Реферат: Л. В. (г. Навагрудак, гімназія №1) праект “яна прыйшла да кожнага з нас”
Аляхновіч С.І., Кулагіна Л.В.
(г.Навагрудак, гімназія №1)
ПРАЕКТ “ЯНА ПРЫЙШЛА ДА КОЖНАГА З НАС”
(ВЫВУЧЭННЕ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ ПІСЬМЕННІКАЎ І ПАЭТАЎ, ЛЁС ЯКІХ ЗВЯЗАНЫ З НАВАГРУДЧЫНАЙ)
Навагрудскі край шчодры на таленавітых, самаадданых, творчых людзей. Гэта А.Міцкевіч, Я.Чачот, С.Русецкая, У.Сыракомля, Я.Лецка, А.Клышка, Я. Нёманскі, М.Нікалаеў. Гэтыя імёны шмат значаць для Навагрудчыны. Ёсць і тыя, каго лёс закінў сюды Я.Колас, Я.Карскі, Т.Зан, Г.Шутэнка, В.Таўлай, В.Іпатава. Самабытныя, яркія паэты і пісьменнікі пакінулі нам нашчадкам цудоўную спадчыну, якая прасякнута бязмежнай любоўю да гэтага краю і яе людзей.
2012 год Загадам № 618 ад 30 снежня 2011 г. аб’яўлены Годам кнігі.
^ Мэта праекта: пашырыць значнасць кнігі і чытання для вучняў гімназіі; сабраць матэрыял і скласці віртуальную кнігу
Задачы:
расшырыць і сістэматызаваць веды вучняў аб жыцці і творчасці пісьменнікаў і паэтаў;
выхоўваць павагу да культурнай спадчыны беларускага народа;
фарміраваць гісторыка-пазнавальныя, сацыяльна-камунікатыўныя і інфармацыйныя асновы кампетэнтнасці вучняў.
^ Аб’ект даследвання: паэты і пісьменнікі Беларусі.
Прадмет даследвання: творчы і жыццёвы шлях, які звязаны з Навагрудчынай.
Гіпотэза: калі мы даследуем творчы і жыццевы шлях пісьменнікаў і паэтаў, лёс якіх звязаны з Навагрудчынай, то мы больш даведаемся аб гісторыі свойго краю.
^ Метады даследвання: збор інфармацыі, аналіз, сістэматызацыя.
Удзельнікі: вучні 3-11 класаў, настаўнікі, класныя кіраўнікі, загадчык бібліятэкі.
^ Кіраўнік праекта: Аляхновіч С.І., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, Кулагіна Л.В., загадчык бібліятэкі.
Накірункі дзейнасці.
Пошукавы. Работа з бібліяграфічнымі, публіцыстычнымі, мастацкімі матэрыяламі па творчасці пісьменнікаў і паэтаў.
Творчы. Разнастайная дзейнасць, пашырэнне кругагляду, развіццё цікавасці ў працэсе дзейнасці.
Даследчы. Даследванне жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў і паэтаў.
Дызайнерскі. Уменне афармляць матэрыялы, інфармацыю; развіццё эстэтычнага і мастацкага густу ў працэсе працы над праектам.
^ Змест праекта: праект “Яна прыйшла да кожнага з нас” з’яўляецца агульнагімназічнай справай. На прцягу 2012 года вучні вывучаюць творчы і жыццёвы шлях пісьменнікаў і паэтаў, складаюць спіс твораў аўтараў, ілюстрыруюць творы, якія спадабаліся, распрацоўваюць сцэнарыі мерапрыемстваў. Сабраныя матэрыялы пераносяць на электронныя носьбіты, ствараючы віртуальную кнігу. Яна будзе перададзена ў музейны пакой гімназіі для папаўнення раздзела “Знакамітыя людзі Навагрудчыны”.
^ Этапы і час рэалізацыі праекта
Змест этапа
Удзельнікі
Час выканання
Адказныя
1 этап.
Распрацоўка праекта.
Аляхновіч С.І.,
Кулагіна Л.В.
Студзень 2012г.
Аляхновіч С.І.
2 этап.
Размеркаванне планаў-заданняў.
Вучні і настаўнікі 3-10 класаў
Першы тыдзень лютага
Аляхновіч С.І.,
Кулагіна Л.В.
3 этап.
Збор інфармацыі і яе апрацоўка
Вучні і настаўнікі 3-10 класаў
Люты-красавік
Класныя кіраўнікі 3-11 класаў
3 класы. Знаемства з творамі, змешчанымі ў кнізе “Вяселка над Нёманам”.
Ілюстрацыя твораў.
4 класы. Знаёмства з творамі, змешчанымі ў кнізе “Свіцязянская русалка” .
5-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Клышкі.
Кожны клас:
1. Складае кароткую біяграфію пісьменніка ці паэта.
2.Апісвае падрабязна факты біяграфіі, звязаныя з жыццём і творчасцю на тэрыторыі Навагрудчыны.
3. Складае поўны спіс твораў аўтара.
4. Выбірае 3-4 вершы, ці 3-4 ўрыўкі з самых цікавых (на ваш погляд) твораў аўтара.
5-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Купалы.
5-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Міцкевіча.
6-А клас. Знаемства з жыццёвым і творчым шляхам Н.Тарас, А.Бажко
6-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам У.Каратынскага, С.Пярловіча.
6-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам І.Храптовіча, У.Калесніка.
7-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам У.Сыракомлі, Я.Чачота.
7-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам В.Чамярыцкага, В.Таўлая.
8- А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Брыля, А.Рагулі.
8-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Г.Шутэнка, С.Русецкай.
8-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Лецка, З.Арцюха.
9-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам І.Руцкага, В.Іпатавай.
9-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Т.Зана, Я.Карскага.
10-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Карпюка, М.Нікалаева.
10-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Нёманскага, В.Стома.
10- В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Л.Казыра, Т.Гурко (Супрановіч).
4 этап.
Афармленне матэрыялаў і прадстаўленне іх на электронных носьбітах.
Вучні 5-10 класаў
Да 25 мая
Класныя кіраўнікі
5 этап.
Падвядзенне прамежкавых вынікаў
31 мая
Аляхновіч С.І.
6 этап.
Творчая праца. Электроннае афармленне матэрыялаў.
Вучні 4-11 класаў
Верасень –кастрычнік
Класныя кіраўнікі
4 класы. Складанне пазнавальных матэрыялаў па творах, змешчаных у кнізе “Вясёлка над Нёманам” (Крыжаванак, віктарын, загадак, завочных падарожжаў і г.д.)
5 класы. Складанне пазнавальных матэрыялаў па творах, змешчаных у кнізе “Свіцязянская русалка” (Крыжаванак, віктарын, загадак, завочных падарожжаў і г.д.)
6-А клас. А.Клышка.
Праілюстрыраваць выбранныя творы, ці месцы, дзе быў аўтар на Навагрудчыне.
Распрацаваць: сцэнарый, віктарыну, пазнавальную гульню, гульню-падарожжа,літаратурны вечар і г.д. па творчасці аўтара.
Магчыма стварэнне ўласных паэтычных твораў.
6-Б клас. Я.Купала.
6-В клас. А.Міцкевіч.
7-А клас. Н.Тарас, А.Бажко
7-Б клас. У.Каратынскі, С.Пярловіч.
7-В клас. І.Храптовіч, У.Калеснік.
8-А клас. У.Сыракомля, Я.Чачот.
8-Б клас. В.Чамярыцкі, В.Таўлай.
9- А клас. Я.Брыль, А.Рагуля.
9-Б клас. Г.Шутэнка, С.Русецкая.
9-В клас. Я.Лецка, З.Арцюх.
10-А клас. І.Руцкі, В.Іпатава.
10-Б клас. Т.Зан, Я.Карскі.
11-А клас. А.Карпюк, М.Нікалаеў.
11-Б клас. Я.Нёманскі, В.Стома.
11- В клас. Л.Казыра, Т.Гурко (Супрановіч).
7 этап.
Стварэнне віртуальнай кнігі “Сэрцу мілая старонка”.
Лістапад
Аляхновіч С.І.
8 этап.
Афармленне перадзвіжных выстаў малюнкаў, правядзенне віктарын, конкурсаў, вечароў, класных гадзін, размяшчэнне інфармацыі ў перыядычным друку, прэзентацыя буклетаў, паштовак.
Вучні 4-11 класаў.
Лістапад-снежань
Класныя кіраўнікі
9 этап.
Падвядзенне вынікаў
Снежань
Аляхновіч С.І.,
Кулагіна Л.В.
Фактары рызыкі:
адсутнасць кніг аўтараў у гімназічнай бібліятэцы;
цяжкасці з выкананнем творчага задання на 6 этапе праекта;
недастатковы ўзровень падрыхтоўкі вучняў малодшых класаў;
адсутнасць вопыту педагогаў у выкананні калектыўнай працы.
Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі праекта:
Крытэрыі
Паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі праекта
Якасць арганізацыі ўпраўлення праектам
Забеспячэнне реалізацыі кожнага этапа праекта
Якасць выканання творчага задання
Авалодванне вучнямі ўменнем працаваць з бібліяграфічнымі, публіцыстычнымі, мастацкімі матэрыяламі на ўзроўні 90 %.
Узровень развіцця крэатыўнай, інтэлектуальнай, эмацыянальна-валявой, каштоўнасна-матываванай сфер асобы вучня.
Уменне рабіць ацэначную дзейнасць.
Адукацыйны паказчык
Пашырэнне кругагляду вучняў.
Колькасны паказчык
Павелічэнне кнігазвароту ў бібліятэцы гімназіі
Фарміраванне вучнёўскага і педагагічнага калектыву як каманды
Актыўнасць вучнёскага і педагагічнага калектыву як каманды.
а) прыцягненне большай колькасці вучняў і настаўнікаў да ўдзелу ў праекце;
б) уцягненне да рэалізацыі праекта іншых устаноў раёна.
Чакаемы канчатковы вынік:
Набыццё і пашырэнне вучнямі функцыянальных навыкаў даследчай дзейнасці.
Развіццё творчых здольнасцей вучняў.
Забеспячэнне развіцця творчай работы педагогаў.
Павышэнне пазнавальнай матывацыі.
Новы вопыт супрацоўніцтва (настаўнік-вучань) ў пазаўрочнай дзейнасці.
Дынаміка інтэлектуальнага развіцця.
Каардынацыя асобасных здольнасцей вучняу, якія ўплываюць на павышэнне якасці адукацыі.
еще рефераты
Еще работы по разное
Реферат по разное
Сті входять 7 промислових та 2 сільськогосподарських підрозділи, а це 100 тисяч квадратних метрів промислових площ та 8 тисяч гектар сільськогосподарських угідь
18 Сентября 2013
Реферат по разное
Аналіз стану обліково-статистичної роботи у Державній судовій адміністрації України І її територіальних управліннях та в апеляційних І місцевих судах (крім господарських) у 2011 році
18 Сентября 2013
Реферат по разное
Укра ї н а гощанська районна рада рівненської області
18 Сентября 2013
Реферат по разное
Аналіз фінансово-господарської діяльності комунального підприємства
18 Сентября 2013