Реферат: Образ белорусской хаты в белорусской культуре

Дыпломная працапрысвечана даследванню аднаго з найбольш змястоўных вобразаў беларускайтрадыцыйнай культуры – вобразу дома. Дадзены вобраз разглядаецца як аб’ектматэрыяльнай і духоўнай культуры. У працы ён разглядаецца як сімвал роднасці,на якім будуюцца творы беларускіх мастакоў, пісьменнікаў, мысліцелей.

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ… 3

ІІ. ХАТА Ў СІСТЭМЕТРАДЫЦЫЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ… 7

2.1. КАСМАЛОГІЯ… 7

2.2. ХАТА Ў ФІЛАСОФІІПРАШЧУРАЎ… 10

2.3. ХАТА Ў ВУСНАЙНАРОДНАЙ ТВОРЧАЦІ… 16

ІІІ. ВОБРАЗ ДОМУ ЎБЕЛАРУСКАЙ КРЭАТЫЎНАЙ КУЛЬТУРЫ… 21

3.1. ПРА СКАРЫНУ ІАЛІЗАРОЎСКАГА… 21

3.2. ВОБРАЗ ДОМУ ЎБEЛАРУСКІМ ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ 19 СТАГОДДЗЯ.      27

3.3. ДОМ-ХАТА Ў ТВОРАХВ. БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ… 32

IV. СІМВОЛІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ XX СТАГОДДЗЯ.    37

4.1. РОЛЯ ХАТЫ ЎПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ КУПАЛЫ… 37

4.2. СІМВАЛІЧНАСЦЬДОМА-ХАТЫ Ў ДРАМЕ КУПАЛЫ “РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО”            43

4.3. “… ЯК Я Ў ХАТУЎВАЙДУ, МЯНЕ ШТОСЬЦІ ГНЯЦЕ”… 49

ЗАКЛЮЧЭННЕ… 51

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙЛІТАРАТУРЫ… 56


/>/>/>/>УВОДЗІНЫ.

Дом, хата, сядзіба…Гэта грунт існавання, жыцця ўвогулле. Жыллё. З ім звязаны лёс чалавека і ад ягозалежыць.

Вусная народная творчасцьшмат месца адводзіць хатняй тэматыцы. Вывучаючы яе, мы знаходзім той магічнысэнс, які народ надаваў свайму жыллю. Шмат народных абрадаў падкрэсліваюцьгэта, а загадкі, прымаўкі, прыказкі падцвярждаюць.

Вобраз дому, хаты безумоўная адзінкабеларускага мастацтва: літаратуры, жывапісу, тэатра. Гэта як твар нашай Радзімы– Беларусі. Творцы ўключаюць у свае працы гэты вобраз, каб быць бліжэй данароду.

Вобраз хаты выступае ў мастакоў яксімвал адзінства з прыродай, як яе частка, на якую нават крытыкі не заўсёдызвяртаюць увагу. Гэта уласціва творчасці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, мастака,чые творы зрабіліся набыткам культуры Беларусі і Расіі. У яго пейзажных творахвобраз хаты, млына вельмі арганічны з прыродай роднага краю.

У літаратуры хата – гэта сцэна, дзеразгортваюцца падзеі. У творчасці пісьменнікаў канца 19 – пачатку 20 стагоддзяўяна мае шматбаковую сімвалічную накіраванасць. Гэта быў цяжкі час у нашайгісторыі, які знайшоў свой адбітак у творчасці пісьменнікаў. Хата – гэта любоўселяніна, які глыбока прывязаны да свайго кута. Гэта як жывое для яго, гэтатое, што складае яго жыццё, што яднае з навакольным асяроддзем. І ў той жа часвобраз дому можа быць як сімвал пратэсту.

На думку прыходзяцьпараўнанні: Беларусь – хата – Радзіма. А дзе была гэта Беларусь? Яна доўгі часблукала, шукала сваё месца: сваю зямлю, свой дах – неба, свайго гаспадара –беларуса. А той гаспадар разам з ёй не мог знайсці прытулка, не мог зразумець,дзе яго Радзіма – яго дом. Праз складаныя лёсы простых беларускіх сямей мыбачым складаны лёс Беларусі.

Дадзеная праца мае намэце намаляваць агульную карціну семантычнай дынамікі вобразу хаты ў беларускайкультуры, ад хаты-жылля ў архаічнай свядомасці прашчураў да ідэі дзяржавы-дома.

Сярод асноўных задачпрацы трэба вылучыць наступныя:

1.  Раскрыццё семантыкі традыцыйнай хаты-жылля ўфіласофіі прашчураў, якая выявілася ў вуснай народнай творчасці.

2.   Адлюстраванне працэсу фалькларызацыі культуры.

3.  Увасабленне ідэі Радзімы ў вобразе хаты ўбеларускім выяўленчым мастацтве 19 стагоддзя.

4.  Раскрыццё шматбаковага характара вобразу дома-хатыў творчасці Янкі Купалы.


/>/>/>/>ІІ. ХАТА Ў СІСТЭМЕТРАДЫЦЫЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ/>/>/>/>2.1. КАСМАЛОГІЯ.

У архаічнай свядомасцікожнае жытло надавала прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад космаса. У доме якбы суіснавалі чалавек і Сусвет, унутраннае і вонкавае, таму станавілісямагчымымі перакадзіроўкі паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу ідэталямі хаты.

У семантыцы традыцыйнайхаты ў значнай ступені закансервавалася ўзаемная праекцыя макра- імікракосмасу, а ў нормах структуравання адбіліся ўяўленні пра арганізацыюўласнага свету і спосабы арыентаціі ў ім, што знайшло праяву ў суаднясенніадзначанных элементаў жытла з асноўнымі параметрамі карціны свету[4;17]. Так,своеасаблівай воссю жытла выступае дыяганаль кут-печ, якая адным канцом(чырвоны кут) паказвае на святло, усход, божы бок, а другім канцом (печ) – назахад, цемру і да т.п.

Аснова, падмурак хатыасэнсоўваліся як ніжні свет, падзем’е, “той” свет, а дах, вышкі – як верх,неба, крона, купал, што часам сімвалізаваўся з вобразам нябеснага агню.

Уяўленні пра верхні ініжні свет у старажытнасці  зліваліся ў адзін непадзельны семантычны комплекс,які палягаў у кантамінацыі верху і нізу. Магчыма, падобнае сумяшчэннеўвасобілася ў цэнтральным пячным слупе, недзе нават ў выглядзе антрапаморфнагаідала, з якім самым цесным чынам былі звязаны ўяўленні аб бостве-продку.

Для традыцыйныхграмадстваў характэрна супрацьпастауленне паміж тэрыторыяй пражывання (гэта нашсвет, космас) і невядомай, няпэўнай прасторай, якая набывала ўсе рысы хаосу.Чалавек імкнуўся жыць толькі ў цалкам арганізаваным свеце, у космасе, і тамубудаванне для сябе жытла, размяшчэнне на пэўнай тэрыторыі прыпадабляласястварэнню свету.

Відаць, адным з першыхактаў абжывання прасторы станавілася яе адмежаванне, вылучэнне “свайго” локуса,за межамі якога заставаўся “той” свет.

Так уласна сцены, дах,вокны становяцца першымі граніцамі, межамі паміж асвоеным і неасвоеным, паміж“сваім” і “чужым”. Аднак гэта яшчэ не азначала, што вылучаная прастора і яеэлементы набывалі цалкам станоўчыя характарыстыкі. Заўважым, што практычнакожная адзінка традыцыйнага жытла захоўвала рысы “чужога”, варожага,дэманічнага, не ўласцівага чалавеку. Толькі ад часоў прыняцця хрысціянствапераважна станоўчым локусам становіцца кут з бажніцамі.

Значную ролю ўсемантызацыі жыллёвай прасторы і яе элементаў грае традыцыйны інтэр’ерсялянскай хаты. Ля ўваходу размяшчалася печ, ля якой знаходзіўся качарэжнік,дзе туліўся пячны рыштунак: качарга, чанняла, вілкі ды іншае. Таму рытуальнаефункцыянаванне і семіятычны статус гэтых прыладаў вызначаўся галоўным чынамсемантыкай самой печы.

Супраць печы каля ўваходуразмяшчаўся гаспадарчы кут (“бабін кут”), дзе стаялі вёдры, кадушкі, а на сцяневісела паліца з посудам і лыжачнік. У некаторых мясцінах чалеснікі выходзілі ўсенцы, істопку, куды выносіліся пячныя прылады, частку посуду ды іншыя рэчыхатняга ўжытку. Істопка лічылася пераважна “жаночым” памяшканнем, таму і яеначынне, посуд атрымлівалі сімволіку нізу, жаночага пачатку[4;18].

Семантыка жыллёвайпрасторы, семіянтычныя характарыстыкі хатняга начыння прачытваюцца ў кантэксцетрадыцыйнага рытуальнага сцэнарыя жыцця чалавека. Акрамя таго, семантызацыяэлементаў хатняга ўжытку адлюстроўвае разуменне архаічным чалавекам структурыкарціны свету.


/>/>/>/>2.2. ХАТА Ў ФІЛАСОФІІ ПРАШЧУРАЎ.

Трэба адзначыць тое, што нашы прашчурымелі сваю філасофію жылля, якая адлюстроўвалася ў розных абрадах, звычаях,павер’ях.

У народным уяўленні здаўна прасочваеццасувязь паміж пабудовай жытла і будовай сусвету. Хата асэнсоўвалася як часткасусвету і, адначасова, — мадэль сусвету, што можна ўбачыць на дададзеныммалюнку:

/>

Пра сувязь з кірункамі свету не забывалісяі тады, калі арыентавалі хату ў прасторы. Тая сцяна, на якой будуюць вокны,павінна была глядзець ці то на ўсход, ці то на поўдзень, але ніяк не на захадці поўнач. І гэта абумоўлівалася не толькі патрэбамі асвятлення памяшкання.Дыяганаль покуць (“чырвоны” кут) – печ і вызначала арыентацыю хаты ў прасторысусвету. У народзе бытавала нават такое абрадавае дзейства: маці, сын якой быўу салдатах і ад якога даўно не было весткі, брала лусты першага навагоднягахлеба і клала на ноч у чатырох кутах хаты; калі раніцай усе яны цэлыя, то і сынцэлы і здаровы, а калі ж якая знікае, то і сын забіты ў той старане, на якуюпаказвае кут.

Увесь інтэр’ер хаты адлюстроўваў будовусусвету. Жылая прастора – зямны свет, гарышча – нябёсы. У гэтай структуры ролюсамой зямлі, урадлівай глебы выконвала падлога. Таму так распаўсюджана было ўбеларусаў абрадавае пасыпанне падлогі зернем. Напрыклад, раніцай Новага годаспраўляўся абрад засявання: дзеці хадзілі па вёсцы з торбай, напоўненнайзернем, заходзілі ў хаты і, павітаўшы гаспадароў, імітавалі сяўбу, пасыпаючыпадлогу жытам і ячменем, каб сёлета добра ўрадзіла. І на вяселлі пасыпалізернем падлогу, каб дом ведаў багацце, дабрабыт.

Столь у хаце сімвалізавала неба. Па ім –доўга трымалася ў народным уяўленні – рухалася сонца. Менавіта да столі ўчырвоным куце, што абазначаў усход, святло ў хаце, на Каляды, старажытнае святапавароту сонца на лета, падвешваўся саламяны “павук”, які сімвалізаваў нябеснаесвяціла. Характэрна, што на Красную (Вялікодную) суботу ў хатах усю ноч палілісвятло, бо старадаўні Вялікдзень быў святам нябеснага агню, вясновага сонца, асвятло ў хаце “вітала” веснавое сонца.

Вышэй столі (“неба”) завоблачны свет, якіабмяжоўваўся дахам хаты. Менавіта там, на гарышчы, паводле народных павер’яў,жылі духі памерлых продкаў. На гэта паказваюць некаторыя беларускія абрады.Так, калі знахарка лячыла каго-небудзь у хаце, яна стукала венікам столь –клікала на дапамогу хвораму духа-заступніка сям’і. Гэтак жа клікалі духаўпродкаў на дапамогу і падчас прыгатавання вясельнага караваю. А вось прызаручынах, калі пілі гарэлку, то рэшткі з кілішкаў выплюхвалі ўверх, да столі,таксама духам продкаў.

Падзел хаты на часткі, што адпавядаюцьсферам светабудовы, стасаваўся і са знешнім дэкорам хаты. Характэрнае ў гэтымплане дэкаратыўнае вырашэнне фасадаў. Так, афармленне шчыта (франтона) –верхняй трохкутнай часткі будынка, вядзе да небасхілу, па якім рухаецца дзённаесвяціла. Таму на шчыце звычайна рабілі сімвалічныя выявы сонца[14;14].

Вышэй “неба” знаходзілася “безданьнябесная”, якая пралівалася на зямлю дажджом. Таму закрыліны даху хатыаздабляліся найчасцей хвалістым арнаментам, які ўвасабляў нябесную ваду.Закрыліны, якія фарміравалі бакі трохкутніка шчыта, заўсёды рабілі вышэй ягопаверхні – “бездань нябесная” над “небам”.

У адрозненні ад шчыта, што суадносіўся знябёсамі, паверхня зруба хаты адпавядала зямной сферы сусвету. Дэкор у гэтайчастцы будынка прыпадаў пераважна на вокны. Тут знаходзім стылізаваныя выявырасліннага свету, жывёл, птушак – усё, што датычыць зямной сутнасці.

Мадэль сусвету, хата ўспрымалася і якпрастора, абжытая чалавекам у вялікай неабжытай прасторы сусвету. Таму,закладка падмурка і ўзвядзенне сценаў зруба вызначалі і сімвалічнае аддзяленнеасвоенай прасторы ад неасвоенага сусвету. Але калі сцены, падлога, дах якэлементы канструкцыі жытла валодалі функцыяй мяжы, якая аддзяляе ўнутраннуюпрастору хаты ад знешняга свету, то дзверы і вокны, наадварот, ажыцяўлялісувязь са знешнім светам. Пры супрацьпастаўленні асвоенай, дружалюбнай чалавекуўнутранай прасторы хаты і неасвоенай, чужынскай прасторы знешняга свету дзверыі вокны лічыліся небяспечнымі пунктамі, праз якія сілы знешняга свету магліпранікнуць у дом.

Пераступанне цераз парог як мяжу паміжпрасторай хаты і навакольным светам у народным побыце заўсёды суправаджаласярытуальнымі дзеяннямі. Напрыклад, у даўняй Беларусі, калі варочаліся з царквыпасля хрышчэння, бацька клаў немаўлятка на некалькі хвілін на парозе, штозвалася “асвятліць дзіця цераз парог”. Так адзначаўся ўваход у хату новагачлена сям’і.

Падчас сватання сват, пераступіўшы парог,нізка кланяўся і казаў пахвалёнага, а потым у сваім слове велічаў парог“залатым”. Свацці ж, пакуль не дагаворацца з бацькамі нявесты, не мелі праваадысці ад парога. У час прыезду сватоў з жаніхом, калі яны праходзілі ў хату,жаніх павінен быў стаяць ля парога, бо не быў яшчэ прыняты як суджаны. А воськалі малады прыязджаў у хату нявесты ў дзень вяселля, яе маці станавілася сасвечкай на парозе і, падняўшы талерку з хлебам і соллю, трымала, пакуль пад ёюне праходзілі цераз парог усе, хто прыехаў. На вяселлі, калі ў хату неслікаравай, скрыпач, пераступаючы парог, пераставаў граць, а сват, на момантспыніўшыся на парозе, гучна казаў пахвалёнага.

Пра небяспечнасць парога можна меркаваць із павер’я, што кінутыя на парозе рэчы нельга падымаць, бо яны могуць быцьзачараваны[11;95].

У адрозненні ад дзвярэй, кантакт прасторыхаты са знешнім светам праз вокны меў некалькі іншы, так бы мовіць, большкасмічны характар. Праз вокны ўнутранная прастора хаты лучылася з сонцам,кірункамі свету. Так, у адной з валачобных песень пелася:

Пан хазяін

Адчыні аконца

На ўсход сонца.

Калі сувязь са знешнім светам праз дзверыацэньвалася як рэгламентаваная, то сувязь праз акно як нерэгламентаваная[14;15]. Калі ў дзверы праходзілі людзі, то у вокны – духі. Так, праз акнокантактавалі з душамі памерлых продкаў, што сыходзілі з неба. Таму насвяткаванне Асянінай (асенніх Дзядоў) лыжку кожнай абрадавай стравы клалі ўасобную пасуду на падаконніку – для памёрлых продкаў. Калі ж у час абрадавайвячэры зазвініць шыба, значыць, душы продкаў прыйшлі і нябачна прысутнічаюць наабрадзе. Праз вокны, лічылася, могуць пранікнуць у хату ведзьмакі і вядзьмаркі,таму, каб абараніцца ад іх, шыбы часам абкладавалі крапівой, за якой прызнавалізасцерагальныя ўласцівасці.

Нерэгламентаванасць сувязі знешняга светуі ўнутраннай прасторы хаты праз акно відаць і ў калядным абрадзе падслухоўванняпад вокнамі, і ў спяванні свавольных шчадровак пад вокнамі хаты. Характэрна,што свавольнасць песенек шчадроўшчыкаў заўважна зніжаецца, калі яны ўваходзяцьу дзверы, а тут іх спяванне набывае афарбоўку слаўлення гаспадароў[4;18].

Такім чынам, хата ў старажытных уяўленняхбеларусаў выступала як невялічкая абжытая частка агромістага неабжытага сусветуі адначасна як паменшаная мадэль сусвету.


/>/>/>/>2.3. ХАТА Ў ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАЦІ.

Жыллё і ўсё, што акружала беларускагаселяніна ў яго хаце, паслужыла аб’ектамі вуснай народнай творчасці – гэта прыказкі, прымаўкі і загадкі.

Прыказкі, што датычаць хатняга быту, прымногіх супольных рысах з творчасцю іншых народаў адзначаны і рысамінацыянальнай своеасаблівасці культуры. Тады, калі прыказка разважае пра хату іяе ўнутраны выгляд, пра печ, пра качаргу ці гаршок, адчуваецца, што гаворкавядзецца пра тыя рэчы, да якіх прызвычаены іменна беларускі селянін. Прыказкібытавога характару яскрава раскрываюць патрэбы і вечныя клопаты селяніна.

У прыказках таксама выразна прасочваеццамомант, што неабходна мець свой Родны кут, сваю хату. І гэта з’яўляласянайвялікшым шчасцем. У прыказках хату параўноўваюць нават з маці:

Свая хатка як родная матка[20;209].

Што, безумоўна, паказвае пэўнаестаўленне да свайго кута.

У шмат прыказках можна заўважыць штоакцэнт зроблены менавіта на слове “сваё”: “свая хатка”, “свой кут”, “свойвугал”, “сваё гняздо”, “свая лава”, “свая салома”, і, нават, “свой сметнік”.

Гэта паказвае, што кожная сям’я імкнуласямець сваю незалежную гаспадарку. І пытанне свабоды, волі заўжды было актуальнымпытаннем у гістарычным развіцці беларусаў. Свая ўласная хата – гэта як і сваяРадзіма (не проста радзіма, а менавіта “свая”), дзе ўсе члены сям’іпоўнаўладарныя гаспадары:

Чужая хата гаршэй ката.

Нават лічылася горам, няшчасцем немець сваёй прытуліны:

Бяда не мець свайго ўгла.

У кожнага чалавека ёсць рысы ўладара,але ва ўсіх яны выяўляюцца па рознаму. Хтосьці можа выявіць сабе ў вышэйшыхструктурах, падпарадкаваць вялікую групу людзей. А звычайны селянін дае выхадсваім здольнасцям, нейкім майстэрскім навыкам у сваім куце:

Кожны пан у сваёйхаце

Ці яшчэ:

На сваём сметніку і певень гаспадар.

Гэта здаўна вядома, што асоба зусім уіншым свеце раскрываецца ў сваёй гаспадарцы. Тут усё вядома, усе дзеянні выпрацаваныі ўпэўненны – гэта ўсё сваё:

І курыца на сваём сметніку раскошна[20;210-211].

І вельмі не складана больш даведацца абгаспадарах хаты, бачыўшы саму хату. Унутранны і знешні выгляд дома – гэта другітвар гаспадара:

Якая Агатка, такая і хатка.

Не здарма хату параўноваюць змаці. Маці клапоціцца, забяспечвае ўтульнасць, абараняе ад бяспек, але ў сваючаргу яе дзеткі павінны неяк адказваць на яе цяплыню; даваць ёй той клопат, наякі яна сама не здольна:

Хата рагата, на каждым рагунайдзеш работу.

Канешне, мужчынская рука –гэта аснова звычайнай будыніны, яе знешні выгляд. Але ўнутраны камфорт, аўруцяплыні і спакою стварае жанчына. Менавіта жанчына надае дому жыццё, таксама які жанчына надае жыццё дзіцяці:

Гумно плача без гаспадара, ахата без гаспадыні[20;213].

Загадкі, якія датычацца хаты іяе абсталявання ў асноўным закранаюць тыя рэчы хатняга быту, якія лічылісянайбольш каштоўнымі

Вось напрыклад:

Стаіць рубішча, у рубішчыварацішча, у варацішчы гогаль, а ў гогаля шчогаль.

(Дом, дзверы, печ, гаршчок)

Увогулле вельмі цікаваасыятыўная пабудова гэтай загадкі і, вядома, што не кожны сучаснік зможаадгадаць яе.

Дом, дзверы, печ, гаршчок –гэта фундамент кожнай хаты. Гэта тыя рэчы, без якіх хата ўжо не хата.

Ці яшчэ загадкі такогакшталту:

Стаіць турыца, у турыцылісіца, у лісіцы лаханька, у лаханьке чорны жук плыве[10;247].

Альбо:

Стаіць разрубіха, у разрубіхіразваліха, у разваліхі гогаль, у гогаля тыкаль[10;247].

(Хата, дзверы, печ, качарга).

На прыкладзе гэтых загадакможна ўбачыць, што хата-дом у народзе выклікае падабенства да нейкага“рубішча”, “разрубіхі” і “турыцы”. Самі словы гавораць аб нечым агромістым ізначным. А таксама паслядоўнасць хатніх рэчаў, якія ідуць па чарзе, залежна адсваёй каштоўнасці.

Заўсёды лічылася, што печ ухаце – гэта другая маці. Яна корміць, грэе, стварае цяплыню, дае прытулак ісон. І ў загадках печ з’яўляецца першым арыентырам хаты. Таму, натуральна, шматзагадак вуснай народнай творчасці прысвечана печы.

У загадках печ часта называюцьяк “маці таўстуха”, “маці галадуха”. І разам з печчу ў загадках у адзін радставяць агонь і дым, дзе агню надаюць ролю “дачкі краснухі” ці “дачкізалатухі”; а дым – “сын разбой”, “сын перапёл”:

Маці таўсцюха, дачка залатуха,а сын перабор выскачыў ва двор[10;254].

Вельмі дакладныя параўнанні.Загадку такой пабудовы цікава як загадваць, так і адгадваць. Элементам хатнягабыту нададзены тыя ролі, якія так ці інакш датычаць кожнага.

Хата – гэта збудаванне, дзе паўсіх правілах павінна жыць сям’я. І сама канструкцыя, структура хатыатаясамліваецца з так званай сям’ёй. Калі браць за прыклад тую ж самую загадку,то ў ёй нічога не гаворыцца пра бацьку-гаспадара і ўладара. І відавочна, штодом, хата і ёсць той самы бацька – галава сям’і і гэта само сабой зразумела.Дом-бацька галоўны і ўсё астатняе – печ, агонь, дым ідзе ад яго і належыць яму.Калі пайсці глыбей, то нават магчыма правесці паралель ад гэтага тыпу загадакда патрыярхальнага ўкладу жыцця беларусаў.

У хатніх загадках не маламесца адводзіцца дзверам і вокнам – гэта як ротавая адтуліна і вочы хаты:

Хто ні йдзе, дык вядзе, а накут ці разачку не завядзе[10;264].

А ў наступнай загадцы наватсама пабудова прымушае задумацца: ці не пра вочы тут кажацца?

Побач стаяць, на вуліцуглядзяць, а сябе ніколі не бачаць[10;271].

Усе асноўныя рэчы хатнягаінтэр’еру ўвасобіліся ў вуснай народнай творчасці. Тут прысутнічае гумар, безчаго немагчыма ў быце.

Прыказкі, прымаўкі, загадкіпрымушаюць па-іншаму глядзець на тыя рэчы, што навокал нас, палягчаюцьпаўсядзённасць.


/>/>/>/>ІІІ. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БЕЛАРУСКАЙКРЭАТЫЎНАЙ КУЛЬТУРЫ3.1. ПРАСКАРЫНУ І АЛІЗАРОЎСКАГА.

Дзейнасць і подзвіг Скарыны ўпісваюццаў агульнаеўрапейскую культурную гісторыю. Але Скарына беларус і яго спадчынадае нам мажлівасць зіркнуць на сябе як бы з вышыні часу, убачыць сябе побач зіншымі народамі, –пераканацца, што наша гісторыя не горшая за іншыя, што янатакая ж багатая падзеямі і імёнамі, як і ў іншых народаў, што ў нас былі сваегеніі, якія пакінулі след не толькі ў гісторыі і культуры свайго краю, а сталіяк бы здабыткамі ўсяго чалавецтва, бо заслугі іх выходзяць далёка занацыянальныя рамкі[22;11].

Скарына імкнуўся несці культуру дабеларусаў. Ён быў першы, хто даў філасофскую інтэрпрэтацыю Бібліі. У яготворчасці такая рыса гуманізму, як любоў да роднай зямлі і суайчыннікаў,выявілася асабліва яскрава. Гэта любоў кіравала ім на працягу ўсяго жыцця. Кабвыхаваць у сваіх чытачоў любоў да радзімы, ён выкарыстоўваў нават біблейскіякнігі. Прыкладам гэтага служыць яго трактоўка кнігі “Старога Запавету” “Юдзіф”:гутарка ідзе пра гераічны ўчынак легендарнай яўрэйскай жанчыны. Калі асірыйцыасадзілі родны горад Віфулію, Юдзіф пранікла ў палатку асірыйскага палкаводцаАлаферна і адсякла яму галаву. Застаўшыся без кіраўніка, войска былодэмаралізавана і асада знята.

Добра вядома, што майстры Адраджэннядаволі часта звярталіся да біблейскіх гісторый, каб тлумачыць актуальныяфіласофскія ідэі і сацыяльна-палітычныя задачы свайго часу і свайго народа.Скарына таксама ў якасці прыклада гераічнага і самаахвярнага служэння сваёйайчыне апісвае подзвіг Юдзіф. Ён лічыў, што “Кніга Юдзіф” дана “к нашему научению, абыхом, яко зерцало, жену сиюпреславную пред очима имеющее, в добрых делех и в любви отчины не толико жены,но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для посполитого доброго идля отчины своея не лютовали”[25;59].

Сваю любоў да Радзімы Францыск Скарынаімкнуўся прывіць народу. Так гаворачы пра гераічны ўчынак Юдзіфі, Скарынаробіць шырокія абагульненні: “Понежеот прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; рыбы, плавающие поморю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым падобныя боронять ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися иускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають”[25;59].Цяжка пераацаніцьзначэнне гэтых слоў любві і замілаванасці да роднага краю. Этыка Скарыны, такімчынам, выхоўвала ў чалавеку грамадзяніна і патрыёта, фарміравала якасці,неабходныя для актыўнай грамадска-практычнай дзейнасці на карысць свайгонарода.

Па скарынаўскіх прадмовах багатарассыпаны розныя выслоў’і і афарызмы, глыбокадумныя выказванні першадрукара,якія сталі крылатымі. Гэта і яго патрыятычнае, па-народнаму простае і мудраеслова пра “вялікую ласку”, г.зн. любоў чалавека да роднага краю ў прадмове датой жа кнігі “Юдзіф”[21;35].

Увогуле аповесць пра Юдзіф, якаявыратавала свой горад ад ворагаў, ён рэкамендуе трымаць перад сабою, як узорпатрыятызму, самаахвярнасці і бескарыслівага служэння грамадскаму дабру. Угэтай прадмове Скарына звяртаецца да чытача з узнеслым публіцыстычным словампра любоў да Радзімы як самае натуральнае і першаснае пачуцце ўсіх жывых істот,а тым больш надзеленага розумам чалавека[24;72].

Пазней палітычны мысліцель іправазнаўца Беларусі і Літвы сярэдзіны XVII стагоддзя Аарон (Адам) АляксандрАлізароўскі разгледзіў ланцуг “дом – грамадства – дзяржава” у сваёй галоўнайпрацы “Аб палітычнай супольнасці людзей” (1651).

Увогуле паняцце “дом” Алізароўскіразглядае як сацыяльны канструкт, змест якога складаюць зносіны, звязаныя зузнікненнем і функцыянаваннем сям’і, а таксама зносіны паміж гаспадаром і ягоподданымі. У такім значэнні гэтае паняцце даволі часта выкарыстоўвалася ўантычнай літаратуры. Блізкім да яго па значэнню з’яўляецца тэрмін “двор”.

Паводле класіфікацыі Алізароўскага,існуюць боскае, натуральнае і права народу[15;169-171].Пры гэтым боскае і натуральнае права знаходзяцца не ў падпарадкаванні другогапершаму, а выступаюць як самастойныя віды і дапаўняюць адзін аднаго.Алізароўскі аналізаваў пераважна натуральнае права, якое прырода закладвае ўчалавеку як сацыяльнай і біялагічнай істоце. У сацыяльным аспекце прынцыпынатуральнага права выяўляюцца праз развіццё і ўдасканаленне сацыяльнайарганізацыі жыцця людзей: сям’я, фальварак, паселішча, грамадства, дзяржава.

Алізароўскі распрацаваў гуманістычнуюканцэпцыю Новага часу – грамадскага дагавору, паводле якога прызначэнне і мэтыдзяржавы звязваюцца з агульнаграмадзянскай карысцю, ўзаемазацікаўленнасцюлюдзей у стварэнні палітычных саюзаў-супольнасцей. Перадумовы гэтагаскладваюцца ў рэгуляванні адносін у сям’і, двары (сукупнасці некалькіх сем’яў)або панскім фальварку, паселішчы, дзе ў рознай ступені фарміруюцца інстытутыўлады: бацькоў над дзецьмі, пана над падданымі і інш. Дзяржаву Алізароўсківызначае “як створаны з мноства паселішчаў саюз і аб’яднанне людзей якіязвязаны правам, што і ўвайшлі ў згоду ў імя добрага і шчаслівага жыцця”.Дзяржава – гэта працілеглае дому і сям’е. Але ж безумоўна ідзе адтуль. Апошніятаксама з’яўляюцца нейкімі супольнасцямі, аднак створаныя не з паселішчаў, якдзяржава, а з пэўных асоб, а дакладней: з гаспадара і нявольніка, мужа і жонкі,бацькоў і дзяцей, якія жывуць разам ці асобна. Існуе таксама прыватнаяўласнасць, яна мае назву маёмасць і служыць таму, каб сям’я і ўсе яе члены жыліразам, разам працавалі на карысць неабходных жыццёвых патрэб. У такойсупольнасці галавой сям’і мае быць той, хто з’яўляецца старэйшым і пануе надастатнімі. Яго кіраўніцтва ў сям’і жонкай як супруга, бацькаўскае – дзецьмі,гаспадарчае – працаўнікамі мае назву домаўладкаванне. Такім чынам, з такогарода сем’яў, з мноства дамоў ствараюцца вёскі, а мноства вёсак зліваецца ўсупольнасць грамадзян, якую мы называем дзяржавай. Яе праблемы ён цесна звязваез пытаннямі грамадзянства. Паводле тагачаснай палітычнай ідэалогіі сапраўдныміграмадзянамі была толькі шляхта, арганізаваная ў замкнёнае каставае кола.Алізароўскі лічыў, што грамадзянамі дзяржавы з’яўляюцца ўсе жыхары, акрамярабоў і іншаземцаў. Пры гэтым адзначаў, што ў грамадстве існуюць вышэйшыя ініжэйшыя саслоўі, але для кожнага павінен існаваць свабодны пераход з аднагосаслоўя ў другое, і грамадзяне ўсіх саслоўяў роўныя перад законам[18;131-139].

Ігнараванне прынцыпаў грамадскагадагавору, паводле Алізароўскага, вядзе да гібелі дзяржавы. Разбуральныміфактарамі з’яўляюцца дзеянні людзей, якія парушаюць чалавечыя сувязі, дрэннаекіраванне, адсутнасць законнасці і справялівасці, няроўнасць, эгаізм пануючыхсаслоўяў, несправядлівае выкарыстанне права, асабліка ў судах. Ёнпрытрымліваўся думкі, што дасканаласць дзяржавы залежыць ад найбольшрацыянальна выбранай формы кіравання. Сімпантыі Алізароўскага былі на бакуспадчыннай манархіі, і ў той жа час ён быў праціўнікам тыраніі. На яго думку, увыключных выпадках у народа павінна існаваць права на паўстанне і забойстватырана[15;616].

У працы Алізароўскага ідэя“дзяржавы-дома” – узор працэсу фалькларызацыі. Праца бярэ свае вытокі зтрадыцыйнай народнай культуры прасякнутай ідэяй роднасці. Ва ўсіх відахбеларускага фальклору паэтызуецца гаспадар, які па сутнасці з’яўляеццакультурным героем беларускай традыцыйнай культуры і перш за ўсё земляробчага цыкла.


3.2. ВОБРАЗДОМУ Ў БEЛАРУСКІМ ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ 19 СТАГОДДЗЯ.

Цяжка знайсці дзе-нібудзь канкрэтнайтэматыкі “вобраз дома ў мастацтве”. Але не складана заўважыць вобраз беларускайхаты, нацыянальных беларускіх будынкаў у бытавым жанры і пейзажы беларускіхмастакоў.

Узяўшы не такое далёкае 19 стагоддзе,знойдзеш шмат знаёмых імён мастакоў, у творчаці якіх прысутнічае вобраз іхРадзімы – хаты, дома, млына...

У творах перадаюцца рысы беларускіхбудынкаў таго часу. Заўважаецца частая аднолькавасць назваў твораў. Найчасцейсустракаюцца такія назвы як “На радзіме”, “Млын”, “Жніво”.

Напэўна менавіта вобраз домуасацыіруецца з Радзімай, з нечым родным, сваім. Здаецца, што мастак, стварыўшытвор, нават не задумваецца над назвай, яна ўзнікае як бы сама сабою, арганічна.

Млын – гэта тыповы беларускі будынактаго часу. Гэта не жыллё, але назваць млын у некаторым сэнсе домом безумоўнамагчыма. Гэта зараз млын з’яўляецца музейным экспанатам, а яшчэ стагоддзе назадён быў апорай жыцця сялян, іх надзеяй і хлебам. Млын можна назваць другім домамселяніна, дзе ён праводзіў часта большую частку дня і жыцця ўвогулле. Тамснедалі і адпачывалі, весяліліся і сумавалі, але галоўнае – працавалі. Млынтаксама карціна Радзімы ва ўяўленнях многіх беларусаў.

Сярод скарбаў Дзяржаўнай Траццякоўскайгалерэі ў Маскве захоўваецца сціплы пейзаж, на якім намалявана ўскраінабеларускай вёскі. Праз невялічкую ручаінку, што струменіць уздоўж драўлянагаплота,  перакінуты масток. Віецца ўдаль пясчаная дарога. На гарызонце відацьсаламяныя стрэхі ўбогіх сялянскіх хатак. Вакол цішыня і запусценне… Вячэрніяцені ляжаць на свеях пяску.

І гэтая закінутасць, гэты холадбязмежны, гэтая нязнанасць шляху балюча ўваходзіць у чалавечае сэрца[9;64].

Такі пейзаж не мог напісаць выпадковысузіральнік. Бачна, што аўтар добра ведаў гэтыя мясціны, што ён правёў сяродгэтай прыроды ўсё сваё жыццё. Жывапісца, пэндзлю якога належыць пейзаж “Нарадзіме”, быў акадэмік Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі. Гэты твор быў створаны ўвёсцы Брадзец Мінскай губерні. Тут знайшлі ўвасабленне думкі і пачуцці мастака,яго роздум аб лёсе сваёй радзімы. У гэтай карціне – усё блізкае і дарагое сэрцумастака. Кожная дэталь напісана з вялікай цеплынёй і любоўю і гэтая любоўміжвольна перадаецца гледачу.

З выкрывальнай праўдай Гараўскі адкрываеперад намі запусценне беларускай вёскі. І хаця ў карціне сялян няма, глядачдобра адчувае іх беднасць і разарэнне[9;70].

Безумоўна вобраз дома надае карцінепэўны сэнс, дапамагае гледачу ўбачыць тое, што хацеў падкрэсліць мастак. Домнадае творам, прысвечаным Радзіме поўнасць і пэўную закончанасць.

Вікенцій Дмахоўскі – “Клод Ларэнвіленскіх аколіц”, як называлі яго сучаснікі[9;50]. Такое сказалі прабеларускага пейзажыста не выпадкова. Пейзажы ягоныя родніць з пейзажаміфранцузкага жывапісца XVII стагоддзя той асаблівы, крыху ідылічны дух, таяцікавасць да небагатага, звычайнага, што дазваляе знаходзіць у штодзённымэмацыянальны настрой, паэзію і веліч.

З ранніх работ Дмахоўскага цікавыпейзаж “На радзіме”. Патрыярхальны лад жыцця дробнай беларускай шляхтыперададзены тут ярка і пераканаўча.

Мастак адступіў ад традыцыйныхакадэмічных канонаў, якія былі яшчэ моцныя ў жывапісе пачатку XIX стагоддзя.Ужо ў самім выбары сюжэта бачна прывязаннасць і любоў да родных мясцін.

Прасторны фальваркавы двор – з тых,зарослых гусінай траўкаю і дробнымі пахучымі рамонкамі. Пад наглядам нянекгуляюць на ім панскія дзеці. Пасвяцца куры і снежна бялеюць на гладзі рачулкігусі. На беразе сушацца сеці, сплываюцца кроплі з перакатаў, тырчыць драўлянаяручка таптухі. Удалечыні, у карэтніку, расчынены дзверы. Праз іх відаць аглоблібрычкі. У цяні – звычайны сялянскі воз. А яшчэ крыху далей аднапавярховыдраўляны прыземісты будынак фальварка над насунутым высокім дахам[9;54].

Такая характэрная, такая тыповабеларуская будыніна. А перад ёю ліпы і свечы пірамідальных таполяў, штоўскінуліся ў гарачае неба, і такі кашлаты, і такі мяккі мрэе за домам сад.

І ўсё выпісана з вялікай любоўю.Карціна шматбаковая, але галоўная роля належыць дому. Ён з’яўляецца цэнтрамкарціны і на яго скіравана галоўная ўвага, гэта ўвасабленне думак мастака.

Таксама прыцягвае ўвагу творФердынанда Рушчыца “Млын”. Тут мастак глядзіць на прыроду, якую яму трэбаўславіць з вышыні птушынага палёту. Такі прыём дазваляе намаляваць на палаткеўсё зямное, а неба паказаць светлым адбіткам у вадзе, люстрам у зялёнай раме.Архітэктура млына і навакольныя рэчы пададзены ў непрывычным для гледачаракурсе. І будынак млына надзвычай тыповы для беларускага пейзажу – прыземісты,нізкі, над насупленай саламянай страхой. Усё ў ізумрудна-зялёных і чырванаватыхтанах[9;103].

Тут мастак услаўляе прыроду, а млындапамагае гледачу ўбачыць беларускую прыроду вачамі простага чалавека,працоўніка-селяніна.

Вобраз беларускага будынка, дома даемастакам магчымасць выразіць сваю думку, надаць карціне той сэнс, які жадаюцьданесці да гледача. А мы праз гэты вобраз лягчэй і вельмі абвострана адчуваемпачуцці аўтараў.


/>/>/>/>/>/>/>/>3.3. ДОМ-ХАТА ЎТВОРАХ />/>В. БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ

Хата – бясспрэчная аддзінка чалавечагаіснавання, і як бы ні была прывабна прастора, але ж матэрыяльныя патрэбыпрымушаюць чалавека мець свой кут. І гэты “кут” так прывязвае да сябе найперштаму, што ён “свой”, што гэта пачуцце нават можна назваць “любоўю” і стратагэтай “любові” прыводзіць нават да вар’ятства.

І ніколі нельга забываць, што нашвялікі, адвечны кут – гэта нашы палі, лясы, азёры… Яны заўжды будуць з намі ібудуць грэць наша сэрца пры думках аб Радзіме. І калі маеш свой уласны поглядна прыроду, калі разумееш яе, то заўжды будзеш адчуваць сябе дома.

Мастацтва творцы ВітольдаБялыніцкага-Бірулі пераконвае ў значэнні такога прытулку ў жыцці чалавека. Уяго творах даволі часта з’яўляецца вобраз хаты і ён успрымаецца як адзінае зпрыродай. Мастак пісаў Радзіму, а Радзіма – гэта прырода твайго краю, дом. Аможа, менавіта вобраз хаты і ўдакладняў уяўленні пра каштоўнасць Радзімы.

“Я – беларус. Нарадзіўся ў маёнткуКрынкі каля Бялыніч на Магілёўшчыне.

… Маё жыццё з маленства пастаянназвязана з прыродай. У ёй для мяне быў сэнс жыцця” [19;32-33].

Хата ў творах мастака – гэта частка інтэр’еру прыроды, прыродыяго Радзімы.

“Вясна”, “Пачатак вясны”, “Вечар”,“Зімовы дзень” – вобраз хаты тут само сабой зразумелы, ён проста неабходны. Тамнедзе ўдалечыні некалькі хатак ці хата займае цэнтральнае месца, напрыклад утворы “Вясна” і ўдакладняе адлюстраванне пэўнай пары года. Гэта тое ж самаедрэва, бярвенні, што прыстасаваны для ўладкавання чалавечага жыцця ў прыродзе.Нават Ілля Рэпін у перапісцы з беларускім мастаком кажа: “Я заўжды з новымвялікім задавальненнем гляджу на ваш узгорак з хатамі, занесенымі снегам; люблюгэтыя беражкі, што белымі краямі адлюстроўваюцца ў горнай рэчцы”. І сапраўды,вельмі дакладны радкі І. Рэпіна: “Я так прывык асвяжацца душой перад вашыміжывымі павевамі праўды, прастаты і свабоды” [19;32-33].

Вось на гарызонце відаць хаткі, а даіх “шырокім пэндзлем прыкладзена дарога, што бяжыць па беларускіх узгорках дацудоўнага куточка – Вёска” [3;13].

Калі сцежка, то заўсёды дакладная –вядзе да хаты – хатак, царквы, млыну.

На сваіх палотнах мастак стварыўсветлы, чысты, нібы жамчужны, каларыт, часам ахінуты тонкім вэлюмам серабрыстыхбеларускіх туманаў. Праз свае работы ён імкнуўся адлюстраваць саму душубеларускага народа, такую чыстую, непасрэдную, поўную блакітнай надзеі, часамтуманную, але заўсёды лагодную і цёплую.

Прыгажуня-прырода… У карціне“Блакітная капліца” яна спіць пад мяккай коўдрай белага снегу. Як ложак захінаетонкая зімовая смуга, каб ніхто не змог патрывожыць салодкага сну. Усёнаваколле прасякнута цішынёю, і нават ветрык прынік за ўзгоркам, каб неперашкаджаць чароўнаму спатканню яе, прыроды, з Мастаком[19;32-33]. І зноўвясновыя хаткі – шэранькія, бервяныя, утульныя. Белыя дахі дамоў удалечыні,блакітная капліца – вось што стварае інтэр’ер зімовага дня, дакладней перадаенастрой твора. Яны таксама адпачываюць пад коўдрай снегу, як і сама прырода.

У карціне “Быстрая рэчка” прыродаўзбуджана, быццам неўзабаве ўстрапянулася і рашуча рыхтуецца да вялікай змены.І зноў невялікія хаткі з’яўляюцца часткай прыроднага інтэр’еру. Будыніны некідаюцца ў вочы як нешта недарэчнае ў пейзажы. Яны надаюць твору цэласнасць іабуджаюцца разам з прыродай.

Лірычнасць краявідаўБялыніцкага-Бірулі адносіць гледача ў свае далячыні, яна дапамагае кожнамучалавеку прычыніцца да гэтай мастаковай любові, на нейкі няўлоўны момантрастварыцца ў гэтым вонкава някідкім цудзе, што завецца Бацькаўшчына[19;32-33].

Лёс заносіць мастака далёка ад родныхмясцінаў, але тое, што ён спасціг яшчэ ў дзяцінстве, засталося з ім назаўжды.Бялыніцкі-Біруля літаральна “сфармуляваў” беларускі пейзаж, нібыта перастварыўяго менавіта ў нейкім нацыянальным асвятленні.

Мы самі і нашы нашчадкі, мабыць, доўгабудуць сустракаць у старых кнігах мясціны, дзе апісваюцца як нешта натуральнаеі ўвогуле звычайнае малюнкі беларускай прыроды, якой мы ўжо не ведалі: “ПамятаюБыстрэю вельмі прыгожай. Наш бераг быў вельмі круты, з пясчанымі плывунамі,зараслямі ажын, малін, шыпшыны, а процілеглы – адхоны. Дом стаяў вялізны,аднапавярховы, перад ім раслі векавыя ліпы. Супраць дома – сад, каменныя слупыбрамы. На слупках заўсёды жылі буслы. Вакол дома – сажалкі, у якіх вадзіласяшмат рыбы і ракаў...” [23;16]. Гэта фрагмент з запісакжывапісца. Чытаеш і перад вачыма ўстае “Быстрая рэчка”.

У малюнках роднай прыроды мастак шукаўне толькі выразныя знакі багацця і шматстайнасці свету, але і глыбокі сэнсзямнога існавання. Менавіта прысутнасць касмічных стыхій заўсёды адчуваецца ўкарцінах Бялыніцкага-Бірулі. Сёння можна сказаць і гэтак: адчуваеццапрысутнасць Бога, Першатворцы ўсяго на свеце. Бо што лепш за ўсё даказваеіснаванне вышэйшага сэнсу ў свеце, як не сам неаглядны, эпічна ўсёахопны,шматстайны вобраз Сусвету?! Творчасць мастака, на карцінах якога мы знаходзімводбліск ранішняга святла, зары чалавецтва, і ёсць галоўны паэтычны аргумент накарысць змястоўнасці чалавечага быцця[23;16].

Бялыніцкі-Біруля здолеў дасягнуць утворчасці недасяжнага, спалучыць на сваіх карцінах зямлю і неба, матэрыяльнае ідухоўнае, зямное, плоцевае і высокае, нябеснае і здабыць гармонію.

Вобраз дома, хаты ў творахмастака – гэта не нешта асобнае. Гэта свет у Сусвеце. Можа, таму да хаты іпрывязаны быў так селянін, і такой балючай была страта гэтага “свету” – часткіСусвету.


IV. СІМВОЛІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ XX СТАГОДДЗЯ./>/>/>/>/>4.1. РОЛЯ ХАТЫ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ КУПАЛЫ

Янка Купала… Невыпадкова я вырашылазатрымацца на творчасці гэтага майстра беларускай літаратуры. Лёс ягонай сям’ідаволі выразны, тыповы прыклад лёсу ўсіх беларусаў. Сям’я дзеда Янкі Купалыбыла сагнана з роднага гнязда ў Пясках. Ануфрый Дамінікавіч на працягу пятнаццацігадоў пісаў прашэнні, каб адстаяць сваё права на роднае гняздо і дваранства,але справядлівасці не дабіўся[26;22].

Янка Купала не любіў азірацца далёкана сваю радаслоўную. Але неаднойчы ў творчасці звяртаўся да незайздроснага лёсусвайго дзеда, што “цягаўся па судах”, і, нічога не дамогшыся, вымушаны быў“кінуць тую хату, скуль бацькоў на магілкі вывезлі, тое поле, дзе кожнуюскібінку потам крывавым скрапілі” [13;213].

Сімвалічны вобраз хаты сустракаецца іў драматычных творах, і ў паэзіі. Цікава, што нават у любоўнай лірыцы гэтывобраз прысутнічае.

Янка Купала – гэта пісьменнік народа.І ўсе яго творы для народа. А хто такі беларускі народ? Гэта вясковаесялянства, жыццё якога – гэта жыццё вёскі, гаспадарка. Турботы, клопаты –уладкаванне свайго кута, прытулка сваёй сям’і. Усё гэта ўзаемазвязана, усёвельмі блізка Купалу і яго творчасці. Я пабудавала сваеасаблівы ланцуг:Беларусь – вёска – хата – мужык – элементы творчасці Купалы. Чалавек з народа,які нарадзіўся ў простай сям’і, арганічна жыве ў гэтым і таксама падае іх такімжа, як ён.

Звяртаючыся да творчасці пісьменніка,захацелася пачаць са светлага, узнёслага твора. “Яна і я” – паэма любоўнайлірыкі, дзе сама назва гаворыць за сябе. Багатая на алегорыі творчасць Купалывельмі выразна ў гэтым творы.

Услаўляючы Яе, безымянную жанчыну,народжанае ў працы каханне, паэт славіць жыццё чалавека ў асноўных праявах яговясковага побыту. Хоць героі паэмы “прыўзняты” над канкрэтным асяроддзем, зякога паходзяць, па спосабу жыцця, характару, звычаях, яны – сяляне. Не маюцьяны раскошаў, залішняга дастатку: у хаце, дзе жывуць Ён і Яна, “не выбітыатласам сцены, лавы”; “над печкай, што стаіць каля парога, не працавалі мудрыразьбяры”[16;106]. Хата, інтэр’ер – гэта характар сям’і і таму гэты вобразз’яўляецца неабходным, каб раскрыць вобразы герояў твора, зрабіць іхзразумелымі чытачу. Гэтыя радкі дакладна паказваюць на прастату герояў твора, атаксама на веданне аўтарам інтэр’еру беларускага жытла. І менавіта такі раздзеляк “У хаце” і набліжае паэта да народу, робіць яго творчасць блізкай ізразумелай. Хата – гэта селянін, і, закрануўшы гэты вобраз, аўтар выказваепавагу гэтаму селяніну, усяму сялянству.

Уводзячы вобраз хаты праз яе апісанне,паэт яшчэ раз падкрэслівае, што ён піша пра народ, што ён сам з народа. Такая жгармонія “Яе і яго” можа быць і сярод чытачоў. А можа Купала проста нагадвае,што кожны мае ўсё тое, каб быць шчаслівым. Раздзел “У хаце” другі ў паэме, штоневыпадкова ў творы, дзе апісваецца жыццё тыповага селяніна. Герой паэмыпадкрэслівае, што ягоная хата зроблена ягонымі рукамі:

Палац мой, бачыш, хоць і не багаты,

Але я сам яго ўзбудаваў,

Сам сцены вывеў, клаў на кроквы латы

І сам пад стрых саломай пакрываў. [12;211]

Тут хата – частка самаго гаспадара. Ігерой паэмы гаворыць пра свой дом паважліва і годна, нават з любоўю.

     Вось ложак зроблены маёй рукою,

     З смалістай сосны дошкі высланы ўім… [12;211]

Нават пра такія інтымныя рэчыінтэр’еру нагадвае аўтар, падкрэсліваючы свае веды пра матэрыял, з якогавыраблена тая ці іншая рэч у хаце.

Дом у паэме “Яна і я” пададзены яксімвал яднання лёсаў двух закаханых, і ўнутраны камфорт хаты грае не апошнююролю ў жыцці сям’і. Уводзячы маладую гаспадыню ў сваю хату, Ён паказвае Ёй першнаперш самога сябе. Хата – твар гаспадара. Гаспадар, будуючы хату, свой уласныдом, укладае самога сябе, сваю індывідуальнасць. Гэта магчымасць выявіць сябе.

     Ад свету, ад Бога

     Жадаю нямнога:

     Зямелькі з валез,

     К ёй шкур неўдалёку,

     З святлічкай хацінку… [16;59]

Якія жаданні мужыка? Па-першае,зямельку, на якой можна пабудаваць “хацінку”. Такое памяншэнне “хацінка”выклікана, здаецца, не толькі асаблівасцю рыфмоўкі, а больш асаблівымстаўленнем да гэтай будыніны аўтара. “Хацінка” – гэта як нешта роднае,утульнае, сваё...

Купала быў не за калектывізм, а заіндывідуальнага ўласніка. Такую пазіцыю яму падказваў вопыт беларускагасялянства. Чалавек страчвае здольнасці да самастойнага дзеяння, губляе сваюіндывідуальную непаўторнасць, ператвараецца ў функцыю.

Больш рэалістычны вобраз хаты пададзеныКупалам у вершы “Хатка”. Тут вобраз хаткі абагульнены. Бядняцкая хатка – гэтаўся шматлікая радзіма, прытулак усіх прыгнечаных. У паэзіі Купалы хатапроціпастаўлена ў сацыяльным і духоўным плане магнацкім палацам. Нягледзячы насвой занядбаны знешні выгляд, яна заўсёды бліжэй паэту, бо менавіта ў такіхпахілых старых хатках пад саламянымі стрэхамі жывуць простыя людзі [27;634].Сялянская хатка – як бы частка існавання самога селяніна, яго добрай,справядлівай і спагадлівай душы. Паэт упэўнены ў неўмінучай перамозе дабра надзлом:

     Бедная, хатка, ты

     Але вечная,

     І палацы ўсе

     Перастоіш ты [27;634]

Купала звяртаецца да “хаткі” як дажывой істоты, веруючы ў яе моц. Вобраз хаткі мнагамерны, зліваецца з вобразамРадзімы, народа, дабра, справядлівасці. Тут спалучаюцца рэалістычныя ірамантычныя сродкі ўвасаблення. Бядняцкая хатка апісваецца дэталёва ірэалістычна:

    Пахінулася,

    У зямлю ўехала.

Ці:

    На страсе тваёй

    Мох пакошаны.

Але, разам з тым, сустракаюцца такіярамантычна-фальклорныя прыёмы адухаўлення:

    А як дзікія

    Ветры ўсходзяцца

Ці:

     Цьмой-лучынкамі

     Вокны жаляцца [27;634]

На першы погляд кідаецца пэўнаязмрочнасць, але ўсё ж такі агульны настрой, здаецца, аптымістычны. Увогуле, утворчасці Купалы гучыць вера ў будучае роднага краю. І, можа, такі вобраз хаты– гэта вобраз тагачаснай Беларусі. Але ж “і палацы ўсе перастоіш ты”.

Алегорыя Беларусь – хата даволіактуальна ў творчасці Янкі Купалы і праходзіць праз яго паэзію як заклік:

     Развейся, туман, расплывіцеся,хмары,

     Над хатай пахілай маёй! [12;35]

І няхай “хата пахілая”, але ж яна“мая”. Радкі гэтыя дыхаюць жыццём, абуджаным духам,  сапраўдным жаданнем нештарабіць, змяняць.


/>/>/>/>/>4.2. СІМВАЛІЧНАСЦЬ ДОМА-ХАТЫ Ў ДРАМЕ КУПАЛЫ“РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО”

Але ж абагульнены вобраз хаты ЯнкаКупала прадэманстраваў у п’есе “Раскіданае гняздо”. Максім Гарэцкі назву самойп’есы разглядаў як “сімвал раскіданай Беларусі з часоў пярэдадняй сусветнайвайны і сацыяльнай рэвалюцыі” [6;338]. Такую ролю адыгрывала хата ў драме.

У той жа час хата як сімвал сямейнагаяднання: няма хаты, разбурылася – разляцеліся ўсе, як птушкі з таго гнязда. Інасуперак гэтаму, “гняздо” – як нейкі “камень”, які цягне “на дно”. Селянінпрывязаны да таго, што мае, няхай у “старой хаткі сцены дрыжаць”[12;90], але ж гэтае “пахілае”, “крывое”, “вузенькое” – сваё.

Своеасаблівая папярэдніца “Раскіданагагнязда”, — паэма “За што?”, напісаная ў 1908 годзе. Сярод тых зерняў, з якіхузнікла задума паэмы “За што?”, а затым і драмы “Раскіданае гняздо”, была і даўняярадавая крыўда Луцэвічаў на паноў Радзівілаў, якія сагналі сям’юарандатараў-чыншавікоў з апрацаванай імі зямлі. Дзед Ануфрый Дамінікавіч доўгасудзіўся з панам за роднае гняздо, што адабрала ў яго шмат сіл і здароў’я іскараціла век; унук жа, Янка Купала, на пачатку XX стагоддзя вынес сямейнуюкрыўду “на свет цэлы”, асэнсаваўшы яе як трагедыю эпахальную, агульнанародную,за якой стаяла ўсё тое ж пытанне – быць ці не быць беларускай нацыі [8;94-95].

“Раскіданае гняздо” адлюстроўвалацярністы шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны і лепшайдолі.

Тут катастрофа захапіла не толькі“чалавечыя” персанажы, але і сімвалічныя вобразы, якія жылі ўжо ў ранейшыхкупалаўскіх творах.

Хата – вобраз – сімвал, знаёмы нам з“Адвечнай песні”, “Паўлінкі”, “Прымакоў”.

У “Раскіданым гнязде” яна выступае нетолькі як чалавечае жытло, але як “храм”, дзе моліцца зямлі язычнік Зяблік,таксама як частка Сусвету ды зямная мадэль апошняга. Зрэшткі, хата быласпрадвеку для чалавека, які ў архітэктуры свайго жытла ўвасабляў уласнаепрасторавачасавае ўспрыняцце светапабудовы. “Будуючы жытло, храм, горад,чалавек з дапамогай лагічных структураў тварыў мадэль Сусвету” – сцвярджаеэтнограф А. Нароўская [17;44]. “Беларускі народ данёс да сярэдзіны ХІХстагоддзя лагічную ідэаграму, закладзеную ў аснову будаўніцтва дома. Яна ўяўляез сябе ідэальны квадрат, бакі якога не павінны перавышаць дзевяць крокаў зпакладзенымі ў цэнтр 4 камянямі” [17;44].

Адносіны Зябліка да хаты, што будаваўяшчэ з бацькам-нябожчыкам, гэтаксама як і да зямлі, нагадваюць нейкі культ.Руйнаванне старой хаты ў ягоных вачах – глабальная сусветная катастрофа,фактычна – руйнаванне самога Сусвету, на руінах якога яму не будзе месца [5;124]:

     “Лявон… (як памешаны) Дзе я?Што я?

     Цёмна, страшна кругом? Чувацьтрэск

     над хатай, сыпецца пясок. Во, во!

     З неба пясок сыпецца, а можа,гэта

     Зоркі нашы валяюцца, што павядуцьнас

     па свеце з кіем жабрачым?” [13;215]

Чалавек не бачыць будучыні. Няма хаты– няма сэнсу, няма жыцця. У вобразе Лявона Купала перадаў трагедыю тыповагаселяніна. Яго недасведчанасць не дала магчымасці знайсці яму іншае выйсце,акрамя смерці. Чалавек вар’яцее, бо хата для яго як дзіцё, якое ён нарадзіў,песціў і раптам – усё, нічога няма, усё разбураецца на вачах. Самы вялікі боль– страціць тое, што сам гадаваў, тое, чый лёс ты рабіў, сваімі рукамі:

     “Не! Не! Гэта не зоркі, а жывы

     пясок, што я на хату цягаў на

     сваіх плячах… О, мой пясочак...

     залаты пясочак. Я цябе цягаў на

     вышкі, угару, а ты мяне ўнізе, на

     векі вечныя засыпаеш. Сыпся!Буйным

     градам сыпся!” [13;215-216]

Кожны герой гэтай драмы мае сваеіндывідуальныя адносіны да гэтай трагедыі – страты хаты. Аўтар не мае намерданесці чытачу нейкі адзіны пэўны позірк. Але трагедыйнасць драмы падаецца празвобраз Лявона Зябліка і праз яго стаўленне да страты хаты. Канешне, ёнклапоціцца пра будучы лёс сям’і, якая апынулася на вуліцы, але не менш, а можа,і больш, душа яго баліць па ягоным “дзіцяці”.

     Выгналі з хаты, выгналі людзі,

     Выгналі косці жывыя;

     Сівер со снегам рынуўся ў грудзі,

     Рынуўся зверам на шыю [5;120]

Вельмі дакладныя радкі да сітуацыі, дадушэўнага стану Лявона. Але ж гэтая катастрофа – разбурванне чалавечага сусвету– сапраўды трагічная, яна нашмат глыбей, чым драма бясхатняга селяніна з верша“Згнаннік”.

Чаму, аналізуючы “Раскіданае гняздо”,а дакладней, вобраз хаты у п’есе, найбольшая ўвага гэтай страты надаеццатрагедыйнаму вобразу Зябліка? Бо гэта любоў да зямлі ягонай, да бацькавагадома, гэта тая прывязанасць, страта якой – усё роўна як смерць. Для яго гэта якстрата нечага жывога, што дыхае і мае розум.

Зяблік адметны тым, што сам адчувае нетолькі сваю знітаваннасць з зямлёй, але і адчужанасць ад яе, ён моліцца зямнойсіле, але й упінае яе за свае нягоды. У размове Лявона з сямейнікамі гэтаяантанімія выяўляецца досыць выразна:

     “Лявон… Кожны каменчык на поліі кожны кусцік на сенажаці змалку ўжо знаў, як сваіх пяць пальцаў на руцэ… Нагэтых гонейках пасціў скацінку… араў, сеяў, касіў. А тут!.. Суд – вонвыганяюць! Кінуць тую хату, скуль бацьку і матку на магілкі вывез, кінуць тоеполе, дзе кожную скібіну потам крывавым скрапіў. Эх, эх! І я гэта маю дармаўступіць, адрачыся?! Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца –засохне, адбяры ў чалавека зямлю – згіне” [13;213].

Гэта як прыгавор Зябліка самому сабе.Нейкая абмежаванасць не дае магчымасці думаць шырэй за гэтую філасофію,селяніну-вяскоўцу зразумелую.

Пачуццё знітаванасці з зямлёй дыпакланенне ёй у Лявона часам удае гэткім безразважным, што можа нагадвацьпаганскае пакланенне фетышу, і, натуральна, калі фетыш “падманвае”, гэтаепачуццё абарочваецца нянавісцю. “Зямля здрадзіла” – прыходзіць да высновы герой[5;123].

     “Лявон (глуха). Чым я вінен? Чымя вінен? Што любіў гэту зямлю, гэту родную нашу!..” [13;213]

Лявон Зяблік не можа пагадзіцца душойз тым, што перастае жыць і працаваць на тым кавалку зямлі, які адышоў яму ўспадчыну.

Паказваючы драму сям’і Зяблікаў,пісьменнік выходзіць далёка за межы яе, бо ў лёсе адной сям’і бачыць усю старуюБеларусь, якую кожны багаты і дужы мог рабаваць, паліць, руйнаваць, выганяць яенарод з адвечнага гнязда[26;127]. Купала паказвае глыбока сацыяльны канфлікт,зачынам якога, грунтам з’яўляецца тая хата, разбураванне якой     разбурыла ілёсы герояў.


/>/>/>/>/>4.3. “… ЯК Я Ў ХАТУ ЎВАЙДУ, МЯНЕ ШТОСЬЦІГНЯЦЕ”

Любоў да свайго кута, да сваёй хаты,прывязаннасць да той мясціны, дзе нарадзіўся, да Бацькаўшчыны. І, канешне, усёнавакольнае асяроддзе, родныя пейзажы – усё гэта той жа дом, які цягне да сябеі ўстае перад вачыма як твая Радзіма.

Вобраз хаты не можа ўспрымацца асобна,проста як будыніна – яна як частка пейзажу, як “ложак” у вялікай хаце Сусвету.Дом – гэта той неабходны прытулак, і ён заўжды будзе родным, але ж ніколі рукачалавека не ўзбагаціць яго так, як узбагаціла рука Першатворцы наш край.

    … Як я ў хату ўвайду, мянештосьці гняце

     Бледны сум падыходзіць –прыносіць нуду

     У запляснелым кутку цень касцістыцвіце, —

     Мяне штосьці гняце, як я ў хаткуўвайду[12;129]

 “У вузенькай хатцы” няма дзеразвярнуцца, не прыносіць утульнасць і “хата крывая”, “там, у хацінке, там, упахілай”, няма спакою і задавальнення. Гэта сваё, але ж гэта не тое, штозаслугоўвае чалавек. Можна прыняць гэта і дзень за днём цягнуць такі цяжар, небачыць нічога навокал. Тут вобраз хаты супрацьпастаўлены полю: “Як я полем іду,гнецца колас ка мне...”. Вось дзе ён селянін-гаспадар, і ўжо не яго штосьцігняце, а да яго гнуцца, яму служаць. Гэтыя радкі прымушаюць задумацца, шырэйзірнуць на свет і ўбачыць моц чалавека. Не трэба абмяжоўваць жыццё сваімуласным кутом, а бачыць свой дом – Айчызну больш магутнай і ўладкоўваць яе яксваю маленькую хатку.

Чалавек адчувае сябе прыніжаным, калізастаецца сам-насам са сваёй беднай хацінкай, са сваім гаротным лёсам. Алеварта вырвацца на волю, на прыроду, дзе людзі, дзе грамада, як зноў ён у добрымнастроі[26;101]. Верш “Як я полем іду”скіраваны на тое, каб задумацца над тым, што чалавек адчувае сябе чалавекам,калі ён не пазбаўлены грамадскіх сувязей, калі ён актыўна дзеючая асоба.

Тут таксама зродненасць чалавека знавакольным светам. Чалавеку добра, калі ён адчувае сваю еднасць з прыродай:калі ён полем ідзе, і лугам, і лесам. Тады і колас гнецца, адбіваючы ямупаклоны, і траўка сцелецца ля ног, і думкі зважна снуюцца. Ён, чалавек, — царпрыроды, повен пашаны, павагі, славы дагэтуль, пакуль не пераступіць свой родныпарог… [26;101]

І, канешне, тое, што старая хатаЗяблікаў была разбурана, мае сімвалічны характар. Драматург заклікае народ іінтэлігенцыю да змагання за вяртанне спадчыннага права на сваю зямлю і хату.Заклік да тых, хто здольны прыняць яго. Гэта як штуршок, які не пакідаеальтэрнатывы: змагацца ці пайсці з торбай па свеце. Моцны прымае першае.


/>/>/>/>/>/>/>ЗАКЛЮЧЭННЕ

У агульным выніку трэба яшчэ разузгадаць, што вобраз дома ўвасобіў у сабе як міфічны і сакральны, так зямны ірэальны змест.

У архаічнай свядомасці кожнае жытлонадавала свету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад космаса. У доме як бысуіснавалі чалавек і Сусвет, унутранае і вонкавае, таму станавіліся магчымыміперакадзіроўкі паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталяміхаты. “Дом можа быць “разгорнуты” ў Сусвет і “згорнуты” ў чалавека”[1;15].

Сам сусвет асэнсоўваўся на пэўнымэтапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі: цэнтрам, які часцей уяўляўсяў выглядзе Сусветнага дрэва, неба-столлю і г.д. Семантычны комплекс домаакумуляваў у сабе такія істотныя ідэалагічныя канстанты, як сацыяльнасць,сакральнасць унутраннай прасторы, паказ грамадскай арганізацыі, сям’і, тэхналагічныкод, псіхатэрапеўтычную функцыю ды інш[4;17].

Вобраз дому ў беларускай культуры маене толькі ролю пэўнай архітэктурнай пабудовы, жытла, а разглядаецца значнашырэй.

Цяпер, на пачатку ХХІ стагоддзя многаезмянілася ў жыцці беларускага народа. Змянілася і сялянская хата, яеабсталяванне. Адыйшлі ў мінулае многія са згаданых старажытных абрадаў, штоадбываліся ў хаце. Сёння хата ўжо не ўспрымаецца паменшанай мадэллю сусвету.Гэта хутчэй тое, што знакаміты архітэктар мінулага стагоддзя Ле Карбюзье назваў“машынай для жытла”. Але не варта абмінаць традыцый мудрасці прашчураў. Не, неда твару нашаму дому быць толькі “машынай” для жылля[14;15].

Але калі прашчуры мелі сваю філасофіюжылля, што адлюстравалася ў розных абрадах, звычаях, павер’ях, то і ў нас мусіцьскласціся свая філасофія жылля, якая б увабрала ў сябе ўсё лепшае з мінулага іпоруч з тым засведчыла сённяшні светапогляд.

Як глыбока можна пайсці, як шматновага знайсці для сябе… Зайздроснае становішча выкладчыка дазваляе ямуданосіць вучням вобраз хаты-дома ў тым накірунку, які бліжэй яму самому цібольш зразумелы вучням. Ёсць магчымысць спалучыць літаратурныя творы імастацкія – разам яны ствараюць цэласнасць дадзенага вобраза.

У гэтай працы я закранула творцаўпачатку ХХ стагоддзя – сучаснікаў істотных гістарычных падзей у нашай краіне.І, канешне, вобраз хаты-дома нясе адбітак гэтых падзей і ў іх творах. Гэта яшчэбольш пашырае сімвалічную ролю хаты ў мастацтве.

Нельга рабіць дакладныя межы: як трэбаі як рабіць. Ёсць нейкі грунт, якога трэба прытрымлівацца, ёсць стрыжань ведаў,вакол якога будуюцца, нараджаюцца свае думкі і разважанні. Усё залежыць ад тэмыўрока і мэты, якую ставіць выкладчык.

На мой погляд, спалучэнне літаратуры іжывапісу дае больш глыбокі аналіз вобразу дома ў беларускай культуры, натхняекожнага на свае асабістыя разважанні. Той жа альбом Бялыніцкага-Бірулі – даволідаступны сродак, у той час, калі не заўсёды ёсць магчымасць дэманстрацыіслайдаў ці фільмаў.

На першы погляд, тэма “Вобраз хаты ўбеларускай мастацкай культуры” здаецца аднабаковай. Што новага, цікавага можнададаць? Але сувязь літаратуры і мастацтва могуць зрабіць разгляд такой тэмыдаволі дынамічным, дапамагаюць спасцігнуць не толькі вобраз хаты як асобнайбудыніны, а больш шырока зірнуць на гэты вобраз. Бо наш дом не трэбаабмяжоўваць чатырма сценамі, а неабходна заўжды ўсведамляць, што сапраўднывялікі дом – гэта і ўсё тое, што па-за межамі драўляных сцен. Наш дах –блакітнае неба, падлога – зямля, сцены – усе дрэвы вакол. І ўсяму жыццё даепаветра, якое ўдыхае наш Першатворца.

Патрыятычная накіраванасць падкрэліваевыхаваўчы патэнцыял тэмы. Разнабаковасць трактоўкі вобразу дае магчымасцьдакладна яго данесці.

Кожная глава працы мела на мэцесупрацьставіць ідэю “роднасці” імперскай казарменай ідэалогіі.

Ёсць магчымасць прасачыць за тым, штотворцы і мысліцелі Беларусі выкарыстоўваюць адзінуюпершакрыніцу – беларускуютрадыцыйную культуру. Адбываецца працэс фалькларызацыі культуры, які актыўнараспачаў у эпоху Рэнесансу Францыск Скарына, а за тым падхапіў беларускі ідэолагАарон Алізароўскі.

Комплекс “роднасці“ паказан у розныхварыянтах. Была зроблена спроба прасачыць працэс ад матэрыяльнага да духоўнага,які ажыцяўляўся са станаўленнем пачуцця “роднасці”. І жыллё –як узорматэрыяльнай культуры; і інтэр’ер жылля, яго ўнутраны змест – як нешта роднае,утульнае, асабістае. Усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў вуснай народнайтворчасці. “Плясаць ад печчы” – рабіць нешта спачатку, звярнуцца дапершакрыніцы. Па гэтых радках відаць як нашы продкі шанавалі культ печчы, лічылі,што яна дае жыццё ўсёй хаце.

Выяўленчае мастацтва, на прыкладзетвораў мастакоў ХІХ стагоддзя, надало магчымасць убачыць “родны кут” іх вачыма.Складаны час, туга па Радзіме, і, канешне, любоў – усё гэта знайшло сваё месцаў іх творах.

Творчасць Купалы мае вялікае значэннеў раскрыцці сутнасці тэмы. Таму радкі Якуба Коласа, якія сталі песней, здаеццабудут вельмі дакладнымі:

     Мой родны кут,

     Як ты мне мілы,

     Забыць цябе не маю сілы...


/>/>/>/>/>СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Байбурин А.К. Жилище в обрядахи представлениях восточных славян. – Ленинград, 1983.

2. Беларускае народнае жыллё.– Мінск, 1989.

3. В. Бялыніцкі- Біруля. Альбом-каталаг.“Беларусь”, Мн., 1974.

4. Валодзіна Т. Семантыкарэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. – Мінск, “Тэхналогія”, 1999.

5. Васючэнка Пятро. Драматычная спадчынаЯ. Купалы. “Навука і тэхніка”, Мн., 1994.

6.М. Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры, Мн., 1986.

7. Гісторыя беларускагамастацтва. Трэці том. – Мінск, “Навука і тэхніка”, 1989.

8. Гніламёдаў Ул… Я. Купала. Новы погляд.“Народная асвета”, Мн., 1995.

9. Дробаў Л.М. Мастакі ХІХстагоддзя. – Мінск, “Беларусь”, 1971.

10. Загадкі. – Мінск, “Навукаі тэхніка”, Мінск, 1972.

11. Крук Я. Сімволікабеларускай народнай культуры. – Мінск, “Ураджай”, 2001.

12. Купала Янка. Адвечнаяпесня. Вершы і паэмы. “Мастацкая літаратура”, Мн., 2001

13. Купала Янка. Поўны збортвораў. Том 7, драмтычныя паэмы, п’есы. “Мастацкая літаратура”, Мн., 2001.

14. Ленсу Я. Хата – мой сусвет.//Мастацтва. – 1995. – №4. – с. 14-

15. Мысліцелі і асветнікіБеларусі. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 1993.

16. Навуменка І.Я… Янка Купала. Духоўнывоблік героя. “Вышэйшая школа”, Мн., 1967.

17. Наровская А.Н. Жилище вкосмогонических представлениях белорусов // Славяне. Адзінства і шматстайнасць:Міжнародная канферэнцыя 24-27 мая 1996, Мн., 1990.

18. Памятники философской мысли Беларуси XVII – первой половины XVIII веков. – Минск, “Навука і тэхніка”, 1991.

19. Пешына Т. Я хадзіў па роднайбеларускай зямлі. Я быў шчаслівы//Беларусь, 1997, №8, с. 32-33.

20. Прыказкі і прымаўкі. –Мінск, “Навука і тэхніка”, 1976.

21. Скарына і яго эпоха. –Мінск, “Навука і тэхніка”, 1990.

22. Скарыніч. – Мінск,“Мастацкая літаратура”, 1993.

23. Тычына М. Адыходная мелодыя//Беларусь,1992, №9, с. 16.

24. Франциск Скорина. Белорусскийгуманист, просветитель, первопечатник. – Минск, “Вышэйшая школа“, 1989.

25. Францыск Скарына. Прадмовыі пасляслоўі. – Мінск, “Навука і тэхніка”, 1962.

26. Юрэвіч Ул. Я. Купала. Нарыс жыцця ітворчасці. “Народная асвета”, Мн., 1983.

27. Янка Купала. Энцыклапедычны даведнік.“Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”, Мн., 1986.

еще рефераты
Еще работы по культурологии