Реферат: Уводзіны



Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны»


гістарычны факультэт


кафедра гісторыі Беларусі


УЛАДА І ГРАМАДСТВА Ў БЕЛАРУСІ

НА ПАЧАТКУ ХХ СТ.


Вучэбная праграма спецкурса


Гомель 2004


Аўтар:


В.А. Міхедзька, кандыдат гістарычных навук


Рэцэнзент:

Кафедра гісторыі Беларусі ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны"


Зацверджана і рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны"« 26 » мая 2004 г., пратакол № 9


Вучэбная праграма спецкурса "Улада і грамадства ў Беларусі на пачатку ХХ ст." складзена ў адпаведнасці з планам спецыялізацыі "Гісторыя Беларусі ХІХ –ХХ ст." для студэнтаў спецыяльнасці 1-210301-01 «Гісторыя айчынная і ўсеагульная»; Г. 05. 01. 00 "Гісторыя" і ўключае 42 гадзіны лекцыйных і 30 гадзін семінарскіх заняткаў.


© Установа адукацыі

"Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны",

2004


УВОДЗІНЫ


Выкладанне спецыяльнага курса "Улада і грамадства ў Беларусі на пачатку ХХ ст." прадугледжана вучэбным планам спецыялізацыі "Гісторыя Беларусі ХІХ –ХХ ст.". і павінна паглыбіць веды студэнтаў па праблемах грамадска-палітычнага развіцця Беларусі паказанага перыяду.

У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. у Беларусі адбываўся імклівы працэс разбурэння традыцыйнай аграрнай супольнасці і фармавання масавага ўрбанізаванага грамадства. За вельмі кароткі тэрмін з'явілася прынцыпова новая структура грамадска-палітычнага жыцця, якая вызначалася фармаваннем масавых рухаў, пашырэннем палітычных ідэалогій, стварэннем палітычных партый і арганізацый. Вынікам гэтых працэсаў сталіся грамадскія ўзрушэнні і прынцыповыя змены палітычнага ладу імперыі, фарміраванне парламенцкага ладу. Разам з гэтым адбываліся змены ў палітычным курсе расійскіх уладаў у Беларусі, у сістэме сацыяльных, культурных і тэхналагічных камунікацый. Разгляд гэтай праблематыкі ўяўляе адзін з найбольш актуальных накірункаў сучасных даследаванні айчыннай гісторыі. Вывучэнне праблематыкі спецкурса закліканая паглыбіць веды студэнтаў па курсу айчыннай гісторыі.

Мэтай спецкурса з’яўляецца асвятленне асноўных праблем і фактараў грамадска-палітычнага жыцця краю пачатку ХХ ст.

Задачамі курса з’яўляецца асвятленне наступных аспектаў айчыннай гісторыі:


Асноўных рысаў і тэндэнцыяў развіцця грамадскай супольнасці Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Фарміравання масавага грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў 1900 – 1914гг

Грамадска-палітычнай барацьбы ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю Дзяржаўных дум

Асаблівасцяў фармавання сацыяльнай інфраструктуры ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.


У выніку вывучэння праблематыкі спецкурса студэнты мусяць ведаць:

Сучасны ўзровень дасягненняў гістарычнай навукі ў галіне вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.;

Тыпалогію і характарыстыку асноўных тыпаў гістарычных крыніц па праблемах грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў пачатку ХХ ст.;

Асноўныя архіўныя матэрыялы і публікацыі крыніц па гісторыі грамадска-палітычнага жыцця пачатку ХХ ст.

Асноўныя этапы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пач.ХХст., факты, даты, падзеі, асобы гістарычных дзеячаў, асноўныя этапы культурна-інтэлектуальных працэсаў пач. ХХ ст.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця грамадства Беларусі ў пачатку ХХ ст. і характарыстыкі гістарычных дзеячаў гэтага часу.

студэнты мусяць валодаць:

Уяўленнямі аб прынцыповых аспектах нацыянальнай гісторыі пачатку ХХ ст.;

Методыкай самастойнай працы з крыніцамі, апрацоўкі інфармацыі


студэнты мусяць умець выкарыстоўваць:

Агульныя і спецыяльныя гістарычныя веды па праблемах грамадскага і палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст. для вырашэння прафесійных задач


Спецкурс прадугледжаны для студэнтаў спецыяльнасці 1-210301-01 «Гісторыя айчынная і ўсеагульная»; Г. 05. 01. 00 "Гісторыя"


^ ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Тэма1. Прадмет і задачы с/курса. Гістарыяграфічнае вывучэнне грамадска-палітычнага развіцця Беларусі пачатку ХХ ст. у 20- 80 –я гг. ХХ ст.


Сутнасць праблематыкі "улада і грамадства". Асноўныя тэрміны і вызначэнні. Актуальнасць вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст. Мэты і задачы спецыяльнага курса. Асноўныя этапы вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст. Гістарыяграфія 20-30 гг.ХХ ст.: Ф. Турук, А.І. Луцкевіч, З.Жылуновіч, М. Доўнар-Запольскі., А. Цвікевіч, С. Агурскі і інш. Адлюстраванне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў працах Н. Бухбіндэра, М. Рафеса, А. Кіржніца. Абмежаванасць аспектаў даследаванняў у 20-30гг. Гістарыяграфія праблемы 50- першай паловы 80 – х гг. ХХст. Беларуская савецкая гістарыяграфія рэвалюцыі 1905-1907г. А.І. Воранава, Ц.Саладкоў, К. Шабуня, С. М. Самбук. М.В. Біч і ягоны ўклад у вывучэнне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.


^ Тэма 2 Сучасная гістарыграфія грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.


Пашырэнне спектра даследаванняў грамадска-палітычнай праблематыкі ў другой палове 80-х г. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. Вывучэнне фарміравання ў Беларусі парламенцкага грамадства. М. Марцюхова, М. Забаўскі. Асвятленне палітычнай дыферэнцыяцыі грамадства, фарміравання нацыянальных і палітычных рухаў і партый. Даследванні партыйна-арганізацыйнай структуры. Праблема вывучэння дзейнасці кансерватыўна-манархічных і ліберальных партый і арганізацый. Вывучэнне беларускага нацыянальнага-культурнага і палітычнага руха. Мадэрнізацыйныя працэсы ў гаспадарцы Беларусі ў працах Л.Ліпінскага і А.Л. Кіштымава. Вывучэнне польскага грамадска-палітычнага руха ў Беларусі. А.Ф. Смалянчук, Р. Літвінёнак, І. Яцкевіч. Класіфікацыя грамадскай стратыфікацыі і праблема вывучэння непалітычных аспектаў фармавання і існавання грамадства: М. Сакалова. Яўрэйская грамада Беларусі ў сучасных даследваннях. Ю. Функ, І. Герасімава.. Вывучэнне ўрбанізацыйных працэсаў у работах З.В. Шыбекі. Асвятленне праблем грамадска-палітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст. у даследаваннях сучасных замежных і расійскіх гісторыкаў: Ю. Бардах, Р. Радзік, П. Эберхард, Р. Лінднэр, Л. Гарызонтаў, А.Я. Аўрэх, Б.В. Ананьіч.


^ Тэма 3. Крыніцы вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.


Заканадаўчыя крыніцы, іх публікацыі. Асаблівасці ўзаемадзеяння законаў і падзаконных актаў, ведамасных інструкцый у беларускіх губернях на пачатку ХХ ст.

Справаводчая дакументацыя. Матэрыялы канцылярый губернатараў. Справаздачы віленскіх генерал-губернатараў і губернатараў. Губернскія ўправы па справах друку. Губернскія ўправы па справах аб суполках. Паліцэйскае і жандарскае справаводства. Судова-следчыя матэрыялы, іх публікацыі.

Стэнаграфічныя справаздачы Дзяржаўных дум Расійскай імперыі як крыніца па вывучэнні дзяржаўнай палітыкі і грамадства ў Беларусі..

Статыстычныя матэрыялы: матэрыялы Першага Ўсерасійскага перапісу 1897г. . Прамысловая і земская статыстыка. Гарадская статыстыка. Спісы населеных пунктаў. "Памятныя кніжкі" і "Агляды" губерняў. Царкоўны ўлік. Даведачныя камерцыйныя матэрыялы.

Дакументы і матэрыялы палітычных партый, асаблівасці адлюстравання ў іх рэчаіснасці.

Мемуарныя крыніцы. Публіцыстыка, матэрыялы перыядычнага друку.

Асноўныя публікацыі крыніц у 20-30-я гг. ХХ ст., іх асаблівасці. Публікацыі крыніц 50-80-х гг. ХХ ст., спецыфіка падбору і публікацыі дакументаў. Публікацыі крыніц 90-х гг.ХХст.


^ Тэма 4. Структура і эвалюцыя сістэмы расійскага кіравання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.


Расійская манархія і яе інстытуты ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.. Структура і арганізацыя дзяржаўнага кіравання ва ўмовах расійскай аўтакратыі. Незавершанасць падзелу ўлады. Структура, склад, функцыі мясцовага дзяржаўнага апарату Расійскай імперыі і яго асаблівасці ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Асабісты склад мясцовай адміністрацыі, крыніцы яго папаўнення. Вышэйшае чынавенства. Віленскіе генерал-губернатары і губернатары. "Губернатарская сваволя": прэрагатывы губернатарскай улады. "Абавязковыя пастановы" губернатараў. "Выключнае становішча": "узмоцненая ахова" і "надзвычайная ахова". "Вайсковае становішча". Жандарскія, паліцэйскія і вайсковыя структуры ў Беларусі. Арганізацыя судовай улады ў Беларусі.

Асаблівасці карпаратыўнай псіхалогіі чынавенства і яго этнакультурнай самаідэнтыфікацыі. "Мураўёўская" спадчына ў характары і дзейнасці мясцовай адміністрацыі. Захаванне саслоўнай і этнаканфесійнай абмежаванасці, патрыярхальнага ўсведамлення ўлады: М. Клінгенберг. П.Г. Курлаў як тып чыноўніка. Мясцовыя ўраджэнцы ў расійскай адміністрацыі краю. Чыноўніцтва ў падзеях 1905 гг. Кадравая адміністрацыйная палітыка ў беларускіх губернях пасля 1905г


^ Тэма 5. Палітычны курс расійскага самадзяржаўя ў Беларусі ў пачатку ХХ ст. : супярэчнасці ідэалогіі і прагматыкі.


Патрыярхальна-традыцыяналісцкая сутнасць расійскай аўтакратыі ў пачатку ХХ ст. Дзяржаўная ідэалогія – імперская ідэя і рускі нацыяналізм. Дактрына "Расія для рускіх". Беларусь як "Паўночна-Заходні край" Расійскай імперыі: спецыфіка адміністрацыйнага і прававога статуса. Барацьба прыдворна-бюракратычных груповак як механізм вызначэння палітычнага курса расійскай манархіі. "Ліберальныя" прагматыкі і кансерватары ў вышэйшай адміністрацыі аб мэтах і сутнасці сацыяльна-эканамічнай і этнаканфесійнай "ўскраіннай" палітыкі імперыі: С.Ю. Віттэ і С.Е. Крыжаноўскі, В.К. Плевэ і А.А. Лапухін. Дзейнасць "Мясцовых камітэтаў аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці" як спроба кампраміса з мясцовым грамадствам.

Этнаканфесійная праблематыка ў заканадаўстве імперыі: "Инородцы"; веравызнанні "терпимые" и "гонимые". Дзяржаўны антысемітызм. "Абмежавальнае" заканадаўства ў дачыненні да асноўных этнаканфесійных супольнасцяў Беларусі. Маніфест 26 лютага 1903г. аб асноўных накірунках унутранай палітыкі. Указ 12 снежня 1904 г. "Булыгінская" дума і рэакцыя грамадства Беларусі. Маніфест 17 кастрычніка 1905г. аб характары прадстаўнічых устаноў. Эвалюцыя ўрадавага курса пасля кастрычніка 1905г. П.А. Сталыпін і асаблівасці русіфікацыйнай палітыцы. Узмацненне антыпольскіх тэндэнцый у 1906-1914г. і яго прычыны.


^ Тэма 6. Губернская адміністрацыя напярэдадні 1905г.: "лібералы" і кансерватары.


Мэты і сродкі дзяржаўнай палітыкі Расіі ў краі: прыхільнікі рэакцыйна-рэпрэсійнага і ліберальна-прагматычнага накірункаў у асяроддзі мясцовай адміністрацыі. Адрозненні ў разуменні прычын і характару разгортвання масавага грамадска-палітычнага руху ў краі і неабходных захадаў улады. В.В.фон Валь, П.Д. Святаполк-Мірскі, А.А. Фрэзэ, К.К. Пален, М. Клінгенберг, П.Г. Курлаў.

Прапановы П.Д. Святаполка-Мірскага па лібералізацыі зместу і сродкаў дзяржаўнай палітыкі ў краі: "Усепадданейшая справаздача" 20.05.1904г. як праграма перабудовы прынцыповых падстаў сацыяльнай і этнаканфесійнай палітыкі Расійскай імперыі. Пытанне аб удзеле адміністрацыі ў правакаванні і арганізацыі пагромаў. Пагромы і вайскова-паліцэйскія рэпрэсіі як метад кіравання.


^ Тэма 7. Царква, дзяржава і грамадства ў пачатку ХХ ст.

Паліканфесійны характар Беларусі. Хрысціянскія канфесіі ў Беларусі. Прававое рэгуляванне рэлігійнага жыцця і дзейнасці. Праваслаўная царква як дзяржаўная структура і стрыжань русіфікацыйнай палітыцы. Праваслаўная царква і "западно-русская" ідэалогія. Каталіцкая царква пад кантролем расійскіх уладаў. Царкоўна-прыходскія школы як інструмент русіфікацыйнай палітыкі. Цыркуляр 1902г. віленскага біскупа Ст. Звяровіча аб забароне вучэння дзяцей-каталікоў у ЦПШ і рэакцыя ўладаў. Віленскі біскуп Э. Фон Роп. Касцёл і беларускае нацыянальнае адраджэнне: Стараверства. Пратэстанцкія веравызнанні. "Секты". Палажэнне 17 красавіка 1905 г "Аб умацаванні верацяплівасці" і канфесійныя адносіны у Беларусі, яго наступствы і рэакцыя ўладаў. Юдаізм у Беларусі: цэнтры рэлігійнай вучонасці, іх культурнае значэнне. Рэлігійныя арганізацыйныя структуры ў падзеях 1905-1907 гг


^ Тэма 8. Сацыяльная, этнаканфесійная і дэмаграфічная структура насельніцтва Беларусі ў пачатку ХХ ст.


Саслоўная і сацыяльная дыферэнцыяцыя: іх суадносіны. Саслоўнае і этнаканфесійнае размеркаванне насельніцтва. Асноўныя этнічныя супольнасці краю: беларусы, габрэі, расейцы, палякі, украінцы. Канфесійны падзел беларусаў і расейцаў. Праблема этнічнага і нацыянальнага вызначэння і самавызначэння для пачатку ХХ ст.: "палякі" і "рускія" у Беларусі. Феномен існавання паліэтнічных канфесійных супольнасцяў у Беларусі. Дэмаграфічныя паказчыкі насельніцтва Беларусі па асноўных этнаканфесійных групоўках. Спецыфіка прафесійнага размеркавання. Нацыянальна-культурная сэгрэгацыя як фактар грамадскага жыцця. Мабільнасць насельніцтва як фактар грамадскага і культурнага жыцця.


^ Тэма 9. Мадэрнізацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве і фарміраванне сацыяльнай інфраструктуры ў пачатку ХХ ст.


Крызіс традыцыйнага рэлігійнага жыцця. Змены ў духоўнай культуры, распаўсюджванне сацыял-дарвінісцкіх канцэпцый. Секулярызацыя і індактрынацыя духоўнага жыцця. Змены ў паўсюдзённым жыцці беларускага горада і мястэчка пад уплывам мадэрнізацыйных працэсаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы. Сацыяльнае і этнаканфесійнае размеркаванне і спажывецкая культура насельніцтва пачатку ХХ ст. Адрозненне тэмпаў мадэрнізацыі сацыяльнага і духоўнага жыцця паміж асноўнымі этнаканфесійнымі супольнасцямі Беларусі.

Асаблівасці ўрбанізацыйнага працэсу. Гарады і мястэчкі як поліэтнічныя і полікультурныя асяродкі грамадска-палітычнага жыцця. Індустрыялізацыя і ўрбанізацыя як фактары фарміравання спажывецкага рынку.

Роля гандлю ў развіцці эканомікі і грамадства. Гандаль як прадпрыймальніцтва. Асаблівасці арганізацыі і функцыянавання ўнутранага і знешняга гандлю. Прадстаўнічыя арганізацыі беларускіх прадпрыймальнікаў. Прыватная прамысловая вытворчасць.

Гарадское асяроддзе жыллё, транспарт, камунальныя службы. Ахова здароўя і ўстановы адукацыі. Масавая культура.

Фармаванне інфармацыйнай прасторы: механізмы і метады. Умовы і асаблівасці функцыянавання перыядычнага друку ў Беларусі да і пасля 1905году.


^ Тэма 10. Беларуская вёска: супярэчнасці мадэрнізацыі


Трансфармацыя традыцыйнага грамадства. Супярэчнасці паміж і мадэрнізацыйнымі працэсамі ўніфікацыі і традыцыйнай культурай паўсюдзённасці. Сацыяльна-эканамічная і канфесійная дыферэнцыяцыя беларускай вёскі. Крызіс экстэнсіўнага шляху развіцця гаспадаркі. Тэхналагічныя навацыі ў сельскай гаспадарцы. Шляхецкая прадпрыймальніцкая гаспадарка як эканамічны і культурны феномен. Узорныя гаспадаркі. Таварыствы сельскіх гаспадароў як асяродак грамадскага жыцця і агратэхнічнага прагрэсу. Сталыпінскія рэформы і развіццё сялянскай прадпрыймальніцкай гаспадаркі. Прадпрыймальніцкая гаспадарка і крызіс традыцыйнага землекарыстання. Аграрнае перанасяленне і яго прычыны. Пытанне аб прычынах малазямелля сялянства. Аграрная эміграцыя з Беларусі і іміграцыя ў Беларусь. Сельскагаспадарчыя калоніі ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.: латышскія, літоўскія, нямецкія. Сялянская грамада і працэсы сацыяльна-эканамічнай дыферэнцыяцыі беларускага сялянства. Арганізацыя агрыкультурнага абслугоўвання. Каменнае будаўніцтва. Супрацьпажарная ахова на вёсцы. Барацьба супраць "хуліганства".


^ Тэма 11. Гарадское і земскае самакіраванне: пад ціскам самадзяржаўнай бюракратыі


Гарадское самакіраванне, асаблівасці яго арганізацыі і функцыянавання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.. Структура гарадскога самакіравання. Гарадское самакіраванне і ўрадавая адміністрацыя. Земскія ўстановы ў Беларусі: "адміністратыўнае" земства 1903г. Праблема "заходняга земства": пазіцыі мясцовага грамадства і ўрадавае вырашэнне. Праблема пашырэння земскага самакіравання на Беларусь: прычыны актуалізацыі і спосабы вырашэння. Пазіцыі адміністрацыі і мясцовага грамадства. Земскія ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губерняў у 1911-1914 гг., іх функцыі і асаблівасці дзеяння.


^ Тэма 12. Рабочы рух у Беларусі


Сацыяльна-палітычныя і эканамічныя фактары фармавання масавага рабочага руху ў Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення фабрычна-завадскога заканадаўства. Сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Беларусі. Спецыфіка арганізацыі рабочай салідарнасці ў дробнарамеснай вытворчасці Беларусі: цэхавая арганізацыя, рабочыя касы, узнікненне прафесійных саюзаў. Формы барацьбы рабочых за свае эканамічныя і сацыяльныя правы: страйкі, публічныя акцыі пратэсту, "эканамічны тэрор", збройныя акцыі. Прычыны палітызацыі рабочага руху. Суадносіны эканамічнага, нацыянальнага і палітычнага пытанняў у рабочым руху. Рабочы рух як вызначальная частка грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў 1901-1905 гг.. Дзейнасць С.В. Зубатава па стварэнні ў Беларусі праўрадавых рабочых арганізацый. "Яўрэйская незалежная рабочая партыя" і прычыны яе заняпаду. Прафесійныя саюзы і партыйна-арганізацыйная дыферэнцыяцыя: праблема ўзаемаадносін. Прафесійныя арганізацыі як чыннік у падзеях 1905 г. Арганізацыя рабочага руху і змены ў сацыяльным і эканамічным становішчы пасля 1905г.


^ Тэма 13 . Фарміраванне грамадска-палітычных плыняў


Сацыяльна-палітычныя, нацыянальна-культурныя і эканамічныя падставы вызначэння грамадска-палітычных накірункаў у Беларусі. Беларусь як вузел сацыяльна-эканамічных і этнакультурных праблем і супярэчнасцяў.Праблема класіфікацыі грамадска-палітычных плыняў у Беларусі. Кансерватыўны, ліберальны і рэвалюцыйны накірункі. Партыйна-арганізацыйная дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных плыняў. Спецыфіка стварэння і дзейнасці палітычных партый і арганіцый у Беларусі. Прычыны паскоранага фарміравання рэвалюцыйных партый. Ліберальна-апазіцыйны рух на Беларусі


^ Тэма 14. Фарміраванне палітычнай культуры грамадства Беларусі ў пачатку ХХ ст.: рэпрэсіі і экстрэмізм.


Радыкалізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў 1903-1905 гг. Фарміраванне экстрэмісцкіх кірункаў ва ўрадавым і антыўрадавым лагерах Руска-японская вайна як фактар абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў Беларусі. Рэпрэсіўная палітыка адміністрацыі. Арганізацыя фінансавай, прапагандысцкай і баявой дзейнасці рэвалюцыйных партый. Урадавыя рэпрэсіі і тэхніка рэвалюцыйнага падполля. Правакаванне міжэтнічнай варожасці. Гомельскі (1903 г.) пагром і яго вынікі. Антыяўрэйскія пагромы ў Беларусі ў 1903-1904 гг. Абвастрэнне сацыяльна-палітычнага становішча і масавыя антыўрадавыя выступленні ў пачатку 1905 г. Сакавіцкая 1905 г. петыцыя прадстаўнікоў яўрэйскіх грамад аб скасаванні дыскрымінацыйных нормаў. Барацьба за “біржы” улетку 1905 г. Становішча ў буйных гарадах і мястэчках. Тактыка дзеяння рэвалюцыйных партый і ліберальнага асяродку ў канцы лета – восенню 1905 г. Мерапрыемствы мясцовай адміністрацыі па барацьбе з антыўрадавымі выступленнямі летам-восенню 1905 г.


^ Тэма15. Крызіс улады і грамадства Беларусі ў канцы 1905 – 1906гг.


Масавыя антыўрадавыя выступленні і арганізацыя праўрадавых "патрыятычных" маніфестацый. Тактыка дзеяння адміністрацыі па барацьбе з апазіцыйным рухам. "Курлаўскі" расстрэл 18 кастрычніка 1905г. і рэакцыя на яго мясцовага грамадства. Аршанская і Мазырская "рэспублікі". Антыяўрэйскія пагромы восені 1905г. у Рэчыцы, Полацку, Воршы. . Кастрычніцкая і снежаньскія 1905г. палітычныя ўсеагульныя страйкі і стаўленне да іх розных слаёў мясцовага грамадства. Дзеянні карных вайсковых экспедыцый у Беларусі. Пагром у Гомелі (студзень 1906г.) як прыклад вайсковай карнай аперацыі. Следства па абставінах курлаўскага растрэлу, аршанскага і гомельскага(1906г.) пагромаў і іх вынікі. Беларускае сялянства ў падзеях 1905г. Асаблівасці сялянскіх выступленняў у 1906 г. Крызіс радыкальнай тактыкі і рэвалюцыйных партый у 1906-1914гг. Паліцэйская правакацыя як фактар разлажэння і крызіса рэвалюцыйнага руху. Е. Азеф, Р. Маліноўскі.


^ Тэма 16 Грамадска-палітычная барацьба ў сувязі

з выбарамі і дзейнасцю Дзяржаўных дум


Выбарчае заканадаўства і асаблівасці яго ажыццяўлення ў Беларусі. Урадавыя акты 6 жніўня 1905г., 11 снежня 1905 г. "Трэцячэрвеньскае" выбарчае заканадаўства. Формы і метады выбарчай барацьбы, мэты і праграмныя палажэнні асноўных палітычных сілаў. Дзяржаўная Дума I і II скліканняў: склад, характар дзейнасці. Сацыяльны і этнаканфесійны склад, пазіцыі дэпутатаў Дзяржаўных дум, якія былі абраны ад беларускіх губерняў. Супярэчлівасць сацыяльна-палітычных і этнаканфессійных патрабаванняў беларускіх сялян-дэпутатаў. Уплыў дзейнасці Думы на характар і формы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, на тактыку палітычных сілаў. Абмеркаванне рэформаў у адукацыйнай сферы, скасаванні чыншавых землеўладанняў і сервітутаў і сталыпінскіх аграрных пераўтварэнняў у ІІІ і IV Дзяржаўных Думах. Характарыстыка асабістага складу і пазіцый дэпутатаў, абраных у склад Дум ад беларускіх губерняў.


^ Тэма 17. Беларускае пытанне: нацыянальна-культурнае адраджэнне ў кантэксце грамадска-палітычнага жыцця краю


Спецыфіка беларускага нацыянальна-палітычнага развіцця пад уплывам абмежавальнага заканадаўства і дэфармацыі этнасацыяльнай структуры. Беларускае пытанне ў разуменні мясцовай адміністрацыі. П.Д. Святаполк-Мірскі аб беларусах. Арганізацыйнае афармленне беларускага нацыянальнага руху. БСГ у падзеях рэвалюцыі 1905-1907 гг. "Наша ніва" і яе месца ў грамадска-палітычным жыцці краю. "Нашаніўскае адраджэнне". Беларускі нацыянальны рух і польскі грамадска-палітычны рух у краі. "Западно-руссизм": Таварыства "Крестьянин", "Белорусское общество"."Западно-руссизм" і чарнасоценныя партыі: адрозненні сацыяльнага і культурнага аблічча, складу і ідэалогіі. Дакладная нататка мінскага губернатара Гірса "Аб захадах, якія могуць умацаваць самасвядомасць беларусаў і супрацьдзейнічаць іх паланізацыі" (1914г.)


^ Тэма 18. Польскі грамадска-палітычны рух

у пачатку ХХ ст.


Асноўныя плыні польскага руху на беларускіх і літоўскіх землях на рубяжы ХІХ - ХХ ст. Краёвасць як палітыка-ідэалагічны і культурны феномен. М. Ромер, Э. Вайніловіч, Р. Скірмунт. Палітыка-арганізацыйная дыферэнцыяцыя польскага грамадства ў Беларусі. Польскія партыі і арганізацыі напярэдадні і ў час 1905 – 1907 гг. Грамадска-палітычная і культурная дзейнасць польскіх партыяў і арганізацыяў у міжрэвалюцыйны перыяд (ліпень 1907 . люты 1917 г.) Польскі грамадска-палітычны рух у перыяд выбараў і дзейнасці ІІІ Дзяржаўнай думы (1907-1912) Польскі грамадска-палітычны рух у перыяд выбараў і дзейнасці IV Дзяржаўнай думы (1912-1917) Польская грамадскасць і нацыянальна-культурнае Адраджэнне беларусаў і літоўцаў


^ Тэма19. Расійскі нацыяналізм і крайне правыя партыі і арганізацыі ў Беларусі


Перадумовы і фактары фармавання ў Беларусі расійскіх крайне правых ("чарнасоценных") арганізацый. Губернская адміністрацыя і крайне правыя. Крайне правыя ва ўмовах наспявання рэвалюцыйнага крызісу ў 1903- 1905. Пагромніцкая антысеміцкая дзейнасць правых фармаванняў. Гомельскі "Саюз рускіх патрыётаў" (1905). Афармленне легальных праваманархічных арганізацый у Беларусі. Асаблівасці ідэалогіі і дзейнасці расійскіх манархічных партый у Беларусі. Сацыяльны і склад арганізацый. Асаблівасці ідэалогіі і дзейнасці крайне правых у 1906-1914гг.


^ Тэма 20. Яўрэйскі фактар: нацыянальна-культурнае і палітычнае жыццё яўрэйскай грамады Беларусі


Яўрэі і беларусы. Яўрэйская духоўная культура ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.: рэлігійная традыцыя і мадэрнізацыя духоўнага жыцця.

Дзяржаўны і пабытовы антысемітызм. “Протоколы сионских мудрецов”. Дыферэнцыяцыя яўрэйскага нацыянальнага руху: Палесцінафільства, духоўны сіянізм, палітычны сіянізм і яго адрозненні ад палесцінафільства, тэрытарялізм, аўтанамізм, сацыялізм. Сацыял-дэмакратычныя і нэанародніцкія яўрэйскія партыі і арганізацыі ў Беларусі.


^ Тэма 21. Грамадскія аб'яднанні: ад традыцыйнага грамадства да грамадства индустрыяльнага


Грамадскія аб'яднанні і арганізацыі ў сістэме расійскай манархіі, іх паходжанне і сацыяльная сутнасць. Палітыка-прававыя ўмовы існавання грамадскіх аб'яднанняў да 1905 г. Змены ў прававым рэгуляванні стварэння і дзейнасці грамадскіх арганізацый пасля 1905г. Губернскія "па справах таварыстваў упраўленні". Асаблівасці стварэнняі дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў у залежнасці ад этнаканфесійнай прыналежнасці. Дабрачынныя філантрапічныя таварыстывы, медыцынскія, культурна-асветніцкія, тэатральныя і літаратурна-мастацкія аб'яднанні. Краязнаўчыя таварыствы. Фінансава-крэдытныя таварыствы. Сельскагаспадарчыя таварыствы. Рэлігійныя грамадскія аб'яднанні ў грамадска-палітычным жыцці, развіцці культуры.


^ ТЭМАТЫКА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ


Тэма 1. Структура і эвалюцыя сістэмы расійскага кіравання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.


Сутнасць праблематыкі "улада і грамадства". Асноўныя тэрміны і вызначэнні.

Расійская манархія і яе інстытуты ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.. Жандарскія, паліцэйскія і вайсковыя структуры ў Беларусі. Арганізацыя судовай улады ў Беларусі.

Прэрагатывы губернатарскай улады. "Абавязковыя пастановы" губернатараў. "Выключнае становішча" і "Вайсковае становішча".


Тэма 2. Царква, дзяржава і грамадства ў пачатку ХХ ст.


Прававое рэгуляванне рэлігійнага жыцця і дзейнасці.

Праваслаўная царква як дзяржаўная структура

Касцёл і беларускае нацыянальнае адраджэнне

Юдаізм у Беларусі: цэнтры рэлігійнай вучонасці, іх культурнае значэнне.


Тэма 3. Сацыяльная, этнаканфесійная і дэмаграфічная структура насельніцтва Беларусі ў пачатку ХХ ст.


Беларусы у пачатку ХХ ст. : сацыяльна-эканамічная і дэмаграфічная структура этнасу.

Габрэйскае насельніцтва Беларусі у пачатку ХХ ст.

Палякі і расейцы ў Беларусі: праблема ідэнтыфікацыі.



Тэма 4. Паўсюдзённае жыццё ў пачатку ХХ ст. старое і новае

Змены ў паўсюдзённым жыцці мадэрнізацыйных працэсаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы.

Спажывецкая культура насельніцтва пачатку ХХ ст.

Гарады і мястэчкі як поліэтнічныя і полікультурныя асяродкі грамадска-палітычнага жыцця.


Тэма 5. . Беларуская вёска: супярэчнасці мадэрнізацыі


Крызіс экстэнсіўнага шляху развіцця гаспадаркі. Тэхналагічныя навацыі ў сельскай гаспадарцы.

Шляхецкая прадпрыймальніцкая гаспадарка як эканамічны і культурны феномен. Узорныя гаспадаркі.

Таварыствы сельскіх гаспадароў як асяродак грамадскага жыцця і агратэхнічнага прагрэсу.


Тэма 6. Гарадское і земскае самакіраванне


Гарадское самакіраванне, асаблівасці яго арганізацыі і функцыянавання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Праблема "заходняга земства": пазіцыі мясцовага грамадства і ўрадавае вырашэнне


Тэма 7. Фарміраванне грамадска-палітычных плыняў


Сацыяльна-палітычныя, нацыянальна-культурныя і эканамічныя падставы вызначэння грамадска-палітычных накірункаў у Беларусі.

Кансерватыўны, ліберальны і рэвалюцыйны накірункі: сацыяльная база і ідэалагічныя платформы

Партыйна-арганізацыйная структура грамадскага руху


Тэма 8. Рабочы рух у Беларусі


Сацыяльна-палітычныя і эканамічныя фактары фармавання масавага рабочага руху ў Беларусі.

Формы барацьбы рабочых за свае эканамічныя і сацыяльныя правы. Прычыны палітызацыі рабочага руху.

Прафесійныя саюзы і партыйна-арганізацыйная дыферэнцыяцыя: праблема ўзаемаадносін.


Тэма 9. Крызіс улады і грамадства Беларусі ў 1903 – 1906 гг.

Радыкалізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў 1903-1905 гг. Фарміраванне экстрэмісцкіх кірункаў ва ўрадавым і антыўрадавым лагерах.

Антыяўрэйскія пагромы ў Беларусі ў 1903-1906 гг.

Тактыка дзеяння рэвалюцыйных партый і ліберальнага асяродку ў канцы лета – восенню 1905 г.


Тэма 10. Грамадска-палітычная барацьба ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю Дзяржаўных дум


Выбарчае заканадаўства і асаблівасці яго ажыццяўлення ў Беларусі.

Дзяржаўная Дума I і II скліканняў: склад, характар дзейнасці.

"Трэцячэрвеньская манархія" і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі


Тэма 11. Беларуски нацыяналны грамадска-палитычны и культурны рух

Беларускае пытанне ў разуменні мясцовай адміністрацыі.

Беларускі нацыянальны рух і польскі грамадска-палітычны рух у краі.

"Западно-руссизм" і беларускі рух у пачатку ХХ ст.


Тэма 12. Польскі грамадска-палітычны рух у пачатку ХХ ст.


Асноўныя плыні польскага руху на беларускіх і літоўскіх землях на рубяжы ХІХ - ХХ ст.

Краёвасць як палітыка-ідэалагічны і культурны феномен.

Грамадска-палітычная і культурная дзейнасць польскіх партыяў і арганізацыяў у міжрэвалюцыйны перыяд (ліпень 1907 - люты 1917 г.)

Польская грамадскасць і нацыянальна-культурнае Адраджэнне беларусаў і літоўцаў


Тэма 13. Расійскі нацыяналізм і крайне правыя партыі і арганізацыі ў Беларусі


Перадумовы і фактары фармавання ў Беларусі расійскіх крайне правых ("чарнасоценных") арганізацый.

Крайне правыя ва ўмовах рэвалюцыйнага крызісу ў 1903- 1906.

Асаблівасці ідэалогіі і дзейнасці расійскіх манархічных партый у Беларусі. Сацыяльны і склад арганізацый.


Тэма 14. . Яўрэйскі фактар: нацыянальна-культурнае і палітычнае жыццё яўрэйскай грамады Беларусі


Дзяржаўны і пабытовы антысемітызм. “Протоколы сионских мудрецов”.

Дыферэнцыяцыя яўрэйскага нацыянальнага руху.

Яўрэйская духоўная культура ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.


Тэма 15. Грамадскія аб'яднанні ў Беларусі


Дабрачынныя і філантрапічныя таварыстывы,

Фінансава-крэдытныя таварыствы.

Сельскагаспадарчыя таварыствы



ТЭМАТЫКА

^ ЗАЛІКОВЫХ РЭФЕРАТАЎ



Савецкая беларуская гістарыяграфія гісторыі Беларусі пачатку ХХ ст. у 20-30-я гг. ХХ ст.

Грамадска-палітычнае развіццё Беларусі пачатку ХХ ст. у асвятленні М.В. Доўнар-Запольскага.

Савецкая беларуская гістарыяграфія гісторыі Беларусі пачатку ХХ ст. у 40-80-я гг. ХХ ст.

Сучасная беларуская гістарыяграфія грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.(90-я гг. ХХ ст. – сучасны перыяд)

Расійская палітыка і адміністрацыя ў Беларусі у пачатку ХХ ст. у адлюстраванні мемуараў С.Ю. Віттэ, С.Е. Крыжаноўскага і П. Р. Курлава.

Мадэрнізацыйныя працэсы ў гаспадарцы Беларусі у сучаснай айчыннай гістарыяграфіі.

Асноўныя публікацыі дакументальных крыніц па праблемах грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.

Мемуарныя крыніцы па праблемах грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.

Асаблівасці этнаканфесійнага і сацыяльна-эканамічнага размеркавання грамадства Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Асаблівасці ўрбанізацыйнага працэсу ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

Беларуская вёска ў грамадска-палітычным жыцці пачатку ХХ ст.

Асаблівасці палітычнага курсу расійскага самадзяржаўя ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

"Курлаўскі расстрэл" у Мінску 18 кастрычніка 1905г.

Паўсюдзённае жыццё і структуры паўсюдзённасці у Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Сацыяльна-палітычная дыферэнцыяцыя і фарміраванне палітычных кірункаў і партый у пачатку ХХ ст.

Польскі нацыянальны і грамадска-палітычны рух у Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Беларускі нацыянальны і палітычны рух: фарміраванне і дзейнасць

Экстрэмізм у грамадска-палітычным жыцці Беларусі пачатку ХХ ст.: крыніцы ўзнікнення і асаблівасці.

Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю І Дзяржаўнай думы Расіі.

Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю ІІ Дзяржаўнай думы Расіі

Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю ІІІ Дзяржаўнай думы Расіі

Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю ІV Дзяржаўнай думы Расіі

Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі у сувязі з увядзеннем земскага самакіравання.

Рабочы і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Гомельскія пагромы 1903 г.і 1906 гг.: падабенства і адрозненні.



^ Крыніцы і літаратура:

1905 год в Гомеле и Полесском районе: Материалы по истории социал-демократического и рабочего движения в 1893 - 1906 гг. – Гм.,1925.

Абезгауз З.Е. Рабочий класс Белоруссии в начале XX века (1900 – 1913). - Мн.,1977.

Аврех А.Я. Столыпин и III Дума,- М.,1968.

Аврех А.Я. Столыпин и судьбы реформ в России.- М.,1991.

Аврех А.Я. Царизм и IV Дума.1912 - 1914 гг.-М.,1981.

Бараноўскі Л.С. Дэмаграфічная характарыстыка рабочых Гомельскіх майстэрань Лібава-Роменскай чыгункі /канец ХІХ - пачатак XX ст./ //Becці Акадэміі навук БССР. Сер. грамадскіх навук. - 1973. - №4. - С.108 - 115.

Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии 1861 -- 1914 гг. - Мн., 1989.

Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861 - 1904 гг.- Мн., 1983.

Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883 - 1903 гг. - Мн.,1973.

Біч М..B. Нацыянальны склад прамысловага пралетарыяту Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку XX ст. //Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Сер. грамадскіх навук. - 1972. - № 4. - С.34 - 40.

Богданович А.В. Три последних самодержца. Дневник.- М., 1990.

Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии 1860 - 1900 гг.-Мн., 1978. -

Бригадин П.И. Эсеры в Беларуси (конец XIX – февраль 1917г.).-Мн.,1994.

Бунд в Беларуси.1897 - 1921: Документы и материалы. – Мн., 1997.- "Всеподданейший отчет...- виленского, гродненского и ковенского генерал-губернатора П.Д.Святополка-Мирского Николаю II // Беларускі гістарычны часопіс.-1997,- №2.- С.94 - 116.

Бядуля 3. Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі// Arche.- 2000.-№3 – с.23-33.

Витте С.Ю. Воспоминания: В 3 т. -М.,1960.

Воранава АЛ. Рабочы рух у Беларусі напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. – Мн., I960.

Ганелин Р.Ш. Российское самодержавие в 190
еще рефераты
Еще работы по разное