інсцэніраванага пытання, а журы правярае заданні інтэлектуальнага тура і абвяшчае балы.

^ Конкурс інсцэніраванага пытання. Па сутнасці, гэта хатняе заданне. Кожная каманда рыхтуе інсцэніраванае пытанне (часта выкарыстоўваюцца касцюмы, мультымедыйныя сродкі). На працягу трох хвілін на сцэне адбываецца прадстаўленне пытання і яго фармулёўка. Іншыя каманды павінны пісьмова адказаць на пытанне і падаць адказы ў журы. Пасля гэтага каманда, якая задавала пытанне, паказвае правільны адказ. Балы атрымліваюць каманды, якія правільна адказалі, а таксама ацэньваецца і само пытанне.

^ Падвядзенне вынікаў: Як і заўсёды, лепшай лічыцца каманда, якая набрала паводле вынікаў усіх конкурсаў найбольшую колькасць балаў. Можна яшчэ ўзнагародзіць і каманды, якія вызначыліся ў пэўных намінацыях. Далей прапануюцца непасрэдна матэрыялы па падрыхтоўцы да конкурсу па тэме “Таямніцы Полацкай гісторыі” камандаў ліцэя № 2. Думаецца, яны могуць быць карыснымі.

1.2.2. Матэрыялы для падрыхтоўкі да конкурсу візітовак. Сцэнарый візітоўкі каманды “Краіна Крывія”

Гучыць ціхая музыка. На сцэну выходзіць і садзіцца за стол вучань (В. Ластоўскі). Ён запальвае лямпу і пачынае нешта пісаць. У гэты час на другім канцы сцэны з’яўляецца дзяўчына-вядучая і, звяртаючыся да аўдыторыі, гаворыць:

- У 1910 годзе беларускі гісторык Вацлаў Ластоўскі выдае першую папулярную кнігу на беларускай мове “Кароткая гісторыя Беларусі”. Адбываецца гэта ва ўмовах панавання такіх думак.

^ Шум. Шырма раз’язджаецца. На сцэне чацвёра вучняў. Першы гаворыць:

- У школьным падручніку пачатку ХХ стагоддзя, выдадзеным у Расійскай імперыі, чытаем: “Белорусы младшая ветвь русского народа. Белорусы загнанные и понурые, малоспособные к культурному развитию, но хорошие землекопы. Белорусы письменности своей не создали”

^ Шум. Другі вучань гаворыць:

- Прыхільнікі польскай канцэпцыі сцвярджаюць: “У насельніцтва Беларусі няма самастойнай славянскай мовы. Яны размаўляюць на ўсходнім дыялекце польскай мовы і з’яўляюцца часткай вялікапольскага этнасу”.

^ Шум. Трэці вучань гаворыць:

- Але раздаюцца і ўсё мацней гучаць другія думкі: Беларуская мова – не “говор”, не “наречіе”, не дыялект, а самастойная славянская мова, а беларусы – не частка вялікапольскага ці вялікарускага этнасу, а самастойны народ, з багатай культурай, традыцыяй і гісторыяй.

^ Вацлаў Ластоўскі пачынае чытаць свае запісы:

- Гісторыя- гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё. І нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамента, каб будынак быў моцным...

- У даўнасці ж беларусы, засяляючыя цяпер большую частку Паўночна-Заходняга края Расіі назваліся крывічамі...

- Крывічы сяліліся і на балотах (дрыгве) і ў лясох (дрэвах), і на горках, дзе яны былі, ... згэтуль па месцу рассялення свайго крывічы, якія займалі дрыгвістае Палессе, названы былі дрыгавічамі, каторыя жылі ў лясох драўлянамі, смаленцы, палачане і наўгародцы атрымалі назовы ад галоўных гарадоў сваіх...”

^ На сцэну выходзяць астатнія члены каманды (хлопец і дзяўчына). Дзяўчына як бы працягвае словы Ластоўскага:

- І таму мы, аддаючы даніну памяці гэтай канцэпцыі, вырашылі назваць сваю каманду “Краінай “Крывіяй”, маючы на ўвазе, як і Ластоўскі, усю Беларусь.

^ Хлопец працягвае:

- А прысвячаем сваю сённяшнюю гульню славутаму гораду Полацку, цэнтру зямлі крывіцкай.

Дзяўчына-вядучая: У якасці нашага маніфесту мы заяўляем наступныя радкі Ніла Гілевіча (па чарзе чытаюць верш):

1 слупок:

Нас могуць

Зневажаць і абражаць

Нас могуць

Не любіць і ненавідзець

Але мы мусім

Цвёрда помніць-знаць:

У нас ёсць Нёман,

І Дзвіна,

І Прыпяць.

2 слупок:

Нас могуць

Чорным брудам паліваць

Культываваць бяспамяцтва,

Бяспраўе,

Але мы мусім

Цвёрда помніць-знаць:

У нас ёсць Полацк,

Тураў,

І Заслаўе.

3 слупок:

Нас могуць біць -

Аж да крывавых слёз

Каб лёкаяў зрабіць

З ахвяраў здзеку,

Але мы мусім

Адстаяць свой лёс,

Каб ён для нас

Шчаслівы быў

Давеку.


1.2.3. Матэрыялы для падрыхтоўкі каманды да інтэлектуальнага тура:

Кіраўніку каманды неабходна даць кожнаму члену каманды заданне для індывідуальнай падрыхтоўкі па пэўным раздзеле. Напрыклад, адзін вучань рыхтуе падзеі па палітычнай і ваеннай гісторыі, другі – па сацыяльна-эканамічных сувязях, а трэці – па развіцці культуры (асабліва звяртаючы ўвагу на архітэктурныя помнікі). Астатнія засяроджваюцца на асобах, вывучаюць іх біяграфію і творы. Пры падрыхтоўцы можна выкарыстаць рэкамендаваную літаратуру па прадметным тыдні. Калі каманда падрыхтуецца, можна праверыць веды яе членаў з дапамогай тэстаў. Заданні для конкурсу можна падрыхтаваць самастойна, асабліва рэкамендую звярнуць увагу на кнігі У. Арлова, прысвечаныя Полацку. Гэта і “Таямніцы Полацкай гісторыі” і “Ад Полацка пачаўся свет”. Яны з’яўляюцца сапраўднай скарбніцай ідэй для настаўніка, якія былі выкарыстаны і пры падрыхтоўцы наступных заданняў.


^ Заданні інтэлектуальнага конкурсу:

I “Выпраўце памылкі ў тэксце”

II “Вызначце правільную храналагічную ці лагічную паслядоўнасць”

III “Пазнайце асобу і яе дзеянні, творы ці інш.”

IV “Тэст па гісторыі старажытнага Полацка”

V “Рашыце гістарычную задачу”


^ I Выпраўце памылкі ў тэксце:

Палітычная гісторыя Полаччыны да ХYШ стагоддзя

Полацк – летапісны Полотеск, Полотьск, Полтеск – самы старажытны горад Беларусі і адзін з найстаражытнейшых гарадоў усіх славян. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 862 годзе ў “Аповесці мінулых гадоў” (Лаўрэнцьеўскі і Радзівілаўскі летапісы). Першым гістарычна вядомым полацкім князем з’яўляецца Рагвалод, забіты ў час паходу на Полацк пскоўскім князем Уладзімірам Святаслававічам недзе каля 980 года. Яго дачка Рагнеда стала жонкай Уладзіміра Святаслававіча і нарадзіла яму чатырох сыноў Ізяслава, Яраслава, Мсціслава, Барыса, з якіх Ізяслаў аднавіў дынастыю Рагвалодавічаў. Найбольшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры Усеславе Брачыслававічы, які паспяхова адстойваў незалежнасць крывіцкай дзяржавы ад Кіева і нават сам пабываў на кіеўскім прастоле ў 1066 годзе.

У канцы ХII стагоддзя ў Полацку ўладарыў князь Валодша (Уладзімір). У той самы час ў вусці Дзвіны высадзіліся нямецкія рыцары, святары і купцы. У 1204 годзе яны заснавалі горад Рыгу, умацаваўшы яе моцнымі мурамі. Пачалося шматгадовае супрацьстаянне крыжацкай дзяржавы і ўсходнеславянскіх княстваў. У 1307 годдзе Полаччына мірным шляхам і на ўмовах поўнага падпарадкавання стала часткай Вялікага княства Літоўскага, у складзе якога горад яшчэ ў 1390 годзе атрымаў Магдэбургскае права, а ў 1504 годзе ўвайшоў у Віцебскае ваяводства. У Лівонскую вайну горад быў заняты войскамі маскоўскага цара Івана ІІІ і вызвалены войскам вялікага князя літоўскага і польскага караля Стэфана Баторыя, які там памёр і быў пахаваны. У ХYШ стагоддзі Полацк пабываў у якасці цэнтра: Полацкай правінцыі, Полацкай губерніі, Полацкага намесніцтва, Полацкай акругі і Полацкага павета.

^ Ключы да памылак

(Памылкі выдзяляюцца шрыфтам, у дужках даецца правільны адказ).

Полацк – летапісны Полотеск, Полотьск, Полтеск – самы старажытны горад Беларусі і адзін з найстаражытнейшых гарадоў усіх славян. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 862 годзе ў “Аповесці мінулых гадоў” (Лаўрэнцьеўскі і Радзівілаўскі (Іпацьеўскі) летапісы). Першым гістарычна вядомым полацкім князем з’яўляецца Рагвалод, забіты ў час паходу на Полацк пскоўскім (наўгародскім) князем Уладзімірам Святаслававічам недзе каля 980 года. Яго дачка Рагнеда стала жонкай Уладзіміра Святаслававіча і нарадзіла яму чатырох сыноў Ізяслава, Яраслава, Мсціслава, Барыса (Усевалада), з якіх Ізяслаў аднавіў дынастыю Рагвалодавічаў. Найбольшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры Усеславе Брачыслававічы, які паспяхова адстойваў незалежнасць крывіцкай дзяржавы ад Кіева і нават сам пабываў на кіеўскім прастоле ў 1066 (1068) годзе.

У канцы ХII стагоддзя ў Полацку ўладарыў князь Валодша (Уладзімір). У той самы час ў вусці Дзвіны высадзіліся нямецкія рыцары, святары і купцы. У 1204 (1201) годзе яны заснавалі горад Рыгу, умацаваўшы яе моцнымі мурамі. Пачалося шматгадовае супрацьстаянне крыжацкай дзяржавы і ўсходнеславянскіх княстваў. У 1307 годдзе Полаччына мірным шляхам і на ўмовах поўнага падпарадкавання (захавання самакіравання) стала часткай Вялікага княства Літоўскага, у складзе якога горад яшчэ ў 1390 (1498) годзе атрымаў Магдэбургскае права, а ў 1504 годзе ўвайшоў у Віцебскае (Полацкае) ваяводства. У Лівонскую вайну горад быў заняты войскамі маскоўскага цара Івана ІІІ (Івана IY) і вызвалены войскам вялікага князя літоўскага і польскага караля Стэфана Баторыя, які там памёр і быў пахаваны (памёр і пахаваны ў Гародні). У ХYШ стагоддзі Полацк пабываў у якасці цэнтраў: Полацкай правінцыі, Полацкай губерніі, Полацкага намесніцтва і Полацкай акругі ( у ХYШ стагоддзі не існавала) і Полацкага павета.

^ За кожную знойдзеную 1 бал і правільна выпраўленую памылку 1 бал.

Максімальны бал 22.


^ II Вызначце правільную храналагічную ці лагічную паслядоўнасць

Культура Полаччыны

А. Акадэмія езуіцкая , піярскае вучылішча, езуіцкі калегіум, кадэцкі корпус.

^ Правільны адказ: 2: акадэмія езуіцкая; 3: піярскае вучылішча, 1: езуіцкі калегіум; 4: кадэцкі корпус.

У Полацку ў 1580 годзе была створаны езуіцкі калегіум, які ў 1812 годзе быў пераўтвораны ў езуіцкую акадэмію, праіснаваўшую да 1820 года. У 1830 ў будынках былой акадэміі размясцілася піярскае вучылішча, а з 1835 па 1918 год размясціўся полацкі кадэцкі корпус.

Б. Францыск Скарына, Якаў Палачанін, Ян Баршчэўскі, Сімяон Полацкі.

^ Правільны адказ: Якаў Палачанін вызначыўся ў Неўскай бітве ў 1240 годзе. Францыск Скарына нарадзіўся недзе каля 1490 г. Сімяён Полацкі (сапраўднае прозвішча Пятроўскі–Сітніяновіч) нарадзіўся ў 1629 годзе. Ян Баршчэўскі нарадзіўся ў 1794 годзе.

За кожную правільна вызначаную паслядоўнасць даецца па 8 балаў, па 2 за кожную правільную пару.

^ Максімальны бал за выкананае заданне 16.


III Суаднясіце асобу і яе дзеянні, творы ці інш.:

Партрэт дзеяча полацкай гісторыі

Партрэт № 1

У Полацку яго іменем была названа гімназія, бо гэты чалавек гераічна загінуў, абараняючы горад. Змест дэпешы ў Парыж, якая паведамляла аб ягонай смерці, быў такі: “Адзін з найлепшых афіцэраў расійскай лёгкай кавалерыі забіты пад Дрысаю”.

Партрэт № 2

У аповесці “Лабірынты” гэтага знакамітага беларускага гісторыка і пісьменніка герой знаходзіць у падземных хадах пад Полацкам Сафійскую бібліятэку. Увогуле, Полаччына, на думку знакамітага гісторыка, не проста калыска дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Полацк ён называў цэнтрам зямлі крывіцкай, а Краінай Крывіяй – усю Беларусь. Ён з’яўляецца аўтарам крывіцкай канцэпцыі этнагенеза беларусаў.

Партрэт № 3

Гэты знакаміты аўтар партрэтаў і нацюрмортаў непадалёку ад Полацка, у вёсцы Захарнічы, пабудаваў па ўласнаму праекту сядзібу ды пасадзіў сад. Там ён жыў са сваёй жонкай, якая стала ягонай музай. А вінаград, персікі і дыні, што намаляваны на яго нацюрмортах былі з уласнай аранжэрэі.

Партрэт № 4

Гэтаму чалавеку давялося адбудоўваць той будынак, што быў разбураны пад час Паўночнай вайны. Яго запрасіў для аднаўлення старажытнай беларускай святыні полацкі уніяцкі біскуп Фларыян Грабніцкі. У выніку дзеянняў гэтага архітэктара Полацкі Сафійскі сабор набыў добра знаёмае нам аблічча і стаў помнікам архітэктуры так званага віленскага барока.

^ За кожны правільна названы партрэт даецца 5 балаў.

Правільныя адказы:

Партрэт № 1: Я.Кульнёў. Партрэт № 2: В.Ластоўскі. Партрэт № 3: І. Хруцкі. Партрэт № 4: Я.Глаўбіц.


^ IV Тэст па гісторыі старажытнага Полацка:

1. Вызначце адпаведнасць

1) агіяграфія

а) Эймунд

2) летапіс

б) Ефрасіння Полацкая

3) сага

в) Нестар

4) хроніка

г) Георгій Амартол


^ 2. Вызначце адпаведнасць

1) 1129

а) Ноўгарад

І. з’езд князёў

2) 1097

б) Кіеў

ІІ. высылка князёў

3) 1068

в) Канстантынопаль

ІІІ. Ваенны паход

4) 1021

г) Любеч

ІY. Сядзенне у порубе


^ 3. Назавіце імёны сыноў, з якімі знаходзіўся ў кіеўскім порубе Усяслаў Чарадзей у 1068 годзе:

а) Расціслаў і Рагвалод’

б) Святаслаў і Давыд

в) Глеб і Давыд

г) Раман і Глеб


^ 4. Полацкія князі, якія былі высланы ў Візантыю ў 1129 годдзе:

а) Ізяслаў, Яраслаў, Мсціслаў, Усевалад

б) Расціслаў, Святаслаў, Васіль, Іван, Давыд

в) Ізяслаў, Брачыслаў, Усяслаў

г) Рагвалод, Расціслаў, Святалаў, Давыд, Глеб, Раман


^ 5. Яшчэ падлеткам разам з бацькам і братам ён сядзеў у порубе, потым стаў заснавальнікам дынастыі, а жыццё скончыў таксама ў порубе:

а) Святаполк Акаянны

б) Усяслаў Брачыслававіч

в) Глеб Усяслававіч;

г) Давыд Усяслававіч;


^ 6. Мінск упершыню ўспамiнаецца ў сувязi:

а) паходам кiеўскiх князеў на полацкае княства

б) паходам полацкiх князеў на кiеўскае княства

в) гандлевым пагадненнем

г) удзел мінчукоў у паходзе на Канстантынопаль;


^ 7. Назавіце з прапанаваных асоб дзядзьку і пляменніка, якія то ваявалі паміж сабой, то мірыліся:

а) Уладзімір Святаслававіч і Ізяслаў Уладзіміравіч

б) Усяслаў Брачыславаіч і Уладзімр Манамах

в) Яраслаў Мудры і Брачыслаў Ізяслававіч


^ 8. У паданнях распавядаецца аб замураванні волата ў цямніцу, адкуль яго вызваліў народ. Якія рэальныя падзеі адлюстраваны ў гэтым:

а) у Кіеве 1068 г.

б) у Полацку 988 г.

в) у Тураве 1054 г.

г) у Менску 1019 г.

д) у Смаленску 1054 г.


^ 9. У сяр ХІ ст. у Полацку пабудаваны:

а) Спаса-Ефрасіньеўская царква

в) Барысаглебская царква

б) Сафійскі сабор

г) Каложская царква


10. Сучасны беларускі мастак, які аднавіў у 1997 г. вобраз крыжа Ефрасінні Полацкай:

а) А.Марачкін

б) М.Кузьміч

в) М.Савіцкі


11. Пісьменасць у Полацкім княстве развівалася на аснове:

а) кірыліцы

б) глаголіцы

в) лацінкі

г) рунічнага пісьма


12. Першыя святыя сярод усходніх славян:

а) Барыс і Глеб

б) Кірыл і Мефодзій

в) Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі;


^ 13. Што аб’ядноўвае гэтыя назвы, імёны, даты:

а) Іаан; какошнікі, фрэскі

б) Барысавы і Рагвалодавы камяні

в) Гарыслава, Анастасія

г) “Сага аб хрышчэнні”, Торвальд Вандроўнік

д) дырхемы, дынарыі, міліарысіі

е) Ізяслаў, Мсціслаў, Яраслаў, Усевалад


^ 14) Працягніце прозвішчы, якія атрымалі гэтыя людзі:

а) Святаполк ...

б) Усяслаў ...

в) Уладзімір ...

г) Яраслаў ...

д) Торвальд ...


^ Ключы да заданняў тэста:

1) Адпаведнасць 1б, 2в, 3а.

2) Адпаведнасць: 1вІІ, 2гІ, 3бIY, 4аІІІ

3) Правільны варыянт адказу: в

4) Правільны варыянт адказу: б

5) Правільны варыянт адказу: в

6) Правільны варыянт адказу: а

7) Правільны варыянт адказу: в

8) Правільны варыянт адказу: а

9) Правільны варыянт адказу: б

10) Правільны варыянт адказу: б

11) Правільны варыянт адказу: а

12) Правільны варыянт адказу: а

13) Гэтыя назвы, імёны, даты аб’ядноўвае: а) Спаса-Ефрасіннеўская царква; б) помнікі эпіграфікі; в) імёны Рагнеды; г) распаўсюджанне хрысціянства на Полаччыне да хрышчэння Русі ў 988; д) манеты(арабскія, еўрапейскія, візантыйскія) з полацкіх скарбаў; е) сыны Рагнеды;

14) Прозвішчы, якія атрымалі гэтыя асобы: а) Святаполк Акаянны; б) Усяслаў Чарадзей; в) Уладзімір Чырвонае Сонейка; г) Яраслаў Мудры.


^ V Рашыце гістарычную задачу:

Умовы: У маі 1791 года ў левабярэжнай частцы Полацка гарэла ілюмінацыя, за агнямі якой вельмі насцярожана сачылі з правага берага Дзвіны.

Пытанні:

Чаму Полацк быў падзелены на дзве часткі? Каму яны належалі.

Што святкавалі ў маі 1791 года ў левабярэжнай частцы Полацка?

Хто і чаму пазіраў на святочную ілюмінацыю падазрона і насцярожана?

Адказы:

1. У 1772 годзе Расія, Аўстрыя і Прусія падпісалі Пецярбургскую канвенцыю аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па умовах якой у склад Расійскай імперыі ўвайшла Усходняя Беларусь з той часткай Полацкага ваяводства, што ляжала па правы бок Дзвіны. “Рака больш чым на дваццаць гадоў падзяліла Полацк паміж дзвума дзяржавамі.За Дзвіною – іншая краіна.” – піша У.Арлоў (1 У.Арлоў. Ад Полацка пачаўся свет.Мінск, 2005. С. 79

2. Святочнай ілюмінацыяй адзначалі прыняцце Канстытуцыі 3 мая, якая была накіравана на правядзенне прагрэсіўных рэформаў для захавання Рэчы Паспалітай як дзяржавы.

3. Падазрона і насцярожана за святочнай ілюмінацыяй назіралі чыноўнікі расійскай адміністрацыі і вайскоўцы. “Тут канстытуцыю бачылі толькі ў страшных снах”- рэзюміруе У.Арлоў (У.Арлоў. Ад Полацка пачаўся свет.Мінск, 2005. С.81)

1.2.4. Матэрыялы для падрыхтоўкі да конкурсу інсцэніраванага пытання

Д

З

Е

Я

Ч

Рэквізіт

Што адбываецца на сцэне

Фармулёўка пытання

Р

А

Г

В

А

Л

О

Д

Меч, гарлач, хусцінка з зямлёй, хлеб,

чорная скрынка, касцюм Х ст.

На стол пад словы задаючага пытанне выносяцца: вада ў гарлачыку, зямля ў хусцінцы, меч, а потым чорная скрынка.

На думку доктара гістарычных навук П.Чыгрынава ў час да прыняцця хрысціянства і ўзнікнення клятвы крыжацалавання, полацкія князі пад час цырымоніі урачыстай інаўгурацыі кляліся: вадой, зямлёй, зброяй і гэтым. Так, магчыма, кляўся і князь Рагвалод. Назавіце недастаючы элемент клятвы князя, ён знаходзіцца ў чорнай скрынцы.

Адказ: Князь кляўся вадой, зямлёй, зброяй і хлебам. У скрынцы хлеб.

У

С

Я

С

Л

А

Ў


Ч

А

Р

А

Д

З

Е

Й

Званочкі

Тры дзяўчыны стаяць на сцэне і ўсміхаюцца, выходзіць хлопец з мячом і забірае у адной званочкі і перадае другой


Словы задаючага пытанне: ў тыя далёкія часы было на Русі тры мудрыя дзевы, слава аб іх грымела на ўсе землі рускія. Але тут прыйшоў да адной з іх госць няпрошаны з мячом, адабраў голас яе звонкі і падараваў другой дзеве. Аб якіх мудрых дзевах ідзе размова і хто гэты няпрошаны госць?

Адказ: Князь полацкі Усеслаў Чарадзей у час пахода на Ноўгарад зняў званы з Наўгародскай Сафіі і прывёз іх у Полацк.

Е

Ў

Ф

Р

А

С

І

Н

Н

Я

Стол,

два стула

За сталом сядзяць два хлопцы і нешта разглядаюць на стале, перакладаючы паперы, адзін аднаго будуць называць па імені па бацьку.

^ Задаючы пытанне гаворыць: недзе ў канцы ХХ стагоддзя ў нетрах інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі паміж дзвума навукоўцамі адбываецца наступная размова.

Першы: Ведаеце, паважаны калега., вывучаючы ХІІ ст. на Полаччыне, я зрабіў вялікае адкрыццё. Мне здаецца, што ў гэты час там наступіў сапраўдны матрыярхат.

^ Другі: На якой жа падставе, паважаны калега, вы робіце такія сенсацыйныя вывады?

Першы: А вось паглядзіце, ні ў які другі перыяд гісторыі Полаччыны мы не сустрэнем столькі жаночых пячатак за кароткі час: тут і пячатка княгіні Сафіі і дачкі яе Еўфрасінні Полацкай...

^ Другі: Сапраўды. Што ж з мужчынамі здарылася, куды яны падзеліся? Вось напішыце аб гэтым дысертацыю.

Пытанне: чым можна патлумачыць павялічэнне ролі жанчын княжаскага роду ў ХІІ ст. і што здарылася з мужчынамі?

Адказ: з’яўленне большай колькасці “жаночых” княжаскіх пячатак тлумачыцца павялічэннем ролі жанчын у час т.зв. візантыйскага выгнання полацкіх князёў.

Я

К

А

Ў


П

А

Л

А

Ч

А

Н

І

Н

меч

Адзін вучань з мячом і вучань, задаючы пытанне, стаяць на сцэне

^ Задаючы пытанне: Як вядома, каталіцкая царква стварыла дактрыну “дзвух мячоў”: фізічнага, які знішчае ўсіх ворагаў як зброя, і духоўнага, які разіць ворагаў як слова божае, для абаснавання крыжацкіх паходаў. Прапануйце, якую дактрыну сфармулявалі ўсходнія славяне ў адказ, успомніўшы словы аднаго знакамітага дзеяча і падзею падчас якой яны былі сказаны, а так сама нашага славутага земляка, удзельніка гэтай падзеі.

Адказ: Словы Аляксандра Неўскага: “Хто да нас з мячом прыйдзе, ад мяча і загіне” пад час бітвы з нямецкімі рыцарамі на Няве, дзе вызначыўся і наш зямляк Якаў Палачанін.

Ф

Р

А

Н

Ц

Ы

С

К


С
К
А
Р
Ы
Н
А



Дзве кнігі, свечка, бярозавыя пруты, гаршчок, стол

Адзін чалавек задае пытанне, другі клапатліва расклаўшы рэквізіт на стале чакае настаўніка з астатнімі хлопцамі на падлозе

^ Задаючы пытанне: Вы бачыце школу часоў Францыска Скарыны: вось стол настаўніка, кнігі, вядома ж рукапісныя яшчэ, тут і вельмі моцны педагагічны сродак тых часоў – бярозавыя розгі. А вось гаршчок, які прыносіў у школку вучань. У ім залітая мёдам прасяная каша, а зверху ў мёд паложаны манеты. Усе, і настаўнік і вучні з нецярпеннем чакалі, калі можна будзе з’есці кашу.

Наша пытанне: Адкажыце, якую важную падзею ў тагачасным навучальным працэсе святкавалі такім чынам і кім пасля яе рабіліся вучні і настаўнік?

Адказ: такім чынам, у школцы часоў Скарыны, на думку Анатоля Клышкі (^ Клышка А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга. Мінск, 1995), святкавалі заканчэнне вывучэння адной царкоўнай кнігі і пераход да другой, а з’еўшыя кашу станавіліся – аднакашнікамі.


Па гэтай схеме можна прыдумаць інсцэніраваныя пытанні на любыя тэмы.

^ 1.3. Рэкамендацыі па правядзенні літаратурнай гасцёўні

“Ад старажытнай да сучаснай сталіцы: Полацк і Мінск”.

Мэты правядзення літаратурнай гасцёўні: стымуляванне пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, прапаганда твораў беларускай літаратуры і паэзіі, дэманстрацыя ведаў вучняў па гісторыі Беларусі.

^ Арганізацыя гасцёўні: кабінет літаратуры ці гісторыі афармляецца як гасцёўня ці кафэ. Замест парт - столікі для гарбаты і печыва. Ствараецца ўтульная, нават хатняя атмасфера. Сходзяцца госці: запрошаныя настаўнікі і ўдзельнікі конкурсу з вучняў, якія адгукнуліся на абвестку. Змест абвесткі, якая вывешваецца за месяц да правядзення гасцёўні, прыкладна наступны: усе жадаючыя могуць прыняць удзел у конкурсе на лепшае выкананне свайго любімага празаічнага ці вершаванага твора аб Полацку ці Мінску. Асабліва вітаюцца тыя ўдзельнікі, якія прапануюць на суд журы і публікі ўласныя творы. Трэба стварыць журы з настаўнікаў літаратуры і гісторыі, а яшчэ лепш запрасіць кагосьці з літаратараў. Мэтазгодна скласці праграму, у адпаведнасці з якой і павінны адбывацца выступы ўдзельнікаў. Над праграмай трэба добра папрацаваць настаўнікам літаратуры і гісторыі, каб размясціць выступы вучняў у пэўнай паслядоўнасці, звязанасці тэмай ці нейкай ідэяй. У памяшканні неабходна павесіць гербы Полацка і Мінска, фота з выявамі гэтых гарадоў. Напачатку выступаў вучняў трэба стварыць сапраўдную атмасферу літаратурнага кафэ (не толькі выпіць гарбаты с пячэннем), але і трошкі пажартаваць. Праз пэўны час неабходна настроіцца на паэтычную хвалю.

^ Ход мерапрыемства:

Вядучы: Сёння мы будзем гаварыць аб нашай старажытнай і сучаснай сталіцах – аб Полацку і Мінску.

Вядучая: “Ад Полацка пачаўся свет”... – напісаў аднойчы наш выдатны паэт Рыгор Барадулін. Сапраўды, у гэтых радках няма ніякага перабольшвання. Як адзначае пісьменнік Уладзімір Арлоў: ”не знойдзецца ў краіне іншага горада, які даў бы Беларусі столькі выдатных гістарычных асобаў: дзяржаўных мужоў і асветнікаў, ваяроў і вучоных, дойлідаў і мастакоў..”

Вядучы: Полацку далёка за тысячу гадоў. Хоць і згадваюць яго упершыню летапісы пад 862 годам, але на самай справе “бацька гарадоў беларускіх” значна старэйшы.Аб гэтым нам гавораць вынікі археалагічных раскопаў.

Вядучая: Мінск – наша сённяшняя сталіца не намнога маладзейшы за Полацк і ўпершыню ўспамінаецца ў сувязі з трагічнымі падзеямі:

На Нямізе снапы сцелюць На таку жыццё кладзецца

Галавамі, Неспадзейна,

А малоцяць жа стальнымі І душу ад цела веюць

Іх цапамі. Безнадзейна.

Вядучы: Так гучыць рэха крававай бітвы з “Слова аб палку Ігаравым” у перакладзе Янкі Купалы. І, сапраўды, так пачаўшыся, гісторыя Мінска перавярнула яшчэ шмат крывавых старонак.

Вядучая: Самай разбуральнай і жахлівай стала для Мінска другая сусветная вайна. Пасля выгнання гітлераўцаў ад горада засталіся страшэнныя руіны, нават былі думкі аб пераносе сталіцы. Але Мінск узняўся, адбудаваўся, паўстаўшы нібыта, сапраўдны Фенікс з попелу.

^ Вядучы: І на пачатку дваццаць першага стагоддзя красуюць, адлюстроўваючыся ў водах Дзвіны і Свіслачы, старажытная і сучасная сталіцы.

Вядучая: І сёння мы зробім пераклічку мінулых стагоддзяў і старонак сучаснага жыцця нашых славутых гарадоў!

Вучні пачынаюць чытаць вершаваныя і празаічныя радкі, прысвечаныя Полацку і Мінску ў той паслядоўнасці, як гэта надрукавана ў праграме.

Пасля выступаў вучняў, журы выдаляецца для падвядзення вынікаў конкурсу. Вучні ўзнагароджваюцца па пэўных намінацыях, якія вылучыць журы. У якасці прызоў лепш за ўсё уручыць дыпломы і зборнікі вершаў беларускіх паэтаў.

^ 1.4. Сцэнарый правядзення “Вясковых танцаў”

Месца дзеяння:

Актавая зала

Дэкарацыі:

Элементы народнай традыцыйнай культуры беларусаў (рушнікі, верацяно, посцілкі, выцінанкі і інш.). Звычайна упрыгожваецца сцэна.

Пляцоўка перад сцэнай звычайна вызваляецца ад крэслаў, каб людзі маглі таньчыць і іграць у гульні.

Удзельнікі:

Вучні і настаўнікі

^ Музычнае афармленне:

Жывая музыка (баян, бубен, скрыпка), запісы традыцыйнай народнай музыкі, спеваў на кампакт дыске

^ Вядучыя мерапрыемства:

Выкладчык гісторыі.

Две пары (хлопчык-дзяўчынка) вучняў, загадзя навучаныя белару
еще рефераты
Еще работы по разное