Реферат: Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»



Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»


Навучанне беларускай мове як вучэбнаму прадмету мае на мэце сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); фарміраваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення.

Плануемыя вынікі навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаюцца вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».

У адпаведнасці са зместам і аб’ёмам лінгвістычных і маўленчых ведаў, уменняў і навыкаў кантролю і ацэнцы належаць:

- узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу;

- узровень сфарміраванасці вучэбна-моўных і нарматыўных (арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных) уменняў і навыкаў;

- узровень сфарміраванасці камунікатыўных уменняў і навыкаў.


1. Ацэнка вуснага адказу

Вуснае апытанне з’яўляецца адным з метадаў кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Вуснае звязнае выказванне паказвае ўзровень засваення вучнем агульных палажэнняў, правілаў, азначэнняў і ўменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы, а таксама ўменне школьнікаў ствараць звязнае, лагічна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму.

Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваецца наступнае:

1) ступень усвядомленасці вывучанага;

2) пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі;

3) паўната;

4) фактычная дакладнасць адказу;

5) лагічнасць і дакладнасць маўлення,

6) правільнасць маўлення.


^ Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу

Бал
Усвядомленасць
Пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі

Паўната

Фактычная дакладнасць

Лагічнасць і дакладнасць маўлення

Правільнасць маўлення

1
2
3

4

5

6

7

1

Узнаўляе матэрыял неўсвядомлена

Прыклады прывесці не можа

Фрагментарна ўзнаўляе нязначную частку матэрыялу

Пры ўзнаўленні матэрыялу робіць памылкі ў фармулёўках азначэнняў і правілаў, якія скажаюць іх сэнс

Выкладае хаатычна, бязладна

У маўленні вялікая колькасць памылак

2

Не можа абгрунтаваць свае меркаванні

Прыклады прывесці не можа

Узнаўляе нязначную частку матэрыялу

Пры ўзнаўленні матэрыялу робіць памылкі ў фармулёўках азначэнняў і правілаў

Выкладае непаслядоўна

Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх

3

Не можа доказна абгрунтаваць свае меркаванні

Адчувае цяжкасці ў прывядзенні прыкладаў

Узнаўляе матэрыял часткова

Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх

Выкладае непаслядоўна

Робіць нязначную колькасць маўленчых памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх

4

Паказвае разуменне асноўных палажэнняў, без глыбокага і доказнага іх абгрунтавання

Адчувае цяжкасці ў прывядзенні большай часткі прыкладаў

Узнаўляе матэрыял у няпоўным аб’ёме

Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх

Выкладае з парушэннямі паслядоўнасці

Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка

5

Паказвае разуменне асноўных палажэнняў, але недастаткова абгрунтоўвае свае меркаванні

Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка без абгрунтавання

Узнаўляе асноўныя палажэнні

Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, большую частку якіх не можа выправіць пры ўказанні на іх

Выкладае з пэўнай дакладнасцю, але з недахопамі ў паслядоўнасці

Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна або з дапамогай пытанняў настаўніка

6

Ведае і разумее большую частку матэрыялу

Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка

Узнаўляе большую частку матэрыялу

Пры выкладанні матэрыялу дае азначэнні і фармулюе правілы, але дапускае недакладнасці, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка

Выкладае ў асноўным у адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці

Дапускае асобныя маўленчыя памылкі

7

Ведае і разумее матэрыял, можа абгрунтаваць свае меркаванні

Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка

Узнаўляе матэрыял у цэлым

Выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляючы азначэнні і правілы, дапускае неістотныя памылкі зместавага характару, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка

Выкладае ў цэлым у адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці

Дапускае асобныя маўленчыя недахопы

8

Паказвае поўнае разуменне вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго выкладаць

Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі з падручніка і адзінкавымі, якія падабраны самастойна

Узнаўляе матэрыял поўнасцю

Выкладае тэарэтычны матэрыял з неістотнымі, самастойна выпраўленымі памылкамі зместавага характару, дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы

Выкладае з дастатковай лагічнасцю і дакладнасцю

Дапускае адзінкавыя маўленчыя недахопы

9

Паказвае высокую ступень усведамлення вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго выкладаць

Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі не толькі з падручніка, але і самастойна падабранымі

Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял

Правільна выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы

Выкладае ў адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці

Дапускае адзінкавыя і нязначныя маўленчыя недахопы

10

Выкладае свабодна, з высокай ступенню ўсведамлення і аргументаванасці; робіць самастойныя вывады і абагульненні

Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі не толькі з падручніка, але і самастойна падабранымі

Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял

Правільна выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы

Выкладае ў поўным аб’ёме ў адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці

Маўленчых недахопаў не дапускае

^ Ацэнка ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў

Сфарміраванасць вучэбна-моўных уменняў і навыкаў правяраецца з дапамогай практычных заданняў на аснове моўнай тэорыі.

^ Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў


Бал
^ Паказчыкі ацэнкі ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў
1
Распазнае прад’яўленыя ў гатовым выглядзе моўныя з’явы
2
^ Распазнае вывучаныя моўныя з’явы сярод іншых; неўсвядомлена выконвае самыя простыя заданні
3
Распазнае вывучаныя моўныя з’явы, паказвае іх асобныя прыметы; выконвае самыя простыя заданні
4

Распазнае вывучаныя моўныя з’явы па асобных прыметах; выконвае нескладаныя заданні на ўзор

5

Усвядомлена адрознівае вывучаныя моўныя з’явы на аснове сукупнасці іх прымет; выконвае заданні на ўзор

6

Усвядомлена адрознівае вывучаныя моўныя з’явы на аснове параўнання і супастаўлення з іншымі з’явамі; свабодна выконвае заданні на ўзор

7

Аналізуе і сістэматызуе моўны матэрыял; выконвае заданні па аналогіі

8

Свабодна аналізуе і сістэматызуе моўны матэрыял з улікам прычынна-выніковых сувязей паміж з’явамі; выконвае заданні аналітыка-сінтэтычнага характару

9

Выконвае дзеянні з моўным матэрыялам на аснове абагульнення і сістэматызацыі; выконвае заданні на трансфармацыю моўнага матэрыялу

10

Бездакорна выконвае дзеянні са складаным моўным матэрыялам, дэманструючы высокі ўзровень ведаў, уменняў, навыкаў



^ Ацэнка арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў

Для праверкі арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў выкарыстоўваецца дыктант (слоўнікавы, тэкставы) і тэставыя заданні. З іх дапамогай правяраецца:

па арфаграфіі:

уменне правільна пісаць словы на вывучаныя правілы;

па пунктуацыі:

уменне ставіць знакі прыпынку ў адпаведнасці з вывучанымі правіламі.

З мэтай праверкі арфаграфічнай пісьменнасці праводзяцца слоўнікавыя дыктанты. Аб’ём слоўнікавага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням «Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь».


^ Крытэрыі ацэнкі кантрольнага слоўнікавага дыктанта

Бал

Колькасць памылак

1

7 і больш памылак

2

6 памылак

3

5 памылак

4

4 памылкі

5

3 памылкі

6

2 памылкі

7

1 памылка або 3 выпраўленні на месцы арфаграмы

8

0 памылак або 1-2 выпраўленні на месцы арфаграмы

9

0 памылак, 1-2 выпраўленні не на месцы арфаграмы

10

0 памылак, без выпраўленняў



У кантрольных тэкставых дыктантах тэксты павінны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа і адпавядаць нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Аб’ём тэксту кантрольнага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням «Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь».

Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя, захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

Пры наяўнасці дадатковых моўных і маўленчых заданняў аб’ём дыктанта будзе адпавядаць першай лічбе ў табліцы для пэўнага класа.

Пры падліку колькасці слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя і службовыя часціны мовы, выклічнікі.

Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запісваюцца словы, незразумелыя вучням, а таксама тыя, з напісаннем якіх вучні яшчэ не знаёміліся.

Для кантрольнага дыктанта падбіраюцца тэксты, у якіх вывучаныя арфаграмы і пунктаграмы пададзены не менш чым 2-3 разы. Узровень насычанасці тэкстаў павінен быць прыкладна такім: V клас — не больш за 5 слоў; VI—VII класы — не больш за 7 слоў; VIII—IX класы — не больш за 10 слоў; Х—ХІ класы — не больш за 12 слоў.

У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькі на тыя арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы, якія замацоўваліся на папярэдніх уроках.

Кантрольныя дыктанты рэкамендуецца праводзіць пасля вывучэння найбольш значных тэм, найважнейшых і цяжкіх для засваення арфаграфічных правілаў, у канцы чвэрці і навучальнага года.

Ацэньваючы работы, неабходна зыходзіць з таго, што можна прад’яўляць патрабаванні толькі да тых ведаў, якія павінны быць засвоены вучнямі. Таму ў час праверкі пісьмовых работ усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя школьнікамі, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлічваюцца не ўсе.

Не ўлічваюцца пры ацэнцы і не выносяцца на палі наступныя памылкі:

— на правілы, не прадугледжаныя школьнай праграмай для пэўнага класа;

— на яшчэ не вывучаныя правілы;

— у слоўнікавых словах, праца над якімі яшчэ не праводзілася;

— апіскі, якія скажаюць графічны выгляд слова (пульба, мямля замест бульба, зямля);

— асобныя няправільныя напісанні, што з'явіліся ў вучняў пад уплывам графікі іншай мовы (і — и).

— незахаванне аўтарскіх знакаў прыпынку.

Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі.

Пры выстаўленні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкі, якія паўтараюцца (колькі б іх ні было), лічацца за адну.

Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная падобная памылка залічваецца як самастойная.

Калі ў адным слоўнікавым слове дапушчаны 2 і больш памылкі, то ўсе яны лічацца за адну.

Два выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм неабходна лічыць за адну памылку.

Пры наяўнасці ў рабоце 5–7 выпраўленняў не на месцы арфаграм (пунктаграм) адзнака зніжаецца на 1 бал. Пры наяўнасці больш за 7 выпраўленняў — на 2 балы.


^ Крытэрыі ацэнкі тэкставага дыктанта


Бал

Колькасць памылак

1

Больш, чым на 2 балы

2

10/0, 9/1, 9/0, 8/2, 8/1, 7/2, 6/4, 6/3, 5/5, 5/4, 4/6, 4/5, 3/7, 3/6, 2/8, 2/7, 1/9, 1/8, 0/10, 0/9

3

8/0, 7/1, 7/0, 6/2, 6/1, 6/0, 5/3, 5/2, 4/4, 4/3, 3/5,3/4, 2/6, 2/5, 1/7, 1/6, 0/8, 0/7

4

5/0, 5/1, 4/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6

5

4/0, 4/1, 3/2, 2/3, 1/4, 0/5

6

3/0, 3/1, 2/2, 1/3, 0/4

7

2/1, 2/0, 1/2, 1/1, 0/3, 0/2 або 4 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

8

1/0, 0/1 або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

9

1 нягрубая арфаграфічная памылка, або 1 нягрубая пунктуацыйная памылка, або 1 – 2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

10

0/0, дапускаецца 1 – 2 выпраўленні не на месцы арфаграм (пунктаграм)



Пералік нягрубых, аднатыпных і іншых памылак прыведзены ў дадатку.

У комплекснай кантрольнай рабоце, якая складаецца з дыктанта і дадатковых заданняў (фанетычных, лексічных, граматычных і інш.), выстаўляюцца дзве адзнакі — за кожны від працы. Абедзве адзнакі выстаўляюцца па беларускай мове ў адну графу журнала: 8/7, 5/4, 3/3.


^ Крытэрыі ацэнкі дадатковага задання


Бал

Ступень выканання заданняў

1 – 2

Выканана менш за 1/4 заданняў

3 – 4

Выканана не менш за 1/4 заданняў

5 – 6

Выканана не менш за 1/2 заданняў (з улікам пэўных недахопаў у афармленні і фармулёўках)

7 – 8

Выканана не менш за 3/4 заданняў (з улікам пэўных недахопаў у афармленні і фармулёўках)

9

Выкананы ўсе заданні, пры гэтым дапускаюцца нязначныя недахопы ў фармулёўках або афармленні работы

10

Выкананы ўсе заданні


Арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя пры выкананні дадатковых заданняў, уключаюцца ў лік памылак дыктанта.

Калі праводзіцца кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі, аб’ём тэксту дыктанта памяншаецца на 20 слоў.

Калі дадатковае заданне мае творчы характар, то яно ацэньваецца ў адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі творчых работ.


^ Ацэнка камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў

На гэтым узроўні ацэньваюцца ўменні правільна і паслядоўна выкладаць думкі ў адпаведнасці з тэмай і задумай, узровень маўленчай падрыхтоўкі вучняў, г. зн. уменні карыстацца моўнымі сродкамі ў адпаведнасці са стылем і жанрам, тэмай і задачамі выказвання. Для ацэнкі камунікатыўных уменняў і навыкаў выкарыстоўваюцца розныя віды творчых работ, у першую чаргу пераказы, пераклады і сачыненні.

У якасці навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сціслыя, выбарачныя пераказы, пераказы з дадатковымі заданнямі. У якасці кантрольных — падрабязныя пераказы.

Аб’ём тэксту кантрольнага пераказу павінен адпавядаць патрабаванням «Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь».

У І паўгоддзі ў V класе ў агульнаадукацыйных установах з рускай і іншымі мовамі навучання праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца па нормах для IV класа.

Пераказы, пераклады і сачыненні ацэньваюцца дзвюма адзнакамі: першай ацэньваецца змест і маўленчае афармленне, другой — арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі:

З—М

І—V—Г


Змест ацэньваецца па наступных крытэрыях:

- адпаведнасці работы тэме і асноўнай думцы;

- паўнаты і глыбіні раскрыцця тэмы;

- правільнасці выкладу фактычнага матэрыялу;

- звязнасці, лагічнасці, паслядоўнасці выкладу.

Пры ацэнцы маўленчага афармлення творчых работ улічваецца:

- разнастайнасць слоўніка і граматычнага ладу маўлення вучняў;

- стылявое адзінства і выразнасць маўлення, наяўнасць/адсутнасць маўленчых недахопаў.

Пісьменнасць ацэньваецца паводле колькасці дапушчаных арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак.

Наяўнасць арыгінальнай задумы і яе добрая рэалізацыя дазваляюць павысіць першую адзнаку за сачыненне на 1 бал.


^ Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў


Бал

Змест

Маўленчае афармленне

Пісьменнасць

1

1. Работа не адпавядае тэме або тэма не раскрыта.

2. Парушаны сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі.

3. Дапускаецца больш за 8 недахопаў у змесце.

1. Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі.

2. Дапускаецца больш за 8 маўленчых недахопаў: парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

Больш чым на 2 балы

2

1. Работа не адпавядае тэме.

2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі часта парушаюцца.

3. Дапускаецца не больш за 8 недахопаў у змесце.

1. Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый.

2. Дапускаецца не больш за 8 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

Ад 7/2 да 10/1

і 10 граматычных памылак

3

1. Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку.

2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў некаторых выпадках парушаюцца.

3. Дапускаецца не больш за 7 недахопаў у змесце.

1. Работа вызначаецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый.

2. Дапускаецца не больш за 7 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/8, 1/7, 2/6, 3/5, 4/4, 5/3, 6/2, 7/1 і 7

граматычных памылак

4

1. Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў адзінкавых выпадках парушаюцца.

3. Дапускаецца не больш за 6 недахопаў у змесце.

1. Работа вызначаецца пэўнай беднасцю слоўнікавага запасу і аднатыпнасцю сінтаксічных канструкцый.

2. Дапускаецца не больш за 6 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/7, 1/6, 2/5, 3/4, 4/3, 5/2, 6/0, 6/1

і 6 граматычных памылак

5

1. Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2. Вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў цэлым захоўваюцца.

3. Дапускаецца не больш за 5 недахопаў у змесце.

1. У рабоце ёсць адзінкавыя выпадкі выкарыстання выяўленчых сродкаў мовы.

2. Дапускаецца не больш за 5 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/6, 1/5, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1 і 5 граматычных памылак

6

1. Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Дапускаюцца не больш за 4 недахопы ў змесце.

1. Работа ў цэлым вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю.

2. Дапускаецца не больш за 4 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу і стылявога адзінства.

0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1

і 4 граматычныя памылкі

7

1. Работа раскрывае тэму і асноўную думку.

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Дапускаецца не больш за 3 недахопы ў змесце.

1. Работа вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю.

2. Дапускаецца не больш за 3 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.

0/4, 1/3, 2/1, 2/2, 3/0, 3/1

і 3 граматычныя памылкі

8

1. Работа раскрывае тэму і асноўную думку.

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Дапускаецца не больш за 2 недахопы ў змесце.

1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка, разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, агульнай лагічнасцю, выразнасцю, стыль работы ў цэлым характарызуецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў.

2. Дапускаецца не больш за 2 маўленчыя недахопы — парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.

2/0, 1/1, 1/2, 0/2, 0/3

і 2 граматычныя памылкі або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

9

1. Работа цалкам раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства).

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Дапускаецца не больш за 1 недахоп у змесце.

1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, лагічнасцю, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю, вызначаецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў.

2. Дапускаецца не больш за 1 маўленчы недахоп.

1/0, 0/1

і 1 граматычная памылка або 1-2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

10

1. Работа поўнасцю раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства).

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Недахопаў у змесце не дапускаецца.

1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю, лагічнасцю, дарэчнасцю, выразнасцю.

2. Маўленчыя недахопы адсутнічаюць.

0/0, 1/0 (нягрубая),

0/1 (нягрубая), 1 – 2 выпраўленні не на месцы арфаграм (пунктаграм)



^ Ацэнка тэстаў

Эфектыўным спосабам праверкі вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў з’яўляюцца тэставыя заданні, на выкананне якіх патрабуецца мінімальная колькасць часу.

Тэсты можна выкарыстоўваць у якасці навучальных і кантрольных. З іх дапамогай настаўнік зможа праверыць, а вучні замацаваць вучэбны матэрыял па ўсіх тэмах і раздзелах курса беларускай мовы. Колькасць заданняў па розных тэмах можа быць неаднолькавая (ад 5 і больш). Тэст за ўзровень агульнай базавай адукацыі ўключае ад 10 да 30 заданняў, за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі — да 40 (у залежнасці ад мэт і задач праверкі).


^ Крытэрыі ацэнкі тэставых работ


Бал

Ступень выканання заданняў

1

Менш як на 2 балы

2

Выканана не менш за 20 % прапанаваных заданняў

3

Выканана не менш за 30 % прапанаваных заданняў

4

Выканана не менш за 40 % прапанаваных заданняў

5

Выканана не менш за 50 % прапанаваных заданняў

6

Выканана не менш за 60 % прапанаваных заданняў

7

Выканана не менш за 70 % прапанаваных заданняў

8

Выканана не менш за 80 % прапанаваных заданняў

9

Выканана не менш за 90 % прапанаваных заданняў

10

Выкананы ўсе прапанаваныя заданні



Класіфікацыя памылак


Тэкставыя (зместавыя) памылкі

Памылкі, якія прыводзяць да парушэння асноўных прымет тэксту, у лінгваметодыцы называюць тэкставымі. Да тыповых тэкставых памылак адносяцца:

1) падмена тэмы, асноўнай думкі і аўтарскай пазіцыі тэксту-арыгінала пры напісанні пераказу;

2) неапраўданае скарачэнне або павелічэнне падтэм пры пераказе тэксту-арыгінала;

3) непаўната раскрыцця асноўных падтэм, якія аб’ядноўваюць змест тэксту;

4) адсутнасць аргументаў для доказу выказаных у сачыненні думак;

5) няўменне выкарыстоўваць веды, уласныя назіранні, літаратурныя крыніцы, жыццёвы вопыт для абгрунтавання ўласнай пазіцыі ў сачыненні;

6) неадпаведнасць зместу сачынення заяўленай у загалоўку тэме;

7) скажэнне фактаў, падзей, імён, назваў, дат;

8) парушэнне паслядоўнасці развіцця думкі ў тэксце;

9) парушэнне прычынна-выніковых, часавых сувязей паміж сказамі;

10) парушэнне сэнсавай цэласнасці тэксту;

11) парушэнне лагічнай сувязі паміж сказамі ў межах адной сэнсавай часткі;

12) пропуск сказаў, неабходных для лагічнага развіцця думкі;

13) неабгрунтаваны падзел тэксту на абзацы;

14) парушэнне суразмернасці частак тэксту (уступ, асноўная частка, заключэнне).

Тэкставыя памылкі ў школьнай практыцы традыцыйна абазначаюцца літарай З (змест).


Маўленчыя памылкі

Маўленчыя памылкі — гэта парушэнні патрабаванняў камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасці, лагічнасці, чысціні, дарэчнасці, выразнасці і багацця).

Да маўленчых памылак адносяцца наступныя:

1) ужыванне слова ці ўстойлівага выразу з неўласцівым яму значэннем: ^ Чарнавус валодае добрымі адносінамі з супрацоўнікамі інстытута (правільна: мае адносіны). Уверсе нешта звінела, як быццам нехта гуляў на дудачцы (правільна: іграў на дудачцы);

2) парушэнне лексічнай спалучальнасці: На паляўнічага накінуўся пажылы мядзведзь (правільна: стары). Васіль адчуваў сябе адзіночным чалавекам (правільна: адзінокім);

3) выкарыстанне русізмаў: Народ мог узнаць пра падзеі, якія былі ў далёкім прошлым. Вумныя і добрыя людзі;

4) неадрозненне адценняў значэння сінонімаў ці блізкіх па значэнні слоў: ^ Ён шырока расчыніў вочы (правільна: расплюшчыў). Варыць чай (малако) (правільна: гатаваць чай, парыць малако);

5) неадрозненне паронімаў (аднакаранёвых слоў з розным значэннем): ^ Абагуліць матэрыял (правільна: абагульніць); каменная дарога (правільна: камяністая);

6) ужыванне лішняга слова (плеаназм): Народныя песні спявалі маладыя маладзіцы (правільна: спявалі маладзіцы);

7) ужыванне адзін каля аднаго (або блізка) аднакаранёвых слоў (таўталогія): ^ Шмат твораў стварыў Янка Купала для дзяцей;

8) паўтарэнне аднаго і таго ж слова побач: Ён прыехаў з Парыжа. Як толькі ён адчыніў дзверы, людзі кінуліся да яго;

9) ужыванне слова або выразу іншай стылявой афарбоўкі: ^ Важна разгульвае па мястэчку ўраднік. Школьнікі рынуліся ўручаць букеты кветак любімым настаўнікам;

10) неапраўданае ўжыванне прастамоўных і дыялектных слоў і выразаў: ^ Высокі ўраджай кіяхоў на палях краіны вывеў гаспадарку на першае месца ў раёне (замест кукурузы);

11) неразмежаванне лексікі розных гістарычных эпох: ^ Абдумваючы адказ на пытанне, вучань нахмурыў чало (замест лоб); Лабановіч ведаў, што знойдзе пісара ў рэстаране (замест карчме);

12) недакладнае ўжыванне асабовых і ўказальных займеннікаў: Маці прапанавала сыну наліць сабе чаю (маці ці сыну?). Настаўнік параіў вучню прачытаць яго даклад (настаўніка ці вучня?);

13) беднасць і аднастайнасць сінтаксічных канструкцый:

^ Мы жылі ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Ён быў абрывісты. На беразе раслі сосны. Яны былі стромкія;

15) неабгрунтаванае выкарыстанне сродкаў сувязі (злучнікаў, злучальных слоў, пабочных слоў, лексічных паўтораў) паміж сказамі і сэнсавымі часткамі.


Граматычныя памылкі

Граматычныя памылкі — гэта памылкі, дапушчаныя пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы і іх формаў, пабудове словазлучэнняў і сказаў, г. зн. парушэнне словаўтваральнай, марфалагічнай або сінтаксічнай нормаў.

Да тыповых граматычных памылак адносяцца:

I. Памылкі ў структуры слова

1. Пры ўтварэнні слова: стварацель (правільна: стваральнік), Толін (правільна: Толеў), ластаўкаў (правільна: ластаўчын), кароўскае (правільна: каровіна).

2. Пры ўтварэнні формы

а) назоўніка: дзвер (правільна: дзверы), праменні (правільна: праменне), медаллю (правільна: медалём), на жалюзях (правільна: на жалюзі), кусты ажынніка (правільна: ажынніку), пры доктары (правільна: пры доктару), кошык яблык (правільна: яблыкаў);

б) прыметніка: малодшы на пяць гадоў (правільна: маладзейшы), самы большы будынак (правільна: самы вялікі), бачу братава сына (правільна: братавага); сястра вышэй за мяне (правільна: вышэйшая).

в) лічэбніка: дзвюмя камандамі (правільна: дзвюма), стамі вучнямі (правільна: ста), паўтарамі кіламетрамі (правільна: паўтара);

г) займенніка: самаго сябе (правільна: самога), сваяго народа (правільна: свайго); сваі пытанні (правільна: свае);

д) дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя: ідзець (правільна: ідзе), гавора (правільна: гаворыць), змяркаць (правільна: змяркацца), ён было пайшоў (правільна: быў пайшоў); рассмяяўшаяся дзіця (правільна: дзіця, якое рассмяялася; рассмяянае), сядзеў, чытая кнігу (правільна: чытаючы);

е) прыслоўя: свяціў ярчэе (правільна: свяціў ярчэй), паступіў сама наймудрэй (правільна: сама мудра).

II. Памылкі ў структуры словазлучэння

1. Памылкі ў дапасаванні: тры высокіх будынкі (правільна: высокія), два любімых творы (правільна: любімыя), даручыць заданне саміх дзецям (правільна: самім).

2. Памылкі ў кіраванні: дзякаваць настаўніка (правільна: настаўніку), звярнуцца па адрасе (правільна: на адрас), хварэць грыпам (правільна: хварэць на грып), пайсці за хлебам (правільна: па хлеб), загадчык бібліятэкай (правільна: бібліятэкі), заклапочанасць над пытаннямі (правільна: заклапочанасць пытаннямі), тры пятыя гектары (правільна: гектара).

III. Памылкі ў структуры сказа

1. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мінск.

2. Парушэнне сувязі паміж дзейнікам і выказнікам: Вакол вогнішча сядзелі і размаўлялі група аднакласнікаў (правільна: сядзела і размаўляла). Большасць кніг прачытаны Андрэем (правільна: прачытана).

3. Парушэнне суаднесенасці трывання і часу дзеяслоўных формаў: ^ Калі пачалася вайна, яго мабілізоўваюць у армію. Ён накіроўваецца ў Санкт-Пецярбург і з лёгкасцю паступіў у інстытут.

4. Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымі зваротамі: ^ Едучы ў цягніку, у мяне прапалі рэчы. Радуючы Максіма, на вуліцы стала марозна і сонечна. Падыходзячы да школы, мы зайшлі ў клас.

5. Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымі зваротамі: ^ Каля дарогі ляжалі паваленыя дрэвы бурай (правільна: паваленыя бурай дрэвы або дрэвы, паваленыя бурай). Пякло нахіленае сонца на захад (правільна: нахіленае на захад сонца або сонца, нахіленае на захад).

6. Памылкі ў пабудове сказаў з аднароднымі членамі: ^ На пасяджэнні савета класа гаварылі пра збор макулатуры, металалому і аб дапамозе шэфам.

7. Памылкі ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькі Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, і ва ўсім гэтым трэба вініць самадзяржаўе.

8. Памылкі пры складанні сказаў з ускоснай мовай: Ужо неяк пад восень сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (правільна: што хоча працягваць вучобу).

9. Пропуск слоў у сказе: Вася хуценька паабедаў і пабег у валейбол (замест гуляць у валейбол).

10. Няўдалы парадак слоў у сказе: Ён выйшаў з ужо кепскім настроем.

11. Дубліраванне дзейніка: Маці, яна заўсёды намагалася дапамагчы мне.

Граматычныя памылкі, дапушчаныя ў напісанні формаў слоў у дыктантах, пры падліку далучаюцца да арфаграфічных памылак. Пры гэтым за адну памылку, напрыклад, лічыцца напісанне канчатка -а ў родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў воск, жвір, лёд. Але калі дапушчаны памылкі ў выразах тыпу лісце дуба — шафа з дубу, падысці да перахода — не было пераходу праз вуліцу, другога лістапада — у час лістападу дрэвы стаяць аголеныя і падобных, кожную такую памылку трэба лічыць за асобную.


Арфаграфічныя памылкі

У пісьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаны памылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя, грубыя/нягрубыя памылкі.

Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі, дапушчаныя ў адным і тым жа слове некалькі разоў (напрыклад, земля, да землі) або ў аднакаранёвых словах (напрыклад, мілодыя, міладычны).

Памылкі, якія паўтараюцца, лічацца за адну.

Да аднатыпных адносяцца памылкі на адно правіла, калі выбар правільнага напісання вызначаецца аднымі і тымі ўмовамі: зямля, вясна, сцяна (е, ё — я); на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага), па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапіс прыслоўяў з прыстаўкай па-, утвораных ад парадкавых лічэбнікаў) і г.д.

Не кваліфікуюцца як аднатыпныя напісанні, якія вызначаюцца рознымі ўмовамі аднаго і таго правіла: вясна, зямля, сцяна (правапіс я ў першым складзе перад націскам — адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапіс слоў з каранёвым я — другая памылка), сезон, герой, кефір (напісанне е ў запазычаных словах — трэцяя памылка) і г.д.; на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага пасля галосных у пачатку слова — адна памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач, паўночна-ўсходні (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль (чацвёртая памылка) і г. д.

Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная з аднатыпных — як самастойная.

Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі на вывучаныя правілы (перадача акання, якання на пісьме, правапіс о, э, а, е, ё, я ў складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных, нескладовага ў і у складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных, апострафа і мяккага знака, напісанні суфіксаў і канчаткаў розных часцін мовы, не з рознымі часцінамі мовы, напісанні слоў розных часцін мовы разам, асобна або праз злучок і іншыя).

Да нягрубых адносяцца арфаграфічныя памылкі:

- пры пераносе слоў: а-са-ка (замест аса-ка), пра-ўда замест праў-да, се-наў-бо-рка замест се-на-ўбор-ка);

- няправільнае ўжыванне вялікай і малой літар у складаных уласных назвах і назвах неславянскага паходжання: ^ Беларускі Дзяржаўны універсітэт замест Беларускі дзяржаўны універсітэт; (возера) Рыца;( гара) Манблан;

- у выбары літары ы, і пасля прыставак на зычны: безідэйны (замест безыдэйны);

- у словах-выключэннях з правілаў: бонна, мецца; фатаграфія, матавоз, вустрыца;

- у напісанні прыслоўяў і блізкіх да іх па значэнні спалучэнняў назоўнікаў з прыназоўнікамі: напамяць (замест на памяць), без перастанку (замест бесперастанку);

- напісанні разам і асобна не з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў ролі выказніка: ^ Праца няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае;

- напісанні не, ні ў спалучэннях не хто іншы, як...; ніхто іншы не…

Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі.


Пунктуацыйныя памылкі

Пунктуацыйныя памылкі — памылкі, якія дапускаюцца вучнямі ў дыктантах, пераказах, сачыненнях і іншых пісьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правілаў. Класіфікацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасці з раздзеламі сінтаксісу:

- знак прыпынку ў канцы сказа;

- працяжнік паміж галоўнымі членамі сказа;

- працяжнік у няпоўным сказе;

- знакі прыпынку пры зваротках;

- знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях;

- знакі прыпынку пры аднародных членах;

- знакі прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі;

- знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях;

- знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках;

- знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўямі;

- знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных назоўнікамі і прыслоўямі;

- знакі прыпынку пры параўнальных зваротах;

- знакі прыпынку для выдзялення простай мовы;

- знакі прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;

- знакі прыпынку для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

- знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе;

- знакі прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

- коска і коска з кропкай для раздзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага сказа;

- двукроп’е і працяж
еще рефераты
Еще работы по разное