Реферат: Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность

План

1.) Уводзiны.

2.) Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага.

3.) Заключэнне.

4.) Спiсак лiтаратуры.

                                     

                                       

                                  Уводзiны.

Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускiiрускiпiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскiiцаркоуны дзеяч Самуiл ГаурылавiчПятроускi-Сiтнiяновiч (1629г., Полацк – 25 жнiуня 1680г., Масква)

С. Полацкі –першы рускіiбеларускiпрафесійны паэт… Ён жа – першы рускі прафесійны драматург… Ён –выхавацель царскіх дзяцей… І ля вытокаў Славяна-грэка-лацінскай Акадэміістаяў ніхто іншы, а Полацкі. Менавіта Полацкі распрацаваў праект першайвышэйшай навучальнай установы Расіі. Да ўсяго арганізаваў у Маскве першуюсвецкую друкарню, якая атрымала права выдаваць кнігі без спецыяльнага дазволупатрыярха. Прыклады можна доўжыць...

Але той жа Полацкі, які лічыўся сваімчалавекам у Маскве, калі адчуў, што сілы назаўсёды пакідаюць яго, паспяшаўсяскласці духоўны тэстамент. Рупіўся не толькі таму, паколькі тым часам існавалападобная завядзёнка. Непакоіўся, каб выканаўшы апошнюю волю, аказаць паслугуРадзіме, любай сэрцу Беларусі. А паколькі меў немалы дастатак (маёмасцьацэньвалася ў шэсцьсот рублёў золатам і семсот срэбрам), парупіўся значныя сумыперавесці Куцеінскаму, Віцебскаму, Менскаму, Дзісненскаму, Міёрскаму,Святадухаўскаму ў Вільні манастырам… І, вядома ж, не забыўся пра Полацкіманастыр. Ды і як забыцца мог, калі Полацк – яго радзіма. Дарэчы, і сапраўднаепрозвішча яго зусім не Полацкі. А імя не Сімяон, а Самуіл. Самуіл, сын Полацка.

                    Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага.

Імя, дадзенае Полацкаму пры нараджэнні,стала вядома даследчыкам толькі ў пачатку нашага стагоддзя. А вось наконт імяпа бацьку па-ранейшаму меркаванні разыходзяцца. І, як ні дзіўна, пэўнуюблытаніну тут унёс сам Полацкі. Доўгі час называлі Емяльянавічам. З лёгкай рукіаднаго з першых даследчыкаў яго жыцця і дзейнасці І. Татарскага. А той, у сваючаргу, “ішоў” ад чалабітнай, накіраванай некалі Полацкім цару АляксеюМіхайлавічу: “Выехал на твое великого государя имя из Литовския земли брат мойединоутробный Иоанн Емеяльянов сын”. А калі родны брат Емяльянавіч, дык,лагічна, такое імя па бацьку меў і сам Полацкі. Але ж адшуканы і матэрыялы, уякіх ён называе сябе Гаўрылавічам. Магчыма, бацька меў два імені? Урэшце рэштцяпер пішуць Самуіл Гаўрылавіч...

Не ўсё проста і з сапраўдным прозвішчамПолацкага. Яно двайное – Пятроўскі-Сітняновіч. Праўда, сустракаецца і варыянтСітніяновіч. Другое прозвішча бацькава, першае – айчыма, які выхоўваў Самуіла змаленства.

Нарэшце, пра час нараджэння Полацкага.Ёсць меркаванні, што ён з’явіўся на свет у снежні. Толькі якога года?Пагадзіліся на снежні 1629-га. Тут сапраўды дапамог ужо сам Полацкі. У адным зяго вершаў ёсць развагі, як у 1656 годзе ён пастрыгся ў манахі:

Бых же аз инок в четвертой седмицы

Летмоих, токмо кроме единицы.

 “Седмица” –сумнення не выклікае – сем. А далей дастаткова зусім простага матэматычнагападліку. Сем множыцца на чатыры, адымаецца адзінка і атрымліваецца 27 гадоў –узрост, калі Полацкі і стаў манахам. А паколькі, яшчэ раз нагадаем, адбылосягэта ў 1656 годзе, дык лёгка атрымаць і год нараджэння.

Бацька Самуіла належаў да заможныхпалачан, не беднымі з’яўляліся і Пятроўскія. Хутчэй за ўсё адносіліся дакупецкага саслоўя. Як, дарэчы, і Скарыны, чый род даў знакамітага першадрукара.Верагоднасць гэтага пацвярджае і “Полацкая рэвізія 1552 года”. Паводле яе,Пятроўскія жылі непадалёку ад Скарынаў. Меркаваць так можна па распісанайабароне высокага замка ў згаданай “Рэвізіі”. На выпадак нападу ворагаў кожнаясям’я мела свой участак сцяны, гэта значыць, гародню. Цытую: “Подле тоевежи две городни мещански – з великого посаду. Затем городня Тяпинских. Затемгородня Митковичей.Затем пять городен игуменыПолоцкого. Затем городня мещан Петровских”. Напрошваецца толькі ўдакладненне.“З великого посаду” – маецца на ўвазе сям’я Скарынаў, якія і жылі ў самімпасадзе. А Пятроўскія знаходзіліся з імі ў годным суседстве.

Дробязь, але істотная. Відочна, з самагамаленства Самуіл знаходзіўся ў асяроддзі, якое ведала сабе цану, а тамуімкнулася даць дзецям належную адукацыю. Хутчэй за ўсё хлопчык спачатку вучыўсяў так званай брацкай школе Богаяўленскага манастыра. А затым яго шлях пралёг наУкраіну, у вядомую Кіева-Магілянскую калегію. Гэтая навучальная ўстановакарысталася вялікім аўтарытэтам у праваслаўных і ў ёй давалі ўсебаковуюпадрыхтоўку. У калегіі існавала прадуманая, зладжаная сістэма адукацыі. У ёйбыло восем класаў, што дзяліліся на малодшае аддзяленне з чатырох класаў іадпаведна сярэдняе і старэйшае па два класы. Навучанне працягвалася аддванаццаці да чатырнаццаці гадоў. А выбару прадметаў і сёння, бадай, можнапазайздросціць!

Чаго толькі не выкладалі! Славянскую,грэчаскую, лацінскую, польскую мовы, рыторыку, граматыку, філасофію,арыфметыку, геаметрыю, астраномію, багаслоўе. А яшчэ музыку, а яшчэ піітыку. Апрасцей кажучы – вучылі пісаць вершы. Навучэнцы мелі не аднолькавы статус. Умалодшых і сярэдніх аддзяленнях яны называліся спудэямі, а ў старэйшыхператвараліся ў студэнтаў. Адпаведна дыдаскаламі і прафесарамі былі выкладчыкі.

Не сказаць, каб у калегіі панаваламуштра, але што патрабаванні прад’яўляліся суровыя і строгія – несумненна.Даводзілася шмат зубрыць розныя богаслужэбныя тэксты, завучваць доўгія малітвы.Але ж прадстаўлялася і мажлівасць дасканала авалодаць рознымі мовамі. А яшчэСамуіл, як і іншыя, далучаўся да сакрэтаў паэзіі. Яго аднолькава цікавіла ітэхніка вершаскладання, і паэзія як творчы працэс. Яшчэ ў 1648 годзе Самуілзрабіў адзін з першых сваіх канспектаў па тэорыі яе, які, дарэчы, захаваўся. Нагэты час прыпадае і першы вядомы цыкл Самуіла “Акафіст прасвятой Багародзіцы”.Праўда, у творы яшчэ не адчуваецца аўтарскай самастойнасці, гэта звычайнаерыфмаванне пэўных царкоўных выразаў. Не больш самастойнасці і ў цыкле “Канон”,таксама напісаным ў 1648 годзе.

У калегіі Самуіл, як прызнаваўся ён упрадмове да сваёй кнігі “Рыфмалагіён”, правёў “две седмицы”. Значыць, навучаннепрацягвалася 14 гадоў і закончылася ў 1651 ці 1652 годзе. На той час маладыдыдаскал (а такую прафесію ён і атрымаў) меў прыкладна 22 гады. Самуіл вырашыўпрацягваць вучобу на філасофскім факультэце Віленскай акадэміі. У няблізкуюВільню яго падштурхнула жаданне “пресладостные и душеполезные цветы услаждениядушеживительного вкусить”.Менавіта так ён тлумачыць матывіроўку гэтага ў прадмове да яшчэ адной сваёйкнігі – “Вертаград мнагацветны”.

А паколькі выбар зрабіў свядома, то іпрацаваў (менавіта працаваў!) настойліва і апантана. Аб шырыні яго тагачасныхінтарэсаў даюць уяўленне ўжо назвы асобных канспектаў, што захоўваюцца цяпер уАрхіве старажытных актаў у Маскве – “Палемічнае багаслоўе”, “Разважанні ФамыАквінскага”, “Багаслоўскія разважанні” і іншыя.

На думку некаторых даследчыкау у вiленскiперыяд Сiмяон Полацкiуступiу ва унiяцкiордэн Васiля Вялiкага iстау базыльянiнам. Унiяцтва у тойчас замацавалася на Беларусi, яго прыхiльнiкiпа-свойму iмкнулiся пераадолець рэлiгiйны раскол беларусау на праваслауеых iкатолiкау, карысталiся беларускаймовай. Як высокаадукаваны настаунiк iпiсьменнiк, Сiмяон Полацкiаднолькава добра ведау славянскую iзаходнееурапейскую культуры iiмкнууся да iх сiнтазу. Але паэт нiколiне адмауляуся ад праваслаунагахрышчэння, i“базыльянства” не перашкодзiла яму быць лаяльным дзеячам праваслаунай рускай царквы уМаскве.

Несумненна, вучобу закончыў быпаспяхова, калі б не тагачасныя палітычныя падзеі. У 1654 годзе, як вядома,пачалася вайна Расіі супраць Рэчы Паспалітай. Маскоўскае войска імклівапрасоўвалася наперад, заваёўваючы горад за горадам. Хутка маскоўцы апынуліся лясцен Вільні. На другі ж дзень пасля заняцця яе Самуіл пакінуў горад і вярнуўсяў родны Полацк, дзе застаўся без пэўнага занятку. На шчасце, хутка ігуменам Богаяўленскагаманастыра стаў добра вядомы і знаёмы яму па Кіева-Магілянскай калегіі ІгнаційІяўлевіч. Колішні прафесар вольных мастацтваў і ў новай ролі адчуваў сябэўпэўнена. Настойліва шукаў аднадумцаў, якім мог бы дазволіць выкладаць убрацкай школе. Неяк, калі праходзіла вялікоднае богаслужэнне, ён заўважыў унатоўпе свайго былога вучня. Пасля службы разгаварыліся. Тут і высветлілася,што становішча ў Самуіла незайздроснае. Выслухаўшы яго ўважліва, Іяўлевічнечакана прапанаваў:

–<span Times New Roman"">      

А як глядзішнаконт таго, каб стаць манахам?

–<span Times New Roman"">       

Манахам? –перапытаў здзіўлены Самуіл. Яго такая прапанова збянтэжыла. Нават не могсабрацца з думкамі.

Іяўлевіч,разумеючы стан юнака, не спяшаўся атрымаць канчатковы адказ. Даў мажлівасцьколькі дзён падумаць. На развітанне дадаў:

–<span Times New Roman"">       

Сам вырашай,настойваць не буду. Адно скажу: не пашкадуеш!

Можна толькіздагадацца, што было ў Самуіла на душы ў тыя, такія няпростыя для яго, дні.Безумоўна, прапанова адкрывала немалую перспектыву. Іяўлевіч прама сказаў, штокалі стане манахам, зможа працаваць выкладчыкам у брацкай Богаяўленскай школе.А гэта, не сакрэт, магчымасць бязбеднага існавання, стварэння ўмоў для заняткаўлюбімай справай. А Самуіл жа ўжо вызначыў пэўна – прысвяціць сябе служэннюлітаратуры, мастацтву. Разам з тым трэба было як бы перасіліць самога сябе,адмовіцца – свядома, канчаткова – ад многіх зямных выгод. Ці не самае галоўнае– назаўсёды застацца адзінокім. Адзінокім? Але ж, разважаў Самуіл, хіба можабыць адзінокім чалавек, які цалкам аддаецца духоўнай справе, маральнаму ўдасканаленню?

Якім цяжкімні быў для яго гэты крок, ён урэшце рэшт яго зрабіў. 8 чэрвеня 1656 годаперастаў існаваць Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч, з’явіўся чарнец Сімяон.Забягаючы наперад, трэбы сказаць, наколькі няпростым было для Самуіла гэтаерашэнне, ён пазней імкнуўся асэнсаваць, а ці правільна зрабіў, пайшоўшы ўманахі. У тым жа зборніку “Вертаград мнагацветны” ёсць верш “Жаніцьба”. У імаўтар прыходзіць да высновы, што чалавек, які вырашыў прысвяціць сябе цалкамнавуцы, мусіць назаўсёды застацца адзінокім. Толькі ў такім разе ён зможадасягнуць вялікага поспеху, бо жонка, дзеці гэтаму занятку перашкаджаюць.

Амаль што апакалiпсiчны ваенны патоп 1650-60-хгадоу, рэлiгiйная вайна, казацка-сялянскiя паустаннi, Пагроза захопу шведамiБеларусiiЛiтвы пахiснулiверу Сiмяона у стабильнпсць Рэчы Паспалiтай. Пiсьменнiк пачау ускладаць надзеi,што яго Радзiму выратуе палiтычнысаюз з Расiяй.

А тым часамРасія прадпрымала далейшыя захады для ўмацавання сваёй дзяржаўнасці. У маі 1656года яна аб’явіла вайну Швецыі. Аляксей Міхайлавіч вырашыў не адседжвацца ўсталіцы, а знаходзіцца ў войску. Яно, як вядома, наблізілася да Полацка. Прыехаўшы ў горад наДзвіне 5 ліпеня, цар жыў там да 15 ліпеня. Ігнацій Іяўлевіч, каб засведчыцьсваю прыхільнасць і адданасць яму, арганізаваў на пад’ездзе цара да горадаўрачыстую сустрэчу. Аляксею Міхайлавічу найбольш спадабалася, калі 12 вучняўбрацкай школы на чале з Сімяонам прачыталі вершаванае вітанне, так званыя“Метры на прышэсце вялікага гасудара Аляксея Міхайлавіча”.

“Метры” пісалісяне адным Сімяонам, яму дапамагалі Іяўлевіч і Філафей Утчыцкі. Аўтарства былокалектыўным, бо многім хацелася засведчыць павагу да цара. Сімяон жа (невядома,ці па ўласнай ініцыятыве, а можа, па просьбе ігумена) за некалькі дзён да гэтайсустрэчы нават з’ездзіў у Віцебск, дзе таксама выступіў перад АляксеемМіхайлавічам.

Але і гэтытвор Сімяон не столькі сам пісаў, колькі перафразаваў “Прасфоніму”, у якойгучалі падобныя параўнанні, толькі яны адрасаваліся кіеўскаму мітрапаліту. Штода самога звароту да цара, дык Сімяон хацеў звярнуць на сябе ўвагу. І не толькіна сябе. Разлічваў, што Аляксей Міхайлавіч не абыдзе гараджан увагай, у чым іне памыліўся. Яшчэ граматай ад 3 сакавіка 1655 года гасудар засведчыў праваБогаяўленскага манастыра “владети ввек неподвижно” новымі землямі, якія аддаў яму. У далейшымтаксама падтрымліваў яго. З граматы ад 16 лютага 1657 года відаць, што царчарговы раз пацвердзіў права гараджан “владеть около города Полотеска землею и лесами и сенными покосы и всякимиугодьи на все четыре стороны кругом по пяти верст выпуски”.Адначасова агаворвалася: “опричь отчин, земель и угодей ПолоцкогоБогоявленского монастыря”.

Адным словам, цар звярнуў увагу на мала каму вядомагамаладога дыдаскала. А калі звярнуў, то, трэба было чакаць, што не забудзеццапра яго. Але пакуль Сімяон адчуў царскую ўвагу, упаўне зведаў, што такоедзеянні нядобразычліўцаў. У снежні 1659 года Іяўлевіч стаў архімандрытамполацкага Барысаглебскага манастыра. Тым самым у брацкай школе Богаяўленскагаманастыра ў Сімяона не засталося галоўнага і ўплывовага заступніка. Знезалежным у меркаваннях выкладчыкам вырашылі расправіцца тыя, каму непадабалася яго маскоўская арыентацыя. А менавіта так, а не інакш, успрымалі імногія калегі і начальства згаданыя віншаванні, а таксама тыя, якія Сімяонрэгулярна пасылаў цару ў Маскву.

У справуўмяшаўся полацкі епіскап Каліст. Не дапамагло і тое, што яшчэ ў 1657 годзеСімяонам быў складзены і зачытаны яму панегірык – “Вітанне епіскапа КалістаПолацкага і Віцебскага”.

Сімяонапынуўся ў турме, што знаходзілася на полацкім Верхнім замку. Давялося правесціў кайданах два тыдні. А яшчэ да гэтага Каліст знайшоў яму пакаранне, магчыма, іне такое строгае, але больш зняважлівае. За нейкую правіннасць малады настаўніквымушаны быў прыбіраць… хлявы.

Зусім быцяжка давялося Сімяону, калі б не магчымасць атрымліваць маральную падтрымку адІяўлевіча. Той нязменна гаварыў, што, магчыма, хутка паедзе ў Маскву, тадыабавязкова возьме яго з сабой.

У лютым 1660года, калі ў Маскве меўся прайсці чарговы царкоўны сабор, Аляксей Міхайлавічзапрасіў на яго і Іяўлевіча. Не аднаго, вядома, а з вялікай світай, у складзеякой і апынуўся Сімяон з 12 сваімі вучнямі. Выехалі, як кажуць, з запасам і ўжо19 студзеня былі прыняты ў Крамлі. Гучалі вітальныя прамовы, “стихи краесогласные”, гэтазначыць вершы, складзеныя Сімяонам.

У Полацкзмаглі выехаць толькі 20 верасня 1660 года. Спяшаліся, каб паспець на заняткі.У Полацку адчуваў тугу па вялікім, шумным горадзе, які паспеў палюбіць. Ды іпастаянна давалі знаць пагрозлівыя позіркі колішніх (ды і новых)нядобразычліўцаў. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1661 годзеактывізаваліся ваенныя дзеянні Расіі з Рэччу Паспалітай. На Сімяона з’явіўсяадзін данос, другі… Нічога не заставалася, як развітацца з родным горадам.

Пераезд уМаскву хутчэй за усё адбыуся у другой палове 1663 года. Гэты ж год пацвярджае ісам Полацкі ў прадмове да “Вертаграда мнагацветнага”, напісанага ў 1676 годзе;ён гаворыць, што на дзень канчыны Аляксея Міхайлавіча пражыў у Маскве 13 гадоў.

У Маскву ехаўне адзін, а з маці і пляменнікам. Як прызнаваўся: “Оставил я отечество, родных, удалился, вашейцарской милости волею вручился”. У Маскве Сімяон стаўПолацкім, а пасяліўся ў Заіконаспасаўскім манастыры. Царом быў сустрэтыналежным чынам. Неаднаразовыя вітанні зрабілі сваю справу. На так званы“грашовы корм” яму адводзілася па пяць алтын у дзень. На іх, дарэчы, можна былокупіць ягня ці парася. А калі ўлічыць, што манахі харчаваліся бясплатна, дыкгэтыя грошы ў яго ў асноўным ішлі на кнігі. Шмат рукапісных кніг Сімяон прывёзз сабой і з Полацка. Дзеля захоўвання іх яму выдзелілі ў сцяне, “в обители всемилостивого Спаса, что за Иконнымрядом”спецыяльны склеп – “ради безбедства от пожаров”.

Полацкамударучылі стварыць спецыяльную лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказатаемных спраў. Яна стала адной з тыхгрэка-лацінскіх устаноў, што з цягам часу прывялі да ўтварэнняСлавяна-грэка-лацінскай акадэміі. Спачатку Сімяон з’яўляўся адзіным настаўнікам, ды і вучняў былоўсяго чатыры чалавекі – дарослыя людзі, пад’ячыя Прыказа. З імі Полацкі хутка і лёгказблізіўся, і часам розніцы ў тым, што ён выкладчык, а яны слухачы, неадчувалася. Асабліва прыязныя адносіны былі з Сільвестрам Мядзведзевым, якістаў любімым вучнем і на ўсё жыццё захаваў прыязнасць да свайго настаўніка,удзячнасць яму. Дарэчы, Полацкі жыў з Мядзведзевым у адной келлі. Атрымаўшынеабходную падрыхтоўку, першыя вучні Полацкага, у тым ліку і Мядзведзеў, у маі1668 года паехалі з дыпламатычнай місіяй у Курляндыю.

Аб вельмі вялікім аўтарыцеце Полацкага ўжо ў першыя ж гады яго жыцця ўМаскве яскрава сведчыць і такі факт. Як вядома, у 1666 годзе склікаўсяспецыяльны царкоўны сабор, які судзіў за самавольны ўход з прастолу, за жаданнепаставіць царкоўную ўладу над царскай патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русісвяцейшага Нікана. Галоўным абвінаваўцам на ім выступаў цар. Сабраць жанеабходныя дакументы, якія дапамаглі б цалкам выкрыць дзейнасць раскольніка,Аляксей Міхайлавіч прапанаваў Сімяону. Полацкі, акрамя таго, з’яўляўсяперакладчыкам і сакратаром двух усяленскіх патрыярхаў – александрыйскага іантыахійскага. Тады ж ім быў напісаны трактат “Жэзл праўлення”, скіраваны супраць расколу.

Стаў вядомымПолацкі і як выхавальнік царскіх дзяцей. Адбылося гэта восенню 1667 года. 1верасня аб’явілі наследнікам прастола царэвіча Аляксея, якому споўнілася 13гадоў. А 7 верасня наладзілі ўрачысты абед, на якім і аб’явілі Сімяонанастаўнікам царэвіча. Як і вымагалі таго абставіны, ён выступіў з віншаваннямі.Спачатку сказаў звычайную прамову, а затым паднёс цару Аляксею Міхайлавічу іяго сыну, цяпер ужо вялікаму князю Аляксею Аляксеевічу, вершаванае вітанне,названае “Арол расійскі”.

Чарговыпанегірык? Так. Ды і каб узмацніць эфект, віншаванне было паднесена зусім не якзвычайны тэкст.Яго старанна аформілі. Зрабілі прыгожыя малюнкі ў некалькіх фарбах, пераплётмалінавага колеру, з шоўку. Аднак Сімяон адначасова вырашыў раскрыцца як паэт,якому падуладны найскладанейшыя паэтычныя формы. І ўвогуле, ці не з гэтагапанегірыка заявіўён пра сябе як выдатны эксперыментатар? Не абышлося, канечне, і безгіпербалізаваных параўнанняў – тут аўтар не адыходзіў ад жанру. Але галоўнае ўтворы зусім не гэта, а тая віртуознасць, з якой ён паставіўся да тэмы. У чымпераканалася царская сям’я, калі пасля абеду змагла ўважліва пазнаёміцца звіншаваннем.

Пішучыпанегірык, Полацкі ставіў перад сабой і асветніцкую мэту. У прыватнасці ў імзгадваюцца Гамер, Вергілій, Арыстоцель, Арфей, Дэмасфен...

Як кажуць, “лесть лестью”, але ўсё гэта прамаўлялася паэтам высокайкультуры пісьма. Яшчэ некалькі прыкладаў высокага прафесійнага майстэрстваСімяона. Як сведчыць, напрыклад, “Дыялог кароткі”, Полацкі паспяховавыкарыстоўваў і такую форму, як “рэха”. Дарэчы, яна мела шырокае распаўсюджаннеў заходнееўрапейскай літаратуры.

За палiтычнай iцаркоунай барцьбой пiсьменнiк не забывау пра сваё наканаванне – лiтаратурную творчасць. Амаль штодзённа ён пiсаупалову сшытка вершау, п’ес, творау прамоунiцкайпрозы.

Даследчыкізаняліся нават падлікамі і высветлілася, што ўся паэтычная спадчына гэтага слаўнагасына Полацка займае недзе 50 тысяч радкоў. Галоўнай жа кнігай яго стаў зборнік“Вертаград мнагацветны”, у якім творы размешчаны ў алфавітным парадку.Даследчыкі схільны лічыць гэтую кнігу “своеасаблівай энцыклапедыяй”, дзеперамежаваны царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі,мінералогіі, погляды на ідэальнага манарха, на абавязкі начальніка, выкрываннераспусты, чараўніцтва і асабліва зайздроснікаў і паклёпнікаў (на напісаннеапошняга яго натхнілі варожыя дзеянні грэкафілаў).

СімяонПолацкі – гэта і вытокі рускага прафесійнага тэатра, што быў створаны ў 1672годзе пры двары Аляксея Міхайлавіча. Трупа складалася з 26 чалавек, а паколькіамаль усе яны з’яўляліся беларусамі, якія жылі ў Мяшчанскай слабадзе, дык,думаецца, падбор юнакоў і дзяўчат зусім невыпадковы. Не забываў Полацкі прасваіх землякоў, клапаціўся, каб яны маглі далучыцца да мастацтва, у прыватнасці– тэатральнага. А яшчэ, што таксама немалаважна, апекаваў акцёраў, панеабходнасці заступаўся за іх. А ім жа не так і лёгка працавалася. Хутка трупапавялічылася да 60 чалавек. У казне, відаць, знайшліся людзі, якія палічылі,што выдаткі вялікія, таму “забыліся” своечасова плаціць артыстам грошы.

У найбольшцяжкім становішчы апынуліся тыя, хто належаў да так званых “іншаземцаў”. Гэтабылі людзі прышлыя, у тым ліку і беларусы. Самыя смелыя з іх не баялісязвяртацца да самога цара. Яны скардзіліся Аляксею Міхайлавічу: “платиишком ободрались, сапожишками обносились, апить-есть нечего и помираем мы, холопи твои, голодною смертью”. Калі цар паказаў скаргіПолацкаму, той заступіўся, папрасіў станоўча вырашыць пытанне з грашовымзабеспячэннем.

Для тэатра Полацкі напісаў дзве п’есы “Камедыя прытчыпра блуднага сына” і “Пра Наўхаданасара-цара”. Акрамя таго, ім былі створанымногія “дыялогі”, “дэкламацыі”, блізкія па сваёй форме да драматургіі.

30 студзеня1676 года пасля смерці бацькі Аляксея Міхайлавіча царом стаў пятнаццацігадовыФёдар Аляксеевіч, духоўным настаўнікам якога, як вядома, і з’яўляўся Полацкі.Малады цар не забыўся пра яго. Як мог падтрымліваў, ствараў усе ўмовы дляплённай працы. Падобная ўвага падштурхнула Сімяона на думку аб адкрыцці друкарні. ФёдарАляксеевіч пайшоў насустрач. У 1678 годзе ў памяшканні царскага двара,насупраць так званай ніжняй “страпчай” хаты, на другім паверсе заснавалі новуюдрукарню, якая стала называцца Верхняй. Першым выйшаў у ёй “Букварь языкасловенска”. Ён пабачыў свет у 1679 годзе, калі якраз споўнілася сем гадоў ПятруІ. Яму Полацкі і адрасаваў згаданы “азбукоўнік”, бо, як вядома, у гэтым узросцеў Расіі пачыналі далучаць дзяцей да буквара. А Сімяон жа і стаў настаўнікамПятра.

Ёсць усепадставы гаварыць пра буквар і як пра твор высокага мастацтва і дасканалагапаліграфічнага афармлення. Ён прывабны знешне, тэкст набраны выразным шрыфтам,ёсць маляўнічыя застаўкі. Ды і для карыстання кніжка зручная, памер невялікі,усяго 1/8 частка аркуша. Аўтар паклапаціўся, каб змалку прывіць дзецям любоў даведаў. У пачатку буквара змешчаны верш, у якім гаворыцца аб карысці навучання,аб тым, што чым большыя высілкі пры гэтым, тым больш значныя вынікі.  І ўступны артыкул меў дыдактычны характар. Дыі іншыя матэрыялы таксама. Ставіліся як выхаваўчыя мэты, так і практычныя,даваліся парады, як лепей авалодаць азбукай.

Выхаваўчыяпрынцыпы, якіх прытрымліваўся Полацкі, адлюстроўвалі стан тагачаснайпедагагічнай навукі. Таму Сімяон не адмаўляў пакарання вучняў за розныяправіннасці. Праўда, лупцоўка рэкамендавалася дыферэнцыявана, у залежнасці адузросту. Відочна, што і сам Пётр І у маленстве розгаў пакаштаваў. Але хоцьбуквар і ствараўся спецыяльна для царэвіча, ім карысталіся многія, бо тыражкніжкі быў вялікі.

Выдаў Полацкіі “Тэстамент”, аўтарства якога прыпісваецца імператару Васілію Македаняніну.Гэта павучальныя рэкамендацыі, якія той адрасаваў свайму сыну Льву Філосафу.“Тэстамент”, перакладзены на царкоўнаславянскую мову, выходзіў і да Сімяона,але ён унёс стылістычныя праўкі і 3 студзеня 1680 года выдаў гэтую кнігу зуласнай вершаванай прадмовай. Была падрыхтавана да друку і “Аповесць праВарлаама і Іасафа” – духоўны раман, вядомы на Русі яшчэ з ХІ стагоддзя. Праўда,кніга выйшла толькі 4 верасня 1681 года, калі Полацкага ўжо не было ў жывых.

У апошніясвае гады Сімяон працаваў як ніколі плённа. Колькі перакладаў… У студзені1676 года ў сувязі са смерцю Аляксея Міхайлавіча ім была напісана кніга “Гласапошні да госпада Бога”. У чэрвені 1676 года ён завяршыў зборнік “Гусльдобрагалосная”, што стала панегірыкам у сувязі з пачаткам праўлення ФёдараАляксеевіча. На працягу лютага-сакавіка 1678 года працаваў над “Псалтыромрыфматворным”. Жнівень 1678 года – пастаўлена апошняя кропка над зборнікам“Вертаград мнагацветны”.

На апошніягады жыцця С. Полацкага прыпадае стварэнне праекта вышэйшай навучальнайустановы ў Маскве. Над неабходнасцю яе Сімяон задумваўся і раней, але цяпер ягоўстрывожыла пазіцыя, якую заняў патрыярх Якім. Справа ў тым, што ў 1679 годзепры патрыяршай друкарні было заснавана грэчаскае вучылішча, названаеДрукарскім. Якім меркаваў ператварыць яго з цягам часу ў вышэйшую навучальнуюўстанову. Як быццам заставалася толькі радавацца. Але Полацкі, як нямногія,разумеў, што тым самым лёс расійскай асветы можа апынуцца ў руках тых, хтопрытрымліваецца ў асноўным грэчаскай адукацыі, а гэта ў многім звузіцьпадрыхтоўку спецыялістаў. Ды і месца будучай акадэміі, на яго думку, зусім непры друкарні, а пры Заіконаспасаўскім манастыры, прытым у спецыяльна ўзведзенымбудынку. Ён распрацаваў падрабязны план навучання, згодна з якім павіннывыкладацца дыялектыка, граматыка, паэтыка, філасофія, фізіка і іншыя важныяпрадметы. Як гэта і рабілася ў лепшых заходніх універсітэтах.

Праект быўпрапанаваны Фёдару Аляксеевічу, але царскага рашэння па гэтым пытанні Полацкіне дачакаўся. Ён адчуваў сябе ўсё горш і горш. Слабеў зрок, таму што шмат чытаўкніг. Ды і вымушаны быў гадзіны праводзіць каля друкарскіх станкоў, звяраючыадбіткі. Асабліва занядужаў летам 1680 года. Да таго блага адчуваў сябе, што незмог прысутнічаць на вянчанні Фёдара Аляксеевіча з Агаф’яй Грушэцкай 18 ліпеня.Не бачылі яго і за сталом у час святочнага абеду.

І тыя, хторадаваўся поспехам Сімяона, і яго зайздроснікі (а іх было нямала) зразумелі –Сімяон захварэў усур’ёз. Усе ж даўно звыкліся, што ў час найбольш важныхмомантаў ля самага цара садзіліся не вяльможныя, знакамітыя баяры, а сціплаапрануты чарнец.

Не сталаПолацкага 25 жніўня 1680 года. Хавалі яго ў Заіконаспасаўскім манастыры. ФёдарАляксеевіч загадаў Мядзведзеву зрабіць вершаваны надмагільны надпіс. Цяпергэтыя пліты з эпітафіяй захоўваюцца ў філіяле Дзяржаўнага гістарычнага музея ўМаскве.

Пасля смерціПолацкага засталіся яго кнігі, найбагацейшая ў тагачаснай Маскве асабістаябібліятэка. Засталіся і добрыя думкі аб адукацыі народа, развіцці культуры. Але“муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны” ён “працаваў” на дзяржаву і тады,калі развітаўся з зямлёй і людзьмі. Праўда, адбывалася гэта не проста. Хоцьпраект аб стварэнні акадэміі цар і падпісаў, справа зрушвалася з месцаняпроста. У 1682 годзе не стала і Фёдара Аляксеевіча. Толькі ў 1685 годзе, каліМядзведзеў пазнаёміў царэўну Соф’ю з гэтым дакументам, да пытання вярнулісязноў і першая ў Маскве вышэйшая навучальная ўстанова была адкрыта.

Актывізаваліся,аднак, і зламыснікі. Не сунімаўся і галоўны праціўнік Сімяона патрыярх Якім.Каб расправіцца з ім пасмяротна, ён выкарыстаў царкоўны сабор, што праходзіў у1690 годзе. Кнігі Полацкага былі адданы анафеме, іх забаранялася згадваць якерэтычныя. Патрыярх, па сутнасці, не хаваў радасці, што асветнік памёр: “Ужо бо не попусти ему праведный Божий судчужемудренные новости в народ православный великорусский ввовдити, но вскоре смертная косапосече его”.

Ды часзаўсёды ўсё ставіць на свае месцы. Сімяон Полацкі – Самуіл, сын Полацка – тутне выключэнне.

                                        Заключэнне.

Шматгранная лiтаратурна-грамадская iасветнiцкая дзейнасць СiмяонаПолацкага, яго выдатныя здабыткiу галiнераспрацоукiновых паэтычных форм iжанрау у значнай ступенiпадрыхтавалiдалейшы iмклiвы  рост рускай, беларускай, украiнскай лiтаратур. Яна з’явiласятой трывалай iплённай асновай, якая уплывала не толькiна сучаснiкау iпаслядоунiкау пiсьменнiка, але iна увесь пазнейшы этап культурнага развiццяусходнеславянскiх народау.

Алеж аутары усiх кнiг, якiхмне удалося знайсцi, разглядаюць СiмяонаПолацкага як менавита рускага пiсьменнiка, паэта iг.д. Я не згодзен з iхняйкропкай погляду. Можна сказаць, што маю думку падцверджвае сам пiсьменнiк, якiусё жыццё лiчыу сябе беларусам iзаусёды заставауся сапраудным патрыётам сваёйРадзiмы(гл.уводзiны).Я лiчу, што кожны знас, беларусау, павiнен ганарыцца такiм земляком.

                                       Спiсак лiтаратуры:

1.)<span Times New Roman""> 

Татарский И. “Симеон Полоцкий (Его жизнь идеятельность)”

2.)<span Times New Roman""> 

Прашковiч М. ”Ciмяон Полацкi.  Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры. “

3.)<span Times New Roman""> 

 Робинсон А.“Симеон Полоцкий и его книгоиздательская деятельность.”

4.)<span Times New Roman""> 

“Асветнiкiзямлiбеларускай. Х-ХХст.” Энцыклапедыя.

5.)<span Times New Roman""> 

Энцыклапедыя гiсторыiБеарусi.

6.)<span Times New Roman""> 

Марцiновiч А.“Хто мы? Адкуль мы?”

7.)<span Times New Roman""> 

Лазарук М. “ГiсторыяБеларускай лiтаратуры. Гiстарычныперыяд.”
еще рефераты
Еще работы по литературе, лингвистике