Реферат: Мультымедыа ўрок-падарожжа, прысвечаны 125-годдзю





Мультымедыа - ўрок-падарожжа,

прысвечаны 125-годдзю

К.М. Міцкевіча


“Шляхам

Якуба Коласа”


з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій


Аўтары распрацоўкі:


настаўнік беларускай мовы і

літаратуры

вышэйшай катэгорыі

Буцько Ала Васільеўна


настаўнік інфарматыкі

вышэйшай катэгорыі

Раманчук Лідзія Анатольеўна


2007 г.


Слайд 1

Мультымедыа - ўрок-падарожжа,

прысвечаны 125-годдзю К.М. Міцкевіча


“Шляхам Якуба Коласа”


З выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій


Абсталяванне ўрока:


праектар;

камп’ютэр;

мультымедыйная прэзентацыя;

відэафільм “Шляхам Коласа”

выстава кніг;

2 карціны вучаніцы;

лісты для рэфлексіі;

жоўтыя лісточкі паперы;

праграма містэрыі “Сымон-музыка”


Слайд 2

Задачы ўрока:


здзейсніць завочнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчай дзейнасцю Я.Коласа;

правесці ўрок з прымяненнем камп’ютэрных тэхналогій;

выказаць павагу і ўдзячнасць класіку беларускай літаратуры.


Слайд 3

Эпіграф:


Жыта хвалюецца, сэрца на ўздыме,

Сэрца чакала такога даўно.

Слаўлю таго, хто абраў сваім імем

Колас, напоўнены спелым зярном.

Два каласы, дзве праўдзівыя песні

Побач ідуць, нібы сонца ў свет.

Колькі вы радасці людзям прынеслі,

Колас жытнёвы і Колас-паэт!

Р.Тармола


На працягу ўсяго ўрока паказваюцца слайды (настаўнік інфарматыкі).


Настаўнік:

Сёння на ўроку будзем працаваць у 4 групах:

даследчыкі;

тэарэтыкі;

творцы;

бібліятэкары.


Слайд 4

Этапы ўрока:


Маленства і юнацтва

Настаўніцкая семінарыя

Першыя паэтычныя спробы

“Усімі сіламі, усім сэрцам служыць працоўнаму народу”


Слайд 5

Схема-карта “Стаўбцоўскія мясціны”

(настаўнік беларускай літаратуры расказвае пра маленства і юнацтва

К.М. Міцкевіча)


Слайд 6

Прагляд відэафільма “Шляхам Коласа”, які расказвае пра мясціны, звязаныя з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.


Слайд 7

Захавальніца музея-запаведніка Соф’я Іосіфаўна Міцкевіч – пляменніца вялікага беларускага пісьменніка

(настаўнік беларускай літаратуры распавядае пра пляменніцу Я.Коласа).


Слайд 8, 9

Вандроўка па мясцінах Я.Коласа (вучні нагадваюць аб экскурсіі)

(Фота)


Слайд 10

Маленства і юнацтва. Любімы занятак Кастуся – чытанне.


Вучаніца: Рана абудзілася ў Кастуся Міцкевіча цікавасць да кнігі. Вучыцца чытаць ён прабаваў сам, для чаго карыстаўся такім спосабам: некаторыя літары чамусьці рабілі на будучага паэта большае ўражанне. Таму ён пытаўся ў таго, хто мог чытаць, як называецца тая ці іншая літара, і стараўся запомніць яе назву. Любімым заняткам для хлопчыка стала чытанне.


Слайд 11

З дзядзькам на рыбу. Карціна П. Раманоўскага


Вучань: “Дзядзька Антось – малодшы бацькаў брат, – успамінаў Я.Колас у аўтабіяграфіі. – Ён ведаў многа розных апавяданняў, казак і ўмеў цікава іх расказваць; ведаў многа песень; вельмі любіў дзяцей, умеў з імі ладзіць і добра разумеў дзіцячую псіхалогію.”

Слайд 12

Дзядзька Антось з дзецьмі. Карціна А. Малішэўскага


Вучань: Дзядзька Антось займаўся з дзецьмі лоўляй рыбы, збіраннем ягад і грыбоў, працаваў з імі каля дому, на полі і на лузе. Усё гэта надавала багаты змест дзіцячаму жыццю.


Слайд 13

«Дарэктар» Іван Васільевіч Міцкевіч. 1907 г.


Вучаніца: Першая навука вялася дома. Кастусь і два яго старэйшыя браты Алесь і Уладзік вучыліся дома дзве зімы ў аднаго “дарэктара" – вясковага хлопчыка, скончыўшага пачатковую школу, якога бацька наняў за тры рублі на зіму.

У дзве нядзелі па пакровах

Прывезлі Яську ў лапцях новых…

А сам дарэктар, з вузел ростам,

Ў сваім уборы бедным, простым,

У зрэбных портках і кашулі

Стаяў, як бы яго прыгнулі.

Так пісаў Я.Колас у паэме “Новая зямля”.


Слайд 14

Вучаніца: Асабліва падабаліся Кастусю байкі Крылова. Зборнік твораў гэтага выдатнага байкапісца падарыў яму дзядзька Антось. “Крылоў доўгія часы быў маім богам, – так гаворыць паэт. – Поўны зборнік яго баек я вывучыў ледзь не на памяць.”

Разам з Крыловым прыйшлі і кнігі Пушкіна. Неўміручыя вобразы пушкінскай паэзіі пакінулі ў душы глыбокі след. У пастушковай торбачцы Кастуся ляжаў невялікі, даволі заношаны томік пушкінскай паэзіі. Ён мог прачытаць ад пачатку да канца “Палтаву”, “Браты-разбойнікі”, “Цыганы” і шмат лірычных вершаў. Яшчэ ў пачатковай школе трапіліся хлопцу вершы Янкі Лучыны. Гэтыя вершы ён вывучыў на памяць і любіў дэкламаваць.


Слайд 15

(настаўнік беларускай літаратуры вядзе гутарку з вучнямі пра будынак школы, дзе вучыўся будучы пісьменнік.)


Слайд 16


Вучань: Пісаць вершы Кастусь пачаў у 12-гадовым узросце, спачатку на рускай мове. Першым творам была байка “Лісіца і варона”. Але гэтая байка была бязлітасна высмеяна яго братам, пасля чаго Кастусь стаў скрытым паэтам.

І ўсё ж адзін верш “Вясна” ён захацеў прачытаць бацьку. Бацька пацалаваў сына і даў рубель гасцінца. Так ад бацькі Кастусь атрымаў свой першы літаратурны ганарар.


Слайды 17-19

Вучаніца: Два гады Я.Колас самастойна рыхтаваўся да экзаменаў і нарэшце ў 1898 годзе пераступіў парог Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У семінарыі Я.Колас цікавіўся палітыкай, выступаў на літаратурных вечарах з чытаннем сваіх вершаў, жартоўных апавяданняў і меў надзвычайны поспех сярод таварышаў, настаўнікаў і ўсёй гарадской публікі.

Настаўнік Нясвіжскай семінарыі Ф.А. Кудрынскі заўважыў і падтрымаў талент юнака Міцкевіча. Калі Я.Колас паказаў свой першы верш выдатнаму педагогу, ён пахваліў яго і сказаў: “Вось дзе ваша сапраўднае прызванне”.

Шмат часу семінарыст аддаваў чытанню кніг. Тут ён грунтоўна пазнаёміўся з творамі класікаў рускай і замежнай літаратуры: Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Някрасава, Тургенева, Талстога.


Слайды 20-21

Вучаніца: Закончыўшы ў 1902 годзе настаўніцкую семінарыю, Я Колас паехаў настаўнічаць на Палессе. Сваю працу сціплага вясковага настаўніка ён лічыў самай пачэснай і паставіў перад сабой задачу: “…усімі сіламі, усім сэрцам служыць працоўнаму народу.” Першыя гады настаўніцтва прайшлі на Піншчыне, у вёсках Люсіна і Пінкавічы.


Слайд 22

Вучань: Рэвалюцыя 1905-1907 г.г. захапіла паэта сваімі вызваленчымі ідэямі, дапамагла яму глыбей зразумець інтарэсы народа і сваё месца ў барацьбе. У лістападзе 1905 г. малады настаўнік прымае ўдзел у сялянскіх хваляваннях, у выступленні сялян вёскі Пінкавічы супраць памешчыка Скірмунта, які адабраў у іх зямлю, а летам 1906 г. становіцца адным з арганізатараў нелегальнага настаўніцкага з’езда ва ўрочышчы Прыстанька, недалёка ад Мікалаеўшчыны.

За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе і напісанне рэвалюцыйнай пракламацыі Віленская судовая палата прыгаварыла яго да 3 гадоў турмы.


Слайды 23-24


Настаўнік: Першы верш К.Міцкевіча “Наш родны край” быў надрукаваны ў газеце “Наша доля” 1 (14) верасня 1906 г. пад псеўданімам Якуб Колас.

У 1910 годзе выйшаў з друку падрыхтаваны супрацоўнікамі рэдакцыі “Нашай нівы” першы зборнік вершаў “Песні жальбы”, горача сустрэты чытачамі і крытыкай.

У гэтым жа 1910 годзе была надрукавана кніга “Другое чытанне для дзетак беларусаў.”


Слайд 25

Вучань: У 1915 годзе паэта мабілізавалі ў армію. Служыў у запасным батальёне, а пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча – у Пермскім запасным палку, адкуль у 1917 годзе трапіў на румынскі фронт.


Слайды 26-27

Настаўнік расказвае пра сям’ю Якуба Коласа, яго жонку Марыю Дзмітраўну і трох сыноў.

Слайд 28

Вучаніца: На працягу 1920-1950 г.г. Я.Колас напісаў самыя выдатныя свае творы: паэма “Новая зямля” (1923), паэма “Сымон-музыка” (1925), аповесці “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, паэмы “Рыбакова хата”, “Адплата” і іншыя.


Настаўнік: У час вясновых канікулаў мы з вамі пабывалі ў тэатры імя Я.Купалы, дзе прагледзелі містэрыю “Сымон-музыка”. Падзяліцеся, калі ласка, сваімі уражаннямі. (Выказванні вучняў).


Слайд 29

Вучань: Я.Колас працаваў у Мінскім педтэхнікуме і Беларускім Дзяржаўным універсітэце, а ў 1922 г. стаў членам Інстытута беларускай культуры, а ў 1929 г. – віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.

У 1926 г. за вялікія заслугі ў развіцці беларускай мастацкай літаратуры ўрад БССР прысвоіў яму ганаровае званне народнага паэта Беларусі.

(расказаў пра жыццё Я.Коласа ў Мінску, куды ён пераехаў у 1921 годзе, пра яго захапленні.)

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас эвакуяваўся і жыў спачатку ў Клязьме (недалёка ад Масквы), а затым у Ташкенце. У 1944 г. пасля вызвалення Мінска вярнуўся на радзіму і займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У 1954 г. завяршыў трылогію “На ростанях”. Марыў закончыць паэму “На шляхах волі”.

Памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 г.

Слайды 30-31

Настаўніца расказала аб наведванні Літаратурнага музея Я.Коласа ў Мінску, пра сустрэчу з яго сынамі Данілам і Міхасём.


Слайд 32

Фізкультмінутка

(настаўнік прагаворвае тэкст, а вучні выконваюць адпаведныя рухі)

Кожную раніцу, выцягваючыся ва ўвесь рост, успомніце: “Я – чалавек”. Заўсёды гатовы ўстаць побач ці наперадзе, працягнуць руку дапамогі, лёгка нахіліцца да малога ці слабага, падставіць плечы пад груз трывог і клопатаў, павярнуцца да тых, хто адстаў, дацягнуцца да мары, выбіраць паміж жаданнямі і магчымасцямі, пераскочыць праз стомленасць і боль, падняцца пасля няўдачы, пранесці праз усё сваё жыццё дружбу і любоў, змагацца з уласным ценем, глыбока ўздыхнуць таму, што не збылося, і ўсміхнуцца таму, што збудзецца.


Настаўнік: А зараз мы з вамі адгадаем рэбусы, якія змешчаны на слайдах.


Слайды 33-34


Адказы: 1. Мікалаеўшчына. 2. Дзед Талаш.

Слайды 35-36

Настаўнік:

Як вы ведаеце, дзед Талаш з’яўляецца галоўным героем аповесці “Дрыгва” Я.Коласа. Пісьменнік неаднаразова з ім сустракаўся. Вось вы бачыце на слайдзе хату-музей, дзе жыў дзед Талаш.


Слайды 37-38


Настаўнік:

Паспрабуем разгадаць яшчэ адзін рэбус.


Адказы: 1. Якуб Колас. 2. Рак-вусач.


Слайды 39-40

Асоба Я.Коласа ў творчасці мастакоў.

Настаўнік просіць вучняў звярнуць увагу на карціны Паўлоўскага і Шчамялёва.


Слайды 41-45

Тэст “Жыццёвы і творчы шлях Я.Коласа”

(Вучні па слайдах адказваюць на пытанні.)

Калі нарадзіўся Якуб Колас?

1885 г.

1892 г.

1882 г.




Сапраўднае прозвішча Я.Коласа




Антось Казіміравіч Міцкевіч.

Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч

Іван Дамінікавіч Луцэвіч.




Як называўся першы зборнік вершаў Я.Коласа?

“Песні жальбы”

“Песні няволі”

“Родныя з’явы”




Дзе адбылася першая сустрэча Я.Коласа з Я.Купалам?

Мікалаеўшчына

Смольня

Мінск




Калі Я.Коласу прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі?

1926 г.

1950 г.

1938 г.


Настаўнік:

Зараз дадзім слова творчай групе вучняў.


1. Вучаніца Пачкоўская Святлана дэманструе дзве свае карціны ”Мой родны кут”і “Вянок Коласу”, якія яна прысвяціла 125-годдзю славутага песняра.


^ 2. Вучань Калугін Раман чытае свой верш, які таксама прысвяціў юбілею Якуба Коласа.

***

Яго Пан Бог у вусны цалаваў,

Каб слова змог людзям данесці.

Ён Коласам сябе назваў

Праз праўду беларусаў ў кнізе весці.


У спевах маці Нёман ажываў,

Разлучнікам стаяў і лёсаў, і кахання,

На ростанях край родны заміраў,

І разглядаў ён Кастусёвыя жаданні…


Крылова хлопчык палюбіў тварэнні,

Напэўна, так ён здолеў адшукаць

Сябе, знайсці з душой паразуменне,

Настаўнікам жыцця для дзетак стаць!


Паэтам стаў праз лёс неўміручым,

Сымон-музыка справядліва граў.

І на сваіх старонках творца вучыць

Жыццё хваліць, бо Госпад даў.


Ён помнік Слову будаваў у час цяжкі,

Калі не раз гарэла, руйнавалася зямля,

Калі на мінах падрываліся плужкі

І працу славіла айчынная ралля.


Настаўнік: Зараз дадзім слова групе вучняў-бібліятэкараў, якія падрыхтавалі выставу кніг Якуба Коласа і літаратуры пра выдатнага пісьменніка.

(Выступленне вучняў-бібліятэкараў).


Слайд 46


Дамашняе заданне:


Змест артыкула “Я.Колас”

стар. 312-320 (8 балаў)


Падрыхтаваць паведамленне “Агульнае ў жыццёвым і творчым лёсе Я.Купалы і Я.Коласа” (9-10 балаў)


Слайд 47


Рэфлексія

Настаўнік прапануе вучням вызначыцца з меркаваннем пра ўрок (“цікава”, “карысна”, “цяжка”, “сумна”) і прымацаваць лісты паперы ў пэўны сектар круга, змешчаны на дошцы.

Слайд 48

Настаўнік падводзіць вынікі ўрока і дзякуе вучням за падрыхтоўку, цікавыя выступленні, творчыя заданні.



еще рефераты
Еще работы по разное