Реферат: Усістэме агульнай сярэдняй адукацыі музыцы належыць асаблівая роля


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ВУЧЭБНАЯПРАГРАМА

ДЛЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ

З БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ

МОВАМІ НАВУЧАННЯ


МУЗЫКА

I—IV класы


ЗАЦВЕРДЖАНА

Міністэрствам адукацыі

Рэспублікі Беларусь



МІНСК

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ

2008

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі музыцы належыць асаблівая роля. Цэласна ўплываючы на асобу, музычнае мастацтва фарміруе света­адчуванне, светаўспрыманне і светапогляд падрастаючага чалавека.

Мэта вывучэння прадмета «Музыка» — фарміраванне музычнай культуры асобы як часткі яе агульнай духоўнай культуры (Дз. Б. Кабалеўскі). Дасягненне гэтай мэты магчыма толькі ў працэсе ўвядзення навучэнцаў у музыку як у «мастацтва інтануемага сэнсу» (Б. У. Асаф’еў). Уваходжанне дзіцяці ў музыку ўключае не толькі засваенне комплекса музычных ведаў, уменняў і навыкаў. Яно прадугледжвае таксама фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да музыкі і жыцця, далучэнне да разнастайных спосабаў музычнай дзейнасці, раскрыццё творчага патэнцыял асобы.

Задачамі вучэбнага прадмета «Музыка» з’яўляюцца:

выхаванне любові да музыкі;

засваенне музычнага мастацтва шляхам авалодання музычнымі ведамі, слухацкімі і выканаўчымі ўменнямі, набыцця вопыту самастойнай музычна-творчай дзейнасці;

выхаванне эстэтычных пачуццяў і фарміраванне мастацкага густу;

развіццё музычнага ўспрымання, мыслення, слыху, пеўчага голасу, творчых здольнасцей навучэнцаў.

У аснове тэматычнай пабудовы праграмы ляжыць распрацаваная

Дз. Б. Кабалеўскім сістэма абагульненых уяўленняў аб музыцы як важнай частцы культуры грамадства і самакаштоўным відзе мастацтва. Тэматызм праграмы структураваны ў адпаведнасці з логікай развіцця музычнага мыслення і мастацкага ўспрымання навучэнцаў.

Далучэнне да агульначалавечага духоўнага вопыту, адлюстраванага ў музыцы, адбываецца ў працэсе зносін навучэнцаў з музычнымі творамі. Навучэнцы ў працэсе навучання павінны не толькі практычна засвоіць інтанацыйную мову музыкі, але і набыць камунікатыўныя ўменні, якія дазваляюць уступаць у дыялог з мастацкім творам, аўтарам, эпохай.

Праграма арыентавана на паступовае назапашванне навучэнцамі вопыту музычна-мастацкай дзейнасці і яго наступнае абагульненне з дапамогай увядзення музычных паняццяў. У сваю чаргу засваенне асноўных паняццяў і музычных тэрмінаў увесь час павінна падмацоўвацца музычнай дзейнасцю навучэнцаў.

Праграма прадугледжвае выкарыстанне розных відаў музычна-мастацкай дзейнасці. У сферу музычна-мастацкай дзейнасці навучэнцаў уваходзяць слуханне, харавыя спевы, ігра на музычных інструментах, пластычнае інтанаванне, сачыненне і імправізацыя, тэатралізацыя, рытмадэкламацыя і інш.

Мастацкі рэпертуар, які прадстаўлены ў праграме, з’яўляецца прыкладным. Ён выступае для настаўніка ў якасці арыенціра. Пры выкарыстанні рэпертуару трэба кіравацца прынцыпам варыятыўнасці, які дазваляе наблізіць адукацыйны працэс да асобы настаўніка і асаблівасцей кожнага класа.

З мэтай фарміравання грамадзянскай культуры навучэнцаў рэкамендуецца штогадовы зварот да «Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь»: у І—ІІІ кла­сах — для слухання, у IV класе — для выканання. Пры падборы музычнага матэрыялу для азнаямлення навучэнцаў з народнымі святамі мэтазгодна ўлічваць рэгіянальныя традыцыі.

У працэсе рэалізацыі праграмы прадугледжваецца шырокае выкарыстанне наступных метадаў:

мастацкага, маральна-эстэтычнага пазнання музыкі;

інтанацыйна-стылявога разумення музыкі;

перспектыўных і рэтраспектыўных сувязей;

эмацыянальнай драматургіі;

мастацкага кантэксту.

Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца ўрок, які трактуецца як урок мастацтва. Для ўрока музыкі ўласцівыя гнуткая структура і наяўнасць эмацыянальна-сэнсавай драматургіі. У адпаведнасці з тэматычнай пабудовай вучэбнага матэрыялу вылучаюцца наступныя тыпы ўрокаў:

увядзення ў тэму;

паглыблення і развіцця асобных аспектаў тэмы;

абагульнення тэмы;

кантролю засваення тэмы.

Прапанаванае ў праграме планаванне з’яўляецца прыкладным. Яно накіроўвае настаўніка на творчае канструяванне зместу кожнага ўрока. Пры планаванні важна ўлічваць скразны характар тэматычнага матэрыялу, набытых навучэнцамі ведаў, уменняў і навыкаў.

У аснове праграмы ляжыць сістэма сувязей музычнага твора з «паўсядзённай» культурай, жыццёвым і мастацкім вопытам навучэнцаў. Праграма дазваляе ажыццявіць пашырэнне мастацкай прасторы ўрока за кошт уключэння літаратурных твораў і твораў выяўленчага мастацтва, што садзейнічае фарміраванню пазнавальнай цікавасці, развіццю асацыя­тыўна-вобразнага мыслення і творчых здольнасцей навучэнцаў.

Праграма не рэгламентуе дзейнасць настаўніка, прадастаўляючы яму прастору для творчасці. Педагагічная творчасць можа праяўляцца ў выбары і размеркаванні мастацкага матэрыялу, інтэрпрэтацыі той ці іншай мастацкай ідэі, мастацка-драматургічным планаванні і ажыццяўленні навучальнага працэсу ў цэлым.


І КЛАС

(34 г)


1-я чвэрць

Свет гукаў (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці гукавога свету прыроды і чалавека, выразных фарбах голасу, гучальных жэстах.

Фарміраванне ўменняў услухоўвацца ў з’явы навакольнага свету.

Развіццё назіральнасці, увагі і фантазіі навучэнцаў.


Прыкладнае планаванне тэмы


Гучальны свет вакол нас. (1 г)

Прыродныя і механічныя гукі. (1 г)

Музычныя гукі. (1 г)

Карціны, створаныя пры дапамозе гукаў. (2 г)

Настрой, які перададзены пры дапамозе гукаў. (2 г)

Музыка – краіна розных гукаў. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь». Музыка ^ Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

«Песенка Элли» (з м/ф «Чараўнік ізумруднага горада»). Музыка І. Касмачова, словы Л. Дзербянёва.

«Ладу-ладу-ладкі», «Дожджык», «Іграў я на дудцы», «Белабока-сарока». Беларускія народныя песні.

«Пайшоў каток на брадок». Беларуская народная калыханка.

«Казёл». Беларуская дзіцячая гульня.

«Божая кароўка», «Кароўка». Беларускія народныя песні.

«Сякі-такі журавель». Беларуская дзіцячая песня.

«Начинается игра». Музыка ^ А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

«Слово на ладошках». Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

«Волшебник Пинти Гру». Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

«Как поешь?». Музыка ^ А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

«Осенняя песенка». Музыка Д. Васільева-Буглая, словы А. Пляшчэева.

«Солнышко», «Дождик». Музыка А. Цілічэевай, словы Л. Дымавай.

«Что хочется лошадке». Музыка ^ Г. Пяцігорскага, словы В. Луніна.

С. Пракоф’еў. «Марш», «Дождж і вясёлка», «Казачка» (з фартэпіяннага цыкла «Дзіцячая музыка»).

Г. Вагнер. «Зязюлька», «Песенька».

С. Майкапар. «Дожджык».

^ Ф. Куперэн. «Жняцы», «Маленькія ветраныя млыны».

Р. Шуман. «Песенька жняцоў», «Паляўнічая песенька» (са зборніку фартэпіянных п’ес «Альбом для юнацтва»).

Э. Грыг. «Птушачка», «Танец эльфаў».

В. Гаўрылін. «Раніца».

Р. Гліэр. «Вечар», «Раніца».

В. Нікалаеў. «Медзведзяня і пчала», «Дожджык і вясёлка», «Кот і мышка» (музычныя загадкі-партрэты).

^ А. Хачатуран. «Вячэрняя казка».

П. Падкавыраў. «Свята ўраджая», «Казка», «Ку-ку».

Дз. Шастаковіч. «Шарманка».

«Казачок». Беларуская танцавальная мелодыя на скрыпцы.

«Полька». Беларуская танцавальная мелодыя на балалайцы.

«Кракавяк». Беларуская танцавальная мелодыя на гармоніку і бубне.

«Песня о школе». Музыка ^ М. Драмлюгі, словы Т. Масенкі, рускі тэкст

Т. Волгінай.

«Осень». Музыка М. Красева, словы М. Івенсэн.

Л. Мурашка. «Сумная песня восеньскага лесу», «Вясёлы дожджык».

«По грибы». Музыка ^ У. Алоўнікава, словы Л. Алтухова.

«Песенка друзей». Музыка В. Герчык, словы Я. Акім.

Дз.Кабалеўскі. «Клоуны».

2-я чвэрць

Як расказвае музыка (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці спосабаў гукаатрымання.

Паступовае засваенне палітры сродкаў выразнага інтанавання: выразных рухаў, гукапераймання, фарбаў уласнага голасу.

Засваенне розных спосабаў адлюстравання вялікага і маленькага, высокага і нізкага, хуткага і павольнага, светлага і цёмнага, блізкага і далёкага, адначасовага і паслядоўнага.

Адлюстраванне ўласных уражанняў з дапамогай гукапераймання, руху, слова, колеру.


Прыкладнае планаванне тэмы


Як нараджаецца музыка. (1 г)

Светлыя і цёмныя гукі. (1 г)

Халодная і цёплая музыка. (1 г)

Гукаперайманне. (1 г)

Музыка імя. (1 г)

Узоры рытму, акампанементу, танца. (1 г)

Меладычны малюнак. (1 г)

Што і як можна адлюстраваць пры дапамозе гукаў. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Чубаценькі верабей», «Пайшоў коўзацца каток», «Гэй ты, воўчанька». Беларускія народныя песні.

«Верабей», «Козачка». Беларускія народныя танцы.

«Воўк і авечкі», «У мядзведзя ў бары». Беларускія дзіцячыя гульні.

«Каляда», «Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!». Беларускія народныя песні.

«Что нам нравится зимой?». Музыка ^ А. Цілічэевай, словы

Л. Някрасавай.

«Зімовая калыханка». Музыка Л. Свердзеля, словы В. Вярбы.

«Добрый жук». Музыка А. Спадавекіа, словы Я. Шварца.

«Новогодняя». Музыка А. Філіпенкі, словы Р. Бойкі, пераклад з укр. М. Івенсэн.

«Танец около елки». Музыка Ю. Слонава, словы В. Міхайлавай.

«Новогодняя хороводная». Музыка ^ А. Астроўскага, словы Ю. Ляднёва.

Р. Шуман. «Дзед мароз», «Смелы яздок», «Вясёлы селянін» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Альбом для юнацтва»).

^ А. Мдзівані. «Жарты».

Р. Сурус. «Галоп», «Калыханка».

К. Сен-Санс. «Антылопы», «Куры і пеўні», «Акварыум», «Чарапаха» ( з заалагічнай фантазіі «Карнавал жывёл»).

^ Г. Гарэлава. «Кардонавы салдацік», «Кароль з каралевай», «Гном у чырвоным каўпачку».

К. Цесакоў. «Гульня ў снежкі», «Снежны вальс», «Зімой у лесе».

П. Чайкоўскі. «Марш», «Калыханка», «Мышы», «Бітва», «Іспанскі танец», «Кітайскі танец», «Рускі танец», «Вальс снежных камячкоў» (з балета «Шчаўкунчык», па выбары настаўніка).

^ Ф. Шуберт. Нямецкія танцы. Сач. 33, № 1, 3, 4, 6 (па выбары на­стаўніка).

С. Картэс. «У некаторым царстве» (з Маленькай сюіты для фартэпіяна «Казка»).

«Здравствуй, зимушка-зима». Музыка ^ А. Філіпенкі, словы Т. Волгінай.

У. Агафоннікаў. «Сані са званочкамі».

Л. Мурашка. «Вальс першых сняжынак».

«Бубенчики». Музыка А. Цілічэевай, словы ^ М. Долінавай.

І. Брамс. «Пятрушка».

А. Даргамыжскі. «Танец Пятрушак».


3-я чвэрць

З чаго вырасла музыка (10 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб першасных музычных жанрах — песні, тан­цы, маршы.

Фарміраванне ўменняў пазнаваць, адрозніваць першасныя музычныя жанры, мадэліраваць іх ва ўласнай мастацкай дзейнасці.


Прыкладнае планаванне тэмы


З чаго пачынаецца музыка. (1 г)

Музыка прыроды, якая абуджаецца. (1 г)

Песня, танец, марш. (1 г)

Жывы пульс музыкі. (1 г)

Якія бываюць маршы. (1 г)

Якія бываюць танцы. (1 г)

Песні ў жыцці чалавека. (1 г)

Мелодыя — душа музыкі. (1 г)

Песня, танец, марш сустракаюцца ў адным музычным творы. (2 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Ідзі, зіма, да Кракава». Беларуская веснавая песня.

«А на гары мак», «Многа нас, многа нас», «Сядзі, сядзі, Яшчур». Беларускія дзіцячыя гульні.

«Лявоніха». Танцавальная скрыпічная мелодыя.

«Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока», «Бегаў зайка». Беларускія народныя песні.

«Зайчик и лиса». Украінская народная песня.

«В нашем классе» (марш, полька, вальс, песня). Музыка

^ Дз. Кабалеўскага.

«Калыханка». Музыка В. Раінчыка, словы Г. Бураўкіна.

«Барабан». Музыка Л. Сімаковіч, словы Б. Жанчака.

«Веселый музыкант». Музыка ^ А. Філіпенкі, словы Т. Волгінай.

«Пони», «Солнечные зайчики», «Слон и скрипочка». Музыка

А. Паплянавай, словы В. Татарынава.

«Мышка, мышка, дзе была?». Музыка ^ Л. Захлеўнага, словы

Л. Пранчака.

«Песенка о зарядке». Музыка М. Старакадомскага, словы

А. Кронпауза.

І. Брамс . Вальс As-dur.

Л. Бакерыні. «Менуэт».

Э. Грыг. «Халінг», «Лісток з альбома».

П. Чайкоўскі. «Марш драўляных салдацікаў», «Камарынская», «Песня жаваранка» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

^ С. Рахманінаў. «Італьянская полька».

Дз. Шастаковіч. «Вальс-жарт».

Дз. Кабалеўскі. «Танец маладога бегемота», «Тры варыянта марша».

С. Баневіч. «Вальс на бале», «Паўночная полька» (з альбома «Па казках Ганса Хрысціяна Андэрсена»).

^ С. Картэс. «Прынц перамог дракона» (з Маленькай сюіты для фартэ­піяна «Казка»).

В. Кузняцоў. «Вясёлы танец», «Марш», «Старадаўняя мелодыя».

Л.Шлег. «Марш», «Калыханка маці» (з сюіты-казкі «Пакаці-гарошак» для чатырохструннай домры і фартэпіяна).

Ф. Шапэн. Мазурка C-dur, Вальс h-moll ( Сач. 69, № 2 ).

Дж. Вердзі. «Марш» (з оперы «Аіда»).

Г. Гарэлава. «Танцуючы таўсцяк».

^ К. Сен-Санс. «Вальс сланоў» (з заалагічнай фантазіі «Карнавал жывёл»).

М. Мусаргскі. «Гапак» (з оперы «Сарачынская ярмарка»).

С. Пракоф’е. «Марш».

^ М. Глінка. «Полька».

С. Чарнецкі. «Сустрэчны марш».

М. Блантэр. «Футбольны марш».

«Солдатик». Музыка Г. Курына, словы М. Карэма, пераклад

М. Кудзінава.

«Начинаем перепляс». Музыка С. Сасніна, словы П. Сіняўскага.

«Тузік», «Калыханка». Музыка ^ Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Мама». Музыка Л. Бакалава, словы С. Вігдарава.

«Птенчики». Музыка А. Цілічэевай, словы М. Долінавай.

«Весна». Нямецкая народная песня, рускі тэкст ^ С. Каратыгінай.

Л. Мурашка. «Гульня ручайка».


4-я чвэрць

Аб чым расказвае музыка (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб выразнасці і выяўленчасці музыкі. Ад­люстраванне ў музыцы навакольнага свету, чалавека (яго голасу, паходкі , узросту, настрою).

Фарміраванне ўменняў адлюстроўваць кантрастныя настроі і з’явы навакольнага свету ў розных відах музычна-мастацкай дзейнасці.


Прыкладнае планаванне тэмы


Музычныя гісторыі, расказаныя кампазітарамі. (1 г)

Музыка перадае пачуцці чалавека. (2 г)

Музыка адлюстроўвае розныя рысы характару. (1 г)

Музыка перадае рух. (1 г)

Музыка малюе карціны. (1 г)

Музыка народнага свята. (1 г)

Выразнасць і выяўленчасць у музыцы. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Перапёлачка». Беларуская народная песня, апрацоўка ^ С. Палонскага.

«Камар лазню тапіў», «Сядзіць камар на дубочку». Беларускія народныя песні.

«Саўка ды Грышка», «Іграў я на дудцы». Беларускія народныя песні.

«Взял волынку наш сосед». Эстонская народная песня.

«Иди, иди, дождик». Украінская народная песня.

«Разные ребята», «Мы шагаем», «В нашем классе», «Первый класс» (папеўкі). Музыка ^ Дз. Кабалеўскага.

«Карусель». Музыка Дз. Кабалеўскага, словы І. Рахіла.

«Пастушок». Музыка П. Падкавырава, словы Я. Журбы.

«Носорог». Музыка І. Арсеева, словы В. Віктарава.

«Окликание дождя». Музыка А. Лядава, словы народныя.

«Ягорачка». Музыка В. Сярых, словы народныя.

«Песенка слоненка и мышей» (з радыёперадачы «Слананя пайшло вучыцца»). Музыка ^ Б. Чайкоўскага, словы Д. Самойлава.

«Песенка-считалка». Музыка А. Жарава, словы А. Шлыгіна.

А. Лядаў. «Музычны куфэрак».

Ф. Шуберт. Экасез D-dur.

І. С. Бах. Прэлюдыя C-dur.

М. Глінка. «Марш Чарнамора» (з оперы «Руслан і Людміла»).

^ П. Чайкоўскі. «Хвароба лялькі», «Пахаванне лялькі», «Новая лялька»

(са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

А. Залётнеў. «Балет мышэй».

В. Кузняцоў. «Гульня ў класікі».

^ Э. Грыг. «Птушачка», «Матыль».

Ф. Шуберт. «Пчолка».

Дз. Кабалеўскі. «Труба і барабан», «Упарты брацік».

Ф. Ліст. Эцюды «Шум лесу», «Паляванне».

В. Рэбікаў. «Мядзведзь».

«Шчупак». Музыка Л. Мурашкі, словы ^ Л. Пранчака.

^ Прыкладныя патрабаванні
да ўзроўня музычнага развіцця навучэнцаў першага класа


К канцу першага года навучання ў вучняў фарміруюцца першапачатко­выя ў я ў л е н н і:

аб разнастайнасці свету гукаў і спосабаў гукаатрымання;

аб выразных фарбах асабістага голасу, жэста, мовы;

аб разнастайнасці музычных інструментаў;

аб першасныя жанрах музыкі;

аб выразнасці і выяўленчасці музыкі;

аб рытмічным і меладычным малюнку;

аб выразным пульсе музыкі;

аб магчымасці з дапамогай гукаў «расказваць» музычныя гісторыі.


Вучні павінны ў м е ц ь:

разумець дырыжорскія жэсты настаўніка;

выразна спяваць і музіцыраваць на музычных інструментах;

выкарыстоўваць гукаперайманне;

распазнаваць па характэрных прыметах песню, танец і марш;

выконваць раўнамерны «пульс» у музыцы рознага характару, вылучаць моцныя і слабыя долі «пульсу»;

вызначаць характар, настрой героя музычнага твора;

разважаць аб сувязях музыкі і жыцця.


ІІ КЛАС
^ Першае паўгоддзе

Падарожжа ў музычныя краіны —

Оперу, Балет, Сімфонію, Канцэрт (16 г)


Фарміраванне першапачатковых уяўленняў аб оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце, аб элементах опернага і балетнага спектакля. Фарміраванне ўяўленняў аб складзе сімфанічнага аркестра, аб прынцыпе спаборніцтва ў канцэрце.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць асноўныя вакальныя тэмбры, па­знаваць гучанне сімфанічнага аркестра, асобных музычных інструментаў.


Прыкладнае планаванне тэмы


Песня, танец, марш клічуць у падарожжа па свеце музыкі. (1 г)

Музычнае падарожжа ў краіну Опер. (1 г)

Аб чым расказваюць песня, танец, марш у оперы. (2 г)

Музычнае падарожжа ў краіну Балет. (1 г)

Аб чым расказваюць песня, танец, марш у балеце. (2 г)

Як сябруюць з музыкай іншыя віды мастацтва. (1 г)

Падарожжа ў краіну Сімфонію. (1 г)

Песня, танец, марш расказваюць без слоў. (2 г)

Інструменты сімфанічнага аркестра. (1 г)

Музычнае падарожжа ў краіну Канцэрт. (1 г)

Музычнае спаборніцтва. (2 г)

Куды прывялі нас песня, танец, марш. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь». Музыка ^ Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

«Пайшоў Ясь наш на лужок», «Саўка ды Грышка», «Ляцелі гусёлкі». Беларускія народныя песні.

«Каляда, Каляда, дай, баба, пірага», «Люлі-люлі, цэлы дом спіць», «Доктар», «Пра бабра», «Іграў я на дудцы», «Ішла Каляда». Беларускія народныя песні.

«Бульба», «Лявоніха». Беларускія народныя песні-танцы.

«Ходзіць курачка», «Кума мая, кумачка». Беларускія народныя песні.

«Выйди, выйди, Иванку», «Журавель». Украінскія народныя песні.

«Кружева осенние». Музыка і словы ^ Я. Жабко.

«Песня о Родине». Музыка і словы С. Галкінай.

«Наш край». Музыка Дз. Кабалеўскага, словы А. Прышэльца.

«Музыка». Музыка С. Галкінай, словы А. Кобец-Філімонавай.

«Песенька Дзеда-Барадзеда». Музыка Л. Захлеўнага, словы А. Вольскага.

М. Каваль. Тэмы Малыша, Балбатушкі, Усёзнайкі, Таптушкі, Бадайкі. «Калыханка Мамы-казы», «Два хоры казлянят», сцэна «Гульні казлянят і напад Ваўка», «Ваяўнічы марш», Фінал (з дзіцячай оперы «Воўк и сямёра казлянят»).

«Гуканне Дзеда Мароза». Музыка ^ Ю. Семянякі, словы У. Карызны.

«А чу-чу». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Хрюшка заболела». Музыка Г. Партнова, словы Е. Ефімоўскага.

«Коза». Музыка А. Парцхаладзе, словы Н. Керэселідзе, рускі тэкст В. Та­тарынава.

«Навагодняя песенька». Музыка Я. Глебава, словы У. Карызны.

«Батлеемска зорка». Музыка і словы Я. Петрашэвіча.

П. Чайкоўскі. «Неапалітанская песенька», «Марш драўляных салда­цікаў» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

^ Г. Вагнер. «Юрачка» (з балета «Святло і цені»).

М. Красеў. Заключны хор (з оперы «Муха-Цакатуха»).

С. Пракоф’еў . Гавот (з «Класічнай сімфоніі»), Вальс, Поўнач (з балета «Папялушка»).

^ М. Рымскі-Корсакаў. «Песня Звездочета» (з оперы «Золотой петушок»).

П. Чайкоўскі. «Неапалітанскі танец», «Танец маленькіх лебедзяў»

(з балета «Лебядзінае возера»), Вальс (з балета «Спячая прыгажуня»).

^ П. Чайкоўскі. Сімфонія № 2, фінал. І канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, фінал (фрагменты па выбары настаўніка).

П. Чайкоўскі. Хор сялян (з оперы «Яўген Анегін»).

П. Падкавыраў. Канцэрт № 2 для скрыпкі з аркестрам G-dur, фінал.

^ А. Мдзівані. «Бульба» (для аркестра народных інструментаў).

Р. Пукст. «Беларуская полька», «Дзіцячы танец и хор» (з оперы «Марынка»).

М. Чуркін. Сімфаньета «Беларускія карцінкі» (фрагменты па выбары настаўніка).

^ В. А .Моцарт. «Званочкі звіняць», арыя Царыцы Ночы, песенька Папагена, дуэт Папагена и Папагены (з оперы «Чароўная флейта»).

І. Жыновіч. «Мелодыя».

Я. Глебаў. «Бульба»( з балета «Мара»), Адажыо (з балета «Маленькі прынц»).

^ А. Глазуноў. Сімфонія № 1, частка ІІ.

«Зіма». Музыка І. Лучанка, словы Я. Коласа.

^ Другое паўгоддзе
Сродкі музычнай выразнасці (18 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб музычным маўленні як шматфарбавай змястоўнай мове.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць сродкі музычнай выразнасці, выкарыстоўваць іх ва ўласнай музычнай дзейнасці, аргументуючы свой выбар.
^ Прыкладнае планаванне тэмы



Выразнасць музычнай мовы. (1 г)

У кожнага героя свая музычная мова. (2 г)

З чаго складаюцца мелодыі. (1 г)

Рытм — залаты ключык музыкі. (1 г)

Сям’я працягласцей. (1 г)

Сіла гуку. (1 г)

Дынамічныя выразныя фарбы. (1 г)

Тэмп у жыцці і ў музыцы. (2 г)

Лад — згода, парадак між гукамі. (2 г)

Тэмбр — афарбоўка музычных галасоў. (1 г)

Вакальныя тэмбры. (1 г)

Інструментальныя тэмбры. (1 г)

Рэгістр — краіна гукаў: высокіх, сярэдніх і нізкіх. (1 г)

Рэгістры гучання інструментаў. (1)

Як кампазітары, выканаўцы і слухачы разумеюць адзін аднаго. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Вясна красна, а зіма хараша», «Чаму табе, Масленка, ды не сем нядзель?». Беларускія народныя песні.

«Ды была ў бабкі курка рабенька». Веснавая валачобная песня.

«Чырвонае кола», «Памажы, Божа, нам вясну гукаць», «Перапёлачка». Беларускія народныя песні.

«Вяснянка», «Запражыце сівых коней». Беларускія народныя песні.

«А мы грушу пасадзілі». Беларускі веснавы карагод, апрацоўка ^ У. Каст­рулёва.

«Вясна, вясна». Заклічка.

«Цюлі-люлі, катка два», «Ішоў Бай па сцяне». Беларускія народныя калыханкі.

«Грушка». Беларуская народная песня-гульня.

«Любопытный дрозд». Польская народная песня, апрацоўка ^ Ю. Блінова, рускі тэкст М. Калінінай.

«Вясна». Мелодыя народная, словы Я. Коласа, апрацоўка Р. Пукста.

«Шпак». Музыка М. Анцава, словы Я. Журбы.

«Родны бусел», «Зямля мая». Музыка С. Галкінай, словы Н. Галіноўскай.

«Куркі». Музыка Л. Шлег, словы А. Вольскага.

«Кавалёк». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Маленькая таполя». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Музыканты». Музыка А. Рэмізоўскай, словы Э. Агняцвет.

«Хрыстос Уваскрос». Музыка і словы Л. Кебіч.

І. Арсееў. «Тихо—громко», «Игра в слова», «Крокодил и Чебурашка», «Носорог» (папеўкі).

«Разные ребята», «Карусель», «Игра в гостей», «Монтер». Музыка ^ Дз. Кабалеўскага.

«А у меня есть флейта». Музыка і словы Э. Фрымерт, пераклад з ням. М. Лапісавай.

«Песенька пра маму». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Липка». Музыка М. Красева, словы П. Варанько, пераклад

С. Маршака.

«Малиновка». Музыка Л. ван Бетховена, словы Г. Бюргера.

«Ля Вячы». Музыка Э. Зарыцкага, словы Л. Пранчака.

«Наша Перамога». Музыка А. Чыркуна, словы У. Карызны.

«Прекрасен мир поющий». Музыка Л. Абелян, словы В. Сцяпанава.

Р. Роджэрс. «До-ре-ми», рускі тэкст М. Цэйтлінай (з к/ф «Гукі музыкі»).

«Попутная песня». Музыка М. Глінкі, словы Н. Кукальніка.

І. Арсееў. «Пяшком», «На веласіпедзе», «На машыне», «Слон і Моська», «Тры мядзведзі» (з сюіты «У госці».)

«Шастак» . Беларуская танцавальная мелодыя на скрыпцы.

«Мікіта», «Юрачка». Беларускія танцавальныя мелодыі на дудцы.

«Барынька». Беларуская танцавальная мелодыя на пішчыку.

^ Э. Грыг. «Танец эльфаў», «У пячоры горнага караля» (з сюіты «Пер Гюнт»).

Ф. Шуберт. «Форель», пераклад В. Кастамарава.

С. Майкапар. «Рэха ў гарах».

П. Чайкоўскі. «Кот у ботах і Белая кісанька» (з балета «Спячая прыгажуня»).

^ П. Чайкоўскі. «Гульня ў конікі», «У царкве», «Песня жаваранка» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

Дз. Кабалеўскі. «Зайка дражніць медзведзяня».

С. Пракоф’еў. Сімфанічная казка «Пеця і воўк».

^ В. Войцік. «Бураціна», «Мальвіна», «Залаты ключык і Карабас»

(з дзіцячай сюіты «Залаты ключык»).

С. Картэс. «Зачараванае возера», «Паядынак» (з Маленькай сюіты для фартэпіяна «Казка»).

^ Л. Мурашка. «Марш каляровых салдацікаў».

«Студзень». Музыка М. Наско, словы А. Дзеружынскага.

«Дельфиненок». Музыка Э. Ханка, словы В. Кручкова.

Б. Дварыёнас. «Драўляны конік».

«Веселые путешественники». Музыка ^ М. Старакадамскага, словы

С. Міхалкова.

В. Карэтнікаў. «Маленькі каўбой».

М. Рымскі-Корсакаў. «Тры цуды» (з оперы «Казка пра цара Салтана»).

«Цымбалісты». Музыка ^ Ю. Семянякі, словы Э. Агняцвет.

Л. ван Бетховен. «Вясёлая. Сумная».

В. Салманаў. «Раніца ў лесе», «Вечар».

«Воздушная песня». Музыка ^ М. Старакадамскага, словы

Я. Далматоўскага.


Прыкладныя патрабаванні

да ўзроўню музычнага развіцця вучняў ІІ класа


К канцу другога года навучання ў вучняў фарміруюцца першапачатко­выя ў я ў л е н н і:

аб оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце;

аб групах інструментаў сімфанічнага аркестра;

аб сродках музычнай выразнасці;

аб сістэме працягласцей;

аб магчымасці разумець музычную мову без слоў.


Вучні павінны ў м е ц ь :

адрозніваць асноўныя вакальныя тэмбры, пазнаваць вядомыя музычныя інструменты, гучанне сімфанічнага аркестра;

адрозніваць працяглыя і кароткія гукі, характар і кірунак руху мелодыі;

вызначаць герояў музычных твораў па характары іх музычнай мовы;

свядома карыстацца сродкамі музычнай выразнасці.


ІІІ КЛАС

(35 г)


1 чвэрць


Песенны, танцавальны і маршавы характар

музычнай мовы ( 8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб песенным, танцавальным і маршавым характары музычнай мовы, аб выразных сродках песеннасці, танцавальнасці, маршавасці.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць і мадэліраваць песеннасць, танцавальнасць і маршавасць у вакальнай і інтрументальнай музыцы.


Прыкладнае планаванне тэмы


Музыка расказвае аб нашым жыцці. (1 г)

Аб чым можа расказаць песенная музыка. (1 г)

Песеннасць у інструментальнай музыцы. (1 г)

Танцавальны характар музычнай мовы. (1 г)

Танцавальнасць у вакальнай і інструментальнай музыцы. (1 г)

Пра што можа расказаць маршавая музыка. (1 г)

Маршавасць у вакальнай і інструментальнай музыцы. (1 г)

Песеннасць, танцавальнасць, маршавасць сустракаюцца ў адным музычным творы. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь». Музыка ^ Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

«Мікіта». Беларускі народны танец-песня, апрацоўка А. Граса.

«Ты , зязюля, не кукуй», «Бегаў зайка шэранькі». Беларускія народныя песні ў апрацоўцы ^ В. Сярых.

«Сеў жучок на сучок». Беларуская народная песня.

«Юрачка». Беларуская народная песня-танец.

«Охотничья». Польская народная жартоўная песня.

«Пастушья песня». Французская народная песня.

«Із далёкіх, із краёў». Беларуская народная песня.

«Заінька, шэранькі, дзе ты быў?». Беларуская дзіцячая гульнёвая песня.

«Родная школа». Музыка ^ А. Чыркуна, словы А. Кажэра.

«Скворушка прощается». Музыка Т. Папаценкі, словы М. Івенсэн.

«Мы — девочки», «Мы — мальчики» (папеўкі). Музыка ^ Дз. Каба­леўскага.

«Кадэ Русель». Французская народная песня ў апрацоўцы Ж. Векерлена.

«На утренней зарядке». Музыка Т. Папаценкі, словы М. Івенсэн.

«Добрай ночы». Музыка А. Чыркуна, словы С. Шушкевіча.

«В Авиньоне на мосту». Французская народная песня ў апрацоўцы ^ А. Аляксандрава, рускі тэкст І. Мазніна.

«Над нашей квартирой». Музыка Г. Гладкова, словы Э. Успенскага.

«О чем грустят кораблики». Музыка ^ Г. Пяцігорскага, словы В. Луніна.

«Старичок-лесовичок». Музыка В. Кікты, словы В. Татарынава.

М. Глінка. Арыя Сусаніна (з оперы «Іван Сусанін»), сімфанічная уверцюра «Арагонская хота» (фрагменты па выбары настаўніка).

^ П. Чайкоўскі. «Нямецкая песенька», «Старадаўняя французская пе­сенька», «Руская песня» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

П. Чайкоўскі. Раманс «Мой Лизочек», «Андантэ маэстоза» (з фіналу балета «Шчаўкунчык»).

Э. Грыг. «Раніца», «Смерць Азэ» (з сюіты «Пер Гюнт»).

Ф. Шапэн. Прэлюдыі № 7, 15, 20, Паланез A-dur.

І. Цеслюкевіч. «Слон і Моська», «Сабака», «Арол і Заяц», «Кот» (з цыкла «Пра звяроў» (5 п’ес для віяланчэлі і фартэпіяна).

^ В. Карэтнікаў. «Сумная песня», «Прагулка» (з цыкла «Дзіцячы альбом»).

2 чвэрць

Інтанацыя (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб інтанацыі як выразнасці мовы і музыкі, як «зерні», з якога вырастае музычны твор.

Фарміраванне ўменняў пазнаваць, адрозніваць выразныя і выяўленчыя інтанацыі ў музычнай мове, самастойна ствараць іх у розных відах музычна-мастацкай дзейнасці.


Прыкладнае планаванне тэмы


Выразнасць слова, музыкі, руху, колеру. (1 г).

Блізкасць моўнай і музычнай інтанацыі. (1 г)

“Зерне” – інтанацыя. (1 г)

Выразная інтанацыя. (1 г)

Выяўленчая інтанацыя. (1 г)

Выразная і выяўленчая інтанацыі сустракаюцца ў адным творы. (2 г)

Розныя фарбы выразнасці. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Сякі-такі журавель», «Сыч» (канон). Беларускія народныя песні.

«Як пагнала бабуленька». Беларуская народная жартоўная песня ў апрацоўцы ^ Г. Цітовіча.

«Заінька, шэранькі, дзе ты быў?». Беларуская народная песня.

«Жалоблівы коцік». Беларуская народная песня, апрацоўка М. Анцава.

«Раз, два, три, четыре, пять». Чэшская народная песня, апрацоўка Р. Бойкі, рускі тэкст А. Машыстава.

«Бабуля». Музыка ^ А. Залётнева, словы І. Цітаўца.

«Камар лазню тапіў». Беларуская жартоўная песня.

«Кукушка». Швейцарская народная песня, пераклад Е. Манучаравай.

«Почему?». Музыка А .Чыркуна, словы І. Цітаўца.

«Грустная песенка о слоненке». Музыка ^ А. Залётнева, словы А. Левіна.

«Кузнец» (папеўка). Музыка І. Арсеева, словы народныя, пераклад з англ. С. Маршака.

«Выйшаў бусел пагуляць». Музыка ^ А. Даньшовай, словы М. Танка.

«Шла веселая собака» (канон). Музыка А. Паплянавай, словы Н. Піку­левай.

«Кто дежурные?». Музыка Дз. Кабалеўскага, словы Я. Шварца.

«Котенок и щенок». Музыка Т. Папаценкі, словы В. Віктарава.

«Снежны дзед». Музыка А. Залётнева, словы Н. Гілевіча.

«Сняжынка». Музыка Я. Глебава, словы П. Пранузы.

«Мароз». Музыка Э. Зарыцкага, словы В. Жуковіча.

«Калядкі». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Пра Чапу». Музыка Дз. Еўтуховіча, словы Я. Мальца.

«Небылицы». Музыка Р. Бойкі, словы В. Віктарава.

Э. Грыг. «Вясельны дзень у Трольхаўгене».

Э. Тырманд. «Як вучылі папугая размаўляць», «Дзве сяброўкі».

^ Ф. Шуберт. «Форель»(словы Х. Шубарта), «В путь» (словы В. Мюл­лера).

Р. Шуман. «Зязуля-невідзімка», «Першая страта».

Л. К. Дакен. «Зязуля».

М. Мусаргскі. «Балет нявылупленых птушанят» (з фартэпіяннага цыкла «Малюнкі з выстаўкі»).

^ К. Сен-Санс. «Куры і пеўні», «Антылопы» (з заалагічнай фантазіі «Карнавал жывёл»).

3-я чвэрць

Развіццё музыкі (11 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб развіцці вобразнага зместу і выразных сродкаў музыкі. Фарміраванне ўменняў прасочваць тэмбравыя, дынамічныя, рэгістравыя, тэмпавыя, рытмічныя, гукавышынныя і ладавыя змяненні ў музычным творы.

Фарміраванне ўяўленняў аб сродках выканальніцкага развіцця.

Фарміраванне ўменняў скадаць выканальніцкі план твора.

Прыкладнае планаванне тэмы


Як расказваюць і слухаюць музычныя гісторыі. (1 г)

Меладычнае развіццё ў музыцы. (1 г)

Дынамічнае развіццё ў музыцы. (1 г)

Тэмпавае развіццё ў музыцы. (1 г)

Рэгістравае і тэмбравае развіццё ў музыцы. (2 г)

Ладавае развіццё ў музыцы. (2 г).

Выканальніцкае развіццё ў музыцы. (2 г)

Музычныя дыялогі. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Ты, Надзейка, раскажы». Беларуская народная песня ў апрацоўцы ^ С. Палонскага і А. Вольскага.

«Вось прыйшлі зімовы стужы». Беларуская народная песня.

«Бегаў зайка шэранькі». Мелодыя народная, апрацоўка Г. Вагнера, словы С. Пацёмкіна.

«Чаму ж мне не пець». Беларуская народная песня (канон).

«Сеў жучок на сучок». Беларуская народная песня.

«Ой, вясна, вясна». Беларуская народная песня, апрацоўка ^ А. Залётнева.

«Разные ребята», « Мы шагаем» (папеўкі)

«Калыханка». Музыка Я. Цікоцкага, словы народныя.

«Тень-тень, потетень». Музыка В. Каліннікава, словы народныя.

«Мамина песенка». Музыка І. Лучанка, словы ^ М. Пляцкоўскага.

«Літарынка». Музыка В. Раінчыка, словы Р. Барадуліна.

«Почему медведь зимою спит». Музыка Л. Кніпера, словы

А. Каваленкава.

«Рыбак». Музыка А. Чыркуна, словы В. Скарынкіна.

«Отгадайка». Музыка і словы Э. Казачкова.

«Песенька пра маму». Музыка Л. Захлеўнага, словы ^ Л. Пранчака.

«Сапожки». Музыка Р. Бойкі, словы В. Віктарава.

«Тихая сказка». Музыка А. Паплянавай, словы С. Маршака.

В. А. Моцарт. Саната № 11 А-dur (частка І).

Ф. Шуберт. Марш, Вальс h-moll.

П. Чайкоўскі. Сімфонія № 4, фінал (фрагменты па выбары настаўніка). «Неапалітанскі танец», «Рускі танец» (з балета «Лебядзінае возера»).

Э. Грыг. «Раніца», «У пячоры горнага караля», «Шэсце гномаў» (з сюіты» Пер Гюнт»).

^ П. Падкавыраў. Другі скрыпічны канцэрт, фінал.

С. Пракоф’еў. Сімфанічная казка «Пеця і воўк» (фрагменты па выбары настаўніка).

Г. Вагнер. Святочная уверцюра для сімфанічнага аркестра.


^ 4-я чвэрць

Будова (формы) музыкі (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб будове музычнага маўлення, спосабах развіцця (кантраст, паўтор, зменены паўтор), музычных формах: адначасткавых, двухчасткавых, трохчасткавых, ронда і варыяцыях.

Фарміраванне ўменняў сачыць і самастойна мадэліраваць разгортванне музычнага зместу.

^ Прыкладнае планаванне тэмы



Разнастайнасць будовы музычных твораў.

Кантрасты і паўторы ў жыцці і музыцы. (1 г)

Будова музычнай мовы. (1 г)

Як музыка расказвае гісторыі, у якіх няма кантрастаў. (1 г)

Двухчасткавая форма. (1 г)

Трохчасткавая форма. (1 г)

Ронда. (1 г)

Варыяцыі. (1 г)

Як ствараецца музычны твор. (1 г)

Прыкладны музычны матэрыял


«Дуда», «Сыч», «Ходзіць курачка». Беларускія народныя песні.

«А на гары мак». Беларуская дзіцячая гульня.

«Петушок». Латвійская народная песня.

«Люлі, люлі, люлі, прыляцелі гулі». Беларуская народная калыханка, апрацоўка ^ Я. Прохарава.

«Пастушья песня» (канон). Французская народная песня.

«Козанька белая» (канон). Беларуская народная песня.

«Тик-так». Музыка З. Левінай, словы Т. Спендзіяравай.

«Добрай ночы». Музыка ^ А. Чыркуна, словы С. Шушкевіча.

«Прыляцелі шпакі». Музыка П. Падкавырава, словы Я. Пушчы.

«Песенка о весне». Музыка Л. Захлеўнага , словы Т. Сучковай.

«Песенка про папу». Музыка ^ У. Шаінскага, словы М. Таніча.

«Доброта». Музыка І. Лучанка, словы Н. Тулупавай.

«Классное рондо». Музыка Дз. Кабалеўскага.

«Крокодил и Чебураш
еще рефераты
Еще работы по разное